Крыж памяці, меч лёсу
кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Лекцыя
Памер: 119с.
Мінск 2001
1284 перамога наваградцаў і літвы на чале з легендарным князем Рынгольдам над злучанымі войскамі татараў і рускіх князёў Святаслава кіеўскага, Льва ўладзімірскага і Дзмітрыя друцкага ў біпіве каля вёскі Магільна.
1286 рабаўнічы паход войска Вялікага Княства на Польшчу, заваёва горада Добжына
1287 рабаўнічы напад татарскіх палкоў на наваградскія і літоўскія (панёманскія) землі.
1291 рабаўнічы паход наваградскага войска на чале з князем Віце-
нем на польскія Куявы.
1294 задушэнпе наваградскімі, полацкімі, гарадзенскімі палкамі на чале з вялікім князям Віценем паўстання жмудзінскіх баяраў, схільных да саюза з тэўтонскімі крыжакамі.
1296 два рабаўнічыя напады запар на Горадню крыжакоў Тэўтонскага ордэна. Вынішчэнне гарадскіх пасадаў.
1296 рабаўнічы паход наваградцаў на чале з князем Віценем на Мазоўшу.
1298 перамога войска Вялікага Княства Літоўскага разам з рыжскім апалчэннем над лівонскімі рыцарамі ў бітве на рацэ Трэйдры.
XIV сгагоддзе
1305 пераможная бітва войска наваградскай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага з крыжакамі ў Жмудзі.
1306 напад крыжацкіх адделаў на Гарадзенскі замак.
1306 паход войска наваградскай дзяржавы на чале з князем Віценем на польскія землі. Ліцвінскія палкі дашлі аж да Каліша.
1307 вызваленне войскам Вялікага Княства Літоўскага, ачоленым князем Віценем, Полацка, які захапілі крыжацкія аддзелы.
1311 рабаўнічы паход 6-тысячнага войска крыжакоў на вёскі і гарады Гарадзеншчыны.
1311 паражэнне войска вялікага князя Наваградскай дзяржавы Віценя ў бітве з крыжакамі каля Растэнбурга ў Прусіі.
1314 перамога войска гарадзенскага старасты князя Давыда (сына Даўмонта) над крыжакамі пад Наваградкам.
1315 рабаўнічы напад татараў на землі Наваградскай дзяржавы.
1315 далучэнне да Наваградскай дзяржавы Берасцейскай зямлі. Паход беларуска-літоўскага войска вялікага князя Віценя на крыжакоў у Прусію.
1316 гібель вялікага князя Віценя пад час навалыііцы ў полі каля Наваградка ад удара перуна.
1318 паход гарадзенскіх конных харугваў на чале з князем Давыдам на немцаў у Прусію.
1320 перамога войска Вялікага Княства Літоўскага над крыжакамі каля Меднікаў.
1320 захопніцкі паход войска Вялікага Княства на чале з Геды.мінам на гарады Уладзімір-Валынскі і Луцк.
1322 пераможная бітва войска вялікага князя Гедыміна з уладзіміра-валынскімі і бранскімі князямі на рацэ Ірпень недалёка ад Кіева. «Хроніка літоўская і жамойцкая» датуе гэтым годам далучэнне валынскіх і северскіх княстваў да ВКЛ.
1323 удзел гарадзенскага палка на чале з князем Давыдам ў абароне Пскова ад крыжакоў.
1323 наезд крыжакоў на Наваградскія землі. Няўдалая для іх аблога Лідскага замка.
1324 рабаўнічы напад крыжацкіх аддзелаў на Мядзел, спаленне вёскі Верцялішкі.
1324 паход войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Давыдам Гарадзенскім на землі мазураў.
1325 напад татарскага войска на землі Вялікага Княства Літоўскага.
1325 спусташальны паход крыжацкіх палкоў на Полаччыну.
1325 16 кастрычніка, шлюб дачкі Гедыміна Ганны-Альдоны з польскім каралевічам Казімірам. Пасагам Альдоны сталі вызваленыя Гедымінам польскія вязні, якіх назбіралася за папярэднія гады наездаў на Польшчу 24 тысячы. Гэтая лічба, прыведзеная храністам М.Стрыйкоўскім, некалькі перабольшаная, бо яна роўная войску, якое выводзілі на вайну. Цікава, што Гедымін нічога болей да пасагу дачкі не дадаў. Варта параўнаць гэтыя ўмовы шлюба з шлюбны.мі ўмовамі Крэўскай дынастычнай уніі 1385 года.
1326 паход войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Давыдам
Гарадзенскім на Брандэнбург. Здрадніцкае забойства князя Давыда падкупленым польскім рыцарам Апдрэем Гостам.
1328 напад крыжацкіх палкоў на Горадню. Паход войска ВКЛ на чале з Гедымінам на лівонскіх рыцараў.
1329 напад крыжацкіх палкоў на Гарадзеншчыну і Жмудзь.
1331 рабаўнічы напад войска ВКЛ на польскія землі з тае прычыны, што сваяк Гедыміна польскі карольУладзіслаў Лакаток адмовіўся выступіць сумесна супраць крыжакоў і не выплаціў неабходную за адмову кампенсацыю.
1331 пераможная бітва наваградскіх, полацкіх і літоўскіх палкоў вялікага князя Гедыміна з тэўтонцамі магістра Генрыка фон Плока на рацэ Акмені, на поўначы Літвы. Гедыміну дапамагала татарская конніца
1333 напад крыжацкіх аддзелаў на Полацк.
1336 паход прускіх крыжакоў і запрошанага нямецкага рыцарства на замак Пунэ; тысячы ліцвінаў, каб не здавацца ў палон, самі сябе забілі. Надзвычайны выпадак мужнасці.
1338 напад татарскага войска на землі Вялікага Княства Літоўскага.
1339 удзел друцкага палка ў паходзе татараў на Смаленск.
1341 аблога войскам Вялікага Княства крыжацкага замка Баербург. Смерць у баі вялікага князя Гедыміна падчас штурму замка.
1341 паход князя Альгерда са сваім віцебскім палком на дапамогу пскавічам супроць крыжакоў.
1342 паход полацкага, троцкага, віцебскага палкоў на чале з князем Альгердам на дапамогу Пскову, асаджанаму крыжакамі.
1343 рабаўнічы паход крыжацкіх аддзелаў на Полаччыну. У наступныя 27 гадоў крыжакі правялі 100 нападаў і паходаў на Вялікае Княства, у адказ войска ВКЛ зрабіла 42 паходы на крыжакоў.
1344 змова Альгерда і Кейстута, малодіых сыноў Гедыміна, супраць старэйшага брата Яўнута, які «па старыне» пераняў месца бацькі на троне вялікага князя. Злучыўшы свае вайсковыя сілы, Альгерд і Кейстут парушылі закон і аднялі сабе ўладу. Пераможаны Яўнут атрымаў ва ідзел Заслаўе, ад яго пайшлі князі Заслаўскія.
1345 паход войска Вялікага Княства на чале з князем Альгердам на лівонскіх крыжакоў.
1346 паход вялікага князя Альгерда на землі Вялікага Ноўгарада, разбурэнне паселішчаў па Шалоні і Лузе.
1348 бітва войска Вялікага Княства, ачоленага Альгердам, з крыжакамі на рацэ Стрэва. Смерць пінскага князя Глеба Нарымунта ў бітве з крыжакамі на рацэ Атраве.
1349 пачатак 3-гадовай вайны Вялікага Княства Літоўскага з Полыпчай за Валынь і Падляшша.
1350 спусташальны паход войска ВКЛ на чале з князем Кейстутам і дапаможных ардынскіх аддзелаў на Польшчу.
1352 адбіцце войскамі Вялікага Княства крыжацкага пахода на беларускія землі.
1358 заняцце войскамі вялікага князя Альгерда горада Мсціслаўя.
1359 далучэнне ваеннай сілай зямель Бранскага княства да Вялікага Княства Літоўскага.
1360 далучэнне сілай да Вялікага Княства гарадоў Тарапца, Ноўгарад-Северскага, Старадуба.
1362 папад крыжакоў на Ковенскі замак на Нёмане.
1362 перамога гарадзенскага палка над крыжацкім войскам маршала Ордэна Шындэкопфа ў бііпве каля Гродна.
1362 перамога беларуска-літоўскага войска на чале з князем Альгердам над ардынцамі на Сіняй Вадзе. Пачатак вызвалення Украіны ад татарскага прыгнёту. Далучэнне вызваленых зямель да Вялікага Княства Літоўскага.
1363 паход войска Вялікага Княства на чале з Альгердам на Старадуб, Аболенск, Маскву.
1365 бітвы войска Вялікага Княства з крыжацкімі палкамі, якія напалі на Віленшчыну.
1365 вызваленне войскамі Вялікага княства Літоўскага Кіева ад татарау. Паход войска ВКЛ на Прусію.
1367 паход войска ВКЛ на чале з князем Кейстутам на Мазовію.
1368 паход войска Вялікага Княства на чале з князем Альгердам на Маскоўскае княства і Маскву.
1370 паход беларуска-літоўскіх палкоў князя Кейстута на польскую частку Валыні. Спусташальны наезд на Малапольшчу. Абрабаванне самага багатага і значнага на той час рэлігійнага асяродка Польшчы Лысагурскага манастыра.
1370 паноўны паход войска Вялікага Княства на чале з князем Альгердам на Маскоўскае княства.
1370 адпор крыжацкаму нашэсцю на Віленшчыну.
1372 бітва злучаных войска Вялікага Княства і цвярскога апалчэн-
ня з маскоўскім войскам каля Любуцка.
1373 аблога Дынабурга войскамі князя Андрэя Полацкага.
1374 напад крыжацкіх аддзелаў на горад Дзісну.
1375 паход крыжакоў на Гарадзеншчыну, асада Горадні.
1376 рабаўнічы паход князя Кейстута на Малапольшчу. Паход Альгерда на Прусію.
1377 24 траўня, сканаў вялікі князь Альгерд. Пры нм абшары ВКЛ павялічыліся ў 2 разы. Адразу па яго смерці адбыліся напад лівонскіх крыжакоў на Друю і напад тэўтонскіх крыжакоў разам з 2 тысячамі еўрапейскіх рыцараў на Гарадзеншчыну.
1379 паход крыжакоў на Берасцейшчыну, асада Камянца.
1380 8 верасня, ўдзел полацкага палка князя Андрэя Альгердавіча і друцкага палка у бітве маскоўскага войска з татарамі на Куліковым полі. Паход войска князя Ягайлы на дапамогу Мамаю (у бітву не ўступіў). Героямі бітвы былі князі Альгерд Полацкі, Дзмітрый Альгердавіч Бранскі і іхны дваюрадны брат Дзмітрый Міхайлавіч Баброк Валынскі
1380 беспаспяховая аблога крыжацкім войскам Полацка.
1381 захоп войскам ВКЛ прускага горада Астэродэ.
1381 мяцеж полацкага насельніцтва супраць прысланага на княжанне нехрышчонага Скіргайлы (роднага брата вялікага князя Ягайлы). Палачане пасадзілі Скіргайлу задам наперад на каня і выгналі з горада разам з яго дружынай.
1382 паход крыжацкіх палкоў на беларускія землі.
1382 паход у адказ беларуска-літоўскага войска на Прусію.
1382 захоп Камянца польскім войскам князя Януша Мазавецкага.
1382 гвалтоўная смерць князя Кейстута ў Крэўскім замку (задушаны на загад роднага пляменніка, князя Ягайлы).
1382 верасень, у тую ж камору Князскай вежы Крэўскага замка, дзе быў задушаны князь Кейстут, на загад Ягайлы змясцілі князя Вітаўта. Яго чакаў такі ж лёс, які сустрэў бацька. Вітаўт здолеў з дапамогай жонкі, смаленскай княгіні Ганны, арганізаваць уцёкі. Разам з роднымі папрасіў прытулку ў Ордэна і, сабраўшы палкі сваіх прыхільнікаў, распачаў міжусобную вайну з Ягайлам за карону Вялікага Княства Літоўскага. Вайна з невялікімі перапынкамі цягнулася 10 гадоў.
1383 вызваленне Камянца ад палякаў войскам вялікага князя Ягайлы пасля 7-дзённай аблогі.
1397 паход войска Вялікага Княства на чале з князем Вітаўтам на крымскіх татараў.
1397 аблога Воршы смаленскім войскам князя Святаслава
1398 дазвол князя Вітаўта татарам, што адыйшлі ад Арды, на сталае пасяленне на землях ВКЛ (Іўе, Слонім, Трокі, Менск) з абавязкам нясення вайсковай службы.
1399 12 жніўня, бітва войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Вітаўтам (сумесна с польскімі, крыжацкімі посілкамі) з ардынскімі татарамі хана Эдыгея на рацэ Ворскле (Украіна). Самая няўдалая для Вялікага Княства бітва сярэднявечча. У сечы палегла дзве траціны войска Вялікага княства, загінулі 60 беларускіх, літоўскіх, украінскіх князёў, сярод Lx героі Кулікоўскай бітвы Альгерд Полацкі, Дзмітрый Бранскі, Дзмітрый Баброк Валынскі. Параза ўзмацніла залежнасць ВКЛ ад Польшчы.