• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крыж памяці, меч лёсу кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе Кастусь Тарасаў

    Крыж памяці, меч лёсу

    кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе
    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Лекцыя
    Памер: 119с.
    Мінск 2001
    20.47 МБ
    1697 вальны сойм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову пра забарону пісаць дзяржаўныя (соймавыя) дакументы ў беларускай мове (тое ж самае адносілася да літоўскай і ўкраінскай моваў). Дазвалялася пісаць толькі па-лацінску ці па-польску.
    Пастанова паспрыяла паланізацыі шляхты Беларусі, Літвы і Украіны. Праз 299 гадоў беларускія прамаскоўскія ўлады, скарыстаўшы механізм рэферэндума, надалі рускай мове ў межах Беларусі статус дзяржаўнай, што адразу пятая калона і бюракратыя скарысталі для выціскання беларускай мовы з ужытку, здзяйснення актыўнага лінгвацыду на карысць аднаўлення імперскай Расіі.
    1698 22 ліпеня, войска канфедэратаў-рэспубліканцаў было разбітае пад Юрбаркам войскам гетмана вялікага літоўскага Казіміра Сапегі
    XVIII стагоддзе
    1700 пачатак 21-гадовай Паўночнай вайны Рэчы Паспалітай і Расіі са Швецыяй. Галоўным тэатрам ваенных дзеянняў стала тэрыторыя Беларусі. Страты беларускага насельніцтва ў гэтай вайне -1,3 млн. чалавек (кожны трэці).
    1700 увядзенне каралём-немцам Рэчы Паспалітай Аўгустам Моцным на Беларусь і Літву 15 тысячаў саксонскага войска (пратэстанты). Здзекі саксонцаў над беларускім насельніцтвам.
    1700 19 лістапада, пачатак шматгадовай хатняй вайны паміж магнацкімн групоўкамі на Беларусі. Міжусобная бітва харугваў Сапегаў (8 тысяч прыватнага войска і 9 тысяч наёмнікаў) з канфедэратамі (болей за 20 тысяч войска), узначаленымі
    Агінскім і Вішнявецкім, пад Алькенікамі. У бітве загінуў віленскі ваявода Міхал Сапега, войска Сапегаў было пераможанае. (Сапегі імкнуліся да незалежнасці ВКЛ пры сваёй уладзе, канфедэраты выступалі за магнацкую «дэмакратыю» «шляхецкую рэспубліку».)
    1701 8 ліпеня, бой паміж паўсталымі сапежынскімі сялянамі і шляхецкімі харугвамі «рэспубліканцаў» каля Дуброўны. Загінула каля 700 сялянаў.
    1701 10 верасня, паражэнне 3-тысячнага атрада сапежынскіх сялян у бітве з харугвамі «рэспубліканцаў» каля Дуброўны,
    1701 14 снежня, напад палкоў Рыгора Агінскага на шведскі аддзел на чале з Карлам XII у Трышках на Літве. Шведы перамагля, Агінскі мусіў уцякаць у Вільню.
    1701 23 снежня, разгром непадалёку ад Дуброўны 18 шляхецкіх харугваў «рэспубліканцаў» злучанымі сялянскімі і казацкімі атрадамі, арганізаванымі Сапегамі. У бітве загінулі 2500 сялян.
    1702 захоп Гродна шведскім войскам Карла XII. Аблога і разбурэнне шведамі Лідскага замка.
    1702 3 красавіка, па тайнай дамоўленасці з царом Пятром аб пераходзе ВКЛ пад пратэктарат рускага самадзержцы Рыгор Агінскі аддаў рускім крэпасць і горад Друю, якія належылі Сапегам.
    1702 26 ліпеня, войска Сапегаў пабіла аддзелы Рыгора Агінскага і польнага гетмана Міхала Вішнявецкага пад Каменкай.
    1703 Генеральная канфедэрацыя шляхты («рэспубліканцы») у ВКЛ абвясціла сябе Рэччу Паспалітай Літоўскай і прасіла цара Пятра I прыслаць на Беларусь і Літву расійскія войскі.
    1704 29 чэрвеня, стараста мінскі Крыштаф Завіша разбіў дывізію РАгінскага пад Друяй.
    1704 5 жніўня, шведскі генерал А.Левенгаупт разбіў войска «літоўскіх рэспубліканцаў», ачоленае РАгінскім, у бітве каля Крыжборка. Агінскі скіраваўся пад Нарву да расійскага цара за вайсковымі посілкамі.
    1704 на Беларусь уступіла 60-тысячная расійская армія пад камандаваннем фельдмаршалаў Шарамецева, Агільві, генералаў А.Меншыкава і А.Рапніна. За галоўны вайсковы асяродак рускія абралі Полацк. Для ўтрымання гэтага войска ў Полацкім ваяводстве кожны двор мусіў плаціць па 4 злотых і пастаўляць харчовыя прыпасы.
    1705 аблога і разбурэнне шведскімі палкамі Мірскага замка.
    1705 23 чэрвеня, у Віцебску цар Пётр загадаў знішчыць усе абразы св. Іасафата Кунцэвіча і паабяцаў віцебскім праваслаўным спаліць мошчы Іасафата, якія захоўваліся ў полацкім Сафійскім саборы. Назаўтра уніяцкія святары вывезлі маіпчы з Полацка пад апеку канцлера ВКЛ князя Караля Радзівіла.
    1705 11 ліпеня, забойства рускім царом Пятром, Меншыкавым і афіцэрамі яго світы ў дзень царскага нараджэння 6 уніяцкіх святароў і манахаў у Полацкай Сафійскай царкве. Вікарыя Канстанціна Зайкоўскага цар забіў кінжалам асабіста. Меншыкаў забіў айца Якуба Кнышэвіча Пасеклі шаблямі закрысціяна Мялецьця Кандратовіча, казанніка Тэафана Калбечынскага, айца Якуба Кізікоўскага і брата-прыслужніка Язэпа Анкудовіча Недасечаных насмерць Зайкоўскага і Кізікоўскага забралі ў лагер на востраў на Дзвіне і там пасля катаванняў павесілі. Назаўтра Сафія і уніяцкія манастыры былі разрабаваныя рускімі салдатамі і зачыненыя. Старажытную святыню Полацка, першы храм Беларусі Сафійскі сабор на загад Пятра аддалі пад сховішча амуніцыі і пораху.
    1705 заняцце 35-тысячным расійскім войскам Гродна, які цар Пётр і кароль Аўгуст Моцны вырашылі зрабіць галоўным умацаваным вайсковым цэнтрам. Дзеля зручнасці артылерыйскай стральбы па штурмавых калонах непрыяцеля былі спаленыя прадмесці горада.
    1706 13 студзеня, пачатак 2-месячнай аблогі Гродна шведскім войскам, якая скончылася адступленнем рускага гарнізона і заняццем шведамі горада.
    1706 травень, разрабаванне і спаленне шведскімі войскамі Навагрудка, Клецка, захоп Пінска.
    1706 10 траўня, у Нясвіж увайшло шведскае войска на чале з Карлам XII. Гарнізон замка, які налічваў 200 чалавек, здаў прыдатны для абароны замак без боя. Шведы разбурылі замкавыя ўмацаванні, затапілі 21 замкавую гармату, горад спалілі дашчэнту. Але ў сакавіку таго ж года шведскі атрад не здолеў узяць замак, хоць і перамог у вулічных баях 2-тысячны полк украінскіх казакоў.
    1707 люты, разрабаванне каталіцкіх і уніяцкіх святыняў Менска казацкімі і калмыцкімі палкамі расійскага войска. Бой з каза-
    камі праваслаўных менчукоў у абарону царквы Пятра і Паўла на Нямізе, якую казакі таксама імкнуліся разрабаваць.
    1707 спаленне горада і замка Копысі расійскімі войскамі пры адступленні з Беларусі.
    1707 27 чэрвеня, аблога і ўзяцце Быхава аддзеламі Рыгора Агінскага і расійскім войскам.
    1708 8 лютага, разрабаванне расійскімі палкамі Гродна і гарадскога наваколля згодна абранай Пятром стратэгіі «выпаленай зямлі» і «агаладжэння тэрыторыі» перад надыходзячымі шведамі.
    1708 3 ліпеня, першая на тэрыторыі Беларусі бітва расійскага войска з шведскім каля Галоўчына. Перамаглі шведы.
    1708 жнівень, рабаванне Магілёва шведскім войскам на загад Kap­aa XII. Усё нарабаванае ў царквах срэбра было перачаканенае ў грошы.
    1708 28 верасня, спаленне Віцебскага Узгорскага і Ніжняга замкаў і пасадаў горада расійскімі палкамі і атрадамі калмыкаў на загад рускага цара Пятра.
    1708 верасень, спаленне расійскімі войскамі на загад Пятра I гарадскіх пасадаў Воршы, Мсціслаўя, Быхава (аперацыя «выпаленая зямля») пры адыходзе на поўдзень.
    1708 8 верасня, спаленне горада Магілёва калмыцкімі і татарскімі палкамі на загад расійскага цара Пятра І. Акт помсты за паўстанне магілёўцаў ў 1661 годзе ў часы «патопу», калі ў адну ноч быў вынішчаны рускі акупацыйны гарнізон.
    1708 28 верасня, бітва расійскага войска з шведамі каля в. Лясная (непадалёку ад Прапойска). Разгром шведскага 16-тысячнага корпуса. 8 тысяч забітых шведаў пахаваныя ў брацкай магіле.
    1709 12 красавіка, харугвы гетмана вялікага Сапегі выбілі з Ляхавіцкага замка аддзелы Р.Агінскага і яго дапаможны расійскі 2-тысячны атрад.
    1709 аблога войскамі Пятра I Ляхавіцкага замка, дзе зачыніўся былы саюзнік рускага цара ўкраінскі гет.ман Мазепа.
    1710 разбурэнне Полацка расійскімі войскамі перад адыходам з Беларусі. Наўмыснае зруйнаванне старажытнага Сафійскага сабора, каб не засталося следу ад забойства Пятром I уніяцкіх святароў. Сабор быў адноўлены праз паўстагоддзя, але ў барочных формах. Рэшткі алтара Сафіі часоў Усяслава Чарадзея сталі бакавой апсідай новага храма.
    1716 23 сакавіка, стварэнне ў Вільні канфедэрацыі беларускай і літоўскай шляхты, якая выступала супраць жадання караля Аўгуста стварыць з Беларусі і Літвы сваю спадчынную манархію для сына.
    1717 31 снежня, адпаведна рашэнню Гродзенскага сойма саксон-
    скія войскі караля Аўгуста выводзіліся з Беларусі і Літвы. Войска ВКЛ скарачалася да 6 тысяч салдат. Краіна рабілася безабаронная.
    1735 карная экспедыцыя расійскага войска на Гомельшчыну, дзе хаваліся рускія сяляне-ўцякачы і стараверы. Разбурэнне галоўнага асяродка ўцекачоў мястэчка Ветка. Вывад рускімі у Сібір 13 тысяч раскольнікаў.
    1736 пачатак 25-гадовых выступленняў сялян на Мазыршчыне супраць прыгнёту ў царкоўных уладаннях віленскага капітула.
    1740 сялянскае паўстанне ў Бы-
    хаўскім старостве.
    1741 пачатак 3-гадовага сялянскага паўстання, ачоленага Васілём Вашчылам, на Крычаўшчыне.
    1744 16 студзеня, няўдалы бой 2 тысяч паўстанцаў Вашчылы з уласным (2000 чалавек) і найманым войскам Гераніма Радзівіла.
    1744 26 лютага, пакаранне смерцю на шыбеніцы крычаўскіх паўстанцаў на загад князя Гераніма (7 галоўных кіраўнікоў паўстання прынялі пакутніцкую смерць на палях).
    1754 сялянскае паўстанне на Каменшчыне.
    1756 снежань, карная экспедыцыя расійскіх войскаў на вёскі збеглых з Расіі старавераў на Веткаўшчыне. Усіх захопленых пагналі пешым этапам у Іркуцк, а потым за Байкал.
    1757 два буйных пажара запар дашчэнту вынішчылі віцебскі Ніжні
    замак. Пасля гэтага не аднаўляўся.
    1764 паноўная карная экспедыцыя расійскіх войскаў на Гомельшчыну. Вывад у Сібір 20 тысяч збеглых з Расіі старавераў.
    1767 уступленне на Беларусь на загад імператрыцы Кацярыны II 40-тысячнага расійскага войска для падтрымкі праваслаўнай Слуцкай і Таруньскай пратэстанцкай канфедэрацыяў, арыентаваных на шчыльны саюз з Расіяй.
    1768 утварэнне Барскай канфедэрацыі патрыятычнай шляхты. Армію канфедэратаў узначаліў Юры Сапега.
    1768 красавік, паўстанне сялян Брэсцкай эканоміі. Задушэнне паўстання ваеннай сілай. Завадатары прысуджаны да пакарання смерцю
    1768 кастрычнік, расійскія войскі занялі Нясвіжскі і Слуцкі замкі, належныя Радзівілам, якія былі ў Барскай канфедэрацыі. Паражэнне аддзелаў барскіх канфедэратаў у баях пад Нясвіжам і Дзярэчыным.
    1769 баі аддзелаў барскіх канфедэратаў на чале з Юзафам Пуласкім з расійскімі войскамі пад Слонімам, Бераставіцай, Мышшу, Радашковічамі, Менскам, Нясвіжам, Беластокам.
    1770 паражэнне ад расійцаў 4-тысячнага атрада канфедэратаў Шымана Касакоўскага пад Наваградкам.
    1771 12 верасня, разгром палкамі А. Суворава харугваў гетмана вялікага літоўскага Міхала Казіміра Агінскага пад мястэчкам Сталовічы. У баі загінула болей за 3000 канфедэратаў. Гетман Агінскі з рэшткамі войска мусіў адыйсці ў Прусію.