• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крыж памяці, меч лёсу кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе Кастусь Тарасаў

    Крыж памяці, меч лёсу

    кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе
    Кастусь Тарасаў

    Выдавец: Лекцыя
    Памер: 119с.
    Мінск 2001
    20.47 МБ
    1503 паноўны рабаўнічы наезд крымскіх татараў на беларускія землі, спусташэнне Бабруйска, Нясвіжа, Клецка, Койданава, Наваградка. Асобныя загоны крымчакоў хадзілі на Менск і Лагойск, дасягалі Віцебска, Полацка Вільні. У тую вайну слуцкая княгіня Анастасія сама выводзіла ў поле супраць татараў слуцкі полк. У жніўні разграміла крымчакоў каля Давыд-Гарадка войска князя Сямёна Слуцкага.
    1505 паноўны наезд крымскіх татараў на Беларусь, аблога горада Слуцка., разбурэнне Лоева.
    1505 безпаспяховая аблога войскам крымскага хана Біці-Гірэя і турэцкімі янычарамі Наваградскага замка.
    1506 рабаўнічыя наезды крымчакоў на гарады Мазыр, Брагін, Ашмяны, Ваўкавыск, Клецк.
    1506 асада Менскага замка перакопскімі татарамі Махмуд-Гірэя
    1506 безпаспяховая аблога маскоўскім войскам Полацка.
    1506 5 жніўня, пераможная бітва 7-тысячнага войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Міхалам Глінскім з 12-тысячным войскам татараў пад Клецкам. Амаль усё татарскае войска было вынішчана. Вызвалена 40 тысяч палону, які гналі ў Крым. У гонар гэтай перамогі Мікалай Радзівіл заснаваў у Вільні касцёл кармелітаў Маці Божай Снежнай і св. Юр'я.
    1507 красавік, пачатак 2-гадовай вайны Вялікага Княства Маскоўскага з Вялікім Княствам Літоўскім за ўсходнія землі ВКЛ (трэцяя вайна).
    1507 красавік, напад маскоўскіх палкоў на Смаленск і Полаччыну.
    1507 кастрычнік, аблога маскоўскім войскам Крычава і Мсціслаўя. Гарады, былі выратаваныя ад захопу паспалітым рушэннем шляхты
    1508 рабаўнічы наезд на Беларусь крымскіх татараў. Разгром татарскіх загонаў каля Слуцка.
    1508 2 лютага, напад аддзела дворнага маршалка князя Міхала Глінскага пад Гародняй на сядзібу ваяводы Яна Забярэзінскага. Пасля сутычкі сядзіба была захоплена, і Глінскі загадаў забіць Забярэзінскага.
    1508 мяцеж магнацкай групоўкі на чале з маршалкам дворным ВКЛ Міхалам Глінскім і яго братамі, якія выступалі за незалежнасць ВКЛ (аддзяленне ад Польшчы). Міжусобная вайна ў ВКЛ. Захоп палкамі Глінскага Турава, Мазыра, безвыніковая аблога Слуцкага замка. Уцёкі братоў Глінскіх і іхных аддзелаў у Маскву.
    1508 травень, аблога палкамі Глінскага і маскоўскага ваяводы Шамячыча Менска, спусташэнне менскага пасада і прыгарадаў.
    1508 жнівень, паход войска ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім на Северскую зямлю.
    1511 перамога войска Вялікага Княства Літоўскага над войскам крымскіх татараў у бітве каля Вішняўца.
    1512 пачатак 10-гадовай вайны Macкоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім за ўсходнія землі ВКЛ (чацвертая вайна).
    1512 лістапад снежань, 6-тыднёвая няўдалая аблога маскоўскімі
    войскамі Смаленска, спаленне пасадаў Полацка.
    1512 бітва беларуска-літоўскіх харугваў з татарскімі загонамі каля мястэчка Ляпушна.
    1513 паноўная 3-месячная аблога Смаленскага замка маскоўскім
    войскам.
    1513 ліпень, аблога маскоўскімі палкамі горада Воршы.
    1514 травень жнівень, аблога і ўзяцце Смаленска маскоўскім войскам пасля абстрэлу з 300 гарматаў. Захоп маскоўцамі Мсціслаўя, Крычава, Дуброўны.
    1514 8 верасня, перамога 30-тысячнага войска ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім разам з польскімі посілкамі над 80-тысячным маскоўскім войскам на рацэ Крапіўна каля Оршы. Самая няўдалая для Масквы бітва таго стагоддзя.
    1515
    1515
    1517
    1518
    1519
    1519
    1520
    1521
    1523
    1525
    1527
    1527
    1529
    1530
    1532
    1534
    32
    -	разбуральны паход пскавічоў на Браслаў і Друю, маскоўскіх палкоў на Мсціслаў, Віцебск, Полацк.
    -	паход войска Вялікага Княства Літоўскага на Вялікія Лукі.
    -	напад маскоўскіх войскаў на землі Вялікага Княства. Баі пад Менскам і Вільняй. Параза маскоўцаў пад Полацкам.
    -	паход наўгародскіх і пскоўскіх палкоў на Полацк.
    -	бітва конных харугваў гетмана Канстанціна Астрожскага з крымчакамі пад Сокалам.
    -	паноўны рабаўнічы паход маскоўскіх палкоў на Беларусь, разбурэнне Маладзечна, Крэва і Ашмянаў.
    -	паход маскоўскага ваяводы Гадунова пад Полацк і Віцебск.
    -	няўдалая аблога загонамі крымскіх татараў Мазыра, Слуцка і Слуцкага замка.
    -	аблога маскоўскім войскам разам з крымчакамі Чачэрска.
    -	няўдалая спроба •ранцішка Скарыны прадаваць свае кнігі ў Маскве. Яго выданні Бібліі былі спаленыя ў агні як ерэтычныя (пераклад на зразумелую народу мову).
    -	беспаспяховая аблога крымчакамі горада Пінска.
    -	пераможная бітва войска Вялікага Княства на чале з гетманам К.Астрожскім з крымскімі татарамі пад Кіевам на рацэ Альшаніца. Канец буйных крымскіх наездаў на Беларусь.
    -	18 кастрычніка, у віленскім Дольнім замку насуперак традыцыі меч і шапка вялікага князя літоўскага былі ўручаныя 9гадоваму Жыгімонту Аўгусту. Пры гэтым быў яшчэ жывы яго бацька Жыгімонт Стары, польскі кароль і вялікі князь літоўскі. Сведчанне таго, што ўлада ў ВКЛ за паўстагоддзя да Люблінскай уніі ўжо мела тытулярны характар.
    -	Францішак Скарына з-за не.магчымасці працягваць друкарскую працу пасля смерці сваіх фундатараў пакінуў радзіму і эміграваў у больш прыхільную да яго Прагу. Праз 400 гадоў Прага будзе галоўным асяродкам беларускай нацыянальнай эміграцыі, якая не прыняла бальшавіцкі рэжым.
    -	Францішак Скарына па сыску крэдытораў свайго брата Івана апынуўся ў гарадской турме Познані і правёў за кратамі 10 тыдняў. Толькі ўмяшальніцтва пляменніка вызваліла першадрукара з вязніцы.
    -	пачатак 3-гадовай вайны Вялікага Княства з Маскоўскай дзяржавай за вяртанне ўсходніх зямель ВКЛ (пятая вайна).
    1534 жнівень, няўдалыя паходы войскаў, якія ачольвалі Вішнявецкі і Неміровіч, на Смаленск і Северскую зямлю.
    1534 снежань, спусташальны паход на ўсходнюю Беларусь маскоўскага войска, спаленне мястэчак і вёсак.
    1535 чэрвень, напад маскоўскіх палкоў на Мсціслаўшчыну і Полач-
    чыну. Спусташэнні Воршы, Копысі, Рагачова. Спаленне Турава, Мазыра, Брагіна.
    1535 ліпень, вызваленне Гомеля і Старадуба беларуска-літоўскім войскам на чале з гетманам ВКЛ Юр'ем Радзівілам.
    1536 заняцце горада Старадуба маскоўскім войскам.
    1551 8 траўня, сканала Барбара Радзівіл, каралева польская, вялікая княгіня літоўская, жонка караля Жыгімонта Аўгуста Была яго каханкай 4 гады, у 1547 годзе яны патаемна ўступілі ў касцёльны шлюб. Пасля каранацыі 7 снежня 1550 года Барбара насіла карону 150 дзён. Загадка-
    выя абставіны смерці ад хуткацечнай хваробы далі падставы сучаснікам Барбары падазраваць у заўчаснай смерці маладой каралевы яе свякруху каралеву Бону і польскую магнатэ-
    рыю, якая не жадала ўзвышэння роду Радзівілаў.
    1558 пачатак 25-гадовай Лівонскай вайны, у якой удзельнічала Вялікае Княства Літоўскае, Лівонія, Маскоўская дзяржава, Польшча. Знясіленне ў гэтай вайне прывяло ВКЛ да Люблінскай уніі з Польшчай.
    1559 пераход Лівонскага ордэна пад патранат Вялікага Княства Літоўскага ў сувязі з маскоўскай пагрозай Лівоніі.
    1562 люпіы-сакавік, аблога маскоўскімі войскамі Мсціслаўя, Воршы, Віцебска, Копысі, Прапойска, Магілёва. Разбурэнне Рагачова.
    1563 маскоўскае войска, ачоленае Андрэем Курбскім, папаліла наваколле Шклова
    1563
    1564
    1564
    1564
    1565
    1567
    1568
    1569
    1570
    1572
    34
    -	1 лютага, пачатак 2-тыднёвай аблогі горада і замкаў Полацка бО-тысячным маскоўскім войскам на чале з царом Іванам Грозным Абстрэл горада вялі 200 гарматаў.Узяцце замкаў штурмам 15 лютага. Тысячы палонных і ўсю шляхту вывелі ў Масковію, манахаў-каталікоў забілі, а ўсіх габрэяў патапілі ў Дзвіне. 26 студзеня, пераможная бітва 10-тысячнага войска Вялікага Княства на чале з гетманамі Мікалаем Радзівілам і Рыгорам Хадкевічам з 30-тысячным маскоўскім войскам ваяводы Шуйскага пад Улай.
    -	люты, пераможныя бітвы харугваў ♦ілона Кміты-Чарнабыльскага і Юр'я Осціковіча з маскоўскім войскам (50.000 тысяч) пад началам князя Сярэбранага каля Воршы.
    -	вынішчэнне маскоўскім войскам вёсак у наваколлях Мсціслаўя, Крычава, Магілёва.
    -	паход беларуска-літоўскага войка на Смаленск і Вялікія Лукі, выпаленне наваколляў.
    -	перамога войска Вялікага Княства, ачоленага гетманам польным Рыгорам Сангушкам, над маскоўскім войскам у бітве каля мястэчка Чашнікі.
    -	жнівень, аршанскі стараста Ф.Кміта-Чарнабыльскі з 4.000 аддзелам ваяваў на Смаленшчыне з рускімі войскамі і даходзіў да Вязьмы.
    Часы пасля Люблінскай уніі
    -	вясна-лета, гвалтоўнае далучэнне палякамі да сваёй дзяржавы значнай часткі зямель ВКЛ Падляшша, Валыні, Кіеўшчыны, Падолля. 1 ліпеня палякі навязалі сілай умовы Люблінскай уніі. Утварэнне новай федэратыўнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай.
    -	25 ліпеня, забойства ў Яраслаўлі і Кастра.ме на загад Івана Грознага 665 палонных з Полацка.
    -	7 ліпеня, сканаў не пакінуўшы наступніка кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст. На ім скончылася дынастыя Ягайлавічаў, якая панавала ў Вялікім Княстве і ў Польшчы 186 гадоў. Наступныя два стагоддзі на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай вальныя соймы абіралі галоўным чынам чужынцаў, што нарэш-
    це адгукнулася дзяржаўным бяссіллем і гістарычнай драмай Трох падзелаў.
    1576 захоп маскоўскім войскам Гомеля, адбіцце яго войскам гетмана Радзівіла
    1578 перамога злучанага беларускага і шведскага войскаў на чале з
    А.Сапегам над маскоўцамі каля Вендэна.
    1579 30 жніўня, вызваленне войскам Рэчы Паспалітай на чале з каралём Стэфанам Баторыям Полацка ад маскоўцаў пасля 18-дзённай аблогі.
    1579 верасень, вызваленне войскам Рэчы Паспалітай ад маскоўскага войска ўсёй Полацкай зямлі.
    1580 спаленне Магілёва маскоўскім войскам князя Сярэбранага.
    1580 паход войска караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя на Вялікія Лукі ў адказ на разбурэнне гарадоў Княства маскоўцамн падчас вайны
    1581 4-месячная безвыніковая аблога войскамі Рэчы Паспалітай
    на чале са Стэфанам Баторы-
    ям Пскоўскага замка.
    1581 першае публічнае паленне кальвінісцкай і праваслаўнай літаратуры ў Вільні, арганізаванае езуітамі.
    1581 аблога маскоўскімі войскамі Магілёва і Шклова.
    1582 старажытная полацкая Спаса-Еўфрасіннеўская царква, дзе была кельля св. Еўфрасінні, на загад Стэфана Баторыя перададзена езуітам пад касцёл. Наноў пераасвячоная ў праваслаўны храм у 1832 годзе.
    1590 захоп і рабаванне горада Быхава данскімі казакамі.
    1595 . стварэнне ў Вялікім Княстве па рашэнню сойма выбранецкай пяхоты. Удзел першых выбранецкіх палкоў у баях з загонамі запарожскіх казакоў, якія наязджалі на Беларусь.
    1595 лістапад, паход запарожскіх казакоў атамана Севярына На-