Крыж памяці, меч лёсу
кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Лекцыя
Памер: 119с.
Мінск 2001
Часы пасля захопу
беларускіх зямель Расіяй
1772 Першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй, Аўстрыяй. Прылучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі. На далучаных абшарах жыло тады 1.227 тысяч чалавек. Пачатак рэкруцкіх набораў беларусаў у расійскае войска (пажыццёвая служба). Першы набор даў у войска Расіі 3 тысячы беларускіх салдат.
1772 разрабаванне расійскімі войскамі скарбніцы Нясвіжскага замка.
Вырабы з золота, серабра, каштоўных камянёў, бібліятэка ў 20 тысяч тамоў адпраўлены ў Пецярбург. У тым ліку 11 інкунабулаў, якія пазней перададзеныя Расійскай Дзяржаўнай бібліятэцы. Найбольшай стратай стаў вываз Літоўскай метрыкі збора дзяржаўных актаў ВКЛ, напісаных на беларускай мове. Па
сёння застаюцца ў Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў.
1772 на захопленых Расіяй па Першым падзеле землях Беларусі скасаваныя Віцебскае, Інфлянцкае, Мсціслаўскае і Полацкае ваяводствы. Ператвораны ў Магілёўскую і Пскоўскую губерні.
1773 скасаванне булай папы рымкага Клімента XIV ордэна езуітаў. У ВКЛ маёмасць ордэна па прапанове канцлера ІХраптовіча перададзена Адукацыйнай камісіі. На землях, што захапіла Расія па Першым падзеле, ордэн рашэннем імператрыцы Кацярыны
захаваны.
1773 наваградскі дэпутат Тадэвуш Рэйтан заклікаў сойм у Варшаве не прызнаваць Першы падзел краіны, здзейснены драпежнымн суседзямі. Падкупленая магнатэрыя не ўхваліла супраціўлення захопнікам. Узрушаны здрадай і бедствамі забранага краю Рэйтан неўзабаве ў сваём маёнтку Грушаўка пад Ляхавічамі скончыў жыццё, пусціўшы сабе кулю ў скронь.
1775 утварэнне ў расійскім. войску Беларускага палка, камплектаванага з беларусаў забранай Расіяй тэрыторыі.
1776 пазбаўленне на загад расійскай імператрыцы магдэбургскага права (самакіравання) гарадоў і мястэчак на далучанай да Расіі беларускай тэрыторыі.
1776 -18 кастрычніка, капітан Тадэвуш Касцюшка пачынае службу ў амерыканскай рэспубліканскай арміі. Удзельнічаў у абароне
ад англічанаў Філадэльфіі, у пераможнай бітве каля Саратогі, праектаваў і будаваў самую моцную крэпасць тагачаснай Амерыкн Вест-Пойнт на Гудзоне (тут Касцюшку пастаўлены помнік), у арміі генерала Грына забяспечваў сапёрныя работы пад час 1500-кіламетровага рэйду па поўдні. Скончыў вайну удзелам у апошняй яе бітве за Чарльстон. 13 кастрычніка 1783 года Кангрэс надау Касцюшку чын брыгаднага генерала.
1778 на захопленых Расіяй землях Магілёўшчыны Кацярына II падаравала свайму адстауному фаварыту С.Зорычу мястэчка Шклоў з наваколлямі і прыгоннымі сялянамі для эксплуатацыі.
1780 жнівень, паноўныя захопы расійскімн войскамі старавераў на Гомельшчыне. Усіх выводзілі ў Забайкалье на Нерчынскія ды Калывана-Васкрасенскія заводы.
1788 18 снежня, удзел беларускіх салдат, узятых у расійскае войска, у штурме і ўзяцці турэцкай крэпасці Ачакаў.
1789 ліпень, удзел Беларускага егерскага корпуса (3.000 чалавек) ў аблозе Бендэраў (корпус камплектаваўся рэкрутамі з новадалучаных да Расіі Полацкай і Магілёўскай губерняў).
1789 22 верасня, удзел беларускіх салдат у пераможнай бітве злучанага руска-аўстрыйскага войска з туркамі пад Факшанамі каля Рымнікаў.
1790 23 снежня, удзел беларускіх салдат (Беларускі егерскі корпус, Полацкі полк) ва ўзяцці штурмам турэцкай крэпасці Ізмаіл (пры штурме загінула 2 тысячы і было паранена 9 тысяч салдат; туркі страцілі 26 тысяч забітымі).
1791 3 мая, прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, якая мусіла вывесці дзяржаву з палітычнай занядбаласці і залежнасці ад суседзяў. Менавіта гэта выклікала новую агрэсію Расіі.
1792 стварэнне Таргавіцкай канфедэрацыі магнатаў і шляхты, арыентаванай на падпарадкаванне Расіі. Імператрыца Кацярына II прыслала на дапамогу здраднікам дзве расійскія арміі, якія сілай прывялі таргавічанаў да ўлады.
1792 расійскія войскі занялі Бабруйск, Нясвіж, Навагрудак, Слонім, Браслаў, Ушачы, Гродна
1792 19 траўня, бітва беларуска-літоўскіх харугваў з расійскімі захопнікамі каля Міра.
1792 ліпень, бітвы шляхецкіх харугваў з расійцамі пад Зэльвай, Мсцібавым, Брэстам.
1793 /7 чэрвеня ■ 23 лістапада, апошні сойм Рэчы Паспалітай. Адбываўся ў Гродзенскім каралеўскім замку. Каб дабіцца згоды на Падзел, расійскія грэнадзёрскія часткі і артылерыя атачылі замак, дэпутатаў з яго не выпускалі. Ніхто з дэпутатаў не сказаў умовам падзелу «Так». Тады маршалак сойма Бялінскі пат-
лумачыў маўчанне як знак згоды. Неўзабаве за «нямым» паседжаннем пачаўся чарговы падзел Рэчы Паспалітай.
1793 студзень, Другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расійскай імперыі далучаныя цэнтральныя паветы Беларусі. Пашырэнне рэкруцкай павіннасці на гэтыя землі.
1793 для гістарычных заняткаў расійскай імператрыцы Кацярыны 11 з беларускіх манастырскіх і царкоўных бібліятэк забіраюць летапісы. Разам з імі высланы рукапісныя хронікі Стрыйкоўскага, Бельскага, Кромэра, Нарушэвіча.
1794 24 сакавіка, пачатак анты-
расійскага вызваленчага паўстання ў Польшчы на чале з генералам Тадэвушам Касцюшкам
1794 ■ 22 красавіка, пачатак вызваленчага паўстання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Яго ачоліў палкоўнік Якуб Ясінскі Артылерыйскае бамбаванне вуліц Вільні расійскай батарэяй.
1794 25 красавіка, пакаранне ў Вільне смерцю на шыбеніцы (на фанарным слупе) польнага гетмана ВКЛ Шымона Касакоўскага за здраду і падтрымку інтэрвенцыі Расіі. Яго родны брат, біскуп інфлянцкі, Юзаф Касакоўскі, па гэтакім жа абвінавачванні быў павешаны паўстанцамі ў Варшаве.
1794 7 траўня, бітва паўстанцаў атрада Стэфана Грабоўскага з расійскімі войскамі каля вёскі Паляны на Ашмяншчыне.
1794 20 чэрвеня, бой паўстанцаў з расійскімі аддзеламі каля Міра. 1794 26 чэрвеня, бітва паўстанцкіх аддзелаў Ясінскага і Грабоў-
скага з расійскімі войскамі пад мястэчкам Солы.
1794 2 жніўня, бітва корпуса Караля Серакоўскага з расійскім войскам пад Слонімам.
1794 4 верасня, няўдалы бой атрада Стэфана Грабоўскага з расійскім войскам каля Любані. Капітуляцыя атрада. Грабоўскі сасланы ў Кастрамскую губерню. Быў амніставаны імператарам Паўлам I
1794 17 верасня, бітва аддзелаў Караля Серакоўскага з войскам А.Суворава каля вёскі Крупчыцы на Брэстчыне. Серакоўскага падтрымалі 3 тысячы сялян-касінераў. У бітве з абодвух бакоў удзельнічалі болей за 20 тысяч чалавек..
1794 -10 кастрычніка, няўдалая бітва паўстанцкага войска генерала Касцюшкі з расійскім войскам пад Мацяёвіцамі. Раненне і захоп у палон Тадэвуша Касцюшкі Быў вывезены ў СанктПецярбург. (Пазней амніставаны Паўлам I на абяцанне не браць удзел у войнах з Расіяй. Умовай згоды Касцюшкі былі амністыя і вяртанне з ссылкі 5 тысяч паўстанцаў, сасланых Кацярынай II у Сібір.)
1794 3 4 лістапада, ўдзел беларускіх паўстанцаў у абароне Прагі (прадмесце Варшавы) ад расійскага войска, узначаленага А. Суворавым. Паўстанцы страцілі 10 тысяч забітымі, каля 13 тысяч паранена.
1795 Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Далучэнне да Расіі заходняй часткі Беларусі і Літвы. Эміграцыя паўстанцаў і нязгодных прысягаць на вернасць імператрыцы Кацярыне II. Набор беларускіх рэкрутаў выключна ў расійскае войска. За 1796-1799 гады ўзята ў войска 49 тысяч беларусаў, а ўсяго з 1772 года 109 тысяч.
1795 «пожалованйе» ўказам імператрыцы Кацярыны II беларускіх сялянаў у якасьці ўзнагароды расійскім генералам, афіцэрам і чыноўнікам. Усяго раздадзена пад прыгнёт новым панам каля 1 мільёна чалавек. Генерал-фельдмаршал Румянцаў разам з Гомелем атрымаў 69 тысяч чалавек, генерал-фельдмаршал Сувораў разам з Кобрыным 53 тысячы сялянскіх душ.
1795 увядзенне на далучаных да Расійскай імперыі беларускіх і літоўскіх ваяводствах абавязковай платы падаткаў срэбранай ці залатой манетай, а не асігнацыямі, як у расійскіх губернях. Гэта па тагачасным «чорным» курсу абмена папяровых грошаў
на «звонкія» павялічвала падаткі ў 5 разоў. Расійскі ўрад мэтанакіравана выбіраў з далучаных зямель золата і срэбра. Гэтакая няроўнасць была адмененая толькі перад вайной 1812 года.
1796 здзеклівае ўвядзенне ў тытыл расійскіх імператараў дапаўнення «вялікі князь літоўскі». Тытулам карысталіся ўсе наступныя імператарары па люты 1917 года.
1796 стварэнне ў Францыі легіёнаў з польскіх і беларускіх эмігрантаў (легіёны Дамброўскага). Легіянеры спадзяваліся на пераможную вайну Францыі з Расіяй, якая прынясе незалежнасць Радзіме. За дзесяць наступных гадоў у легіёнах перабыло болей за 25 тысяч эмігрантаў.
1797 студзень сакавік, сялянскія паўстанні на Віцебшчыне і Полаччыне супроць перадачы сялян у прыватнае ўладанне расійскім памешчыкам. Каля 14 тысяч сялянаў, узброеных віламі, косамі, каламі,
аказалі супраціўленне вайскам. Пасля задушэння сялянскага паўстання 80 чалавек пакаралі бізунамі, астатніх расійскія салдаты секлі розгамі.
1797 восень, арышты на Беларусі сяброў Віленскай асацыяцыі тайнай арганізацыі, якая рыхтавала паўстанне супроць расійскай акупацыі. На Міншчыне, у Лідзе, Кобрыне, Ашмянах арыштавана болей за 70 асобаў. Прыгавор да пакарання смерцю быў заменены ссылкай на катаргу.
1797 выкарыстанне Напалеонам легіёнаў Дамброўскага ў бітвах з аўстрыйцамі ў Італіі..
1798 у Пецярбурзе сканаў пад арыштам апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Там жа і быў пахаваны ў касцёле св. Кацярыны.
1799 удзел беларускіх салдат у італьянскім і швейцарскім паходах
расійскага экспедыцыйнага корпуса, ачоленага А.Суворавым.
1799 удзел беларускіх салдат у складзе сувораўскага корпуса ў бітве з французамі генерала Маро на рацэ Аддзе (Італія).
1799 7 8 чэрвеня, ўдзел беларускіх салдат у складзе сувораўскага корпуса ў бітве з французскай арміяй на рацэ Трэбіі.
1799 верасень, разгром французскім маршалам Массенам каля Цюрыха корпуса Рымскага-Корсакава, у якім былі беларускія рэкруты.
XIX стагоддзе
1800 -14 чэрвеня, ўдзел беларусаў-легіянераў Дамброўскага ў складзе напалеонаўскага войска ў бітве пры Марэнга (Італія) з аўстрыйскімі войскамі.
1800 верасень, гвалтам адняты ў каталікоў і перададзены праваслаўнай царкве касцёл Панны Марыі ў Пінску.
1802 прымусовая экспедыцыя легіянераў Дамброўскага на востраў Сан-Дамінга (Гаіці) для змагання з неграмі-паўстанцам, якіх ачольваў Тусен-Луверцюр. Легіёны былі названы 113 і 114 французскімі паўбрыгадамі. Замест барацьбы за незалежнасць на радзіме легіянеры апынуліся ў ролі душыцеляў паўстання за вольнасць. У ваенных дзеяннях супраць неграў з 6 тысяч легіянераў засталося ў жывых 500 чалавек.