Крыж памяці, меч лёсу
кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Лекцыя
Памер: 119с.
Мінск 2001
1,353 млн чалавек насельніцтва (паводле перапісу 1920 года). Тры паветы Люцынскн, Рэжыцкі, Дзвінскі, населеныя беларусамі, РСФСР самаволыіа перадала Латвіі за пасярэдніцтва ў заключэнні Рыжскага міру. Ленінскі ўрад назаўжды далучыў да Пскоўскай губерні РСФСР спрадвечныя беларускія паветы Вяліжскі, Невельскі, Себежскі (паводле перапісу 1897 года там адпаведна было 48,3%, 89,5 і 91% беларускага жыхарства).
1921 сакавік, удзел маракоў-беларусаў у Кранштацкім паўстанні супраць бальшавіцкага рэжыму. Падаўленнем паўстання камандаваў Тухачэўскі. Усе паўстанцы былі расстраляныя з кулямётаў, іх целы кінулі ў мора пад лёд, У гэты ж год Тухачэўскі ўзначаліў у БССР часткі ЧОН (агулам 6000 чалавек), прызначаныя для сумеснай з арміяй вайны з антыбальшавіцкімі паўстанцамі.
1921 восень, пачатак арганізаваных Расійскім АДПУ дыверсійных дзеянняў беларускіх партызанаў у падуладных Польшчы Лідскім, Гродзенскім, Бельскім і Ваўкавыскім паветах. Штаб месціўся ў Белавежскай пушчы. Партызанка працягвалася па 1925 год. Сярод вядомых удзельнікаў Кірыла Арлоўскі.
1921 19 кастрычніка, расстрэл у Мінску арыштаваных чэкістамі сяброў партыі «Зялёны дуб» Ганны Доўгерт, Ганны Бруевіч, Георгія Крывашэіна, Уладзіміра Кубара.
1921 лістапад, высяленне на расійскую Поўнач жыхароў вёсак Зафранцузская грэбля, Рэпішча, Ганутава, Уборкі, Сёмкава Слабада на Ігуменшчыне за ўдзел сялянаў у аддзелах «Зялёнага Дуба». Першае масавае прымусовае высяленне беларускага жыхарства савецкай ўладай з радзімы на чужыну. У Балоцкім сельсавеце пасля высялення людзей засталося 20 працэнтаў ад ранейшай колькасці насельніцтва.
1922 зіма, па прыгаворах савецкіх карных органаў расстраляныя 1691 святар, 1962 манахі, 3447 манахіняў і паслушніц. Без суда расстраляныя каля 15 000 служыцеляў культа розных канфессіяў (гэта ў межах абкарнанай Рыжскім мірам Беларусі).
1922 1 сакавіка, утварэнне Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення БССР замест скасаванай Надзвычайнай камісіі БССР. Выконвалі ўсе ранейшыя задачы ЧК. Менавіта яго супрацоўнікі здзейснялі сталінскі тэрор і рэпрэсіі. У 1934 годзе ДПУ ператворана ва ўпраўленне дзяржбяспекі НКУС БССР.
1922 1 сакавіка, Іірэзідыум ЦВК БССР прыняў рашэнне аб канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў дзеля «дапамогі галадаючым Паволжа». Толькі ў Менскай праваслаўнай епархіі было канфіскавана болей за 73 кг срэбра. Адняцце ў вернікаў органамі Савецкай улады рэлігійнай святыні крыжа Ефрасінні Полацкай. Змешчаны ў музейную экспазіцыю.
1922 24 мая, расстрэл польскімі карнымі органамі захопленых у палон беларускіх партызанаў злучэння Германа Шыманюка, які дзейнічаў у ваколіцах Белавежскай пушчы.
1922 пачатак асадніцтва ваенных і цывільных каланістаў польскім урадам з раёнаў карэннай Польшчы ў Заходнюю Беларусь. Усяго ў 20-30-я гады было пераселена каля 5 тысяч былых легіянераў і болей за 5 тысяч йывільных асобаў. Пасля 1939 года сем'і асаднікаў былі выселеныя ў Сібір. Вярнуліся ў Польшчу пасля вайны.
1923 утварэнне Другой Беларускай стралковай дывізіі. Камплектавалася з прызыўнікоў БССР. У 1924 годзе асабовы склад салдат і сяржантаў: беларусаў 5760, габрэяў 577, рускіх 375Ваенная і палітычная падрыхтоўка вялася на беларускай мове. Дывізія скасаваная 7 сакавіка 1938 года на загад Варашылава і Пастановы ЦК ВКП(б).
1923 травень, суд у Беластоку над 45 партызанамі злучэння Германа Шыманюка. Засуджаны на 10 гадоў зняволення. Праз 2 гады Гродзенскі акруговы суд пакараў 10-гадовым зняволеннем 72 партызанаў з атрадаў Германа Шы.манюка.
1924 4 лютага, пасля шмаразовавых зваротаў беларускага ўрада, арганізаваных А.Чарвяковым, саюзны ўрад вяртае Беларусі некаторыя паветы Віцебскай і Магілёскай губерняў, аднятыя ў студзені 1919 года.
1925 у Менску па прыгавору Менскага ГПУ расстраляны Павел Жаўрыд, сябра Рады Случчыны ў часе Слуцкага збройнага чыну.
1925 17 жніўня, у Менску Найвышэйшы суд БССР прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі мітрапаліта Менскага і Беларускага Мельхісэдэка. Адбываў пакаранне у Сібіры на Марыінскіх пасяленнях.
1926 6 снежня, Беларусі, абскубанай Рыжскім мфам, саюзны ўрад вяртае Гомельскі і Рэчыцкі паветы. Папярэдне з іх было вывезена ў Расію лепшае абсталяванне.
1927 17 студзеня, польскі суд у Брэсце ясудзіў на тэрмін ад 6 да 10 гадоў зняволення 31 сябра КПЗБ.
1927 арышт і прыгавор да 10-гадовай высылкі на Салаўкі драматурга ♦ранцішка Аляхновіча, які даверыўся абяцанкам бальшавікоў і вярнуўся ў Савецкую Беларусь з Вільні ў 1926 годзе.
1927
1927
1927
1927
3 лютага, расстрэл на за-
гад польскіх ўладаў шматлікай сялянскай дэманстрацыі (1500 чалавек) ў мястэчку Косава. Забіта 6 сялян, некалькі дзесяткаў паранена.
21 сакавіка, забарона польскімі ўладамі дзейнасці Беларускай сялянска-работніцкай Грамады (аб ядноўвала 120 тысяч чалавек). 400 кіраўнікоў Грамады рэпрэсіраваныя. 7 чэрвеня, віленскі беларус, прыхільнік антысавецкай апазіцыі Барыс Карэнда здзейсніў на варшаўскім вакзале тэрарыстычнае забойства прадстаўніка СССР Пятра Войкава. Асуджаны польскім судом да 15 гадоў
зняволення. Адабраў сабе жыццё пасля чатырох гадоў камер-
най адзіноты.
-10 жніўня, у Менску з'езд праваслаўных святароў і вернікаў Беларусі пад старшынствам біскупа Бабруйскага Філарэта абвясціў Беларускую Аўтакефальную (самастойную) Царкву. Да аўтакефальнай царквы належалі святары 407 праваслаўных прыходаў у епархіях Беларусі. Усе яны былі арыштаваныя карнымі органамі НКУС у ліпені 1937 года за ўдзел у «контррэвалюцыйнай арганізацыі», бальшыня загінула ў канцлагерах.
1928 пачатак масавага тэрора ва Усходняй Беларусі (БССР).
1928 травень, арганізаваныя польскімі ўладамі судовыя працэсы ў Вільні і Беластоку над дзеячамі нацыяльна-вызваленчага руху, лідэрамі БСРГ, сябрамі КПЗБ, штучна абвінавачаных у падрых-
тоўцы ўзброенага паўстання і шпіянажы. Бальшыня асуджана да зняволення.
1928 увядзенне ў гарадах БССР карткавай сістэмы атрымання харчовых прадуктаў па катэгорыях: партыйныя і савецкія работнікі, рабочыя цяжкай працы Ікг хлеба на дзень, работнікі працы сярэдняй цяжкасці 500 грамаў, работнікі на лёгкай працы 300 грамаў, службоўцы -150 грамаў, дзеці -100 грамаў. Гэтыя нормы дзейнічалі па 1933 год.
1929 -закрыццё і зруйнаванне ў Менску царквы пры вучэльне сляпых. Настаяцель царквы арыштаваны і рэпрэсіраваны.
1929 чэрвень, польскі суд у Гродне над 75 дзеячамі нацыянальнавызваленчага руху Заходняй Беларусі. Бальшыня асуджана да вялікіх тэрмінаў зняволення. Два месяцы раней да зняволення ад 4 да 15 гадоу прыгавораны 33 члены КПЗБ ў Беластоку.
1930 студзень-май, раскулачванне на Беларусі каля 19-000 сялянскіх гаспадарак палова ад іх агульнай колькасці. Усяго пазбаўлена правоў і падпала пад высяленне ў Сібір каля 700 тысяч сялянаў, абвешчаных «кулакамі» і «міраедамі».
1930 забарона на тэрыторыі БССР царкве і касцёлу карыстацца званамі. Духоўны гвалту з боку бальшавіцкай улады.
1930 чэрвень, арышт святара Свята-Мікалаеўскай царквы вёскі Цімкавічы Копыльскага раёна іерэя Пятра Груздзінскага, былога дэпутата Дзяржаўнай Думы ад сялянаў. Расстраляны напрыканцы года. Адначасна з ім расстраляны святар СвятаТраецкай царквы вёскі Целядавічы таго ж раёна Валерыян Навіцкі
1930 18 ліпеня, арышт пісьменніка, акадэміка, неадменнага сакратара Акадэміі Навук Беларусі, былога прэм'ера БНР Вацлава Ластоўскага па абвінавачанню ў кіраўніцтве неіснуючй (створанай НКУС) «нацдэмаўскай», антысавецкай арганізацыяй «Саюз вызвалення Беларусі». Расстраляны ў 1938 годзе ў Саратаве.
1930 19 ліпеня, арышты па справакаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі» 108 чалавек буйнейшай беларускай ннтэлегенцыі, у тым ліку акадэмікаў Язэпа Лёсіка і Сцяпана Некрашэвіча, прафессара Аркадзя Смоліча.
1930 13 верасня, кінуты ў турму вядомы гісторык акадэмік АН Беларусі У.Пічэта. 6 снежня пазбаўлены звання акадэміка.
1930 20 лістапада, замах на самагубства пасля выкліка на допыт
народнага паэта Янкі Купалы, якога органы ДПУ планавалі абвінаваціць у кіраўніцтве неіснуючай антысавецкай арганізацыяй «Саюз вызвалення Беларусі».
1931 у Мінску ўладамі арганізаваны збор подпісаў за закрыццё касцёла св. Алены і Сымона (Чырвонага касцёла).
1931 4 лютага, скончыў жыццё стрэлам у скронь прэзідэнт АН БССР, дырэктар інстытута гісторыі Усевалад Ігнатоўскі, абвінавачаны ў прыналежнасці да «СВБ», зняты з пасадаў і выключаны з партыі, г. зн. падрыхтаваны да арышту і зняволення.
1932 22 лютага, у Гайнаўцы (Заходняя Беларусь) адбыўся «Марш галодных», які правялі болей за 1000 рабочых. Паліцыя прымяніла зброю, 1 чалавек забіты, 8 параненыя. У пратэстах прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек з Гайнаўкі, Белавежы, Чэрлядзі.
1932 15 сакавіка, наданне на загад бальшавіцкай улады старажытнаму Койданаву імя
першага начальніка ЧК, аўтара стварэння канцлагераў і заложніцтва Ф.Дзяржынскага. У Беларусі не засталося горада без вуліцы, названай прозвішчам галоўнага душыцеля «ворагаў рэвалюцыі».
1932 20 сакавіка, Асташынскае сялянскае паўстанне на Наваградчыне супраць эканамічнага і нацыянальнага ўціску з боку польскай дзяржавы. Жорстка задушанае польскімі ўладамі. 7 чалавек павешаны ў Наваградку, 49 асуджаны.
1932 вясна, голад на поўдні Беларусі ў Ельскім, Нараўлянскім, Гомельскім раёнах у сувязі з адняццем сельгаспрадукцыі. Вясной таго года не мелі збожжа 12 раёнаў Беларусі. Смерць ад голаду прынялі, па афіцыйных звестках, 140 чалавек, на справе
болей за 3 тысячы. У Гомельскім раёне кожны другі з 93 калгасаў не меў прадуктаў харчавання.
1932 15 кастрычніка, пачатак 4-месячнай забастоўкі 7.000 лесарубаў і сялян-возчыкаў, што працавалі ў Белавежскай пушчы (Заходняя Беларусь). Было арыштавана польскімі ўладамі болей за 100 чалавек. Адзін закатаваны на шыбеніцы ў паліцэскім пастарунку.
1933 3 траўня, галодны бунт насельніцтва ў Барысаве. Удзельнічала болей за 2 тысячы чалавек. Уначы прыбылы атрад мінскіх энкэвэдыстаў арыштаваў 1400 чалавек. Праз два дні выяздная сесія Рэўтрыбунала БССР саслала 1200 барысаўцаў на зняволенне ў канцлагерах на тэрмін 8--10 гадоў. 200 чалавек былі асуджаныя да расстрэлу. Lx расстралялі на ўскрайку Барысава, на так званых Чычагаўскіх батарэях.
1933 жнівень, русіфікацыйная рэформа правапісу беларускай мовы ў БССР, скіраваная на зліццё з рускай мовай. Акт моўнага генацыду супраць народа Беларусі і беларускай культуры.