Крыж памяці, меч лёсу кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе Кастусь Тарасаў

Крыж памяці, меч лёсу

кароткі спіс войнаў, стратаў, рэпрэсіяў, якія зведала Беларусь за тысячагоддзе
Кастусь Тарасаў
Выдавец: Лекцыя
Памер: 119с.
Мінск 2001
20.47 МБ
1945 красавік 8 мая, Берлінская аперацыя Чырвонай Арміі. Удзел беларусаў ва ўзяцці рэйхстагу. За гады вайны страты беларускага насельніцтва (ў межах 1941 года) склалі каля 4 мільёнаў чалавек.
1945 9 жніўня 2 верасня, удзел беларускіх салдат у Маньчжурскай і Курыльскай аперацыях падчас вайны з Японіяй.
1945 дамова сталінскага ўрада з польскім часовым урадам аб перадачы беларускай тэрыторыі палякам і змене дзяржаўнай мяжы. Было перададзена Польскай рэспубліцы 17 раёнаў Беластоцкай вобласці і 3 раёны Брэсцкай вобласці. Беларусь адзіная краіна
сярод пераможцаў у вайне, якая страціла значную частку сваёй гістарычнай тэрыторыі.
1945 перасяленне рэштак населыйцтва знішчаных гітлераўцамі вёсак Віцебшчыны і Полаччыны ў Ленінград.
1945 закрыццё савецкімі ўладамі ў Вільні Беларускага гісторыка-
этнаграфічнага музея, заснаванага Іванам Луцкевічам Большая частка назапашаных багаццяў была перададзена гісторыка-этнаграфічнавму музею Літвы і бібліятэцы АН Літвы, невялічкая частка патрапіла ў цэнтральныя музеі Беларусі.
1946 смерць ў сібірскім лагеры Антона Луцкевіча, грамадскага дзеяча, былога Старшыні Рады народных міністраў БНР, дырэктара Беларускага музея ў Вільні. Быў рэпрэсіраваны са-
вецкімі карнымі органамі 30 верасня 1939 года.
1946 закрыццё на загад сталінскіх уладаў касцёлаў у Радашковічах, Старым Мядзелі, у Сто-
ўбцах, у Міры, Ашмянах, Відзах.
1947 люты, арышты органамі НКУС навучэнцаў Глыбоцкага і Пас-
таўскага педагагічных вучылішчаў членаў падпольнай арганізацыі «Саюз беларускіх патрыётаў». 43 юнакі і дзяўчыны пры-
суджаны да пазбаўлення волі на тэрміны ад 5 да 25 гадоў.
1947 касіпрычнік, арышты органамі НКУС у Мінску, Маладзечанскай і Пінскай абласцях чальцоў маладзёвай падпольнай су-
полкі «Свабодная Беларусь».
1948 рэпрэсп савецкіх карных органаў супраць паслякастрычніцкай беларускай эмірацыі ў Чэхаславакіі. Гвалтоўная дэпартацыя э.мігрантаў у СССР і пакаранне зняволеннем у канцлагерах.
1948 12 жніўня, савецкімі карнымі органамі ў Чэхаславакіі арыштаваныя выдатная беларуская паэтка Ларыса Геніюш і яе
1949
1949
1950
1950
1950
1951
1952
1955
1955
1956
1956
106
муж Янка Гепіюш. 3 канца 1948 года былі ў тур.ме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў ачольнік беларускага НКУС Цанава. Ад яе дамагаліся здачы архіваў БНР. Асуджаная да 25 гадоў зняволення. Часткова рэабілітаваная ў 1956 годзе.
-	люты, у рэчышчы кампаніі «барацьбы з космапалітызмам» ЦК КПБ зачыніў Дзяржаўны габрэйскі тэатр БССР.
-	паноўііыя арышты савецкім НКУС беларускіх літаратараў. За гады рэпрэсіяў было зняволена 238 пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў. Выйшлі са сталінскіх канцлагераў жывымі толькі 20 чалавек. Загінула за дротам беларускай творчай інтэлегенцыі у 7 разоў болей, чым за 4 гады вайны на франтах і ў партызанах (30 пісьменнікаў і паэтаў).
-	красавік, арышт органамі НКУС настаяцеля царквы ў вёсцы Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна Мацвея Грыцука за трыманне ў хаце рэлігійнай літаратуры. Памёр пасля допытаў.
-	22 чэрвеня, у Маладзечне адбыўся суд над чальцамі мядзельска-смаргонскага вучнёўскага антысталінскага падполля. Бальшыня атрымала тэрмін зняволення ў 25 гадоў, невінаватыя па 10 гадоў за «недоноснтельство». Кіраўнік групоўкі, 22-гадовы Расціслаў Лапіцкі, быў асуджаны да расстрэлу.
-	урад БССР перадаў з фондаў Дзяржаўнай карціннай галерэі ураду Польскай Народнай Рэспублікі найкаштоўную калекцыю з 87 фамільных партрэтаў Радзівілаў, якія раней знаходзіліся ў Нясвіжскім замку. Акт недасведчанасці і глупства.
-	лета, пачатак масавай высылкі сем'яў так званых «кулакоў» і пратэстантаў з Заходняй Беларусі. Да сакавіка 1952 г. ў сібірскія вобласці было гвалтам выслана 2.100 сем'яў.
-	18 красавіка, за адну ноч на ўсход СССР вывезлі з Заходняй Беларусі 1683 сям'і, абвінавачаных у «варожай дзейнасці супраць калгасаў».
-	варварскі зруйнаваны старажытны рэлігійны асяродак касцёл Панны Марыі былога калегіюма ў Пінску.
-	за пасляваеннае дзесяцігоддзе з Беларусі выселена і вывезена ў Сібір, Казахстан, на Поўнач каля 1 мільёна чалавек («кулаччо», «нацыяналісты», «бандпамйгатыя»).
-	удзел беларускіх салдат у складзе Савецкай Арміі ў задушэнні венгерскай рэвалюцыі.
-	маштабная кампанія ўрада СССР па выманьванні беларускай
моладзі для засваення цалінных зямель і пабольшання славянскага складу насельніцтва Казахстана.
1957 16 лютага, арышт у Гродне органамі КДБ Браніслава Ржэўскага, літаратуразнаўцы, выкладчыка Гродзенскага педінстытута. Праз месяц асуджаны Гарадзенскім судом да 7 гадоў пазбаўлення волі «за клевету на советскнй обіцественный строй н нацнональную полнтнтку КПСС». Вызвалены ў 1961 годзе, да скону быў пад пільным даглядам КДБ.
1957 люты, ЦК КПБ і Савет міністраў БССР прынялі пастанову «Аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў Беларускай ССР», згодна з якой ў мэтах поўнай русіфікацыі беларуская мова на Беларусі стала прадметам неабавязковага вывучэння ў школе. Неўзабаве пачалося масавае закрыццё беларускіх школ, змяншэнне накладаў беларускай кнігі, выцясненне беларускай мовы з ужытку («працэс стварэння новай чалавечай агульнасці рускамоўнага савецкага народа»),
1958 са сталінскага канцлагера пасля 13 гадоў зняволення выпушчаны паэт Сяргей Новік-Пяюн чалавек надта драматычнага лёсу. У 1926 годзе польскія ўлады выслалі яго за стварэнне беларускага хору і тэатру ў роднай вёсцы на Нясвіжчыне ўглыб Польшчы. У 1939 годзе польскія жандары кінулі паэта ў Баранавіцкую турму. У часе вайны Новік-Пяюн дапамагаў партызанам, у 1943 годзе яго арыштавала нямецкае СД і кінула ў лагер смерці ў Калдычаве. 4 ліпеня Новіка-Пяюна разам з 600 іншымі вязнямі павялі на расстрэл. Яго паранілі, і ён выратаваўся, выдаючы сябе за мярцвяка. А праз чатыры месяца ўжо савецкі НКУС беспадстаўна асудзіў Новіка-Пяюна да 10 гадоў зняволення. Гэта ён аўтар знакамітай песні «Зорачкі».
I960 паезуіцкі фарны касцёл у Гродне застауся без святара. На працягу наступных 28 гадоў штонядзелі вернікі праводзілі тут набажэнствы без святара і не адступілі вд веры. (Гэтак жа маліліся самі, не маючы святара, і ў Дзятлаўскім каспёле ды іншых.) У 1988 годзе ксяндзом-пробашчам гродзенскага фарнага касцёла стаў Тадэвуш Кандрусевіч. A 15 снежня 1990 года Папа Ян Павел II надаў касцёлу тытул Малое базылікі.
1961 варварскае зруйнаванне сапёрамі Савецкай Арміі па рашэнню партыйнага кфаўніцтва БССР выдатных помнікаў беларускай архітэктуры «фары Вітаўта» ў Гродне, будынка езуіцкага калегіюма ў Полацку, Койданаўскага кальвінскага збора.
1962 варварскае зруйнаванне сапёрамі Савецкай Арміі па рашэнню партыйнага кіраўніцтва БССР выключнага па значнасці помніка архітэктуры XII ст. Дабравешчанскай царквы ў Віцебску.
1963 зруйнаванне ў Мінску па рашэнню кіраўніцтва БССР будынка былой мячэці мінскіх татараў, а таксама татарскіх могілак.
1963 30 студзеня, арышт у Пінску Мікалая Лагодзіча за дзейнасць супраць парушэння правоў чалавека і СССР. Асуджаны на тры гады пазбаўлення волі ў Мардоўскі спецлагер.
1964 19 чэрвеня, забойства ў Пастаўскім раёне невядомымі (даследнікі лічаць, што супрацоўнікамі спецслужбаў) мастака Вітольда Дзіско, які адкрыта выказваўся супроць камуністычнага ладу і быў шчыры каталік. Да гібелі зведаў кантроль КДБ, ізаляцыю і спецпсіхушку.
1965 удзел беларускіх афіцэраў на працягу 7 гадоў у вайне ў В'етнаме супраць амерыканскай інтэрвенцыі.
1966 далейшы працяг буйнамаштабнай меліярацыі ў Беларусі. Асушаныя балоты на Палессі неўзабаве пераўтварыліся ў пясчаныя пусткі, было знішчана болей за 600 рэчак, узровень грунтовай вады панізіўся нагэтулькі, што Беларусь упершыню за сваю гісторыю сутыкнулася з праблемай пітной вады.
1968 жнівень, удзел беларускіх салдат у складзе Савецкай. Армй ў задушэнні «Пражскай вясны» і акупацыі Чэхаславакіі. Узначальваў аперацыю былы сакратар ЦК КПБ Кірыл Мазураў пад псеўданімам «генерал Трафімаў».
1970 красавік, асуджаны на 3 гады зняволення за «антысавецкую дзейнасць» Міхась Кукабака. Пасля турмы быў на 3 гады смешчаны ў спецпсіхушку. Вызвалены ў 1976 годзе.
1972 15 жніўня, забойства пры невысветленых абставінах мастака, лідэра нацыянал-адраджэнскага руху Лявона Баразны Непасрэдна перад забойствам рыхтаваў акцыю пратэста супраць разбурэння гістарычнага цэнтра Мінска Нямігі.
1975 рэалізацыя рашэнняу ЦК КПБ аб ліквідацыі на Беларусі гэтак
званых «неперспектыўных вё-
сак» дзеля «сацыялістычнага ўмацавання сельскай гаспадаркі». Быў зламаны лад жыцця тысячаў людзей, страчана неацэнная культурная спадчына.
1978 наступнае зняволенне дысідэнта Міхася Кукабакі за нарыс «Скрадзеная Бацькаўшчына», які зачытала радыёстанцыя «Нямецкая хваля». Выйшаў на волю ў 1988 годзе.
1979 пачатак вайны, развязанай камуністычным урадам СССР супраць Афганістана. Удзел у вайне беларусаў, прызваных на тэрміновую службу у Савецкую Армію. Вайна цягнулася 10 гадоў і прынесла вечны смутак мноству беларускіх сем'яў.
1980 1 чэрееня, гібель пры загадкавых абставінах у аўтакатастро-
фе першага сакратара ЦК КПБ П.Машэрава. Мноства даследчыкаў насуперак афіцыйнай версіі лічыць гібель Машэрава за-
бойствам, падрыхтаваным варожай яму маскоўскай групоўкай.
1984 жнівень, наўмыснае разбурэнне ў Мінску помніка гісторыі і культуры будынка, ў якім быў першы гарадскі тэатр. 3 ім связаны імёны Станіслава Манюшкі і Вінцэнта Дуніна-
Марцінкевіча. На пустцы ўсталявалі кафэ.
1985 злачыннае канчатковае знішчэнне гістарычнага мінскага зам-
чышча па рашэнні партыйных уладаў з дапамогай маскоўскіх «спецыялістаў», прыкрытае «патрэбамі» будаўніцтва метрапалітэна. Мінск стаў адзінай сталіцай у Еўропе, дзе бясследна
зруйнаваны гістарычны цэнтр.
1986 20 красавіка, збіццё атрадам ветэранаў Афганскай вайны падлеткаў-беларусаў у Траецкім прадмесці Мінска на свята Гукання вясны. Напад быў арганізаваны партыйнымі ўладамі супраць нацыянальна свядомай моладзі.
1986 26 красавіка, Чарнобыльская катастрофа. ЦК КПБ здзрадзіў беларускаму народу, тыдзень трымаючы ў таямніцы маштабы ядзернага выбуху і не прымаючы мераў па неабходным ратаванні людзей.
1986 удзел беларусаў-вайскоўцаў у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі і ў раёнах, забруджаных радыеактыўнымі рэчывамі.