Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
ДамІнік Татарка
КУЛЬТУРА ЯКЗНОСІНЫ 
выбранае з разваг
СЯРЭДНЕЭЎРАПЕЙСКАЕ МЫСЛЕННЕ

Лобараторыя мастацкага і навуковага перакладу
Dominik Tatarka
KULTURA AKO OBCOVANIE
Vybrane eseje
Bratislava Nadacia Milana Simecku 1996
ДамінікТатарка
КУЛЬТУРА ЯК ЗНОСІНЫ
Выбранае з разваг
Мінск Галіяфы 2012
УДК 821.162.4-31
ББК 84(4Сла)-44
Т23
Пераклад са славацкай Марыны Кажарновіч
© Oleg a Desana Tatarkovci 2012, All rights reserved
© Wydanie w j^zyku bialoruskim, Dominik Tatarka, Vybrane eseje (KULTURA AKO OBCOVANIE).
East European Democracy Centre, 2011
Татарка Д.
T23 Культура як зносіны : выбранае з разваг / Дамінік Татарка; пер. са славацкай Марыны Кажарновіч. — Мінск : Галіяфы, 2012. — 352 с.
ISBN 978-985-6906-81-0.
Кніга «Культура як зносіны» — гэта цэлы шэраг арыгінальных разваг славацкага пісьменніка Дамініка Татаркі пра мастацтва, культуру, палітыку, жыццё. Творчасць пісьменніка доўгі час была пад забаронай, да сённяшняга дня яго імя згадваецца ў кантэксце барацьбы, супрацьстаяння гвалту, няпраўдзе і несвабодзе. Дамінік Татарка сфармуляваў канцэпцыю нацыянальнай культуры, заснаванай на архаічных міфах. Культура — гэта зносіны, гэта прастора паразумення, у якой жыве любоў, творчасць і свабода. Гэта месца яднання цела і духа, гэта размова чалавека з самім сабой, з іншым чалавекам, з народам і светам.
УДК 821.162.4-31
ББК 84(4Сла)-44
ISBN 978-985-6906-81-0	© Oleg a Desana Tatarkovci, 2012
© Кажарновіч M., пераклад на беларускую мову, 2012
© Афармленне. ПВУП «Галіяфы», 2012
I.
Невядомы твар
Да пытання духоўнай арыентацыі ў славацкай белетрыстыцы
Слова да дыскусіі
Пра пазітыўную праграму нацыянальнай літаратуры
Слова пра авангард
Невядомы твар
Пачну з таго, што кожны з нас ведае незайздросны стан сучаснай славацкай белетрыстыкі. Пакуль паэзія паспяхова развіваецца і мае выключны плён, белетрыстыка слабым намаганнем стварыла толькі некалькі рэпрэзентатыўных твораў. Наспеў той момант, калі варта ўжо не красамоўна казаць і пісаць пра прычыны, але разважаць грунтоўна і шчыра.
Рамантызм, нягледзячы на тое, што прыйшоў да нас са спазненнем, заспеў славацкі нацыянальны арганізм мала дыферэнцаваным. Яму было вельмі складана паўплываць на белетрыстыку сваімі найболып прадуктыўнымі якасцямі. У славацкую прозу ён прыйшоў ужо некалькі разоў пераасэнсаваным і пакінуў ёй толькі некалькі схем, ужо састарэлых, а ў іншых літаратурах — занядбаных да ўзроўню перыферыйнага чытання. Мы былі занадта прыгнечанымі, каб зразумець аднаўленчую моц рамантызму, у тым ліку і ў белетрыстыцы. Белетрыстычны рамантычны сказ пачаў фарміравацца ў новым абліччы, невядомым мінуламу стагоддзю. У той час, як сказ мінулага стагоддзя імкнуўся да рацыянальнай дакладнасці і выразнасці, красамоўнай элегантнасці, сказ рамантычнай эпохі як элемент мастацкай прозы бьгў самамэтай. Ён ужо не імкнецца быць толькі ясным і элегантным, ён хоча быць эмацыянальна яскравым, сваім рытмам хоча акрыліць асабліва цяжкія і пасрэдныя рэчы, а мелодыяй выявіць невымоўнае. Рамантычны паэтычны канон, перажыўшы перыяд рэалізму, захаваўся да сённяшніх дзён. Чыстае мастацтва, мастацтва дзеля мастацтва — гэта вынік паэтычнага ідэалу рамантызму.
На славацкую белетрыстыку быў ускладзены цяжар абуджэння. Эстэтычныя ідэалы прыніжаліся функцыянальнымі і этычнымі. Перыяд літаратурнага рэалізму і натуралізму як водбліск філасофскага пазітывізму быў не толькі няплённым у сусветных літаратурах, але і небяспечным. Вядома, як строга асуджалася гэтае матэрыялістычнае і эксперыментальнае мастацтва, якое ахвяравала форму матэрыі, пачуццё — сенсацыі, ідэал — рэальнасці, якое не адмаўляла безгустоўнасць, недарэчнасць і нават бяздушнасць.
У славацкай літаратуры такія рысы не прасочваюцца, але ёсць падставы сцвярджаць, што рэалістычны кірунак ні жанрава, ні змястоўна яе не ўзбагаціў. Пісаліся вясковыя замалёўкі, мілыя, але аморфныя. Хоць рэалізм і адкрыў нам вясковага чалавека, магчыма, нават узбагаціў слоўнік нашай мовы, але тым не менш пасляваеннае пакаленне стварала белетрыстыку ў святле імпрэсіянізму, што адпавядаў сквапнаму сэнсуалізму тых гадоў. Ужо найпаслядоўнейшыя рэалісты ўсведамлялі, што яны павінныя былі б называцца ўласна ілюзіяністамі, якім з іх адмаўленнем каштоўнасцей метафізічнага свету заставаўся толькі шэраг з’яў, ілюзій. Усе сэнсуалісты пачуццямі намацвалі тое няўлоўнае, тое, што пакідае спустошанымі сэрца і розум.
Адныя і другія, рэалісты і імпрэсіяністы, спачатку ілюзіяністы, а потым сэнсуалісты, мелі прынцыповы недавер да духоўнай канцэпцыі літаратурнага адлюстравання такога разумення свету: для адных істотная хранікальнасць, для іншых — рэпартажнасць, што па сутнасці адно і тое ж. У хроніках рэалістаў мастацтва прыгнечанае сацыялогіяй, літаральнай фіксацыяй сацыяльных падзей, у рэпартажах — рознымі сенсацыямі, каляровымі малюнкамі беднасці і сацыяльных змен, рэальных і ўяўных.
Адныя і другія хваляцца тым, што адлюстроўваюць сацыяльную рэальнасць. Але ўзнікае пытанне, што ж сапраўды рэальнае зафіксавалі рэалісты ў сваіх сацыяльных нарысах, у сваіх рэпартажах ненатольных сэнсаў? Высвятляецца, што хронікі даўно сышлі ў нябыт, рэпартажы губляюць актуальнасць. Здольны зразумець зразумее: нішто не ёсць такім двухсэнсоўным у літаратурнай гісторыі, як рэалізм. У гэтым выпадку можна казаць, што рэальнасць мастацтва больш праўдзівая і рэальная, чым праўдзівасць прыроды і гісторыі, бо толькі абмежаваны чалавек не бачыць, што найрэальнейшай асобай ёсць тая нерэальная, тая, што коштам трагічнага намагання і знясільваючай працы хоча ўвасобіцца паводле сваёй ідэі і веры.
Думаецца, што ёсць непаразуменне паміж народам і літаратарамі, а дакладней: літаратары не разумеюць народ у яго гераічным змаганні. Я належу да тых, хто перакананы, што існуе сувязь паміж зместам і формай. Мастакі слова: і вядомыя, і тыя, што ўпотай узвальваюць
на сябе цяжкі і надіндывідуальны абавязак, — або востра адчуваюць новы змест і з адпаведнай вастрынёй усведамляюць неабходнасць вынайсці новую паэтыку, новыя сродкі выразнасці, новую адэкватную форму; або як глухія, сляпыя, нячуйныя будуць бясконца мусоліць словы, ужо вынайдзеныя, вымаўленыя. Безумоўна, шлях да новай формы вымагае перш за ўсё строгай дысцыплінаванасці, працы, сумленнага авалодання літаратурным мастацтвам і густам. Спосаб маўлення сённяшніх літаратараў нярэдка нагадвае маўленне прэцыёзак1, нагрувашчаннем і паўторам складаназалежных сказаў, разгорнутымі параўнаннямі набліжаецца да красамоўных прамоў, да вербалізму. Сказ сённяшніх імпрэсіяністаў абцяжараны метафарамі (нібы, як, творны параўнання і сюды ж яшчэ троху нявызначанасці: нейкі, штосьці, якісьці, нешта, хтосьці), канкрэтнымі і абстрактнымі параўнаннямі («Дні міналі, як шклянкі»...) і г. д. 3 недаверу да духоўнай структуры твора паходзіць недавер да простага апавядальнага сказа. Звычайна структура твора бывае беднай або ніякай, а потым сказ абвешваецца рознымі цацкамі, каб прыцягнуць увагу чытача. Такі сказ закліканы ажыўляць тэкст, але пакуль толькі абцяжарвае яго, выклікаючы адмаўленне ў чытача з больш-менш далікатным густам. Варта сказаць, што кожны пасаж, кожная частка пачынаюцца настраёва, лірычна.
Урбан2 пачынае так:
«Дні натарыуса Акаліцкага міналі, як шклянкі, якія, схапіўшы за горла, разбіваюць аб сцяну. Бразгаліся аб яе і звонка разбіваліся на часткі, дурныя, бессэнсоўныя, выклікаючы пачуццё чагосьці недасканалага, што ніколі не супакойвалася, спяшаючыся наперад. Хацелася з лютасцю хапаць шклянкі і разбіваць іх з такой моцай, каб ад іх увогуле нічога не заставалася, каб яны ператвараліся ў пыл і назаўжды знікалі ва ўласнай сумяціцы, у бязмежнай глыбіні пераблытаных з’яў; але застаецца ад іх нейкая бязлітасна пустая горыч».
1 preciozka — у пер. са слав. «экстравагантная жанчына парыжскіх салонаў XVII ст.»
2 Міло Урбан, Milo Urban (1904—1982) — вядомы славацкі пісьменнік XX ст., рэдактар, перакладчык, празаік.
Граф трызніць» («Жывы біч»)3.
«Разам з вясной, якая падсушыла дрэвы цёплымі пальцамі маладога ветрыку, насуха выветрыла ажно да камянёў аголеныя вуліцы, пачала Ганне балець дзесьці ў далікатным, цёмным, чуллівым месцы душы рана, якую магло загаіць толькі адно — каханне. Здавалася, што новае, высечанае з жоўтага дубовага камля вясновае сонейка ўзяло гэтую рану пад павелічальнае шкло: гарэла гэтае месца так, нібы там была стрэмка, якую можа выцягнуць толькі адзін чалавек — юнак.
Многія ўжо спрабавалі вырваць гэтую стрэмку з Ганінай душы; спрабавалі пальцамі пачуццяў, далікатных і больш пэўных, імкнуліся вырваць яе, як глыбока ўсаджаны кол» («Змаганне»).
Аб’ём артыкула не дазваляе мне прадэманстраваць больш прыкладаў з твораў розных пісьменнікаў. Але і з гэтых двух урыўкаў відавочна, што сказ сучасных аўтараў перагрувашчаны. Яшчэ горш тое, што рэчы абмалёўваюцца толькі сказам. Сродкі такой сказавай абмалёўкі досыць абмежаваныя і паступова заканчваюцца. Часта паўтараючыся, страчваюць сваю эмацыйную выразнасць. Падзеі недастаткова вылучаюцца і акрэсліваюцца самой структурай, формай. Сусветная літаратура пацвярджае, што эмацыйна выразнымі могуць быць і самыя простыя сказы, іерархічна падпарадкаваныя цэламу (прыклад паралелізму). Можна казаць пра тое, што ў абцяжараным сказе губляецца асноўная дэталь, таму ў славацкай прозе так мала пільных назіральнікаў, будаўнікоў архітэктонікі і так шмат настраёвых пейзажыстаў. Думаецца, кожнаму зразумела, што з настрою, з невыразнага пачуцця пасіўнага (імпрэсіянісцкага) нейтралітэту цяжка стварыць канкрэтны твор з дакладнай архітэктонікай. Можна стварыць ідылію, замалёўку, нарыс, але немагчыма стварыць драму. На маю думку, імпрэсіяністычны жанравы метад у бытавым рамане знікае з гарадской рэчаіснасці.
Славацкая белетрыстыка ў выніку палітычных абставін была пазбаўленая (спадзяюся, назаўсёды) нацыянальна-
3 «Жывы біч» (1927) — раман, першая частка няскончанай трылогіі Міло Урбана.
ўтылітарнага цяжару. Славацкі нацыянальны арганізм узмацнеў і дыферэнцыяваўся. Але славацкай белетрыстыцы ў сённяшнім яе стане недастаткова выпрацаваць новы змест. Выяўленчыя сродкі рэалізму, разбаўленыя імпрэсіяністычнымі.у вынікудваццацігадовага вар’іравання, кажучы тэрміналогіяй структуралізму, страчваюць эмацыйнасць, аўтаматызуюцца.