Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
Сёння мае маладыя сучаснікі вельмі складана, трагічна разважаюць, што ёсць тая ідэнтычнасць. Для мяне гэта заўсёды было і засталося пытаннем унутранай повязі з маці. Хацеў, мусіў застацца вартым яе. Мусіў падабацца сваёй маці, яна мусіла мяне прызнаваць. Гэта была мая ідэнтычнасць насуперак усім адрозненням. Калі мне было дваццаць гадоў, хадзіў (з вялікім спазненнем) у сёмы клас гімназіі. Калі мне было дваццаць год, у календары значыўся 1933-ы. Гэта была мая рэспубліка, калі можаце зразумець мае адчуванні, што гэта мая рэспубліка і я буду вучыць дзяцей і буду кшталту другога Марціна Кукучына. Выдавалі мы ад рукі напісаны часопіс. Я ўначы штомесяц пісаў хоць адзін празаічны твор, які хваліла мая маці: «Так, добра, мой хлопчык». Калі б вы выдалі і прачыталі некалькі маіх тагачасных твораў, дакладна пагадзіліся б са мной, што мая рэспубліка магла б ганарыцца мной, як ганарылася Кукучыным, Смрэкам, мастакамі Бенкам, Базоўскім, Фулам. Але не ганарыцца, бо я сышоў у палітыку, пагадзіўся на пасаду ў палітычнай газеце. А з тым мая маці — супакой ёй вечны — не пагадзілася. На яе думку, настаўнік павінны сумленна вучыць дзяцей, а не лезці ў палітыку, бо палітыка — гэта панская забава. Уладная гульня — як сказалі б сёння — якую фінансуюць заўсёды маленькія людзі і малыя народы, як гэта жорстка пацвердзілася апошнім часам і на прыкладзе маёй малой даверлівай рэспублікі.
Змест 1986
Каментар
Кніга «Культура як зносіны» — гэта шэраг выбраных эсэ, артыкулаў, выступленняў, інтэрв’ю, адказаў у апытальніках Дамініка Татаркі, што ахопліваюць перыяд з 1940 па 1986 гг. Але аснову кнігі складаюць тэксты з канца 60-х — пачатку 70-х гг. Гаворка ідзе пра час, у які Дамінік Татарка актыўна выказваўся пра характар і прызначэнне культуры, пісаў пра месца божае як ідэал рэспублікі, пра незалежнасць рэспублікі і народа; удзельнічаў у розных дыскусіях і палеміках, датычных пытанняў палітыкі і культуры, місіі «Маціцы славацкай», функцыі пісьменніка і пісьменніцкіх арганізацый у грамадска-палітычным жыцці і г. д. Акрамя таго, пільна сачыў за тагачасным славацкім выяўленчым мастацтвам, асабліва за творчасцю мастакоў-«галандоўцаў».
Дамінік Татарка планаваў выдаць кнігу, што ўключала б выбранае з яго тагачаснай эсэістычнай і публіцыстычнай творчасці, пад назвай «Культура як крэпасць» (пра сваю задуму ён згадвае ў артыкуле «Пісьменніцкі год 1968»). Але гэтаму плану ва ўмовах палітычнай сітуацыі, якая склалася ў краіне пасля 1968 года (Д. Татарку было забаронена гтублікавацца), не давялося здзейсніцца. Пэўнай альтэрнатывай можна лічыць яго спробу праз пэўны час — у 1979 годзе — выдаць пры падтрымцы Яна Млынарыка кнігу выбраных прац «Размовы пра культуру і зносіны». 3 тэхнічных прычын падрыхтаваная Янам Млынарыкам кніга так і не з’явілася ў друку. Яна была выдадзеная як гістарычны дакумент толькі ў 1995 годзе ў Празе. Варта адзначыць, што ўкладальнік кнігі не меў агтублікаваных тэкстаў Д. Татаркі і вымушаны быў працаваць выключна з рукапісамі, якія яму падчас наведвання Прагі ў 1977— 1978 гг. перадаў сам аўтар. Натуральна, гэтым абумоўленая некамплектнасць падборкі.
У параўнанні з самвыдатаўскімі «Размовамі пра культуру і зносіны» гэтае выданне ўключае цэлы шэраг дасюль не друкаваных артыкулаў Дамініка Татаркі з 1968 па 1971 г. Паколькі ж гаворка ідзе пра папулярнае, а не літаратуразнаўчае, выданне для шырокага кола чытачоў, то не было мэты прадставіць увесь шэраг тэкстаў гэтага
перыяду творчасці пісьменніка. He апублікаваныя ў выданні ўсе мажлівыя варыянты тэкстаў, прапушчаныя некаторыя інтэрв’ю, калектыўныя заявы, заклікі, у якіх Татарка ўжыў такія ж або вельмі падобныя фармулёўкі, як і ў апублікаваных артыкулах гэтага выдання.
Улічваючы тое, што сённяшні чытач не мае магчымасці азнаёміцца з тэкстамі ранняга перыяду творчасці Татаркі, што ўвайшлі ў кнігу «Супраць дэманаў» (1968), было вырашана ўключыць некаторыя тэксты, што прэзентавалі б асноўныя тэмы, якія закрануў Д. Татарка напачатку творчага шляху (1940) і якія хаця б часткова дазваляюць разглядаць працы Татаркі канца 60-х гг. у кантэксце яго агульнай мастацкай і філасофскай канцэпцыі. Гэтыя тэксты складаюць першую частку дадзенай кнігі.
У другую частку кнігі ўвайшлі ключавыя эсэ Д. Татаркі пра культуру і зносіны.
Развагі пра мастакоў і выяўленчае мастацтва складаюць наступную — трэцюю частку кнігі. У ёй змяшчаюцца тэксты, якія да сёння былі апублікаваныя толькі ў часопісным варыянце. Яны ўяўляюць сабой разважанні пра цэлы шэраг творцаў. Дзеля цэласнасці сюды былі ўключаныя артыкулы пра творчасць М. Угра і П. Тотга, што ўжо друкаваліся ў кнізе «Супраць дэманаў».
Чацвёртая частка кнігі ўключае шэраг публіцыстычных тэкстаў і выступленняў, якімі Татарка рэагаваў на палітычныя падзеі ў Чэхаславацкай рэспубліцы ў 1968 г.
Апошнюю частку складаюць інтэрв’ю і адказы ў анкетах. Тут жа змешчаныя інтэрв’ю з Ліегмам і Вановічам, якія таксама ўжо друкаваліся ў кніжным варыянце; заключная частка выдання складаецца з двух невялікіх тэкстаў — адказаў у анкетах 80-х гг. у самвыдатаўскіх перыядычных выданнях.
Канцэпцыя выбару тэкстаў для гэтага выдання мае перш за ўсё арыентаваны на шырокага чытача характар, што абумоўлена недаступнасцю літаратуразнаўчых і публіцыстычных працаў Татаркі для не спецыялістаў. Падрыхтоўка і выданне гэтай кнігі ёсць адначасова адным з вынікаў працы «Дакументальнага цэнтра Дамініка Татаркі» пры фондзе Мілана Шымецька, які мае на мэце паступова набліжаць творчасць Дамініка Татаркі да чытача.
У гэтае выданне мы намагаліся ўключыць па магчымасці зыходныя варыянты тэкстаў, арыентуючыся на рукапісы пры іх наяўнасці і першыя часопісныя публікацыі. Былі зроблены толькі самыя неабходныя выпраўленні ў адпаведнасці з сучаснай правапіснай нормай і ліквідаваныя карэктарскія праўкі неадэкватнай тагачаснай рэдактуры. Было замацаванае напісанне «месца божага» з малой літары «м» у выпадку, калі адсутнічала непасрэдная апеляцыя да «Месца божага» Аўгусціна; словы «рэспубліка», «дзеяч» і інш. Мы пакінулі з вялікай літары толькі там, дзе гэтага патрабуе экспрэсіўная функцыя.
Пры публікаванні асобных эсэ згадваецца толькі крыніца, з якой тэкст быў перадрукаваны.
1.	Невядомы твар // Славацкія погляды. — 1940. — с.3-6.
2.	Да пытання духоўнай арыентацыі ў славацкай білетрыстыцы//Славацкія погляды. — 1940. — с. 211—217.
3.	Слова да дыскусіі // Культурнае жыццё. — 1956. — № 2. — с. 4. Выступленне на агульнаславацкай канферэнцыі па пытаннях прозы 21—22.12. 1955.
4.	Пра пазітыўную праграму нацыянальнай літаратуры // Культурнае жыццё. — 1962. — № 51—52. — с. 1, 4—5. Першапачаткова артыкул быў выдадзены пад назвай «Дыскусіі не заканчваюцца» (Анкета пра мастацтва).
5.	Слова пра авангард// Славацкія погляды. — 1965. — № 10. — с. 48—53. Тэкст быў надрукаваны ў калектыўным артыкуле «Некалькі меркаванняў пра авангард».
6.	Пра ўшанаванне багоў // Славацкія погляды. — 1967. — № 2. — с. 41-59.
7.	Культура як зносіны (развагі пра рух народа) // Культурнае жыццё. — 1968. — № 31. — с. 6—8.
8.	Свядомасць культуры // 3 прыватнага ліставання Суполкі Мікулаша Галанды. — 1968. — № 1. — с. 1—2. Тэкст быў адрэдагаваны паводле рукапіснага арыгіналу.
9.	Размовы пра культуру I // Мацічныя чытанні. — 1969. — № 7. — с. 1—4. У гэтым выданні была апушчаная заключная частка, якая паўтарае ўводную частку эсэ «Культура як зносіны (Развагі пра рух народа)».
10.	Размовы пра культуру II // Мацічныя чытанні. — 1969. — № 10.-с. 3-5.
11.	Размовы пра культуру III // Мацічныя чытанні. — 1969. — № 11.-с. 1—4.
12.	Блуканні па Славакіі//Славацкі кругагляд. — 1994 — 1995. — № 1—2. — с. 7—28. Тэкст складаецца з некалькіх самастойных рукапісных фрагментаў канца 60-х — пач. 70-х гг., якія былі аб’яднаныя ў адзін артыкул Янам Млынарыкам. У дадзенай кнізе ён друкуецца без заключнай часткі, якая паўтарае заключную частку артыкула «Культура як зносіны» (развагі пра рух народа).
13.	Роздум пра выставу Рудольфа Угра // Культурнае жыццё. — 1957. — № 25. — с. 10.
14.	Венеры Тотга // Культурнае жыццё. — 1967. — № 46. с. 11
15.	Дзяржаўнае ўшанаванне Уладзіміра Кампанэка Ц Культурнае жыццё. — 1968. — № 19. — с. 10.
16.	Крэматорый Мілучка і некалькі слоў пра выяўленчае мастацтва // Культурнае жыццё. — 1968. — № 28. — с. 1—6.
17.	Ціхая радасць // Мацічныя чытанні. — 1969. — № 18. — с. 4. Развагі пра скульптурную творчасць Андрэя Рудаўскага.
18.	Пекла і рай у творчасці Эрвіна Семіана // Змена. — 1969. — 24 студзеня. — с. 7. Татарка выступіў з гэтым тэкстам на адкрыцці выставы твораў мастака Эрвіна Семіана ў Славацкай нацыянальнай галерэі.У «Змене» тэкст быў надрукаваны ў скарочанай і перапрацаванай форме. Для дадзенага выдання быў выкарыстаны адрэдагаваны аўтарам часопісны варыянт тэксту.
19.	Дзівосны вол // Творчасць Т. — 1991. — № 4. — с. 9— 11. Першапачаткова тэкст меў назву «Штэфан Сівань» і быў напісаны ў пачатку 70-х гг. для бюлетэня Араўскай галерэі, але не быў надрукаваны.
20.	Дабрадзейнасць Мілана Лалуга // Славацкія погляды. — 1991. — № 12. — с. 83—88. Гэтыя разважанні пра творчасць Мілана Лалуга Татарка напісаў у 1971 г. як прадмову да манаграфіі мастака, якая пабачыла свет у выдавецтве «Татран»у 1972 г. Але з палітычных прычын тэкст Татаркі не быў надрукаваны ў кнізе.
21.	Месца Божае — месца чалавечае // Змена. — 1968. — 7 траўня. — с. 3—4. Для дадзенага выдання тэкст быў адрэдагаваны ў адпаведнасці з рукапісам.
22.	Фігуры — цэзарапапы раз і назаўсёды сыходзяць?// Змена. — 1968. — 27 сакавіка. — с. 3.
23.	Студэнцкае паўстанне ў Парыжы // Культурнае жыццё. — 1968. — № 23. — с. 2—3.
24.	Што неабходна Браціславе як сталіцы? // Культурнае жыццё. — 1968. — № 6. — с. 1—6. Першапачаткова артыкул пабачыў свет без назвы як адказ у анкеце «Якая будзе Браціслава?». Тэкст гэтага выдання быў пашыраны ў адпаведнасці з аўтарскім рукапісам.
25.	Узнаўленне Маціцы славацкай Ц Культурнае жыццё. — 1968. — № 20. — с. 1—7.
26.	Яшчэ раз пра Маціцу славацкую // Культурнае жыццё. — 1968. — № 33. — с. 3. Першапачаткова артыкул выйшаў пад назвай «Яшчэ раз пра Маціцу славацкую. Напісана да вальнага паседжання Маціцы славацкай». Пасля выдання артыкула Д. Татарка патрабаваў ад рэдакцыі надрукаваць артыкул «Яшчэ раз пра Маціцу славацкую і нядбайства», у якім канстатуе, што «праз сваявольныя дзеянні і працоўнае нядбайства была зніжаная вартасць» гэтага і іншых яго артыкулаў. Робіць шматлікія праўкі, у адпаведнасці з якімі бьгў надрукаваны тэкст артыкула ў гэтым выданні.