Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
I між іншым хацеў бы зазначыць, што азначэнне «медытацыі» гучыць для мяне перыятыўна. Знаходзім паразуменне праз сувязі. Я намагаюся паказаць у культуры пэўныя істотныя рэчы ў сувязях. У згаданым выпадку імкнуўся хаця б акрэсліць, што ёсць і чым павінная быць выяўленчая культура народа, паказаць, што яна з’яўляецца арганічным цэлым са слоўнай культурай, а гэта стварае псіхічную прастору, асяроддзе, атмасферу для чалавека, паселішча, народа, рэспублікі, грамадства, якое хоча дастасавацца да новых умоў. Наколькі гэта правільна — іншае пытанне, але вядома і зразумела, што ў рэвалюцыйныя перыяды культура ўспрымаецца як прапаганда, што яны палітычна і ўтылітарна замяшчаюцца. Слоўная культура ператварылася ў слоўную прапаганду, выяўленчая творчасць ператварылася ў манументальную прапаганду, якая ўжо даўно прапагандуе цалкам адваротнае таму, што першапачаткова планавалася. Сэнс творчасці ў шматлікіх галінах, жанрах, дысцыплінах стаў цьмяным, звузіўся, рэдукаваўся да ўменняў, майстэрства, наймадэрнейшай мадэрнасці ці матэрыялу. Напрыклад, чым павінны быць малюнак, чым мусіць быць каштоўны, каб вы яго купілі за вялікія грошы, павесілі ў сваім пакоі, глядзелі на яго дзесяцігоддзямі або нават цэлае жыццё?
Гэта дарагі і каштоўны аб’ект або сімвал? Сімвал чаго? Адзнака прыналежнасці да чаго? Або толькі знак, снобскі знак вашага багацця ці густу? Або што гэта, які сэнс мае скульптура ў парку? Скульптура, з якой на першы погляд відавочна толькі тое, чым не ёсць і не хоча быць: што не хоча нічога прапагандаваць, не хоча вам навязваць нейкі сэнс або вобраз, не хоча быць ні фігуратыўнай, ні прыгожай. Мы маглі б і мусілі б падрабязна разважаць пра месца і прызначэнне архітэктуры ў працэсе фарміравання нацыянальнай культуры.
Пасля гэтай вайны ў Швейцарыі (быў там разам з Аляксандрам Матушка) я ўсвядоміў, што краіна — гэта выяўленчы твор народа. Сёння б дадаў: у выпадку, што народ — гаспадар у сваёй краіне. Сялянскі люд, які надаў аблічча гэтай краіне, які ўсыпаў яе творамі сваёй народнай культуры, мы ліквідавалі як клас. Калі пазбавіце вясковага чалавека будаўнічых і выяўленчых матэрыялаў, то ён заглыбіцца ў сябе, адмовіцца ад творчасці. Менавіта так ужо даўно схаваўся ў сябе гарадскі чалавек. Цесляры былі калісьці і архітэктарамі, стварылі ні адзін выключны твор. Вясковая бабуля, якая дома ў вёсцы па-мастацку ўпрыгожвае сваё жыллё, не захоча размаляваць гарадскую кватэру сваёй дачкі ці ўнука. «Жонка лесніка» Гвездаслава застанецца для нас толькі згадкай, дакументальным пацверджаннем таго, што ўзяць сабе жонку азначала пабудавацьдом і пасадзіць сад. Выяўленчая культура і асабліва архітэктура ў пэўным сэнсе былі такімі ж шырокімі, як жыццёвая актыўнасць і касмалогія, як светапогляд. Сёння для адчужанага народа, гарадскога і вясковага, выяўленчую культуру стварае група спецыялістаў. Чалавек сёння павінны пытацца, чым ёсць у нас выяўленчая культура? Навошта яна? Што ў нас фарміруе, калі культуру ствараем для таго, каб штосьці ў нас культывавала.
«Нашыя пісьменнікі сталі настолькі сціплымі і дысцыплінаванымі, што зболыйага ўжо і не наважваюцца штосьці важкае сказаць», — напісалі вы яшчэ ў 1963 годзе. Вашыя словы лічу актуальнымі і ў 1967; за чатыры гады пабачыла свет шмат празаічных кніг, але неяк прынцыпова, глыбока, актуальна слова пра чалавека нашага часу і нашага грамадства так і не прагучала. Старэйшыя пісьменнікі — акрамя Бэднара — пераступаюць з нагі на нагу
ў другараднай каляіне, незапатрабаванай жыццём. А тое, што пішацца акрамя гэтага, у сваёй болыйасці гульня, вытворчасць літаратуры і правядзенне эксперыментаў такіх, як заглыбленне, авалодванне, сведчанне.
Прызнаюся вам, што самым выдатным празаічным творам пасляваеннага перыяду мне падаецца эсэ Камю «Міф пра Сізіфа». Сумняваюся, што апартуністычны, наіўны, малаадукаваны пісьменнік мог бы сказаць пра сучаснасць штосьці рэальнае і істотнае.
He падабалася вам так званае ўнутранае заглыбленне новай прозы —штосьці кшталпіу, як унутрана заглыблены рыбак можа злавіць толькі сам сябе. Ці няма тут пэўнага непаразумення? Калі б гаворка ішла пра сапраўднае сур’ёзнае заглыбленне, але тут прысутнічае толькі знешняе заглыбленне, сэнсавае. Маю на ўвазе інтраспекцыю Пруста: яго суб’ектыўны, інтраспектыўны «Пошук страчанага часу» — гэта хроніка і сведчанне свайго перыяду, як раманы Бальзака. Напэўна, так: калі будзеш глыбокім і аўтэнтычным, знойдзеш сваю «глыбіню бяспекі» — знойдзеш яе / для іншых; чым болый індывідуальным будзеш, тым больш будзеш усеагульным, зразумелым.
Калі надышоў вырашальны паварот ці разварот у маладой чэшскай і славацкай прозе, была арганізаваная літаратурная канферэнцыя. Крытыка хутка і апартуністычна пачала казаць пра смерць сацыялістычнага рэалізму як паглыблення ва ўнутраны свет. Такі падыход мне не падабаўся. Як і не падабаецца мне, што ажно зашмат пісьменнікаў кідаецца да ложка і адчувае, раптам ужо толькі адчувае. Але ўвогуле маеце рацыю.
Аляксандр Матушка ваш «адметны, своеасаблівы спосаб» назваў «інтэлектуалізавальным і прымітызаваным адначасова». Гэта сёння, напэўна, найцяжэй, але і найважней: прайсці праз гушчар механізмаў, грамадскіх, цывілізацыйных, разумовых і бог ведае якіх яшчэ, авалодваючы зыходнасцю, першабытнасцю з’явы, так бы мовіць, з перйіых рук. Ці не меў бы сённяшні празаічны твор рысы такой наіўна-вызваляльнай элементарнасці, якой бы нават мы, абцяжараныя сваімі праблемамі, не маглі паверыць?
Хоць гэта і сказаў Аляксандр Матушка, але ніякім асаблівым «адметным спосабам» я не валодаю. Чалавек
бачыць, спазнае рэчы ў сувязях да такой ступені новых, дзівосных, да якой дадумаўся, дапрацаваўся, дажыўся, даадчуваўся. Пісьменнік дзеліцца гісторыямі, здарэннямі і адначасова сваімі думкамі; сваю патрэбу сімпатыі, сяброўства, свабодных размоў пераносіць і на іншага. У зачараванасці магіяй слоў, мелодыкай сказаў (і голасу), бясконца развітымі сказамі ўзнікае і шматслоўнасць, бурлівая і няясная, якую аднойчы Аляксандр Матушка назваў вязаннем (бо гаворка ішла пра аўтарку). Так узнік той гушчар, які вы згадваеце. Гушчар ёсць жаданнем апавядаць і зачароўваць. Вызваленчая элементарнасць твора — гэта адлюстраванне чалавечай натуральнасці, пачуццёвай і інтэлектуальнай. Наіўна вызваленчую элементарнасць я разумею як спантаннае выяўленне натуральнай, прыроджанай чалавечай свядомасці, як выяўленне багатыра ў гэтай сферы.
У вас ёсць свае скразныя матывы, вобразы, праблемы, словы, якія вас не пакідаюць, з’яўляючыся вашым адвечным дзейсным стымулам, бясконцай спіраллю вашай творчасці. «3 выйсцем да бясконцасці». Выбралі вы іх, або яны самі прыйшлі ці былі вам дадзеныя?
Тое, што вы звярнулі ўвагу на гэтыя рэчы і на назву аднаго з маіх першых апавяданняў «3 выйсцем да бясконцасці» сведчыць пра тое, што вашая пачуццёвасць так, як і мая, выхоўвалася на бясконцым шэрагу твораў з эпохі, якую называем хрысціянскай. «Ідзіце і вучыце ўсе народы». «Старыя жанчыны» Галаса193 — хрысціянскія літанні, а тыя ў сваю чаргу старажытнарымскія неніі194, а тыя... Вечныя кадэнцыі паэзіі, яе найпрыгажэйшыя метафары. «Тваё імя — алей разліты, брама нябёс, вежа са слановай косці» — гэта чуў з самага дзяцінства вясковы хлопец, як кажуць, з культурнай перыферыі. Але мая маці, нашая маці кожную нядзелю пасля абеду спявала «Гадзінкі да Блаславёнага зачацця Панны Марыі» (дазволілі мы сабе навязаць тэзіс, веру ў культурную перыферыйнасць
1,3 Францішак Галас, Frantisek Halas (1901 — 1949) — чэшскі паэт; яго паэтычны зборнік «Старыя жанчыны» (1935) уяўляе сабой шэраг сугестыўных метафарычных літанняў.
194 Ненія — пахавальная эпічна-лірычная песня старажытных грэкаў і рымлян.
нашай славацкай зямлі, а потым раптам здзіўляемся, што вясковы хлопец Вінцо Гложнік195 аднекуль са Свэдэрніка пойдзе ў свет, бо хоча маляваць; часам зноў жа напішам бязглуздзіцу, што цяпер, у другой палове гэтага стагоддзя, першы раз трапіў у рукі славацкага чытача Шэкспір).
Ваш «асабісты сінтэз», пра які казаў Аляксандр Матушка на вашым пяцідзесяцігоддзі, я вядома, гэта мой суб’ектыўны погляд — уяўляю як кнігу, падобную да «Кульгавага пілігрыма» Ёзэфа Чапэка196: «што я на свеце пабачыў»'97. Як кнігу ўласнай рэлігіі і жыццёвай мудрасці; эсэістычную прозу максімальнай змяспюўнасці і функцыянальнасці — жанр, праўда, зноўку ўнікальны і самастойны.
За вашыя шчырыя словы дзякуй. Яны выклікаюць у мяне жаданне штосьці дадаць. «Кульгавы пілігрым» ці «Чалавек на шляхах» перш, чым скончыць сваё вандраванне, мусіў бы пахадзіць нашай роднай Татраніяй і штосьці яшчэ сказаць пра ўшанаванне, пра месца божае.
Што асабліва мяне прываблівае ў вашай творчасці, творчасці, унікальнай для Славакіі, дык гэта «настальгія па рэчах нерэальных». Ці не ёсць гэта ўвогуле ваш найглыбейшы stimulus verbi'98, да якога, як на святло, ідзе вашая творчасць, каб раскрыцца з новай сілай?
He ведаю. Толькі спадзяюся, што трыста старонак з таго, што напісаў, будуць яшчэ пэўны час хваляваць пару чытачоў. Stimulus verbi, які вы згадваеце, настальгія па рэчах нерэальных — гэта чалавечая пачуццёвасць, узгадаваная на культурах мінуўшчыны, на цэлым шэрагу несмяротных твораў, пачуццёвасць стала ненаталёная, стала засмяглая, якую прасоўваем да будучага, да пустэчы ці цемры, як шчуп. Імкнемся далёка перад сабой намацаць тое, што было б сатысфакцыяй. Паверце, я не хацеў
195 Вінцэнт Гложнік, Vincent Hloznik (1919—1997) — славацкі мастак, графік, скульптар, прадстаўнік экспрэсіянізму ў выяўленчым мастацтве.
196 Ёзэф Чапэк, Josef Capek (1887—1945) — чэшскі мастак, пісьменнік, фатограф, графік; «Кульгавы пілігрым» (1936) — кніга філасофскіх эсэ.
197 «Што я на свеце пабачыў» — падзагаловак да кнігі Ёзэфа Чапэка»Кульгавы пілігрым»
l9S Stimulus verbi — у пер. з лац. «вяршыня, вастрыё слова».
бы містыфікаваць ні сябе, ні вас, нікога. Узаемазвязаныя культуры для выхавання нашых пачуццяў, нашай памяці бясконца істотныя. Гісторыя выяўленчага мастацтва можа гэта вельмі наглядна і дакладна прадэманстраваць, непараўнальна відавочней, чым шэраг літаратурных твораў. I я зведаў гэтае шчасце ў сваім самым уражлівым і ўспрымальным узросце. У маёй памяці зафіксаваліся творы чэшскай готыкі, творы сучаснай французскай скульптуры, потым Луўр, гатычны кафедральны сабор. Помнік Юрковіча на Брадло зафіксаваўся ў маёй памяці як найяскравейшы і незабыўны твор, родны і мадэрнісцкі. Бачыў «Апошняе стагоддзе жывапісу», не рэпрадукцыі, а кіламетровую алею канкрэтных выяўленчых твораў у іх фізічнай, матэрыяльнай форме. Зразумейце, што тая настальгія па рэчах нерэальных актуальная і ў пэўным сэнсе канкрэтная, запатрабаваная жыццём. Сваёй пачуццёвасцю імкнуся да таго, каб сучаснікі, шчырыя, адважныя, велічныя, здзейснілі мой сон. Я вас люблю і ад душы вам жадаю ўсяго самага найлепшага. Полымя, у якім збіраюцца ўсе прамяні, — гэта Вёска.