Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
развіцця літаратуры, а таму сёння мы і не дастаткова выразна ўсведамляем, у якую сітуацыю трапляла маё літаратурнае пакаленне. Неабходнасць уяўнага выяўлення ў ваенныя гады, відавочна, адчувалася аднолькава як у «Гарадку на далоні» і «Блуканнях Пятра Седмілгаржэ» Дрда176, так і ў «Панне чараўніцы». Быў гэта хутчэй эпізод, які, аднак, шмат чаго разняволіў і палегчыў.
Для меншых літаратур, як, напрыклад, славацкая, дрэнна тое, што ў напружаныя часы яна прадстаўленая толькі некалькімі імёнамі. Таму пэўныя з’явы падаюцца спарадычнымі, урыўкавымі. Нас тады была група, акрамя мяне, яшчэ Чэрвень177, Швантнэр178... Але проза Чэрвеня пабачыла свет толькі пасля яго смерці, а Швантнэр пасля дзвюх першых кніг маўчаў і памёр маладым. Увесь гэты перыяд славацкай прозы ёсць толькі такім тонкім пластом з некалькіх кніг.
Калі быў выдадзены «Дэман згоды», хацеў з вамі сустрэцца, усё мне свярбела з вамі паразмаўляць пра новае. Але неяк вас не было, а потым...
«Дэман згоды»? Гэтая кніга мае падзагаловак: трактат канца адной эпохі. Гэта істотна. Хацелася закрануць пэўную тэму, пра якую неабходна казаць больш агульна, пазбавіўшыся рэалістычных дробязей. 3 тэарэтычнага гледзішча, гаворка ідзе пра праблему так званай фантастычнай прозы, якая мае сваё месца і ў прозе ўтапічнай. Рэальнасць можна пасунуць хутчэй да пазіцый болып абстрактных, чым часава аддаленых. Абедзве пазіцыі выкліканыя неабходнасцю пазбавіцца цяжкай рэалістычнай дэталі, неабходнасцю бачыць праблему больш цэласна, больш агульна. На другім з’ездзе пісьменнікаў я метафарычна казаў пра фіялкі, якія не пахнуць. А гэта ўласна быў штуршок да напісання фантастычнай прозы, якая перадолела б уразлівасць
176 Ян Дрда, Jan Drda (1915—1970) — чэшскі празаік і драматург.
Яго раман «Гарадок на далоні» (1940) прысвечаны лёсу жыхароў невялікага гарадка напярэдадні Першай сусветнай вайны. Раман «Блуканні Пятра Седмілгаржэ» (1943) — гісторыя хлопца-сіраты, які расшуквае свайго бацьку.
177 Ян Чэрвень, Jan Cerven (1919—1942) — славацкі празаік, аўтар адзінага зборніка апавяданняў «Сіняя катэдра» (1942).
178 Францішак Швантнэр, Frantisek Svantner (1912—1950) — славацкі празаік.
да цэнзуры. Іншасказанне, як і метафара, у пэўнай сітуацыі ёсць абаронай.
Калі б у мяне была праблема называння, то гэта была б праблема дэфініцыі адваротнага боку той агульнай рэчы, якую называем калектывізмам: страта пачуцця ўласнай адказнасці ў імя фіктыўнага калектыўнага інтарэсу. Па сутнасці гэта была першая палітычная сатыра на людзей, якія ўласную баязлівасць хаваюць за агульную згоду з усімі і ўсім, на людзей, якія адмаўляюцца думаць самі і працягваюць думаць нейкім няісным калектыўным розумам...
Напачатку мы закранулі пытанне кулыпурнай канцэпцыі, чэшскай, славацкай. Пра штомы там казалі...
Ужо даўно адчуваю, што цэласная канцэпцыя культуры ў Чэхаславакіі мала выразная. Да нядаўняга часу яе перспектывай было з’яднанне з узорамі. Мы ахвотней узводзілі скульптуры чужым багам, чым уласным, мы моўчкі выракаліся нацыянальнай індывідуальнасці. Калі Цэзар пасля сваіх паходаў згадваў самыя мізэрныя народы і плямёны, для яго гэта заўжды былі інкульты, што значыць плямёны без культу, без бостваў. Я імкнуся не да аднаўлення нацыяналізму, не да ўзгадавання пачуцця нацыянальнай выключнасці, але да сталага і сістэматычнага фарміравання ўласнай свядомасці і сэнсу нацыянальнай экзістэнцыі.
Што ёсць вялікая скульптура, можам зразумець толькі на фоне скульптурнага мастацтва мінулых часоў. Творы мінулых стагоддзяў ёсць выявамі пачуццёвасці тых часоў, а паралельна на іх гадавалася, удасканальвалася і нашае ўласнае ўспрыманне. У гэтым сэнсе яны з’яўляюцца крытэрыем ацэнкі сучаснага мастацтва. Толькі запланаваным перарваннем традыцыі можна патлумачыць, што для чэшска-славацкага грамадзяніна былі прымальнымі такія творы, як Нова Дубніца, плошча ва Улан-Батары або пазалочаныя скульптурныя творы на сельскагаспадарчай выставе ў Маскве. Гэтыя творы арыентаваныя на традыцыю, цалкам чужую нашаму мастацтву, традыцыю прыдворнай скульптуры, якая служыць і служыла ad majorem Caesaria gloriam179. Калі гэта зразу-
79 Ad majorem Caesaria gloriam — y nep. з лац. «дзеля велічнай славы цэзара».
меем, зразумеем і тое, чаму творы народнай скульптуры і сёння больш жывыя, чым прадукты манументальнай скульптуры першай рэспублікі або апошняга дваццацігоддзя. Я перакананы, што толькі на аснове глыбокіх разваг над шляхамі і сэнсам народнага развіцця можам сфармуляваць канцэпцыю культуры, якая б садзейнічала рэнесансу мастацтва. Я ужо згадваў французскага міністра культуры (яго міністэрства ёсць і мінстэрствам культу, як і ў нас калісьці называлася), які клапоціцца не толькі пра захаванне славы і памятак мінулых гадоў, але пра несмяротнасць сучаснікаў. Занадта многа нашых вядомых асоб да гэтага часу засталіся непахаванымі, непрыміранымі з лёсам. Іх творчасць дагэтуль яшчэ афіцыйна не прызнаная, праз сто год яны яшчэ не займелі сваё месца ў Пантэоне ці, калі хочаце, сярод бостваў нашых продкаў. Прайшло ўжо сто год, а помнік Гурбана ўсё яшчэ застаецца справай мясцовага ўслаўлення.
Культура — гэта ўшанаванне, як я ўжо неаднаразова казаў. 1 пакуль сапраўды збіраемся жыць у адзінстве чэшскага і славацкага народаў, мы павінныя думаць і пра наш пантэон, у якім, згодна з агульным меркаваннем, знойдуць сваё месца продкі абодвух народаў. Мне падаецца, што на Пэтржыне побач з помнікам К. Г. Маху180 мусіць быць і камень з іменем Янкі Краля, так як і ў Браціславе павінны быць Славін тых, каго абодва народы ўшаноўваюць у сваім сэрцы.
Без гонару, без узгадавання гонару грамадзяніна нічога не атрымаецца. I ў хвіліну, калі яго галаву кладуць на плаху, наш грамадзянін мусіў бы з гонарам усведамляць: Civis геі publicae sum. Ведаю, гэта толькі ўрыўкі з думак, але якраз гэтыя ўрыўкі адчуваюцца ў паветры ўсёй нашай краіны. I цяпер галоўнае — аб’яднаць іх у адно цэлае і рэалізаваць...
Апошнім часам назіраецца пагаршэнне адносін паміж чэшскай / славацкай інтэлігенцыяй, паміж чэшскімі і славацкімі кулыпурнымі дзеячамі. I адным, і другім здаецца, што іх тыя, другія, так бы мовіць, занадта часта пакідаюць у безвыходным становішчы. Бачаць толькі свае праблемы. Такім чынам і адны, і другія замыкаюцца ў сабе
180 Карэл Гінэк Маха, Karel Hynek Macha (1810—1836) — чэшскі паэт і празаік, прадстаўнік чэшскага рамантызму.
са сваімі праблемамі. Гэта дрэнна, гэта найгоршае з таго, што толькі можа адбывацца. Але з чым гэта звязана?
Перш за ўсё хацеў бы звярнуць увагу на адзін станоўчы момант: чым больш творчага патэнцыялу канцэнтруецца тут ці ў іншым месцы, тым больш умацоўваецца ўсведамленне яго незнішчальнасці, сталага росту здольнасцей, таленту і мужнасці. Думаю, славакаў апошнія поспехі чэшскай культуры могуць толькі радаваць, і ведаю, што многія іх успрымаюць як свае ўласныя. Дзесьці ў свядомасці славацкага народа надзейна і трывала зафіксаваная гісторыя культурнага развіцця часоў першай рэспублікі і, насуперак усім памылкам і скажэнням, апошніх дзесяцігоддзяў. Пэўнае пратэктарскае стаўленне чэшскага боку, зразумела, раздражняе, але не заблытвае нас. Ведаем таксама, што ў кожнай галіне культурнай творчасці ў нас з’яўляецца ўсё больш талентаў, якія не толькі ў Чэхіі, але і ў Еўропе будуць успрымацца як арыгінальныя і роўныя. He забываемся пра тое, што так, як чэшская інтэлігенцыя не можа спадзявацца на пасрэдніцтва кагосьці мацнейшага, больш развітога, багатага, так і славацкая культура, калі хоча быць арыгінальнай, самабытнай, не можа пагадзіцца з пасрэдніцтвам культуры чэшскай. Хоць і не адмаўляю, што гэтае пасрэдніцтва дастаткова шырока распаўсюджанае. Іншай, не народнай арганізацыі культуры чалавецтва пакуль не ведае. Народная культура — гэта арганізм, незалежна ад таго, чэшская гэта культура, славацкая, або іншая. Празе, бясспрэчна, не стае, напрыклад, вялікіх кніжных крам з сусветнай літаратурай. Але шчыра сказаць, мусілі б яны быць і ў Браціславе, так як натуральна існуюць у былой французскай калоніі — Алжыры. У Славакіі да вайны былі два вялікія дзейсныя культурныя цэнтры — Браціслава і Марцін. Нікому сёння не прыйдзе ў галаву, што гэта мог быць недахоп, наадварот, бачым у гэтым перавагу. I кожны бесстаронні інтэлектуал Чэхаславакіі разумее, што існаванне як мінімум трох вялікіх паўнавартасных культурных цэнтраў, Прагі, Брна і Браціславы, ёсць або было б толькі на карысць нашай культуры.
Калі ёсць у нашай рэспубліцы штосьці несумненна пазітыўнае, дык гэта культура, якая дапамагае фар-
міраваць свядомасць грамадзянскай дзяржаўнасці. Таму можна зрабіць выснову, што не ўмоўны жыццёвы ўзровень, але якраз культура фарміруе ў рэспубліцы трывалыя грамадзянскія сувязі. Падтрымліваю думку, што менавіта ў культуры, чэшскай і славацкай, былі створаныя каштоўнасці, якімі мы ганарымся і якія нас не толькі збліжаюць, але звязваюць, як агульны лёс. А тут варта згадаць і грамадзянскі гонар, і іншыя грамадзянскія дабрадзейнасці, якія трэба як мага хутчэй залічыць да пераліку каштоўнасцей.
Але чаму адчуваецца пюе пагаршэнне, пра якое я казаў...
Скажу вам у агульных рысах. Паспрабуйце назваць імя чэшскага крытыка, які б у аналізе пэўнай галіны творчасці за пэўны перыяд ахапіў сапраўды ўсю чэхаславацкую літаратуру. Скажам, як гэта нам бачыцца. Нашая дзяржаўная, а дакладней культурная свядомасць, відавочна, не настолькі шырокая, каб ахапіць усю тэрыторыю рэспублікі. Славакі ў цэлым маюць адчуванне крыўды. Канцэпцыя паваеннага развіцця, накіраваная на ўраўнаванне абедзвюх частак рэспублікі, не толькі не ажыццявілася, падаецца, што ў пэўных момантах розніца нават паглыбілася. У Славакіі ўзнікла ўражанне, што яна занядбаная на карысць чэшскай зямлі. Я не спецыяліст, але думаю, што цяпер самы час, каб таксама, як мы ў дыскусіях, датычных культуры, свае праблемы ўголас акрэслілі чэшскія і славацкія эканамісты.
I гэта важна яшчэ і таму, што ў чэхаў узнікаюць супрацьлеглыя ўражанні і настроі; чэхі маюць тэндэнцыю звальваць уласныя праблемы на індустрыялізацыю Славакіі і інш.
Пакуль гаворка ідзе пра культуру, можам быць аптымістамі. Калі ж гаворка ідзе пра эканоміку, большасць звестак недасяжная, а таму мы апынаемся перад цьмянай блытанінай невыразных праблем. Гэта мае непрыемныя наступствы, і часам гэтыя праблемы паўстаюць досыць пагрозліва.