• Часопісы
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    Гэта, калі хочаце, асноўныя ўражанні, матэрыял, атмасфера, якія сфарміравалі чалавека, пісьменніка, пакаленне — сціснутыя кулакі і гусіцкі харал. Гэтыя путы
    171 «Хто вы, ваяры Божыя» — гімн паслядоўнікаў Яна Гуса падчас гусіцкіх войнаў (1419—36); песня была перапрацаваная і набыла другое жыццё ў др.пал. XX ст. у выкананні чэшскага спевака Даніэла Ланда.
    не так лёгка разарваць. Таму чалавек часам адчувае горыч, калі ў Славакіі штосьці адбываецца, а ў Чэхіі на гэта нават не звяртаюць увагі.
    Але ёсць і іншыя рэчы, акрамя гэтых путаў, гэтага матэрыялу і гэтай атмасферы. Напрыклад, актыў пісьменнікаў у Славакіі ў пяцідзесятым годзе. Парадаксальна, што сярод такой вялікай колькасці іншых выпадкаў удар сталінізму прыйшоўся найперш на некалькі славацкіх пісьменнікаў, якія — Матушка, Хорватг, Мінач і я — маглі быць найменш падазронымі ў пытанні нацыяналізму, хутчэй наадварот, былі ўвасабленнем таго, што злучае абедзве літаратуры і абодва народы. Але такія рэчы адбываюцца і адбываліся. Адваротны бок усёй справы і сёння застаецца загадкай. I сёння ніхто не можа патлумачыць, чаму менавіта гэтыя чатыры. Ніхто тады па-сапраўднаму і не спрабаваў знайсці ў якой-небудзь маёй кнізе варожую ідэалогію. Або Матушка, літаральна сфарміраваны чэшскай літаратурай. А Хорватг, а Мінач, малады журналіст, партызан, аўтар кнігі «Смерць ходзіць гарамі». Яны самі камуністы. Іншыя камуністы тады дамовіліся, што будуць іх крытыкаваць, адракуцца ад сяброўства і стасункаў з імі. Абмяркоўваліся інтымныя рэчы, выцягвалася брудная бялізна. Я, напрыклад, быў абвінавачаны ў падазроных адносінах да савецкай літаратуры: відавочна, Маякоўскі мне падабаецца таму, што здзейсніў самагубства. Або да мяне прыйшла пісьменніца з маёй кнігай «Людзі і ўчынкі», у якой былі падкрэсленыя пэўныя месцы: у гэтым і гэтым павінны прызнацца. Таксама відавочна, што я дрэнна ставіўся да працоўнага класа: у першай і другой частцы працаўнік, паеўшы, адрыгнуў. Або рэпетуе выступленне перад люстэркам...
    Адпаведна магло падацца, што творы, думкі, якія бяруць свой пачатак у трыццатыя гады, былі перарваныя. У зборніку маіх крытычных разваг і артыкулаў, які хутка пабачыць свет, паказана, што арганічнае развіццё поглядаў на літаратуру і яе прызначэнне ніколі не спынялася.
    Якія гэта ўсё мела наступствы? Ну, літаральна фізічныя не, толькі не былі выдадзеныя кнігі, а калі і выдаваліся, дык з уступам, які аплёўваў усё, што было магчыма. Віда-
    вочна, гаворка не ішла пра такі ўдар, які мусіў ліквідаваць. Мэтай было запалохаць. Як заўсёды. Нават не было істотным, хто быў выбраны, істотна было запалохаць іншых. Ведаеце гэта?
    Як вы пачалі пісаць?
    Як эпігон Кукучына. У Трэнчыне ў квінце172. Крыху пазней атрымаў у гімназіі другое месца за прозу, пісаў для студэнцкага часопіса «Своець». Але насамрэч я вясковы хлопец, з сапраўднай культурнай перыферыі. Бацька мой загінуў падчас вайны, калі мне было два гады. Дзіцём не прыйшоў да кантакту з кнігай, хутчэй на мяне ўплываў фальклор, народная творчасць у добрым сэнсе гэтага слова. Апавяданне, за якое атрымаў другое месца, напісаў паводле матчыных аповедаў. Трагічная гісторыя нешчаслівага кахання. Імкнучыся атрымаць у гімназіі «выдатна» па славацкай мове, мусіў вывучыць некалькі тамоў Кукучына, які на мяне значна паўплываў як мовай, так і сваім добрым гумарам. Чытаў яго з захапленнем і здзіўленнем: няўжо думкі могуць так выяўляцца словамі, літарамі. А гэтае здзіўленне прысутнічае ў мяне і сёння. Другім значным культурным узрушэннем быў пражскі тэатр. Да прыезду ў Прагу я тэатра па сутнасці не бачыў, хоць сам удзельнічаў у аматарскіх спектаклях як акцёр, і раптам адразу ж «Анегін» Бурыяна!..
    Потым было яшчэ шмат матываў, незразумелых для чалавека, які паходзіць з культурнага асяродку. Напрыклад, бляхары з маёй мясцовасці, ваколіц Паважскай Быстрыцы, Велькай Бытчы. Вечныя вандроўнікі. Пасвіў са мной коз былы бляхар Рэзак. Прайшоў свет і застаўся толькі са срэбраным ланцужком з швейцарскім франкам. Апавядаў мне пра свет, баяў казкі. Фантазія і рэальнасць цудоўным чынам перапляталіся ў яго галаве: у Вене быў басейн, у якім разам плавалі жанчыны і рыбы, а так нараджаліся мары, якія ўжо ніколі ў яго не знікалі. Мара пайсці да сонца, да яго маці, за горы, дзе яно заходзіць. Ох, колькі яшчэ я сустрэў вялікіх апавядальнікаў, на вячорках або падчас розных сямейных сходак, смутных і вясёлых... Напачатку першай рэспублікі расквітнела народная творчасць: вышываныя і ганчарныя вырабы, песні.
    172 Квінта — пяты клас агульнаадукацыйнай школы.
    Адзін з маіх дзядоў быў стваральнікам песень, народных і набажэнскіх, вадзіў пілігрымаў ажно ў Польшчу, у Чэнстахову (бацькі мае паходзілі з польскага памежжа).
    Калі Сартр быў у Чэхаславакіі, спытаў мяне, навошта пішу. Pour m’eterniser173, — сказаў я. Каб увекавечыцца. Я добра ўсвядоміў, што з усяго галоўнае — памятаць. Што чалавек здолее сфармуляваць з невыразных жыццёвых пачуццяў, тое потым і здолее застацца ў памяці ажно да канца жыцця. Літаральна адразу пасля вайны я быў у Швейцарыі, у Лугане, краіне, якая не зведала вайны. А паколькі пра гэта пісаў, памятаю так, нібы гэта было ўчора. Акрамя фармулявання і фіксацыі ў памяці, тут мае месца пытанне маральнага, сэнсавага, інтэлектуальнага ўсведамлення...
    Я прыехаў у Прагу, каб вучыць філасофію, але мне сказалі, што з такой камбінацыяй не атрымаю месца нават праз сто год. Хутчэй так: чэшская мова і лацінская. Я спрасціў гэта да французскай мовы, пачаў наведваць Французскі інстытут. Там працаваў дзіўны чалавек, якога звалі Ёзэф Паск’е. Ён нейкім чынам вызначыў, што я маю крытычны талент, а за аналіз Андрэ Шэнье я атрымаў стыпендыю на стажыроўку ў Францыі. Між іншым пісаць у Празе мне было цяжка. He ўмеў выказвацца па-чэшску так, як хацелася б. Мая літаратурная дзейнасць абмежавалася адным часопісным артыкулам. Чэшская мова была непераадольнай перашкодай. I не толькі для майго літаратурнага, але і для тэатральнага шляху. Як статыст у тэатры на Вінаградах174 мог толькі прамовіць: «Няхай жыве Расмерсхольм». Была яшчэ адна праблема. Вучоба ва ўніверсітэце была зусім няпэўнай: калі не атрымаеш стыпендыю, з вучобай канец, збірай валізкі і едзь дадому. 3 літаратурнай працай вымушаны быў пачакаць, хоць у ёй заўсёды бачыў галоўны сэнс усяго, што раблю. Тое ж было, калі потым вучыўся ў Жыліне або Марціне.
    Хутка мы забыліся, што гэты экскурс ва ўласнае мінулае пачаўся пытаннем пра славацкі авангард.
    Я ўжо казаў пра тое, што б назваў адчуваннем першай рэспублікі. Нашае пакаленне ўспрымала арганізацыю
    173 Pour m’etemiser — у пер. з фр. «каб увекавечыцца».
    174 Вінаграды — гістарычны раён Прагі, дзе знаходзіцца тэатр «На Вінаградах», што быў пабудаваны ў 1905—1907 гг.
    Еўропы неяк цэласна. У трываласці рэспублікі не сумняваўся нават самы радыкальны правы бок Славакіі. Напад Трэцяй імперыі для тагачаснай арганізацыі свету быў сапраўдным псіхічным, ментальным шокам. А побач з гэтым пачуццём скаланутай Еўропы лагічна ўзнікалі думкі пра месца чалавека ў свеце. Са свайго асабістага досведу магу пацвердзіць, што гэта так. Пры гэтым праблема становішча чалавека супадала з праблемай становішча народа. Да прыкладу згадайце найвядомейшых асоб французскай літаратуры: заўсёды думалі як французы par excellence175. А пытанне становішча Францыі потым неяк абагулілася да пытання становішча чалавека. Такое асвятленне праблемы, песімістычнае, трагічнае, ёсць асноўным штуршком і ўнёскам літаратурнага экзістэнцыялізму для еўрапейскай культуры. У творчасці Камю, ад «Чужаніцы» да «Чумы», можна дакладна прасачыць гэтую эвалюцыю: ад ізаляцыі чалавека да новага сцвярджэння чалавечай узаемапрыналежнасці. Гэта падаецца мне вельмі выразным і арганічным. Чужаніца Камю ў «Чуме» чалавек, які свядома прызнае сваю прыналежнасць да вёскі і схіляецца перад ёй, няхай гэтая вёска і пакараная чумой або іншым грамадскім злом. I хоць пакуль творчасць Камю нязначна аддаленая ад нас у часе, цалкам ясным нам бачыцца гістарычнае асвятленне адчутай і перажытай рэальнасці (падобна да таго, як у творчасці Кафкі). У славацкай і чэшскай літаратуры, відавочна, не было неабходнасці фармуляваць у пасляваенны перыяд пачуццё ізаляванасці так, як гэта адбылося ў літаратуры французскай. Магчыма, якраз таму зразумеем, што пэўныя тэндэнцыі, якія ў нашых літаратурах выявіліся і пашырыліся ў пяцідзесятыя гады, не былі тэндэнцыямі толькі механічна перанесенымі з рускай і савецкай літаратуры, а паходзілі і з нашай хатняй глебы, з нашай уласнай рэальнасці, у якой нам многае падавалася такім бяспечным і пэўным. I адпаведна зноўку сённяшняя літаратурная хваля, сённяшняя актуальнасць экзістэнцыяналізму, абумоўленая зусім не літаратурай, а натуральнымі лакальнымі ўмовамі, зменай адчування,
    175 Par excellence — у пер. з фр. «пераважна; у найбольшай ступені; сапраўдны, у поўным сэнсе слова»
    няпэўнасцю, неабходнасцю разважаць пра становішча чалавека.
    У літаратуры так, як і ў кіно ці выяўленчым мастацтве, гэты пошук месца чалавека, грамадзяніна зусім не азначае засяроджанасць толькі на вырашэнні агульных пытанняў. Нават больш за тое, мне падаецца, што пасля пэўных перыпетый, якія часава не адпавядаюць і не павінныя адпавядаць перыпетыям іншых літаратур, адчуваю ў чэшскай літаратуры і ў выяўленні грамадскай думкі новую хвалю энергіі. 4-ы з’езд пісьменнікаў у гэтай перспектыве ўяўляецца як з’езд гістарычны. А як толькі страцяцца некаторыя акцэнты, якія пэўныя людзі называюць гістарычнымі, думаецца, на ўсю моц выявіцца тое галоўнае, што было сказана вядомымі асобамі сучаснай чэшскай культуры. На жаль, у нас часта здараецца, што самыя пазітыўныя рэчы ўспрымаюцца як правакацыя. Гэта памылка. He магу сабе ўявіць пісьменніка, які б не разважаў над гэтымі пытаннямі і не імкнуўся на іх адказаць.
    Стала нас штосьці вяртала да авангардызму...
    Як і кожны наш аўтар, што інтэнсіўна перажываў у трыццатыя гады сюррэалізм чэшска-славацкі і сюррэалізм французскі, быў і я сюррэалістам. Толькі маё стаўленне да яго было дастаткова незалежным. Напрыклад, у «Панне чараўніцы» шмат іранічных або хутчэй іранізаваных элементаў, якія ёсць праявай пэўнага адыходу. Напісаў яе ў час паступовага адыходу ад сюррэалістычнага паэтычнага выяўлення. Аднак у сітуацыі, што была ў Славакіі першай паловы саракавых гадоў, функцыя ўяўлення засталася той самай. Таму можна было рэалізавацца і выявіцца толькі ва ўяўных праявах чалавечай пачуццёвасці. Унутры менш развітай літаратуры было яшчэ горш, таму што такая літаратура, асабліва проза, была абмежаваная не так рэалістычным канонам, як рэалістычным вербалізмам. Падчас ваенных гадоў у сувязі з прыходам пакалення маладых празаікаў, гэты зацяганы вербалізм славацкай літаратуры я ўсведамляў асабліва выразна. I так за некалькі тыдняў нарадзілася «Панна чараўніца», як вайсковец, якога чакала ваенная служба. Літаратурная гісторыя і крытыка не дастаткова выразна зафіксавалі некаторыя старонкі