• Часопісы
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    He адказвалі мы яму цяпер не праз сорам або сціпласць, але праз штосьці цалкам іншае...
    Рэха, 1967
    Слова мае Дамінік Татарка
    Было гэта ўлетку, у тым немагчыма спякотным ліпені, пасля навальніцы і перад навальніцай, як заўсёды... але не, было гэта ўжо тады, калі мы пасля сустрэчы з Сартрам у перапоўненай браціслаўскай зале ўсвядомілі, што на дзіва шмат у чым сыходзімся, хоць да таго / потым бачыліся рэдка. Дамовіліся, што варта было б сустрэцца і паразмаўляць. Але max. і не сабраліся, тамсям перастрэліся, перакінуліся парай слоў пра самае на той час надзённае і зноўку паабяцалі адзін аднаму, што сустрэнемся. Калі па-чэшску быў выдадзены «Дэман згоды», а потым «Плеценыя крэслы» (або наадварот?), я набываў ужо квіткі на самалёт да Браціславы. Але адзін раз яго не было, потым яшчэ штосьці, адным словам... адным словам, адбылося гэта ў немагчыма спякотным ліпені, пасля навальніцы і перад навальніцай, як заўсёды, праз некалькі дзён пасля маёй сустрэчы ў Празе з Ёзэфам Несвадбай'66, з якім мы пажадалі адзін аднаму прыемнага адпачынку і які агучыў адзін з афарызмаў нашага часу: «накінулі сабе пятлю на шыю і пайшліў адпачынак...» Дамінік Татарка на возера прыйшоў увечары, а я ўжо з абеду быў там. Было ў нас дзесяць дзён. Тады мы яшчэ не ведалі, што амаль палову часу будзе ісці дождж, што гэта будзе адзінае месца ў Еўропе, дзе ўтой немагчыма спякотны ліпень, пасля навальніцы і перад навальніцай, як заўсёды, будзе некалькі нікчэмных дзён, хоць вакол і будуць квітнець магноліі, а кроплі дажджу будуць мільгацець на лісці пальмаў і бананаў... было ў нас дзесяць дзён на размовы. У пакоі гатэля, у кавярні каля возера, на траве ў парку, на фантастычна белых камянях у лагчыне горнай ракі, што нагадвалі скульптуры Мура'67, а, магчыма, хто ведае, і былі імі, а таксама ў самым вусці лагчыны, пад гарамі, дзе мелі маладое чырвонае віно і сыр... размаўлялі мы да апошняй хвіліны тых дзесяці дзён, бо ведалі, што, магчыма, ужо ніколі так не сустрэнемся. Вядома, не сказалі
    Ёзаф Несвадба, Josef Nesvadba (1926—2005) — чэшскі пісьменнік, найвыдатнейшы прадстаўнік навукова-фантастычнай літаратуры ў Чэхіі.
    167 Генры Мур, Henry Moore (1898—1986) — англійскі скульптар, мастак.
    ўсяго, што было ў нас на сэрцы. Магчыма, іншым разам. А паколькі ў тыя дзесяць дзён шмат гаварылася пра фільм, то, не дзіва, што адразу ж паскардзіўся...
    He меў шчасця. 3 фільмамі. Ніколі. Як калісьці з «Плацінай». Тады гэта быў для мяне хутчэй сімвал: вёска, якую затопіць вадой, усё памалу знікне пад ёй: успаміны, мінулае, традыцыі. Але ў рэшце рэшт вымушаная была знікнуць кожная мая ідэя, звязаная з рэальнасцю...
    А потым ужо пра паэтаў...
    Пласт літаратурных творцаў кожнага народа вельмі тонкі, непрыкметны. А паэт — хтосьці кшталту святара. Хоць і не прамаўляе з амбона. Ён не такі, і павінны быць не такім канфесійным, а больш сучасным. Да сённяшніх дзён ёсць святаром. Яго прэстыж — паэтычны, не іншы, хоць яго можа часам ужыць ці злоўжыць і ў абласцях, у якіх паэт некампетэнтны. Падумалася мне ў сувязі з «Дэманам згоды»: паэт у функцыі чыноўніка, сакратара... Гэта дзве адрозныя функцыі. Паэт кіруе і тое, што робіць, замацоўвае сваім паэтычным прэстыжам. Колькі разоў так быў выкарыстаны паэт, колькі разоў мы пачулі ў выступленнях, як паэт-функцыянер палемізуе са сваімі найбольшымі замілаваннямі!
    Ці ёсць сёння пісьменнікі палітычнай сілай? Гэта прадугледжвала б істотную ангажаванасць кожнага з іх, сродкі для яе рэалізацыі і г. д. Аднак... Паэт і палітык. Гэтую ролю, напрыклад, у Францыі паспяхова выканаў Андрэ Мальро, пісьменнік шырокага кругагляду з выразнай культурна-палітычнай канцэпцыяй, якую рэалізоўваў. Думаю, што гэта вялікі поспех не толькі Францыі, але і свету. Без канцэпцыі Мальро, напрыклад, цяжка ўявіць сусветную зацікаўленасць выяўленчай культурай, якую адзначаем апошнім часам. Гэта Мальро сказаў, што скульптура — гэта стварэнне багоў, стварэнне таго, што ёсць выяўленнем нашай свядомасці, пачуцця... I культура ў шырокім значэнні — гэта сукупнасць твораў, якія заслугоўваюць народнага ўшанавання, абагаўлення, пакланення.
    Пра літаратуру...
    Гэта тычыцца і яе. Часам літаратура дэградуе да ўзроўню выпрацоўкі выяўленчых сродкаў, тады ўзнікае замест творчасці прадукцыя, якая не выяўляе нашае
    месца ў свеце, наш лёс, каштоўнасці, якія ёсць і застаюцца пастулатам. Ёсць эпохі, што да неасобасных каштоўнасцей ставяцца больш чым скептычна. Аднак, калі б мы зразумелі канцэпцыю Кундэры наконт гісторыі народа, наконт таго, што сэнс яе ў культурнай творчасці, пажадалі б мы каб яна сталася канцэпцыяй не толькі міністра культуры, але і ўсіх галін творчасці як народнага выяўлення. Кундэра нам нагадвае асноўныя пытанні сэнсу нашай гісторыі. Такая канцэпцыя ўжо ад адраджэння знаходзіцца ў цэнтры нашай свядомасці. А ў Славакіі ў гэтым сэнсе наўрад ці можа быць пазіцыя, адрозная ад чэшскай. Калі не ў астатнім, то хаця б у гэтым мы мусілі б быць цалкам згодныя.
    Паэт на троне... (кожная размова з Дамінікам Татаркам — гэта размова ў коле, у спіралі, заўсёды вяртаецца да зыходнай кропкі. Толькі кожны раз гэтая кропка крыху мяняе месца, адказ ніколі не адпавядае пытанню наўпрост; а піаму, хто гэтага не ведае і не ўлічвае, хто намагаецца з кола зрабіць прамую, пагражае небяспека, што гэтая лінія ніколі не замкнецца, што не здолее зразумець логіку гэтай нелагічнасці...) Наколькі потым можа выконваць сваё ўласнае заданне? 3 якой колькасцю рэчаў пагодзіцца, якія як паэт абавязаны адмаўляць? Гэта адно з пытанняў апошняга дваццацігоддзя... Як лёгка мы адмовіліся, напрыклад, у школах ад такой колькасці ўласных гуманістычных традыцый! У літаратуры мы сталі прапагандыстамі, у выяўленчым мастацтве пачала фарміравацца, метафарычна кажучы, нейкая прыдворная скульптура. Узводзіліся скульптуры чужым багам. I хоць гэты перыяд быў непрацяглым, мы хутка здолелі забыцца пра сэнс сваёй народнай гісторыі. Каб было зразумела: да гуманістычных народных традыцый, пра якія цяпер ідзе гаворка, належыць і хрысціянская традыцыя.
    Я ўспрымаю як вялікую сатысфакцыю тое, што чэшскія пісьменнікі зноўку прапаноўваюць усе гэтыя пытанні грамадскасці і ў вядомай фармулёўцы зноўку іх ставяць у цэнтр нашага мыслення. У адным мусілі б чэшскія і славацкія пісьменнікі быць салідарнымі: у развіцці чэшска-славацкай дэмакратыі. Гэта асноўны падыход і крытэрый. Калі ў Славакіі дэмакратыя парушаецца або недастаткова развіваецца, то гэта абавязкова адчуваецца
    ў Чэхіі, і наадварот. Пазіцыя славацкага народа ў свеце па сутнасці такая ж, як і пазіцыя чэшскага народа і яго культуры. Таксама, як і яго перспектывы. Я рады, што чэшскія пісьменнікі, культурныя дзеячы, разважаючы пра свае праблемы, усё часцей улічваюць і пытанні славацкія. Нарэшце гаворка ідзе пра агульныя набыткі і страты.
    Ёсць аднак і рэчы спецыфічныя, уласныя, аўтаномныя. Напрыклад, славацкі авангард, яго традыцыі, уплыў, аблічча...
    Гэта ўласна пытанне маёй біяграфіі. Няхай так. Па адукацыі я прафесар чэшскай мовы. Вучыўся ў Празе, можна сказаць, што там пражыў асноўныя гады, падчас якіх фарміруецца пісьменнік. Я непасрэдны ўдзельнік той барацьбы чэшскай прагрэсіўнай моладзі. У Нітры, дзе вучыўся ў школе, было некалысі прафесараў, якія на мяне станоўча паўплывалі, дапамаглі мне вызваліцца ад пэўных адмоўных хатніх уплываў. Нітра была клерыкальным горадам, большасць маіх аднакласнікаў рыхтавалася да паступлення ў місійныя ўстановы, як, напрыклад, Русікум168 у Рыме. Хлопцы са славацкіх вёсак меліся стаць місіянерамі і навярнуць рускі народ да ўлоння царквы. I да таго ж тут і ў Трэнчыне, дзе заканчваў школу, было шмат вядомых прафесараў з больш чым станоўчым уплывам (у гэтую хвілю прыйшло мне ў галаву, бо з нечым падобным мы ўжо сутыкнуліся з Людвікам Вацулікам169, Ірка Мензэла170 і ўвогуле з многімі іншымі: як будзе літаратурнае і культурнае пакаленне, што ўзрасло ў пяцідзесятых — шасцідзесятых гадах, апеляваць да сваіх прафесараў і настаўнікаў, колькі з іх увойдзе ў нацыянальную культуру праз тыя ж дзверы, што і іх папярэднікі? Асцерагаюся, засцерагаю...). Чэшскую літаратуру (Сайфарта, Галаса, Незвала) мы ўспрымалі як сваю, родную; найвядомейшымі паэтамі для нас былі якраз гэтыя, і сёння можам іх дэкламаваць на памяць. Яшчэ Ванчура. Усё вартае было звязана з вялізным
    168 Калегія Русікума — каталіцкі каледж у Рыме, дзе вывучаецца культурная і рэлігійная спадчына Расіі.
    169 Людвік Вацулік, Ludvi'k Vaculfk (1926) — чэшскі празаік, публіцыст, рэдактар.
    170 Йржы Мэнцэль, Jin Menzel (г. н. 1938) — чэшскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст.
    ажыўленнем, якое тады панавала ў першай рэспубліцы. Калі ў 1934—1938 я вучыўся ў Празе ва ўніверсітэце, Ванчура рэгулярна прыходзіў на дыскусіі ў Масарыкаў каледж. Ніколі не адчуваў сябе нейкім чынам адасобленым, былі ў мяне і маіх чэшскіх сяброў (Дрда, Чыврны, Марэк і інш.) аднолькавыя зацікаўленасці, густы, палітычныя надзеі і перспектывы. А ў 1938—1939 гг. у парыжскай Сарбоне з’явілася і агульнае кола аднадумцаў, міжнародная супольнасць: палякі, амерыканцы, французы, шведы. He было адчування прыналежнасці да пэўнай краіны. Рэспубліка была адмежаваная, з Парыжа было лепш відаць, чым з Прагі або Браціславы, што канчатковая акупацыя — гэта ўжо толькі пытанне часу. Гэтае адчуванне паспрабаваў зафіксаваць у «Плеценых крэслах».
    У той час у Парыжы перажыў тое, што пазней, праз некалькі год будзе названа экзістэнцыялізмам (ніколі не згадваецца, што экзістэнцыялізм не ёсць з’явай пасляваеннай, свой пачатак ён бярэ якраз у перадваеннай атмасферы), у якім трэба шукаць і сэнс маёй першай кнігі «У абмежаванасці поіпуку» (1942). Крытыка пісала пра ўплыў экзістэнцыялізму. Уплыў... Камю, мой аднагодка, нарадзіўся ў 1913... У нашай літаратуры шматлікія першасныя рэакцыі і фармулёўкі вызначаюцца як вытворныя, бо лічыцца, што малая літаратура заўжды звязаная з прагрэсіўнымі, больш магутнымі літаратурамі, што мае месца пэўнае эпігонства. Толькі боязь Францыі, з якой нарадзіўся літаратурны экзістэнцыялізм, была і бояззю Чэхаславакіі, насуперак усім адрозненням у становішчы вялікай і малой краіны.
    3 Парыжа я вяртаўся праз Прагу. 14 сакавіка ў мяне Дзень народзінаў. 3 карчмы выйшаў уранку проста на Муштэк. На Вацлаўскай плошчы хадзілі немцы, а людзі на ходніку спявалі «Хто вы, ваяры Божыя»17’.