Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
Гэтыя не новыя думкі, жывыя і сёння ў нашым людзе (ушанаваць каго-небудзь, вылучыць), трэба ажывіць у нашай культуры. А потым культурай будзем мераць усе астатнія палітычныя арганізацыі, уладныя канструкцыі, якія ў пэўных выпадках неабходныя. Але асноўным крытэрыем павінны быць наступны: мерай ёсць культура, а не ваенная моц, не дысцыплінаванасць, паслухмянасць, стаднасць, масавасць.
Магчыма, для нас ужо ненатуральна і неактуальна, каб нейкі пісьменнік, нейкі журналіст лепш разумеў чалавечую душу (чаго яна прагне, што яе хвалюе), чым улада і кіраўнік. Нашая культура бяздумна, наіўна надзела на сябе ўладны хамут, які і да сённяшняга дня прысутнічае ў нашай культуры. Мяркую, усе гэтыя пытанні трэба прадумаць, прааналізаваць, таму я заклікаю маладое пакаленне патрабаваць ад міністраў, сакратароў, упаўнаважаных асоб растлумачыць, якую канцэпцыю культуры яны маюць, ці хочуць і надалей кіраваць культурай або згодны пакорліва і з любоўю яе адміністраваць.
Гэта быў мой галоўны заклік у тыя часы.
Літаратурны штотыднёвік, 1990
Пісьменнік і грамадства
Сутнасць праблемы ў тым, што пісьменнікі, публіцысты змушаныя да маўчання, як гэта было і раней. Змушаныя да маўчання, як ведаеце, не толькі праз забарону часопіса, але і праз абсурдна малыя наклады кніг і тэрміны іх выдання. Змушаныя вялізнай дыстрыбутарскай сеткай, якая вызначае наклады кніг. Наклад вызначаюць не чытачы, а гандляры-бюракраты. На гэта ў свой час звярнуў увагу Звяз пісьменнікаў, але па сутнасці не зрабіў нічога для таго, каб пісьменнікі і мы ўсе, бо тут не адрозніваем пісьменнікаў, публіцыстаў і астатняе грамадства, мелі магчымасць выказацца. А чым сёння папікну сябе і нас як паселішча, дык гэта тым, што пісьменнікі заўсёды наіўныя. Выбачайце мне гэтую, досыць непрывабную думку. Наіўныя і думаюць, што ім хтосьці дасць свабоду, часопіс, папулярнасць, а праз яе маральны аўтарытэт, дасць ім славу нябесную і зямную і г. д. Гэта ўсё старыя выпрабаваныя спосабы: сказаць пісьменніку: «Калі ласка, маеш тытул заслужанага мастака», — і адначасова не даць яму часопіс. Выказваць яму на кожным кроку недавер, маўляў, ты не дастаткова сацыялістычны, не дастаткова лаяльны грамадзянін рэспублікі, таму не можаш мець даверу, каб быць, напрыклад, шэф-рэдэктарам. Павінны цябе хтосьці ўхваліць, прылашчыць. А пісьменнікі ўтой час — гэта істотна — не ціснулі, не змагаліся.
Калісьці — я неаднаразова гэта ўжо згадваў у камітэце і ў прэзідыюме — мы рабілі рэвалюцыю: у час, калі Звяз пісьменнікаў быў толькі дапаможным рычагом, мы былі дасканала арганізаваныя, групаваліся ў асобныя суполкі, на чале кожнай з іх быў свой кіраўнік, для якога былі вылучаныя машына і сродкі. I пісьменнікі лёталі па такіх месцах, як, напрыклад, камітэт бяспекі, дзе мусілі паслухмяна і пакорліва выслухаць, што ўсе яны п’юць, не думаюць і маўчаць. Тады звяз беспамылкова пачаўдзейнічаць, ажыццяўляючы ўдарную, камандную культурную рэвалюцыю. Тым больш відавочны кантраст з сённяшнімі днямі, з гэтым летам. Канечне, у тых пратаколах, якія вам прапаноўваліся, усё ў парадку, усё высветлена. Напрыклад, тое, што лісты прапаноўваліся на подпіс, але пісьменнікі з невядомых прычын іх не падпісвалі — адным сло-
вам, усё ў парадку. Але калі разважаць нефармальна: абвяшчэнне салідарнасці — гэта настолькі натуральная воля народа, што апарат Звязу пісьменнікаў мусіў паслаць сваіх супрацоўнікаў па пісьменнікаў або патэлефанаваць, адным словам, дзейнічаць, хаця б так, як дзейнічалі мы не па сваёй волі ў часы культурнай рэвалюцыі. Сёння пісьменнікі наіўна мяркуюць, што трэба чакаць: партыя і ўлада нам штосьці дадуць, як даюць нам жыллё і іншыя рэчы.
У мысленні пісьменнікаў, членаў камітэта яшчэ не цалкам выспела думка, што гэтае паселішча павінна няспынна, крок за крокам дзейнічаць, ціснуць, бо ў адваротным выпадку ўсё пачынае загніваць. Гэта мы павінныя ўсведамляць нават пры ўмове, што найвышэйшыя пасады займаюць людзі, якіх мы лічылі сваімі добрымі сябрамі, якія нам асабіста сімпатычныя, якіх успрымаем як узор непераможнасці і энергіі. Насуперак гэтаму пісьменнікі і ўсё культурнае паселішча павінныя ціснуць. Таму што, калі пагодзіцеся з такім падыходам, Звяз пісьменнікаў ёсць не рычагом, але паселішчам, якое мае свае патрэбы, якое не бяздумна спажывае, а зарабляе свой хлеб, свае ганарары атрымлівае не з міласці. А якраз стыпендыю атрымлівае шляхам той дзіўнай махінацыі, што лепш будзе, калі тваю кнігу выдадуць накладам 400 асобнікаў, а ганарар атрымаеш мінімальны. Пры гэтым будуць трымаць цябе ў руках, як у выпадку тых пастухоў і падпаскаў, якіх я ўжо згадваў. Хочаце верце, хочаце не, але мы да гэтага часу знаходзімся ў становішчы тых падпаскаў, сціплых служкаў, найманых па кароткачасовай дамове. I паколькі яшчэ ніяк не зафіксуецца ў нашай галаве, што ў сацыялістычным грамадстве такія арганізмы як паселішча пісьменнікаў не могуць дзейнічаць у такім падпарадкаванні і маніпуляванні, ахоплівае нас адчай, узмацняецца пачуццё бессэнсоўнасці. Літаральна так, як да студзеня я не мог пазбавіцца пачуцця бессэнсоўнасці: мы штосыді вырашаем, чагосьці хочам, але па сутнасці нам не давяраюць. 3 намі заўсёды абыходзяцца як з людзьмі, да якіх не маюць даверу, а мы ўсё яшчэ чакаем, што «ты, сябар, ты ж інтэлігент, ты дакладна зразумееш і знойдзеш для мяне пяць хвілін часу», але і столькі не знойдзецца, а Звяз
пісьменнікаў — камітэт і прэзідыум — не кіруецца гэтым асноўным досведам коткі, якая ловіць мышэй. Пісьменнік, які выказвае крытычныя і непрыемныя рэчы, не можа быць прымальным і ўласна кажучы вельмі зручна правераным спосабам не даваць яму слова.
А я сапраўды ненаўмысна не раз закрануў пэўных людзей — сваіх сяброў, якіх паважаю як паэтаў, як празаікаў. Неабходна зноў згадаць, як аднойчы я сказаў Войту Мігаліку161: гэты чалавек два ў адным — паэт і чыноўнік. Выкарыстоўваюць паэта, яго маральны прэстыж і надзяляюць яго функцыяй чыноўніка, некваліфікаванага чыноўніка. 3 гэтага падваення, падзелу на паэтычную асобу першай велічыні і некваліфікаванага чыноўніка, якога вельмі лёгка падмануць, узнікае бязглуздзіца, што выклікае ў нас адчай, апатыю, пасіўнасць і г. д.
He хачу апраўдвацца, гэта і мая віна, што «Культурнае жыццё» не выходзіць. Казаў: «Сябры, прыязджаюць да нас дэлегацыі з Нітры, Прэшава, Банскай Быстрыцы і г. д. Прыйдзіце да нас, скажыце нам!» He скажуць, нічога не скранецца з месца. Пойдзем на завод дыскутаваць — зноўку не дыскутуецца праз нейкія неістотныя прычыны, што той не мог і той не мог. Але гэта не тлумачэнне, не апраўданне.
Гэтым, аднак, не хачу сказаць, што толькі прэзідыум і камітэт, а значыць і я, пасіўныя. Гэтая пасіўнасць, унутраная апатыя ёсць у нас усіх. Ёсць у нас усіх пэўная стомленасць, палітычная няспеласць: вагаемся паміж вялікімі надзеямі, ілюзіямі і станам пакорлівасці, пасіўнасці; а ўсё гэта абумоўлена тым, што ў нашую галаву яшчэ не трапіла пазнанне.
Мы сваёй крытычнай дзейнасцю, ідэйнай дзейнасцю, на маю думку, павінныя выконваць ролю апазіцыі. Варта ўдакладніць: апазіцыі не на палітычнай або супрацьсацыялістычнай, супрацьдзяржаўнай глебе, але апазіцыі ў адносінах да метадаў, пэўнай практыкі, нашага стану, нашага спосабу мыслення — адным словам, нашая апазіцыйнасць грунтуецца на крытычнасці.
Але наш камітэт зноўку наіўна паверыў, што цяпер ужо сапраўды будзе спакой і ідылія, славацкая
161 Войцех Мігалік, Vojtech Mihalik (1926—2001) — славацкі паэт, перакладчык, публіцыст.
ідылія. А выглядае гэта так, што калі б мы і надалей ішлі гэтым жа шляхам, тут узнікла б фантастычная славацкая рэзервацыя неабмежаванай улады, нечуванай бязглуздзіцы, поўнай адсутнасці густу, найгоршай паблажлівасці да найадмоўнейшых з’яў.
Заклікаю вас, каб вы ў гэтых нашых разважаннях, публіцыстычнай і пісьменніцкай дзейнасці вельмі пільна, праўда, перш за ўсё ў сабе, а таксама ў нашым грамадстве, адсочвалі праявы загнівання, пакорлівасці, задаволенасці невядома чым. Чым мы так задаволеныя, што нас не турбуе нават, скажам, лёс нашага ўласнага старшыні Голдшцюкера162, што нас не хвалююць рызыкоўныя выступленні савецкіх пісьменнікаў і такія пытанні, як працоўныя рады, што нас не хвалюе немагчымасць выказацца? Тое, што выдалі 400 асобнікаўтваёй кнігі, гэта нікога не хвалюе.
Напісаўшы свае мары пра месца божае, пра культуру стасункаў і г. д., я сказаў сабе: цяпер быў бы самы час людзям задумацца над сэнсам нашай культуры, пачаць разважаць пра асноўныя праявы чалавечай культуры. Але ўся ідэя будзе змарнаваная тым, што тут дзейнічаюць вытворчыя тэрміны.
Гэтым бы закончыў сваё нязвязнае, непаслядоўнае выступленне. Мы, на маю думку, ствараем крытычную апазіцыю, сваёй дзейнасцю імкнёмся выправіць сітуацыю. Без няспыннага націску на прадстаўнікоў партыі і ўлады ніякага зруху тут не адбудзецца, а калі нейкі рух тут і бьгў, гарантавана будзе спынены. Цяпер самы час нам без усялякіх ваганняў распачаць актыўнасць, усенародным галасаваннем дамагчыся для сябе часопіса. Перакананы, што гэты часопіс патрэбны славацкай моладзі, заводам, усёй інтэлігенцыі.
Мацічныя чытанні, 1969
162 Эдвард Голдшцюкер, Eduard Goldstiicker (1913—2000) — чэхаславацкі літаратуразнаўца, публіцыст, дыпламат.
Цяпер гаворка ідзе... пра што?
Разважаў, як чалавек сталага ўзросту пытаў сам сябе, у чым жа сэнс майго жыцця.
Сацыялістычныя пісьменнікі напісалі шмат раманаў, у якіх пераконваюць чытача ў тым, што сэнсам жыцця ёсць кар’ера: з земляроба стаць дэпутатам, напрыклад.
Я ніякай кар’еры не зрабіў, нічога з таго, што людзі звычайна разумеюць як сэнс жыцця: багацця, моцы, славы, раскошы — не дасягнуў. Гэта значыць, што маё жыццё не мела сэнсу?
Тады не мае сэнсу існаванне людзей кшталту мяне, якія са мной у гэтай краіне жывуць, нараджаюцца і паміраюць.У такім выпадку і існаванне гэтага падтатранскага народу не мае сэнсу, бо ён ані багаты, ані моцны, ані слынны, нікога не выратаваў.
Такая філасофія не прымальная для мяне асабіста і для гэтага малога народу. Але справа нават не ў тым, прымальная ці не. Сфармуляваў бы пытанне інакш. Ці варта было мне пражыць паўстагоддзя? — Штосьці ўва мне ўпарта крычыць: варта! — А навошта? — спытаюся. I адкажу: чалавек жыве і выяўляецца. Так, як скача і гуляе дзіця, так, як танчаць і спяваюць юнак і дзяўчына.