Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
Неабходнасць ёсць толькі новым найменнем старога боства, якое валодае чалавекам і народамі. Пад уплывам неабходнасці і наступных неабходнасцей, якія грамадзяне ўжо не мелі магчымасці праверыць на ступень іх неабходнасці, за два кароткія дзесяцігоддзі гэтая дзяржава сфарміравалася як усюдыіснае, усемагутнае, усёведнае, заўсёды пільнае, таемнае боства, наймадэрнейшае боства, якога яшчэ не было ў гісторыі. Грамадзяне хутка ператварыліся ў працоўных, абсалютна залежных ад дзяржавы, без мінімальнай магчымасці самаабароны. Іс-
149 Будмерыцэ — славацкі горад, што знаходзіцца недалёка ад Браціславы.
навалі не толькі дзяржаўныя пісьменнікі, як я ўжо ў свой час згадваў і смяяўся. Дзяржаўнымі былі судцзі, акадэмікі, філосафы, працоўныя і сяляне.
Гэтую дзяржаву вяла, як сцвярджаецца, адзіная палітычная партыя. Але галоўная асоба адзінай уладнай палітычнай партыі называлася, насуперак духу мовы і логіцы, не правадыром, а сакратаром, захавальнікам дзяржаўнай таямніцы і загадаў. Найвышэйшы сакратар і прэзідэнт, трымальнік дзяржаўнай і духоўнай моцы, меў пад сабой цэлую піраміду абласных, раённых і мясцовых сакратароў, якія ў адпаведнасці з дакладнай субардынацыяй і ўнутрыдзяржаўнай дысцыплінай накіроўваліі загады, незразумелыя, болып за тое абсурдныя загады асобным часткам агульнага механізму грамадскай арганізацыі.
Арганізацыі працоўных таксама, як і арганізацыі жанчын, пісьменнікаў, мастакоў, мелі сваіх сакратароў, а сакратары адпаведна свае органы: сакратарыяты, прэзідыумы, камітэты. He наадварот.
Гэтая піраміда сакратароў, найвышэйшага і найвышэйшых, мясцовых, абласных і гарадскіх, выкарыстоўваючы рычагі арганізацый, царкоўных, вытворчых, культурных, была дасканалым увасабленнем дзяржаўнай філасофіі, якая казала: «Сэнсам жыцця ёсць моц, авалодаць і ўладарыць. Нярпі, казак, атаманам будзеш!»
Мадэлі дзяржавы, яе ўладнай філасофіі адпавядала і культура, дзяржавай выпеставаная, фільтраваная культура.
Культура, паводле дзяржаўнай канцэпцыі, працавала на прапаганду ўлады. Выяўленчая культура была яскравай манументальнай прапагандай.
Нацыянальная культура ў нашым разуменні звузілася да мастацтва, а нашая ўвага засяродзілася выключна на літаратуры. Найвышэйшую і адзіную якасць мастацтва мы шукалі ў нейкім майстэрстве, у бравурным, віртуозным ці пераймальным вадоданні тэхнікай і матэрыялам. Папярэднія ўзоры пісьмовых або выяўленчых мастацкіх твораў падаваліся нам састарэлымі. А так для нас, тэарэтыкаў, настаўнікаў, творцаў, губляўся сэнс мастацтва і літаратуры. Небяспечна і знішчальна звужаць культу-
ру да літаратуры і мастацтва, а яе прызначэнне — да эстэтычнай і службовай функцыі. Нібыта культура задавальняла толькі эстэтычныя ці інтэлектуальныя запатрабаванні вузкага кола інтэлігенцыі, спецыялістаў.
Неабходна нам у сабе, у грамадстве, а асабліва ў моладзі аднавіць усведамленне нацыянальнай культуры як цэлага, культуры як сістэмы камунікатыўных, з’яднальных і сацыябільных знакаў, бясконцага багацця формаў, выяўленняў, якія мы не бачылі ў святле ўтылітарных і эстэтычных тэорый.
Казаў пра месца божае, пра ўшанаванне багоў. Калі ласка, можаце смяяцца з таго, што адрадзілася ўва мне ў тыя дні ці месяцы свабоды. Мне непрыемна, калі хтосьці на мяне ківае: «Ганьба, ганьба, Татарка, аднаўляеш хрыціянскі сацыялізм!». Але быў бы шчаслівы, калі б і гэтым артыкулам паспрыяў таму, каб мы ўсе, пісьменнікі, мастакі, палітыкі, сказалі з даверам і любоўю да нашай бацькаўшчыны і рэспублікі, што сэнсам жыцця чалавека, грамадзяніна гэтай рэспублікі, гэтага падтатранскага краю ёсць не багацце і моц, а культура.
Занадта доўга мы слухалі самаўпэўненыя прамовы і рэфераты дзяржаўных дзеячаў: «Нашая рэспубліка яшчэ ніколі не была такой моцнай, як сёння». У гэтай веры нас падманулі генералы, якія або сышлі, або здрадзілі. Міністэрскі старшыня пад прымусам прызнаецца, што гэтай дзяржавай кіраваў не ён, а хтосьці іншы. А той іншы, найвышэйшы сакратар і прэзідэнт, — жудасны дыктатар, які сыдзе пад плашчом дзяржаўнай таямніцы, не сказаўшы ні слова. Ён перакананы, што нічога не павінны казаць, не мусіць тлумачыць грамадзянам, чаму і як прывёў рэспубліку да стану, які самыя адданыя партыйныя дзеячы лічаць несуцяшальным, хворым. У імя моцы мы добраахвотна ці прымусова адмовіліся ад усіх правоў. А выявілася, што гэтая моц бессэнсоўная, бо не забяспечвала нам нават мінімальную народную і дзяржаўную бяспеку.
Быў бы шчаслівы, калі б мы ўсе дзеля змен паспрабавалі паразважаць пра сучасны крызіс з наступнай пазіцыі: народная і дзяржаўная бяспека — гэта нашая культура. Культура ёсць сэнсам, які будзем заўсёды, у любых умовах абараняць. Адзінай моцай у народзе
і дзяржаве ёсць культура. Культура была і ёсць дзейсным сродкам, які вызваляе народную энергію, грамадскую ініцыятыву і актыўнасць. Культура для мяне не толькі літаратура і мастацтва. Для мяне культура — гэта ўсе яе формы, а найперш — культура аб’яднання. Тое, што патрабуем павагі да святога права грамадзяніна, права аб’яднання, права свабоднага выяўлення — гэта толькі адзін бок пытання, толькі знешняе яго афармленне. Мяне цікавіць унутраны змест гэтых святых праў, якія трэба не толькі паважаць, але ў іх формах, у іх змесце бачыць магчымасць адраджэння нашага нацыянальнага жыцця. У гэтым сэнсе для мяне культура — гэта стасункі, зносіны. Даруйце, што ўжываю такі састарэлы выраз, але інакш не магу выявіць сэнс і змест культуры, якую я вызначыў як сістэму камунікатыўных сродкаў і форм.
Так, культура — гэта зносіны святых. Абраных. Справядлівых, самых дэмакратычных, мужных, такіх і такіх. Такіх, як чалавек, як грамадства, як гэты народ, які меў мужнасць сябе дэфінаваць ці ўжо дэфінуе як народ, што ніколі нікім не кіраваў, нікога не прыгнятаў, або дэфінуе сябе як народ ціхі, працавіты і прыгонны. Даруйце, што вымушаны вам гэта так катэгарычна казаць. Формы культуры для мяне — гэта спосабы ўшанавання чалавека, грамадства.
Культура вербальная, выяўленчая, культура аб’яднання — гэта ўсё для мяне знакі, формы зносін, з’яднання, стасункаў, размовы і маўчання з сучаснікамі, з лёсам народа гэтай краіны, з чалавечай вечнасцю, выяўленча акрэсленай вечнасцю каменя, пакладзенага ў аснову пабудовы, пачынаючы ад пячоры паляўнічага на мамантаў і заканчваючы драўлянымі пенатамі150 Уладзіміра Кампанка.
Культура для мяне — гэта акт ушанавання чалавека, богачалавека, багоў, чалавека-свядомасці, чалавека родавых, племянных, народных і іншых супольнасцей. Культура, калі хочаце, ёсць богаслужэннем, ёсць для мяне ўяўнымі ўцёкамі ад смерці. Культура для мяне — гэта бессмяротнасць чалавека і грамадства. Культура ёсць
150 Пенаты (лат. penates) — у рымскай міфалогіі багі-ахоўнікі жылля, а потым і ўсяго рымскага народа.
зместам чалавечага жыцця. Культура тоесная экзістэнцыі чалавека і грамадства.
3 культуры штучна вылучаем тое, што называем мастацтвам, што можам ацэньваць асабістымі эстэтычнымі крытэрыямі мастацкасці, навізны, мадэрновасці ці майстэрства, акадэмічнага майстэрства.
Калі б мы хацелі атрымаць бясконцае задавальненне і такое ж вялікае павучанне, неабходна было б арганізаваць выставу народнага выяўленчага мастацтва і ўладнага, ці службовага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў.
Ох, якім бы мізэрным падалося службовае, дзяржавай змушанае і адфільтраванае мастацтва! Яго можна назваць манументальнай прапагандай дзяржаўнай улады, чужой улады. Пабачылі б вы, колькі майстроў страціла б сэнс свайго мастацтва, акадэмічнага ці мадэрнісцкага.
Але тое, што стварылі народныя мастакі, не пераймаючыся майстэрствам або не ведаючы, што ёсць мастацтва, — сапраўды выбітныя творы, адметныя, замілаваныя прыгажосцю жыцця, формаў, колераў. Боствы народных мастакоў заўсёды жывыя, дзейсныя; абараняюць нас і нашую народную экзістэнцыю.
Тэарэтыкі і настаўнікі былі аслепленыя ці то ўтылітарнай, ці то эстэтычнай тэорыяй, а майстры спустошаныя. Утылітарныя ці эстэтычныя акуляры не дазваляюць нам бачыць сэнсавы і змястоўны бок народнай культуры як цэлага. Культура ў такім разуменні падзялілася, звузілася да майстэрства і мастацтва.
Народная культура ёсць ушанаваннем, стасункамі, ёсць прысутнасцю нашых продкаў. Літаральна так, як творчасць нашых выдатных майстроў: Бенкі, Базоўскага, Фулы, Душана Юрковіча і Кампанэка. Малюнак Базоўскага ў вашым пакоі ёсць блаславеннем, святлом, адзнакай прыналежнасці да супольнасці і сваяцтва, ёсць штосьці кшталту абярэга над дзвярыма жылля. Умацаваная крэпасць — гэта наш пан Бог. Базоўскі прысутны ў асацыяцыях. Прысутны і Уладо Кампанэк сваімі драўлянымі пенатамі.
Ушанаваннем нашых продкаў прысутны і Аляксандр Матушка, які ад імя ўсёй славацкай зямлі прысвяціў узнёслыя словы народнаму герою М. Р. Штэфаніку. Толькі ў святле шырокага ўсведамлення народнай культуры
мы можам зразумець, як Аляксандр Матушка выконвае пэўныя пісьменніцкія задачы, падобныя да задач святара, як размаўляе з намі, як з намі яднаецца.
Вэрых151 прысутны для нас усмешкай ласкавага клоўна.
Звычайна кажуць, што паэт, празаік піша, але гэта гучыць павярхоўна. Паэт выконвае сваю місію. Паэт нам спавядаецца. Паэт прысутны як святы за вёскай. Ён яднае і ўтрымлівае супольнасць.
Але не толькі паэт.
У драме Шоу Жанна д’Арк паўсюль чуе галасы, якія яе натхняюць, надаюць мужнасці, пераконваюць, што мусіць здзейсніць неабходнае. Бернард Шоу не быў містыкам. Спадзяюся, і вы не будзеце разумець гэта як містыфікацыю, калі скажу, што так уяўляю сабе месца божае, славацкую зямлю, рэспубліку: вёска, дзе жыхар паўсюль чуе ласкавыя, мудрыя, разумныя галасы. Маці нашага пакалення ўжо сышлі ў вечнасць. Але прысутныя сярод нас як багіні, як тысячы рэчаў, думак, рухаў, што нам іх прыгадваюць. Яшчэ сварацца на нас, іранічна з нас пасміхаюцца.
Або часам сустрэнеце жанчыну, не сэкс-бомбу, а жанчыну, якую не чакалі, жанчыну, у прысутнасці якой вам перахоплівае дых. Мужчына кожны раз наіўна ці дурнавата спытаецца або падумае: «Мы ўжо раней сустракаліся». I ў гэтым дурнаватым або наіўным пытанні адчуваецца свядомасць раю. Мужчына і жанчына заўсёды, калі гэта таго варта, сыдуцца на тым, што знаёмыя яшчэ з раю. Сон пра рай заўсёды прысутны ў чалавечай свядомасці.