• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    Твор скульптура, адлюстроўваючы кагосьці: Янку Краля ці штураўцаў — або не адлюстроўваючы нічога і нікога, калі ён нефігуральны, так ці інакш увасабляе таго, іншага, нашага сябра; выяўляе ўдзельніка і сучасніка нашага чалавечага і нацыянальнага лёсу, які побач з намі, які нам шэпча: я з вамі. Nolite timere, ego sum142.
    141 «Чалавек на шляхах» (1957) — зборнік эсэ Дамініка Татаркі з падарожжаў па Францыі, Англіі, Швейцарыі і Манголіі.
    142 Nolite timere, ego sum — y nep. з лац. «не бойцеся, я тут».
    Урбаністы і архітэктары — гэта арганізацыйны і каардынацыйны розум выяўленчых рамёстваў і мастацтваў. У першую чаргу ім, праекціроўшчыкам будучай Браціславы, сталіцы гэтай краіны, выказваю давер і спадзяванне. Буду ім вельмі ўдзячны, калі пабачу, што разумеюць, што выяўляюць генія гэтага горада і краіны, генія, які натхняе народ на актыўнасць, на рэалізацыю хаця б часткі сваіх даўніх мар і прыгнечаных амбіцый.
    Культурнае жыццё, 1968
    Аднаўленне «Маціцы славацкай»
    Вучым моладзь у школах, што ў смутныя часы несвабоды і нацыянальнага ўціску вугорцы зачынілі нашую «Маціцу славацкую» і тры славацкія гімназіі.
    Як і хто сёння можа зразумець, што тую ж «Маціцу славацкую» другі раз зачынілі мы, славацкія камуністы?
    Так пастаўленае пытанне.
    Вельмі прыдалася б нам легенда, што гэта хтосьці іншы ўчыніў над намі, над нашай нацыянальнай культурай такі гвалт, які цяпер нам падаецца незразумелым і нечуваным. Але дарэмна, гвалтаўнікамі ў гэтым выпадку былі не вугорцы і не чэхі. Гэтымі гвалтаўнікамі самі над сабой былі мы, славацкая камуністычная інтэлігенцыя, больш за тое — яе эліта. Ніхто з нас не наважыўся на супраціўленне, не пратэставаў, не бараніў «Маціцу славацкую».
    Так, мы славацкая камуністычная інтэлігенцыя былі ініцыятыўнымі, згоднымі ці маўклівымі яе ліквідатарамі.
    Мы ўзялі на сябе незайздросную функцыю наіўных, бязмежна даверлівых статыстаў. Мы самі над сабой учынілі гвалт, нават калі да яго і мелі дачыненне тыя, іншыя. Але важны і павучальны, лекавальны гвалт учынілі мы над сабой.
    Толькі такое непрыхаванае пазнанне магло б нас вылечыць ад палітычнай наіўнасці, падштурхнуць нас да больш глыбокага асэнсавання і актыўнасці, да нашай уласнай рэабілітацыі ў нацыі, калі зноўку не хтосьці іншы, а мы самі хочам рэабілітавацца, зрабіць усё, каб выправіць, пакуль гэта магчыма, свае гістарычныя памылкі, дасягнуць прэстыжу і гонару (асабіста я таму і застаюся камуністам. Як камуніст хачу выправіць свае памылкі і гвалт, які дазволіў, хоць і ненаўмысна. Менавіта таму што ненаўмысна і не дзеля карысці, маю яшчэ права лічыцца сумленным грамадзянінам).
    Калі славацкія камуністы хочуць вярнуць сабе павагу народа, то павінныя зрабіць усё, каб аднавіць «Маціцу славацкую», сваю галоўную нацыянальную ўстанову ў той жа функцыі культурнага цэнтра і з яе эканамічнай базай — выдавецтвам «Неаграфія». Пра рэабілітацыю «Маціцы славацкай» не варта і казаць, калі гэтая ўстанова
    не адновіцца як выдавецкі, культурны і эканамічны арганізм, які ў апошні перыяд свайго існавання быў здольны развіваць культурную актыўнасць і пры гэтым не залежаў ані ад ахвяраванняў сваіх сяброў, ані ад падтрымкі ці не падтрымкі з боку ўлады, якая змяняецца і будзе змяняцца.
    Ужо не сакрэт, што Славакіі даплачваюць, а так драбнее нашая нацыянальная самасвядомасць.
    Істотным дэмагагічным аргумент з боку пэўных дзеячаў супраць чэшскіх пісьменнікаў заўсёды было: колькі ім даплачваем! Вы толькі паслухайце, якія ганарары атрымліваюць. А яны яшчэ і незадаволеныя, яшчэ і абураюцца!
    Праўда і дэмагогія ніколі не падабаюцца. Чэшскім пісьменнікам ніхто і ніколі не даплачваў. «Чэхаславацкі пісьменнік», выдавецтва чэшскіх пісьменнікаў, плаціла за кнігі прыстойныя ганарары, на дзевяцімільённы народ сапраўды прыстойныя; акрамя таго, што ўтрымлівала яшчэ апарат і закрывала дзіркі ў бюджэце славацкага Звязу пісьменнікаў, штогод аддавала дзяржаве мільёны як лішак. Кожныя перамовы, што тычыліся бюджэту Звязу чэшскіх пісьменнікаў, заканчваліся ўздыхам, марай: калі б мела нашае выдавецтва чэхаславацкіх пісьменнікаў уласную друкарню, калі б мы не залежалі ад скупога выдзялення паперы, маглі б мы ўсе пачувацца лепш, маглі б мы аддаваць дзяржаве ўдвая большыя лішкі. Адным словам, чэшскія пісьменнікі, якія разумелі справаводства сваёй арганізацыі, марылі пра тое, што выдавецтва «Чэхаславацкі пісьменнік» ператворыцца ў фірму, будзе мець сваю друкарню, сваю паперу, свае чытацкія клубы — будзе гэта выдавецкі трэст. Трэст, які адчыняць чэшскія пісьменнікі на карысць чэшскай культуры.
    Слухаючы, як чэшскія пісьменнікі мараць пра выдавецкі трэст, я не раз настальгічна падумаў пра тое, што мы, славакі, дваццаць год таму ўжо мелі штосьці такое. Мелі мы вялікага пісьменніка, які разумеў і такія эканамічныя рэчы. Тым пісьменнікам быў Ё. Ц. Гронскі143, заснавальнік і кіраўнік «Маціцы славацкай»,
    143 Ёзэф Цыгер-Гронскі, Jozef Cfger-Hronsl^ (1896—1960) — славацкі пісьменнік, мастак, рэдактар, публіцыст, адзін з заснавальнікаў і першых кіраўнікоў «Маціцы славацкай».
    традыцыйнай і мадэрновай нацыянальнай установы з эканамічнай асновай трэсту.
    «Маціца славацкая» са статысячным членствам, з уласным, на той момант найсучаснейшым выдавецтвам «Неаграфія» ўжо не залежала ад ахвяраванняў сваіх сяброў і багатых прыхільнікаў або ад субсідый, лаяльнасці ці нелаяльнасці ўлады. Выконвала сваё заданне, фарміравала з Марціна цэнтр, першы ці другі цэнтр нацыянальнай культуры.
    Сто тысяч сяброў «Маціцы славацкай» былі, як на нашыя меркі, магутным клубам чытачоў, наяўнай базай славацкіх пісьменнікаў. Яшчэ да ўзнікнення Звязу славацкіх пісьменнікаў са сваімі дасягненнямі сацыялістычнай арганізацыі, выдавецтвам і Літаратурным фондам, «Маціца славацкая» імкнулася і была здольная стварыць спрыяльныя ўмовы для творчасці славацкіх пісьменнікаў. Ведаю гэта з уласнага досведу. Была здольная ўтрымліваць суполкі прыхільнікаў нацыянальнай культуры на памежных тэрыторыях і за мяжой. Была здольная з уласных сродкаўутрымліваць або мінімальна падтрымліваць творцаў нацыянальнай культуры і хоць бы некаторыя кірункі грамадазнаўчых навук.
    Адчуванне крыўды, учыненай у адносінах да людзей, да народных арганізацый і органаў так узрасло, што чуюцца патрабаванні рэабілітаваць не толькі асобных людзей, але цэлую дзяржаву, арганізацыі, органы, сялян, інтэлігенцыю. Больш за тое, гучаць галасы, што трэба рэабілітаваць цэлы народ, гэта значыць, што хтосьці павінны і можа зняць з яго ярмо, цяжар буржуазнага нацыяналізму. Гэта ўсё выяўленні сапраўды прыгнечанага народа, які страчвае самаўпэўненасць. Варта выразна сказаць і паўтараць, што няма і не можа быць нікога, хто з нас, цэлага народа, можа здымаць грахі свету. Народ можа і мусіць рэабілітавацца толькі самастойна. He павінны і не можа нікога чакаць.
    Так і «Маціцу славацкую», вышэйшую народную ўстанову, не можа рэабілітаваць хтосьці зверху: ні ўпаўнаважаны, ні міністр, ні партыя, ні тым болып славацкая камуністычная інтэлігенцыя, якая яе і ліквідавала. Трэба ўзнавіць свядомасць грамадзяніна: чэхаславацкая дзяржава ёсць для чэхаславацкага грамадзяніна. He
    наадварот. Яе прызначэнне — абараняць чэхаславацкія нацыянальныя інтарэсы (чэхаславацкія ў сэнсе нацыянальным і тэрытарыяльным). Чэхаславацкая сацыялістычная рэспубліка — гэта народная дзяржава. Адзінай палітычна арганізаванай сілай, што вядзе гэтую дзяржаву, ёсць Камуністычная партыя Чэхаславакіі, якая з моманту свайго ўзнікнення грунтуецца на інтэрнацыяналізме, які намагаецца пераадолець. Гэта асноўны парадокс. Як гэты парадокс вырашаецца ў палітычнай практыцы, чэхаславацкі грамадзянін ведаў мала. Зыходзячы са становішча, у якое рэспубліка трапіла пасля двух дзяцігоддзяў, чэхаславацкі грамадзянін мае падставы меркаваць, што чэхаславацкія дзяржаўныя інтарэсы да гэтага часу паслядоўна не каардынаваліся, а падпарадкоўваліся міжнародным інтарэсам. Чэхаславацкая міжнародная палітыка, эканамічны баланс гэтай дзяржавы да сённяшніх дзён застаецца для грамадзян дзяржаўнай таямніцай. Да нядаўняга часу дзяржаўныя дзеячы паводзілі сябе так, нібы для іх найвышэйшым законам была не канстытуцыя, а пастановы партыі, унутрапартыйная дысцыпліна. Прынцып партыйнасці застаецца тут як догма. Калі б чэхаславацкія дзяржаўныя і нацыянальныя інтарэсы мусілі падпарадкоўвацца — хоць і ў імя нацыянальнай бяспекі — міжнародным інтарэсам, чэхаславацкая дзяржава страціла б сэнс. Ідэя чэхаславацкай дзяржаўнасці страціла б значэнне. Чэхаславацкая дзяржава ў стане свайго добраахвотнага адмірання сталася б адзінкавым прыкладам у гісторыі.
    Пасля двух неспрыяльных дзесяцігоддзяў распачаўся адваротны працэс. Калі не памыляюся, сучасныя падзеі палітычнага жыцця рэспублікі можна ахарактарызаваць як нечаканую мабілізацыю на абарону прыярытэту нацыянальных інтарэсаў ад інтэрнацыянальнай субардынацыі, калі хочаце, ад аднабаковага ўкаранення партыйнасці.
    Культурнае жыццё, 1968
    Яшчэ раз пра «Маціцу славацкую»
    У суботу 10 жніўня 1968 года адбывалася ў Марціне пасяджэнне «Маціцы славацкай», падчас якога, паводле інфармацыі СМІ, быў выбраны старшынёй народны мастак Лацо Новамескі144, у прысутнасці і пры ўдзеле ўладнай і партыйнай дэлегацый святочна аднавіла дзейнасць паважаная арганізацыя — «Маціца славацкая».
    На наступны дзень у Марцін прыехаў прэзідэнт рэспублікі Людвік Свобада, яго словамі і з яго вуснаў «Маціца славацкая» атрымала афіцыйнае прызнанне.
    Гэта ўсё застанецца ў памяці. Гэта ўсё разумеем як гістарычную сатысфакцыю.
    Ацэньваем гэтыя падзеі як пазітыўныя.
    Вымушаны, аднак, падкрэсліць прынцыповы момант, які нельга пакінуць без увагі: у гэты час пад традыцыйнай назвай «Маціца славацкая» ўтваралася цалкам іншая ўстанова, па сутнасці іншая Маціца.
    «Маціца славацкая» ажно да ганебнай ліквідацыі камуністычнай партыяй Чэхаславакіі была народнай арганізацыяй.
    Сённяшняя «Маціца славацкая» ўзноўленая як арганізацыя дзяржаўная. Сённяшняя «Маціца славацкая» — дзяржаўная ўстанова, дзяржаўны інстытут.
    Перакананы, што важна адчуваць у тэорыі і практыцы прынцыповую розніцу ў характары народнай і дзяржаўнай арганізацыі, народнай і дзяржаўнай культуры.
    Славацкая нацыянальная рада, насуперак сваёй назве, насуперак сваім паўнамоцтвам, была і застаецца, дзейнічала і будзе дзейнічаць як орган дзяржаўнай улады. Адноўленая «Маціца славацкая» ў тыя дні зацвярджалася асобным законам Славацкай нацыянальнай рады ад 27 чэрвеня 1968 г. «Аб «Маціцы славацкай», г. зн. не ўсеагульным канстытуцыйным законам, які дае грамадзянам права аб’яднанняў. На аснове раўнапраўнасці грамадзяне вугорскай нацыянальнасці маюць права, трэба гэта выразна акрэсліць, патрабаваць такога ж асоб-