Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
Захапленне дрэвам, матэрыялам, які гарыць —можна назваць гэты ўчынак.
Віхура ва ўніверсітэтах
Дэ Голю, а ў яго асобе і Французскай рэспубліцы румынцы натхнёна апладзіруюць133. Як і ўсюды за мяжой, пятая рэспубліка мае поспех. У Парыжы ўспыхвае студэнцкае паўстанне. Лацінскі студэнцкі квартал з барыкадамі,
132 Радкі з паэмы славацкага паэта-рамантыка Яна Бота «Смерць Янашыка».
133 Дэ Голь наведаў Румынію ў 1968 годзе падчас студэнцкага паўстання ў Парыжы.
з рэшткамі спаленых машын, знішчаных крамаў нагадвае грамадзянскую вайну. Зачароўвае. Чым? Анархіяй? Слынная Сарбона, інтэлектуальны Парыж і ўся краіна, захопленая студэнтамі, прыцягвае як ніколі. Дзень і ноч сцякаецца сюды люд. Усюды спрачаюцца: на плошчы перад Сарбонай, у падворках, на калідорах, у лекцыйных залах. Двары нагадваюць кірмаш. Блукаеце ў завеі паперы, улётак. Кожная група мае тут свой шапік з газетамі і літаратурай. На сценах над шапікамі вісяць вялікія партрэты не правадыроў, не, але ідэалаў, бацькоў розных рухаў: Мао, Троцкага, Маркса, Леніна, Чэ Гевары. Каменныя манументы французскіх філосафаў сціскаюць у руках чырвоныя сцягі перманентнай рэвалюцыі. Чорныя студэнты збіраюць у вялізныя каробкі дапамогу паўстанцам, або на ўнутраную кухню рэвалюцыі. Чорны студэнт, што збіраў на кухню, з нібы вінаватай усмешкай звяртаецца да старэйшых наведвальнікаў:
— Бацькі, і вы зрабіце ўнёсак у рэвалюцыю сваіх дзяцей.
Яго каробка поўная не манет, але банкнотаў. I гэта выклікае спагаду, больш за тое — пачуццё віны ў пакалення бацькоў. Паліцыя змагаецца са студэнтамі жорстка, нават газ ужывае. Гэтая моладзь мае рацыю, калі абураецца. Які сэнс адпраўляць дзяцей ва ўніверсітэт, калі потым будуць вымушаныя выконваць працу, якая ім не падабаецца, за мізэрны заробак. Грамадская думка на іх баку, палітычныя партыі, усе без выключэння, іх падтрымліваюць. Міністр адукацыі запанікаваў, прызнаў сваё бяссілле, пагадзіўшыся на дапамогу паліцыі. Што гэта за палітык, які ў адказны момант будзе панікаваць? Студэнты радуюцца агульным сімпатыям і падтрымцы. Кожнаму відавочна: так, унівэрсітэты ўжо даўно трэба было рэфармаваць. Неабходныя рэформы, а не маскарад, — скажа і Генерал.
На сценах Сарбоны на дасяжнай вышыні не засталося нават на далонь свабоднага месца, не залепленага плакатамі, не спісанага заклікамі, нарэшце — дзіцячым крэсленнем. Цяпер сцены гэтага храму навукі абвяшчаюць у закліках усю філасофію сучаснай моладзі. Самыя яскравыя, што засталіся ў маёй галаве, наступныя:
Сваю мару ўспрымайце як рэальнасць і ў адпаведнасці з гэтым дзейнічайце.
Нашае паўстанне ёсць адмаўленнем усяго. Адмаўляць дык адмаўляць.
Нашае паўстанне ёсць пратэстам супраць спустошанасці жыцця.
Усё адно ці загінуць без працы, ці праз нуду на працы. Цяпер моц атрымала фантазія.
Але былі і крывавыя заклікі. На плакаце, што патрабаваў сыходу прэзідэнта, чыясьці рука дапісала: або смерць.
На званіцы ўніверсітэцкай каплічкі вісяць два чырвоныя і адзін чорны сцяг. Лекцыйныя залы таксама ўпрыгожаныя. Мяркуючы па чырвоным шоўку, гэта маглі быць першамайскія сцягі. 3 газетных заклікаў, прамоў, выяўленняў згоды ці нязгоды чалавек можа здагадацца, што ўзмацніўся левы бок, надпартыйны ці непартыйны ўльтралевы бок.
3 апазіцыі за ўвесь час, што я сачыў за гэтымі хваляваннямі, слова мелі толькі тры юнакі. Адзін звярнуўся да натоўпу традыцыйна, як і прынята ва ўніверсітэце: спадарства. I гэтага было дастаткова. Асвісталі яго. Другі пачаў без звароту, але ўмоўным сказам: калі магу сапраўды вольна гаварыць на гэтай зямлі — але ўжо наступны сказ патануў у свісце. Трэцяму прамоўцу давялося толькі запытацца, ці вялікаму сходу тут у вялікай зале Сарбоны не бракуе трыкалора, калі тут ёсць ужо два колеры: чорны і чырвоны. Заглушылі яго галасы: нейкі нацыяналізм. На подыум выскачыў хлопец, які хацеў яму гэта патлумачыць. Мы за інтэрнацыяналізм. Яго адзіны сімвал — гэта... Але сам махнуў рукой, маўляў, тлумачыць гэта збыткоўна.
Малады архітэктар, які мяне прывёў, азірнуўся, чакаючы, зразумела, згоды:
— Вам тут, відавочна, не хапае трыкалора?
— He хапае, — прызнаўся я.
— Але з нас ужо досыць: адусюль чуць «нашая Францыя», «веліч нашай Францыі». He маю нічога супраць нашай міжнароднай палітыкі. Добрая.
Удзень і ўначы ў лекцыйных залах, у амфітэатрах спрачаюцца (спрачаюцца, а не выказваюцца) па розных пытаннях: паэзія і рэвалюцыя, музыка і рэвалюцыя, адукацыя і працоўны клас, свабоднае каханне, навука. Узнікла вялізная хваля крытыкі супраць акадэмічнага
спосабу выкладання, асабліва грамадазнаўчых прадметаў: філасофіі, сацыялогіі, псіхалогіі, літаратуры, гісторыі. Акадэмічнасць прадугледжвае не толькі фармальныя спосабы. Акадэмізм — гэта падыход, аспект. Акадэмізм — гэта пункт гледжання, які да гэтага часу задавальняў камісію, уладу і болыпасць студэнтаў і які сёння не задавальняе моладзь, бо нічога не вынаходзіць, не праблематызуе, а наадварот, свядома ці несвядома сцвярджае, што ўсё добра так, як ёсць. Гэтая неакадэмічная ці антыакадэмічная пазіцыя ёсць пазіцыяй сучаснага студэнцтва, сучаснай моладзі. Адным словам, універсітэцкі прафесар павінны выкладаць матэрыял з пазіцыі запатрабаванняў сучаснасці і мяркуемай будучыні: як мінімум, будучыні бліжэйшага пакалення. Гэтае пажаданне досыць крытычнае, ідэальнае, з прэтэнзіяй не толькі на талент, кругагаляд, але і на рэвалюцыйнасць універсітэцкага выкладчыка.
Універсітэт і ў межах старой, з гледзішча будучых пакаленняў, уласна заўсёды старой грамадскай пазіцыі, мусіць быць установай, што прадукуе рэвалюцыйныя погляды і такую ж моладзь.
Таму моладзь змагаецца за самакіраванне, за вольнасці, што зрабілі б магчымай такую пазіцыю ўніверсітэтаў. Свабодны, аўтаномны ўніверсітэт у гэтым выпадку мусіць быць тым, чым калісьці быў. Гэта значыць самакіравальнай арганізацыяй настаўнікаў і студэнтаў. Гэта ідэальнае патрабаванне. Грамадства мусіла б не толькі трываць, але і ўзаконіць, падтрымліваць гнёзды інтэлектуальнага неспакою, якімі сталіся б у такім разуменні мадэрновыя ўніверсітэты. У канчатковым выніку патрабуецца інстытуалізаваць рэвалюцыйнасць універсітэтаў як рухавікоў мыслення і выхавання маладога пакалення. Гэта сапраўды мэтазгоднае патрабаванне, хоць і ідэальнае, хоць і рэалізаваць яго можа дазволіць сабе толькі дастаткова адукаванае грамадства. (Назіраючы гэтую хвалю крытыкі акадэмічнага выкладання, чалавек міжволі згадвае лекцыі і бяздушныя кампіляцыі выкладчыкаў марксізму-ленінізму ў нашых універсітэтах. 3 якіх пазіцый выкладаюць і разважаюць? 3 пазіцыі дзяржавы?)
Іншыя патрабаванні, што выказвае моладзь, відавочныя: адкрыццё новых вышэйшых адукацыйных устаноў, пабудова інтэрнатаў, павелічэнне стыпендыі,
болып шырокія магчымасці для вышэйшай адукацыі — гэта пытанні дзяржаўнага бюджэту, фінансавых магчымасцей краіны.
Выпадкова стаў сведкам таго, як студэнты позна ноччу прывялі на дыскусію Сартра. Задавалі яму пытанні, якія відавочна займалі цэнтральнае месца ў іх галовах, напрыклад, такія:
На шляху да сацыялізму непазбежны перыяд дыктатуры пралетарыяту?
Ці апраўдана самакіраванне?
Сартр падрабязна адказваў, пры ўсёй яго знаходлівасці гэтыя адказы гучалі вельмі абачліва, да прыкладу: «Здаецца, што так, што на шляху да сацыялізму непазбежны перыяд дыктатуры пралетарыяту. Але ён жа вітае свабоду. 3 самакіраваннем ёсць цяжкасці ў Югаславіі».
Адзін са слухачоў дзёрзка заўважыў:
— Як бачым, гэты Сартр выключны мастак, але палітык пасрэдны.
На гэта Сартр звычайным тонам адкажа:
— Але я размаўляю з вамі не як палітык, а як інтэлектуал. Трэба шукаць новыя шляхі. Яны абавязкова знойдуцца.
Усё, што сказаў рэвалюцыйнай моладзі стомлены філосаф, было па сутнасці пазітыўным. Нічога пазітыўнага не маглі сказаць астатнія марксісцкія філосафы. Гэты моладзевы рух успрымаўся як рух адмаўлення, які пакуль не мае пазітыўнай праграмы. Яго правадыр Кон-Бендыт134, вучань вядомага франзузскага марксіста Генрыха Левэбвра, прызнаецца: «Трэба спачатку распачаць pyx, а потым знойдзецца і яго тэорыя».
Тут аднак варта патлумачыць. Тая хваля дыскусій у асаджаных Сарбоне і Адэоне, іх рацыянальны сэнс і імкненне рэфармаваць, мадэрнізаваць, абнавіць слынную Сарбону і ўсе ўніверсітэты краіны для моладзі натхняльная (нават для мяне, замежніка, гэта было натхняльным). Але рацыянальным інтарэсам ці значэннем школьных рэформ немагчыма патлумачыць гэтае ўзрушэнне мас.
134 Даніэль Марк Кон-Бендыт, Daniel Marc Cohn-Bendit (г. н. 1945) — нямецкі грамадска-палітычны дзеяч французскага паходжання, удзельнік студэнцкіх хваляванняў у Парыжы ў 1968 г.
Непараўнальна больш, чым рацынальнасць прапаноў, узрушвае небяспека, паліцыя ў поўнай амуніцыі, сканцэнтраваная ў розных месцах бульвара. Відавочна, узрушвае магчымасць пазбавіць святасці стары храм навукі, паспісваць сцены «распуснымі», крывавымі заклікамі, на палотны з гістарычнымі сентыментальнымі выявамі наляпіць аб’явы (хоць і абачліва клейкай стужкай). 3 гэтых акрэсленых ці неакрэсленых прычын узрушвае магчымасць выскокваць на подыум, развальвацца ў непрыстойным адзенні за кафедрай у той час, як япічэ некалькі дзён назад сваю дыдактычную ці настаўніцкую справу тут выконваў велічны старац, ці бессмяротны акадэмік.
Ну а тэатр Адэон студэнты забралі ад Дж. Л. Бараулта, вядомай усім асобы, яшчэ ў той час, калі тут гасцявала амерыканская балетная трупа. Бедны Бараулт заклікае студэнтаў, далёка не бескультурных, каб вызвалілі яму тэатр. Смяюцца з яго. Дзе там! Адэон належыць да ваколіц лацінскага квартала, Сарбоны, студэнцкіх бульвараў Saint-Michel і Saint-Germain. Цяпер мы тут пакажам свой тэатр! (і нават калі Дж. Л. Бараулт у час студэнцкай рэвалюцыі церпіць фінансавыя страты). Варта сказаць, што на такім узрушальным спектаклі чалавек мае шчасце быць толькі раз на стагоддзе. Той спектакль цягнецца без перапынку цэлыя ночы і дні. Гэта абсалютна непрадказальны і свабодны тэатр, натхняльны кожнай хвіляй. Усе ўдзельнікі ёсць акцёрамі, а акцёры ёсць гледачамі. Прастора тэатра як унутраная прастора аплодненай матчынай клеткі ў перыяд дзялення, як гаструла. Сцяну поласці ўтвараюць чарапы, твары з бліскучымі вачыма. Галава на галаве. У цэнтры, у запоўненым праходзе партэра, барадаты юнак з гучнагаварыцелем імкнецца сцішыць буру на моры. Вялікі сход (як мы ўсе і ён асобна) дае слова або яго забірае, каментуе, адказвае на пытанні, любымі сродкамі абараняе сваю пазіцыю старшыні Вялікага сходу. На адкрытай заслоне вісіць вялікі белы ліст паперы з адзіным магічным словам —Ex-Odeyn, праз шчыліну бачны шэраг галоў. Гэта вешчуны рэвалюцыі з усіх магчымых культурных арганізацый. Галоўны рэжысёр у пэўным рытме дае слова то апосталам, то вешчунам рэвалюцыі. Чуюцца