Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
150 J’epouse la France — y nep. з фр.: «я бяру шлюб з Францыяй»
камуніст, вырашыў за Францыю і за дэ Голя. А дэ Голь сказаў французам: зраблю ўсё дзеля таго, каб усталяваць раўнавагу ў Еўропе на болып справядлівых асновах, чым гэта зрабіла Ялцкая канферэнцыя. Шарль дэ Голь стрымаў сваё слова. Дэ Голь сёння — гэта гістарычна значная асоба, пра якую з пашанай кажуць як на Усходзе, так і на Захадзе. Францыя зноў авалодала прэстыжам і славай. Супрацоўніцтва з ёй прагнуць як на Усходзе, так і на Захадзе. Францыя сталася ўзорам культурнай моцы і мірнага суіснавання народаў. Апаненты дэ Голя, як вядома, крытыкавалі французскую міжнародную палітыку за яе то праамерыканізм.то прасавецкасць. Гэта было ці нават яшчэ ёсць праўдай, але варта сказаць, што гэтая палітыка заўсёды заставалася прафранцузскай, нацыянальнай, арыентавалася на агульнафранцузскія інтарэсы. Пакуль існуюць французы, незалежна правыя ці левыя, існуюць і агульнафранцузскія інтарэсы, якія абавязкова трэба абараняць, каб Францыю не выкупіў, як гэта было напачатку, напрыклад, залаты, а потым усё больш папяровы амерыканскі долар. Без дэ Голя была б сёння Францыя выкупленая так бездакорна, што не апамяталася б і за стагоддзе.
Савецкі звяз, наш абаронца, ёсць звышуладай, якую трэба паважаць. Гэта відавочна кожнаму грамадзяніну нашай рэспублікі, арыентаванаму ўправа ці ўлева, на Усход, ці на Захад. Гэтаму навучылі нас і вугорскія падзеі. Чэхаславацкая рэспубліка нават блізка не ёсць Францыяй. Узнікае пытанне, ці дазволіць Савецкі звяз нашай рэспубліцы ажыццяўляць самастойную міжнародную палітыку, напрыклад, прафранцузскую, а часам і пранароднадэмакратычную. Савецкі звяз, аднак, можа задумацца, ці мэтазгодна з погляду бяспекі і моцы лагера сацыялізму мець такіх ненадзейных партнёраў, якім у свой час сталася і Вугоршчына. Можна меркаваць, што дэмакратычная супольнасць сапраўды раўнапраўных сацыялістычных народаў ёсць больш надзейным гарантам міру і бяспекі. Зыходзячы з крытычнай ацэнкі ўласных і сусветных сіл, варта сказаць, што ў значнай ступені ад мудрасці і абачлівасці савецкіх дзяржаўных дзеячаў залежыць, ці застанецца Чэхаславацкая рэсгтубліка пасіўным, эканамічна знясіленым складнікам
ці гэта будзе вельмі здольная, паспяховая, самаўпэўненая рэспубліка, раўнапраўны і перакананы саюзнік, член звязу сацыялістычных народаў.
Умовай аднаўлення даверуда партыі ёсць: Clara pacta — boni amici131. Іншымі словамі: чэхаславацкі грамадзянін павінны ведаць, колькі яму каштуе яго месячная, гадавая народная бяспека. Міжнародная палітыка рэспублікі, гандлёвы баланс не можа быць дзяржаўнай таямніцай. Чэхаславацкі грамадзянін павінны ведаць, хто стаіць на чале гэтай краіны. Павінны ведаць і быць упэўненым, што ўлада дзейнічае ў нашых нацыянальных інтарэсах, кіруючыся агульнымі міжнароднымі прынцыпамі і абавязкамі.
Ад лютага, а асабліва пачынаючы з пяцідзесятых гадоў унутраная сувязь паміж славацкім і чэшскім народам значна пагоршылася. Таксама страціліся неабмежаваны давер і прыхільнасць да Савецкага звязу, да нашага вызваліцеля і абаронцы, гаранта нашай бяспекі. Гэтыя асноўныя пытанні былі і застаюцца ахінутыя маўчаннем і таямніцай. Пытанне інфармацыі — гэта таксама пытанне нацыянальнай і дзяржаўнай магутнасці, пытанне нацыянальнага і дзяржаўнага суверэнітэту. Жыхар Чэхаславацкай рэспублікі да гэтага часу жыве толькі здагадкамі. Нашая партыя і ўлада да гэтага часу агучвала ўсе свае поспехі, а пэўныя рэчы паслядоўна замоўчвала. Тое, што замоўчваецца, не будзе прыемным. Гэта будуць нашыя паразы. У цемры, ва ўсеагульнай неінфармаванасці шукаем тлумачэнне становішчу, у якое мы трапілі. Шукаецца прычына, г. зн. вінаваты. Законна ці незаконна (хто можа вызначыць у такім стане) віна звальваецца на кагосьці іншага, мацнейшага: то на чэха, то на саветы. Я, грамадзянін, ні за што не адказваю, я нявінны. Гэта іншы. А той іншы ў сваю чаргу атрымаў загад ад мацнейшага, выканаў яго, бо быў вымушаны, бо быў бацькам або яшчэ кім-небудзь, хоць загад і быў неразумным, жорсткім, бесчалавечным, супярэчыў яго перакананням.
Hi слабыя, ні моцныя ў гэтай дзяржаве ўжо даўно не кажуць шчыра, не называюць рэчы сваімі імёнамі. Пішац-
131 Clara pacta — boni amici — y nep. з лац. «ясная дамова — лепшы сябар»
ца і гаворыцца ўсё нацемкамі, прыхавана, двухсэнсоўна. Двудушнасць — гэта зброя слабых. Слабы ці моцны ў гэтай дзяржаве слабы, калі гаворыць з бояззю, нацемкамі.
Пераможны люты для грамадзян, перакананых сацыялістаў, — гэта перадача сродкаў вытворчасці ў агульнае карыстанне. Ён засведчыў магчымасць рэалізацыі, акрамя палітычнай дэмакратыі, дэмакратыі эканамічнай, сапраўднай. Пасля пераможнага лютага ў пяцідзесятыя гады навалілася на нас вялікая колькасць егіпецкіх ранаў і параз. Дзе пераможцы? Калі ёсць, дык для каго яны пераможцы? Усе малыя народы ўсходняй і цэнтральнай Еўропы незалежна ад таго, ці былі ў вайне пераможаныя ці не, маюць свой Пераможны люты, свае народныя дэмакратыі. Пераможны люты ёсць перамогай, але для каго? Ёсць вынікам Ялты або не? Ёсць перамогай, пасля якой ва ўсіх народных дэмакратыях пачалося аднолькавае знішчэнне інтэлігенцыі, запалохванне, гвалт, перыяд культу асобы, уціску нацыянальных культур, перыяд каланіяльных архітэктуры і мастацтва. Мангольскі Улан-Батар такі ж, як і наш Варашылаўград (сённяшняя Нова Дубніца), як польская Нова Гута. Усё гэта абумоўлена постаццю Сталіна, загадкавым культам асобы?
Асноўным дасягненнем, на маю думку, застаецца абнародаванне, абагульненне сродкаў вытворчасці. Абнародаванне застаецца для мяне, як і для многіх іншых, падмуркам, на якім жыхары нашай рэспублікі могуць рэалізаваць дэмакратыю вышэйшага ўзроўню, сацыялістычную дэмакратыю, і не толькі палітычную, але і эканамічную. He сумняваюся ў тым, што гэтая магчымасць ёсць здабыткам кастрычніцкай Рэвалюцыі і камуністычнай партыі Чэхаславакіі. Я катэгарычна супраць рэстаўрацыі капіталізму. Камуністычная партыя, нягледзячы на ўсе яе недахопы, з усіх магчымых і існых партый для мяне пакуль ёсць гарантыяй, што ў нашай рэспубліцы не дойдзе да рэстаўрацыі капіталізму. Але Чэхаславацкая сацыялістычная рэспубліка — гэта народная дзяржава. Яе сэнсам, як і кожнай краіны, ёсць абарона народных інтарэсаў у значэнні дзяржаўным, тэрытарыяльным, гістарычным, нацыянальным, культурным. Тут узнікае пытанне, на якое нам трэба
адказаць. Але не толькі адказаць — вырашыць. Гаворка ідзе пра відавочную каардынацыю ці субардынацыю нацыянальна-дзяржаўных і інтэрнацыянальных інтарэсаў.
3 усяго згаданага, з фактаў, гістарычнага досведу нашага люду, з сучаснага стану рэспублікі, наш грамадзянін (і я таксама) мае права меркаваць, што тут, пачынаючы ад V з’езда партыі, які называецца то бальшавізацыяй, то сталінізацыяй партыі, прадстаўнікі партыі стала падпарадкоўвалі народныя інтарэсы інтарэсам інтэрнацыянальным ці савецкім.
Каб аднавіўся давер грамадзян гэтай краіны да партыі і нашага савецкага ахоўніка, неабходна як мага хутчэй (а г. зн. яшчэ да выбараў) вызначыцца з адносінамі паміж малой і вялікай дзяржавамі. У адваротным выпадку наўрад ці ў поўнай меры адновіцца давер да партыі.
Змена, 27.3.1968
Студэнцкае паўстанне ў Парыжы
У каменным горадзе сапраўды мала дрэў (маладыя дрэвы, кусты — яшчэ не дрэвы). Сядзеў на ходніку перад кавярняй Chez deux magots, думаючы пра Сартра і першыя ўражанні ад экзістэнцыяльных твораў, якія трапілі ў мае рукі пасля вайны. Пазіраў на Сэн-Жэрмэн-дэ-Прэ, храм і касцёл, які калісьці, паводле назвы, размяшчаўся на лузе, г. зн. за гарадскім мурам, на месцы, дзе цяпер шматлюдны бульвар. Звярнуў увагу, што на маленькай плошчы, нібы на невялікай затоцы бульвара — рацэ руху і студэнцкіх падзей — размешчаныя драўляныя слупы, нібы для сцягоў. Як наш за мяжой, не мог надзівіцца, для чаго ж тут драўляныя слупы. Драўляныя, пафарбаваныя ў белы колер. Бачна, што калісьці гэта былі прыгожыя елкі, якія раслі ў густым лесе, бо ўнізе і ўверсе маюць аднолькавую таўшчыню. Думаю, што было шкада іх так выкарыстоўваць ды яшчэ фарбаваць, каб не было бачна, што гэта яловыя. Гэта быў пачатак майго жыцця ў Парыжы.
А ў апошнюю ноч, куды пайсці? Туды, куды і ва ўсе астатнія. Пайду яшчэ паварыцца ў гарачым катле эмоцый і дыскусій. Толькі ўявіце сабе, нашаму чалавеку яшчэ не хапае эмоцый і дыскусій. Напэўна, не хапае, калі і апошнюю ноч у Парыжы пайшоў варыцца на Сарбону. Позна ўначы вяртаўся ў гатэль. Нібы ў бяспамяцтве я зліўся з вулічнай плынню. I зноўку трапіў на плошчу перад Сэн-Жэрмэн-дэ-Прэ, ці — у свой час — кавярняй Сартра. I ўначы, і ўдзень тут заўсёды ёсць моладзь, цёпла апранутая, нібы ў поўнай гатоўнасці.
Чуецца тут голас нястомных дыскусантаў. Адзін з іх, што мае паўзверх вятроўкі на плячах понча, ваўняны шалік паўднёваамерыканскага пастуха — гэта было модна — выкрыкне:
— Цяпер прафсаюзы!
А гэта патрабуе яшчэ падкрэсліць рухам: стукнуць па стале. Забыўся, што ён цяпер не ў Сарбоне, што не мае побач кафедры свайго прафесара. Стукне па слупе, каля якога тут жа сціхне размова. Я сустрэўся поглядам з гэтым юнаком. Ён сцішыўся, паглядзеў на сваю далонь, ці не застаўся след. Потым зробіць крок назад, зачэпіцца плячом за слуп.
Так, слуп усё ж драўляны, хоць і белы.
Юнак жэстам скіруе ўвагу сваёй групы: паглядзіце. Тыя азірнуцца і здзіўленыя ўбачаць: так, сапраўды, тут восем такіх драўляных і белых слупоў, на кожным баку плошчы па чатыры. Навошта яны тут? — прамільгне ў іх думка.
Але яны ёсць. Понча саб’ецца на плячах. Раз, другі ўдарыць па слупе. He, не бойцеся, што кагосьці напужае. Юнакі пастануць так, каб ім нічога не пагражала. Яшчэ адзін раз плячом — і белы слуп ужо ляжыць у гарызантальным становішчы.
Яшчэ невядома навошта, але кожны слуп ужо акружаны. Першы пакладуць на бульвар, падпаляць газеты. Адчуваецца вялікі запал ад усведамлення, што дрэва на тое і дрэва, каб гарэць... У той момант паваляцца слупы. На бульвары запалымнее вогнішча, як на «гронскай гары»:
Калі запалымнее вогнішча на гронскай гары, У дванаццаці сталіцах белы дзень засвеціць'32.
На бульвары загучаць пішчалкі ахоўнікаў парадку. Усімі авалодае ўзрушэнне, каля вогнішча ўтворыцца жывая агароджа, якая ў тым узрушэнні будзе бараніць сваё полымя. Моладзь выпрабуе сваю сілу, мужнасць, моц дэмакратычных прынцыпаў, яшчэ бог ведае што. Абароняць агонь, бо ахову парадку тут ніхто не падтрымае, дзе там! Нават блазан не выйдзе і не скажа: Божа, моладзь, майце розум, хопіць ужо. Толькі пасля з’яўлення пажарнікаў разыдзецца жывая агароджа. Калі ласка, тушыце. Цяпер можаце. Мы сваё паказалі.