• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    Месца божае не ёсць для мяне хрысціянскім ці ўтапічным ідэалам, які рушыць наперадзе, адвеку ўцякае ад нас да будучыні. He, месца божае вечнае, як і чалавечая культура, але заўжды распадаецца і заўжды ўзнікае, як і ўсе чалавечыя фармацыі, як і цела чалавека. Арганізм жывых клетак расце, відазмяняецца, трансфармуецца, і ў сувязі з гэтым яго так бы мовіць дух, народная свядомасць то страчваецца, то зноў адшукваецца. Народы і культуры могуць ушаноўваць у свабодзе і праўдзе толькі сапраўдных багоў. А сапраўдныя багі, страчваючы дух,
    паміраюць, ператвараюцца ў ідалаў. Маецца на ўвазе, што не багі людзей, а людзі багоў ствараюць на сваё падабенства. Кожны час і кожны народ мае сваіх сапраўдных багоў.
    Няшчасныя народы ў апошнія дзесяцігоддзі гэтага стагоддзя стварылі ўсемагутнае, усюдыіснае, усёведнае боства дзяржавы з адзіным выключным культам улады. Чым далей, тым больш бяссільны чалавек перад гэтым боствам. Яго адзінай абаронай ад гэтага ўсеўладнага, помслівага, блазенскага Егова ёсць абарончая маска згоды, згоды з нялюдскасцю, згоды з забойствамі. Грамадзяне, народы прыносілі яму неймаверныя ахвяры. Чым больш яму ахвяравалі, каб пакінуў іх у спакоі хоць унутрана, уяўна, тым больш невыносна іх прыгнятаў, унутрана катаваў яшчэ больш жорстка, чым знешне, уласных прыхільнікаў — яшчэ больш бязлітасна, чым ворагаў.
    Відавочна, цяжка вызначыць, хто пачуваўся ў большай знешняй і ўнутранай небяспецы: першабытны паляўнічы на мамантаў ці падданы сучаснай усемагутнай дзяржавы. Першабытны шаман апранаў на твар маску прыродных стыхій або дзікай жывёліны, танчыў і заклінаў, уяўна вырашаў ці суцішваў канфлікт. Літаральна так, як сучасны палітык заклікае грамадзян: верце партыі. Гэты ваш стан абсалютнай залежнасці, мізэрнасці і бяспраўнасці ёсць віной не партыі, а жабы ў крыніцы. Першабытны шаман апранаў маску. Продак славян нёс і тапіў марэну126. Сучасны славацкі юнак, несучы партрэт ненавіснага дзяржаўнага дзеяча, уяўна перакрэсліць яго або замалюе. Чым жа адрозніваецца становішча сучаснага чалавека і паляўнічага на мамантаў, калі дзве супрацьлеглыя кропкі гісторыі маюць аднолькава слабы, уяўны сродак барацьбы супраць усемагутнага?
    3 гэтага вынікае адно: усемагутная дзяржава невыносная. Нашмат больш прымальны варыянт, калі яе ўлада падзеленая на свецкую і духоўную, у нашым выпадку — на свецкую і ідэалагічную. Верхавенства ёсць верхавенства. Улада ёсць улада, ідэалагічная ці паліцэйская, разумная ці дылетанцкая, народная ці не-
    126 Марэна — у славянскай традыцыі багіня смерці, сімвал зімы, які звычайна тапілі або спальвалі.
    народная, абраная або навязаная. Калі ўлада падзеленая, прыгнятаюць нас толькі знешне. Калі не — прыгнятаюць нас і ўнутрана, і знешне. Воўк можа меркаваць, што авечка прызначаная для разарвання. Але авечкі звар’яцелі б, калі б дазволілі сябе пераканаць, што існуюць толькі ў якасці ежы.
    Рэспубліка як месца божае, як сукупнасць месцаў божых мусіла б мець сапраўды выбраную ўладу, уладу максімальна падзеленую, каб уціскала як найменш і ўсіх аднолькава. Запярэчыце, што такая рэспубліка сталася б лёгкім трафеем? Так. Але не болып лёгкім, як была да гэтага часу, калі мы сваю бяспеку звязвалі хутчэй са знешнімі, чым з унутранымі фактарамі. Улада не ёсць уладай. Гэта толькі каталіцкае кіраўніцтва абяцае ад імя сваіх вернікаў лаяльнасць нават да камуністычнай улады, тое самае традыцыйна паабяцала б і іншай. Хоць гэта і не было б праўдай. Славацкія каталікі, наколькі іх ведаю, зусім не такія пасіўныя, каб кожную ўладу прымалі лаяльна. Абавязкова хочуць мець мінімальна разумную і славацкую, калі ўжо не каталіцкую, уладу. Абавязкова такую, якая дасць ім нейкую гарантыю і магчымасць самарэалізацыі, будаўніцтва сацыялізму ў згодзе з маральнымі нормамі хрысціянскай ідэі. Пагражае нам адраджэнне рэлігійнага-хрысціянскага светапогляду? I ці азначае гэта пагрозу сацыялізму ў рэспубліцы?
    У выступленнях дзяржаўных дзячаў асабліва падкрэсліваецца фінансавая зацікаўленасць грамадзяніна, яго вытворчая ініцыятыўнасць, актыўнасць на карысць павышэння жыццёвага ўзроўню. У сённяшняй сітуацыі выключнай эканамічнай абмежаванасці ўспрымаецца гэта як неабходнасць. He ўсё ў нас гладка.
    Тут, аднак, мы павінныя ўсвядоміць, што зыходнай мэтай кожнага аздараўленчага працэсу ў грамадстве ёсць культура. Культура ў сваім бясконцым багацці форм і выяўленняў такая ж шматгранная, як і жыццё, яна тоесная лёсу народаў і чалавецтва, яго сэнсу і зместу, яго 30-40-тысячагадовай вечнасці. Культура застаецца ўзнесенай, як чалавек-бог, як богачалавек. Для палітыка, здольнага на вышэйшыя і трывалыя канцэпцыі, для палітыка, які вызначае праграму народнай і дзяржаўнай актыўнасці, гэтак жа, як і для філосафа,
    зыходнай і натхняльнай кропкай павінная быць кулыура. 3 непрымання верхавенства культуры як сэнсу жыцця, з неразумення яе, занядбання, з яе рацыяналістычнага і ўтылітарнага тлумачэння выпрацаваўся безаблічны дэрыват амерыканізму, безаблічнае боства ўсемагутнай дзяржавы. 3 утылітарнага разумення культуры, з яе ўладнага выкарыстання і ігнаравання выпрацаваліся сэнс і мэта існавання чалавека. Сэнс жыцця чалавека ў сацыялізме — кар’ера, авалоданне і ўладаранне, скарэнне індывідаў і народаў. Прызначэнне чалавека і народаў — служыць дзяржаве, удасканальваць цэнтралізаванаю ўладу. Грамадскія арганізацыі ператварыліся ў колы і рычагі механізму цэнтральнай дзяржаўнай улады. Культура ператварылася ў сродак прапаганды дзяржаўнай улады. Афіцыйная, кантралюемая культура працавала на культ, культ асобы, культ улады, у нашым нацыянальным выпадку апошнім часам — на культ вызваліцеля.
    Калі будзем разумець верхавенства культуры як верхавенства чалавека, верхавенства грамадзяніна, здолеем вызваліць незвычайную энергію народа. Іерархічны ідэал Шэйна або Навотнага127 сумніўны і бессэнсоўны, акрамя таго, хутчэй за ўсё недасяжны. Вялікая колькасць людзей не хоча ўладарыць, не хоча таксама насуперак сваім перакананням і розуму падпарадкоўвацца загадам нашай прывілеяванай касты. Большасць грамадзян і асабліва моладзь з пагардай ці насмешкай адпрэчвае вызначаны і насаджаны звонку сэнс жыцця, мэту ўласнай і грамадскай актыўнасці. Актыўнасць можа і не мець агульнай і адзінай мэты. Актыўнасць дзеля актыўнасці. Яе сэнс штодзённы і імгненны, ён звязаны не з вынікам, але з тым, што ў гэтым працэсе спазнаём, перажываем. Наш зямляк у Амерыцы ўвесь час трызніць тым, як ён прыедзе на радзіму, пасядзіць з сябрамі ў карчме. Хіба грамадзянін дэмакратычных поглядаў не выглядаў бы смешна і ненатуральна, калі б хацеў кагосьці, а можа нават цэлы край ці народ, выратаваць самавыратавальнасцю сваёй
    127 Антанін Навотны, Antonin Novotny (1904—1975) — грамадска-палітычны дзеяч Чэхаславакіі, быў першым сакратаром камуністычнай партыі Чэхаславакіі (1953—1968), прэзідэнтам Чэхаславакіі (1957—1968)
    ідэі або вытворчага рэцэпту. Хоць і ёсць такія людзі, цэрквы, арганізацыі, аднак большасць імкнецца проста жыць: не бачыць сваю мэту ні ў славе, ні ў бессмяротнасці, ні ва ўладзе.
    Увогуле большасць людзей (тая неваяўнічая большасць, што нікога не зрынае і не надзяляе ўладай: ні асобу, ні меншасць) хоча належаць да прыстойнай супольнасці. Кожны чалавек мае сваю «прыстойную супольнасць», звычайна некалькі «прыстойных супольнасцей»: напрыклад, сваю партыйную арганізацыю, сваю мясцовую суполку рыбакоў ці паляўнічых, сваю царкву, секту, свой клуб прыхільнікаў паэзіі, свой дыскусійны клуб маладой інтэлігенцыі, свае мясцовыя або нацыянальныя святы. Належаць да прыстойнай супольнасці — гэта сталая чалавечая патрэба. Гэта штодзённая сатысфакцыя, якой ён дасягае нейкім таемным спосабам. Усе мы кажам: «добра мы разам пасядзелі». Часам думаем: «вельмі мне спадабалася» або: «ну,ушанавалі мяне, нічога не скажаш, ушанавалі».
    Гэтыя невялікія, зусім маленькія або вялікія, арганізаваныя ці спантанныя грамадскія арганізмы сыходзяцца, разыходзяцца, дэферэнцуюцца паводле прынцыпу прызнанасці, запатрабаванасці, павагі. Фізічнай прысутнасцю, падтрымкай агульных каштоўнасцей удзельнікі і ўся супольнасць дасягаюць сатысфакцыі, адбываецца гэта сталым абрадавым або імправізаваным шляхам. Калі не будзеце прытрымлівацца яго, не будуць і астатнія прызнаваць вас, перастанеце туды прыходзіць (або давядуць вам, што вас тут не чакаюць).
    Гэтыя самыя звычайныя арганізмы і суполкі для мяне ёсць зыходнай кропкай разваг пра культуру, якая, на маю думку, сваёй шырынёй гістарычна тоесная жыццю. Асэнсоўваем сябе толькі ў шырокіх, вечных кантэкстах. Або так: каб зразумець сябе больш глыбока, варта ў нашай свядомасці ўзнавіць глыбіню нашай народнай і агульначалавечай памяці, глыбокай і ў тысячы разоў глыбейшай, чым хрысціянская культура. У гэтай шырыні і глыбіні малых ці вялікіх грамадскіх адзінак, супольнасцей, што ўтвараюцца і знікаюць, я бачу пачатак чалавечай культуры.
    Чалавечая культура ў такім разуменні называецца з’яднаннем, усвядомленай ці пачуццёвай патрэбай
    перажывання людскога лёсу. Права свабоднага з’яднання належыць разумець як асноўнае і святое права чалавека, як найстаражытнейшую форму выяўлення культуры, як спосаб ушанавання свабоднай чалавечай свядомасці і сумлення. He існуе дэмакратыі буржуазнай і сацыялістычнай, палітычнай і вытворчай, не існуе развіцця і руху без уліку гэтага права.
    Паколькі грамадскія арганізмы ўзнікаюць, жывуць, сталеюць, знікаюць паводле складанага для разумення закона свабоды і атаясамлення асобы і грамадства, называем іх, вялікія ці не вельмі, месцам божым, вяршыннай формай тугі людзей па хаця б хвілі супакою ў свабодзе, вольнасці, бяспецы, дабрабыце, у атаясамліванні з лёсам тых астатніх, абраных, мужных, пакутнікаў.
    Месца божае — для мяне не нерэальная хрысціянская ўтопія, якая заўсёды далёка наперадзе нас і стала ад нас уцякае. Месца божае стваралася і распадалася і да хрысціянства. Месца божае адвеку ствараецца. Flat ubi vult128. 1 знікае. Месца божае мае свой час існавання, свае святы, абрады, стасункі. I раптам — няма яго. Літаральна так, як творчасць. Выяўленнем смерці мастацтва ёсць канвенцыя. Таксама і месца божае раптам ператворыцца ва ўладную арганізацыю. Толькі таму, што мы аднойчы надзенем эстэтычныя, прагаматычныя ці ўтылітарныя акуляры: не бачым, не ўсведамляем, што стварэнне, з’яднанне супольнасці — гэта культурны (або некультурны) акт.