Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
Самым невыразным, калі не самым памылковым крытэрыем, які мы ўжываем у дачыненні да культуры, ёсць крытэрый эстэтычны ў той час, як з’яднальная і камунікатыўная функцыі культуры застаюцца непараўнальна болып выразнымі і відавочнымі. Так, да культуры як сістэмы камунікатыўных знакаў, акрамя культуры выяўленчай і вербальнай, належыць і культура з’яднання, ці культура зносін, што ўключае набажэнскія абрады і дзяржаўны культ, народныя святы, культуру ваенных аглядаў, культура правядзення сходаў, паседжанняў і працэсаў (не кажу пра мастацтва. Мастацтва — гэта штосьці, што вылучылася з культуры
128 Flat ubi vult — у пер. з лац. «вее, дзе хоча».
і стала аўтаномным. Культурна-арганізацыйныя функцыі старэйшыны племені, шамана, святара, старэйшыны рэлігійнай секты, старшыні з’езду, суполкі, сходу знаходзяцца для мяне ў адным шэрагу).
Кажучы пра безаблічнае механічнае боства дзяржавы, варта падкрэсліць, што ў часы рэпрэсій першы ўдар па культуры прыйшоўся якраз на яе з’яднальную функцыю. Грамадскія арганізмы, рэлігійныя ці свецкія, былі знішчаныя, разагнаныя, расцятыя, ператвораныя ва ўладныя механізмы, механізмы гвалту.
Сёння зноўку з’явіўся дух у нашай рэспубліцы. Але ў гэтай сувязі не будзем разважаць пра тое, хто яго вызваліў з бутэлькі і чым мы заслужылі яго як блаславенне, хочацца толькі пажадаць, каб мы яго не страцілі. Гэты аб’яўлены дух — гэта імгненне, унутраны штуршок, зноў атрыманая ўпэўненасць: нарэшце зноў можам думаць, дзейнічаць у згодзе з сабой. Будзем бараніцца і гуртавацца. Кожная невялікая ці вялікая грамадская клетка мае права адчуваць сябе месцам божым; пераадольваючы знішчальную канвенцыю, ажыўляць грамадскі арганізм, ствараць у ім напружанне. Чалавек жыве, а значыць выяўляецца. Усё гэта разам сфарміруе пэўны ўзровень культуры.
Культура звужалася і ўмоўна падзялялася на матэрыяльную і духоўную, вербальную і выяўленчую, высокую і нізкую, гарадскую і народную. Для нас, славакаў, культура не раз звужалася толькі да культуры вербальнай, якая ў сваю чаргу падзялялася на вусную і пісьмовую.
Але цяпер, у наш гістарычны час, у час вырашальны і ўзнаўляльны, істотна зразумець культуру ва ўсёй яе шматаспектнасці, ва ўсёй яе гістарычнай глыбіні, што фарміравалася стагоддзямі і адпавядае чалавечай вечнасці.
Культура супадае з шырынёй чалавечага грамадства, называючыся з’яднальнай культурай.
З’яднальная культура, верагодна, асноўная культура. 3 яе ўзрастаюць, вылучаюцца, фарміруюцца, набываюць самастойнасць, як з жыватворнай — і таемнай — глебы, усе формы грамадскай свядомасці, грамадскіх зносін.
З’яднальная культура славацкага ці чэшскага народа ды ўсіх іншых народаў можа быць толькі дэмакратычнай
(індывідуальная, асабовая, г. зн. не іерархічная, уладная, ваенная, субардынаваная, дыктатарская).
Пачуваўся б шчаслівым, калі б мы ў сваіх разважаннях пра аздараўленчы працэс нашага грамадства зыходзілі з разумення таго, што культура ёсць не аздобай нейкай уладнай установы, але формай жыцця, чалавечай экзістэнцыі, яе аховай, яе сэнсам і зместам. Тут актыўнасць кожнага грамадзяніна — гэта пошук выйсця. Актыўнасць яднае, людзі камунікуюць не столькі словамі, знакамі, колькі дзеяннямі, дзейнасцю. Кожная актыўнасць стварае энергетычную, мысленчую аснову, што аб’ядноўвае малыя і вялікія грамадскія арганізмы ў межах больш сталых арганізацый. Стварае малыя ці вялікія грамадкія клеткі, арганізмы, згуртаванні.
Асоба сваёй актыўнасцю, сваёй здольнасцю разумець сябе і да сябе падобных выконвае, намагаецца выконваць пэўнае заданне, патэтычна кажучы, вызначаную гістарычную місію. Умацоўваецца тымі клеткамі, што вакол сябе з’яднае. Асоба ёсць абранай, калі яе прызнаюць. Выбары, галасаванне з’яўляюцца тут толькі выяўленнем і канчатковым этапам прызнання здольнасцей, дзеянняў, абавязкаў. Кожны грамадскі арганізм мае сваіх выбраных; і сам пачуваецца абраным у адпаведнасці са сваімі ўнутранымі, прыроджанымі, толькі яму зразумелымі прычынамі. Mae права адчуваць сябе абраным.
Змена, 7.5.1968
Фігуры-цэзарапапы сыходзяць раз і назаўсёды?
У суцяшэнне журналістам і пісьменнікам, якіх дзесяцігоддзямі душыла цэнзура, нагадаю, што першым цэнзураваным аўтарам пасля пераможнага Лютага быў правадыр партыі, міністэрскі старшыня Клемент Готвальд129. 3 адной яго працы, якую мы на занятках вучылі, як катэхізіс, раптоўна знікла асноўная частка, дзе гаворка ішла пра адметны шлях Чэхаславакіі да сацыялізму. Грамадзяне так і не даведаліся, хто дазволіў сабе цэнзураваць працу кіраўніка дзяржавы. Паколькі ён не пратэставаў супраць цэнзурнай карэктуры, то, відаць, вучэнне пра адметны шлях да сацыялізму сам успрымаў як памылку, якую моўчкі прызнаў. Калі ж у хуткім часе яго найбліжэйшых паплечнікаў аб’явілі здраднікамі і шпіёнамі, Клемент Готвальд зноў не пратэставаў. А гэтую незразумелую метмарфозу патлумачыў наступным чынам: жаба ў крыніцы. Але, сябры, верце партыі.
Міне яшчэ два дзесяцігоддзі. Згадаем апошні выпадак, які абавязкова зафіксуе гісторыя гэтай дзяржавы. У сакавіку 1968 года Ано Доміні — міністэрскі старшыня Чэхаславацкай рэспублікі — па тэлебачанні выступіць з заявай, што ён і яго ўлада не кіравалі ў гэтай дзяржаве. Няхай іншыя члены найвышэйшых органаў не парушаць правіла ўнутрыпартыйнай дысцыпліны, як і ён нават цяпер, пад ціскам грамадскай думкі не скажа таго, што даўно было грамадскай і дзяржаўнай тямніцай. Хто робіць выгляд, што ўладарыць, ёсць фігурантам, а яго ўлада фігуральная. Міністэрскі старшыня не зрабіў харакіры, толькі пасля няёмка, ганебна скардзіўся: тыя і тыя міністэрствы забралі ў яго паўнамоцтвы. Але і рэчы, што належалі яго кампетэнцыі, хтосьці, напэўна, з уласнай ініцыятывы аддаваў на вырашэнне іншым. Мяркуецца, што тут валадарыў хтосьці вышэйшы! Але Ён, першы сакратар і прэзідэнту адной асобе, адмовіцца ад функцыі найвышэйшага дзеяча. Яго адмова будзе прынятая, паседжанне дэпутатаў Народнага сходу даз-
125 Клемент Готвальд, Klement Gottwald (1896—1953) — чэшскі палітык, бьгў першым сакратаром камуністычнай партыі Чэхаславакіі, прэм’ер-міністрам і прэзідэнтам Чэхаславакіі.
воліць яму пакінуць пасаду пад пакрыццём партыйнай і дзяржаўнай таямніцы. А звычайны грамадзянін, як заўсёды, не даведаецца, хто тут кіраваў, якой магічнай сілай уздзейнічаў на сваё бліжэйшае кола працаўнікоў найвышэйшага органа, што ўсё гэта так доўга трывала. Члены найвышэйшага органа мусілі задаволіцца згодай, рэспубліка мусіла трапіць у страшнае становішча, і толькі потым даведаліся пра гэта партыя і астатнія падданыя.
Хто тут усё ж кіраваў? Кіравала тут камуністычная партыя? He ведаю. Але ведаю дакладна, што тут панавала магутная іерархія сакратароў. На вяршыні піраміды — самазадаволеная галава першага Сакратара, прысутная ў кожным грамадскім памяшканні. У ёй хаваліся дзве наймацнейшыя асобы ў дзяржаве, што функцыянавалі па чарзе (і па чарзе згадваліся ў навінах): то як прэзідэнт дзяржавы і тут жа на міжнародных канферэнцыях камуністычных партый — як Сакратар і Прэзідэнт рэспублікі. Хавалася ў ёй духоўная, сёння мы б сказалі, ідэалагічная моц і моц паліцэйская. Увасабляла адметны чэшска-славацкі губернскі цэзарапапізм.
А рыба, уся тая пірамідальная іерархія сакратароў, гніла з галавы. У ёй мела свой узор і ідэал.
Каму Бог даў уладу, таму даў і розум?
Розум ніжэйшага ці вышэйшага Сакратара спачываў на ўзроўні інфармаванасці. Усімі сферамі нашага жыцця, сферамі навуковага пошуку і мыслення, сфераю вытворчасці кіравалі сакратары, літаральна ўладары сакрэтаў, выканаўцы ўнутрыпартыйных загадаў і пастаноў. Падобна да кардыналаў, сакратароў у адміністрацыі папы. Партыйныя сакратары, як і міністры, служкі ўлады, паводзілі сябе так, як каталіцкія асобы розных іерархічных узроўняў. Сімвалам іх моцы былі не фіялетавыя ўборы, мітры або ціары, а рознакаляровыя белютэні: ружовыя, белыя, зялёныя з розным аб’ёмам сакрэтнай інфармацыі. I пасля такога адмоўнага досведу камуністы і большасць народа, каталікі ці пратэстанты, славакі ці чэхі, павінныя верыць партыі? Павінныя падтрымліваць партыю, якая прывяла народ ад пераможнага Лютага да гэтага ганебнага стану бяздзейснасці, эканамічнай беднасці, культурнай і маральнай прыніжанасці?
Грамадзянін праз нейкую неабходнасць, непазбежнасць можа не аспрэчваць вызначальную ролю партыі, успрымаючы яе як вяршынную, разумную або неразумную, аўтарытарную або дэмакратычную. Альбо можа яе прызнаваць, унутрана прызнаваць, верыць ёй.
Гэта трэба сказаць ясна і дакладна. Але не толькі сказаць. Зрабіць з гэтага слушныя і дзейсныя высновы.
Hi працоўны, ні селянін, ні пісьменнік, ні вучоны не патрабуюць, каб іх працай і думкамі хтосьці кіраваў, як было да гэтага часу: сакратар, мясцовы, абласны, гарадскі. Селянін не патрабуе, каб яго хтосьці вёў за руку, але патрабуе інвеставаць у сваю супольнасць, патрабуе арыентавацца ў сучаснай агракультуры, патрабуе, патрабуе. Чалавек усё больш і больш патрабуе. Перш за ўсё патрабуе смаку да працы, патрабуе адчуваць, што яго гэта цікавіць, што гэта мае сэнс, што гэта робіць у згодзе з сабой, у адпаведнасці з уласнымі інтарэсамі, у згодзе са сваёй краінай і народам.
У еўрапейскай і сусветнай гісторыі вырашальнай мяжой стала Ялцкая канферэнцыя ў лютым 1945 года. Ялцкая канферэнцыя — вырашальная падзея і ў гісторыі Чэхаславацкай рэспублікі. Нават больш істотная, чым люты 1948, які ёсць толькі вынікам Ялты, вынікам савецкай перамогі ў апошняй вайне. На гэтай канферэнцыі і яшчэ раней, да Ялты, да паўстання, да вызвалення, да пражскага Траўня, да Лютага, было без нас усё вырашана наконт нас. Але не толькі наконт нас, Чэхаславацкай рэспублікі, таксама наконт Полыіічы, Балгарыі, Румыніі, Венгрыі, наконт нацыянальных дэмакратый і балтыйскіх дзяржаў. У Ялце два ўладары, прадстаўнікі дзвюх суперулад-пераможцаў Сталін і Рузвельт падзялілі свет на дзве гемісферы, дзве сферы сваіх уладных інтарэсаў, два ўзброеныя варожыя небяспечныя лагеры.
Паміж гэтымі двума лагерамі апынулася Францыя, знясіленая моц сярэдніх памераў. Апынулася ў такім становішчы, што яе інтэлектуалы, напрыклад, Альберт Камю (паводле сведчання Андрэ Мальро) пыталіся ў сябе, што ёсць цяпер Францыя? Павінная ператварыцца ў амерыканскую ці савецкую калонію? Андрэ Мальро на гэтае пытанне адказваў: ні першае, ні другое. Францыя не будзе калоніяй. J’epouse la France130. Андрэ Мальро,