Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка

Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
Пасля такой колькасці сацыяльных і палітычных змен, выразных, пазначаных у палітычнай гісторыі і ў душы асобнага чалавека, у няспынным чаканні новых узрушэнняў незвычайна моцна выяўляецца трагічны досвед асобы, грамадзяніна невялікага народа. У дынамічнай змене падзей якасць, дэфінаваная як пэўнасць чалавечага існавання, ніколі не можа быць дасягнутая, яна ператварылася толькі ў мэту дзейнасці. Гэта значыць бясконцая праца і песімістычны вынік? Вялікая праца і няспынная барацьба — так, але песімістычны вынік — не або хаця б неабавязкова. 3 пазіцыі дынамічнага разумення жыцця чалавек ёсць творцам чалавека, свету. Нават хваля энергетычнага разняволення пагражае яму стратай сябе і свету. Чалавек паказаў чалавеку новы твар. Чалавек пад пагрозай няпэўнасці знешняга свету, абмежаваны напружаным пачуццём трагічнага досведу, паглыбляецца ў сябе, выключае і пераключае свае творчыя здольнасці, неабходныя і ў паўсядзённым жыцці. Зразумела, я тут маю на ўвазе не літаратуру пра чалавека палітычнага, які прамаўляе на плошчах, грыміць зброяй у бойках, я кажу пра чалавека, які ў маўклівай цішы застаўся сам-насам з сабой і з Богам. Чым больш няпэўнае яго існаванне ў свеце, тым больш ён павінны напружыць свае духоўныя здольнасці, тым мацнейшая яго надзея. Нягледзячы на ўсе парадоксы, нават пры павярхоўным аналізе бачна, што сучасны чалавек падкрэслівае сваю веру, у яе святле судзіць, карае і выратоўвае. Верыць абавязкова, бо па-за межамі веры чалавек не знаходзіць іншай аб’ектыўнай рэальнасці і каштоўнасцей. Пасля перыяду пазітывісцкага скептыцызму зноў верыць у духоўную канцэпцыю. Верыць у гераічнасць, верыць у народ, верыць у сваю стваральную моц, нарэшце верыць у сваю зацятасць. Па-за межамі веры сучасны чалавек падаецца нам
нерэальным, несапраўдным, непраўдзівым. Больш за тое, асноўная частка сучаснага чалавека, улічваючы яго ідэі, ёсць нерэалізаванай і нерэальнай, хімерычнай.
Гэтыя веды для славацкай творчасці маюць істотнае значэнне. I калі б у нас было жаданне стварыць праграму, мы не змаглі б выпрацаваць іншай, чым тая, якую мела і мае сапраўдная літаратура: паказаць чалавека, шукаць і знайсці яго твар, рэальны і той, нерэальны, існы толькі ў сваёй веры. Нашая белетрыстыка, як адзін з органаў духоўнага жыцця чалавека, спадзяёмся, будзе ў сваёй аснове пошукам чалавека ўвогуле і грамадзяніна славацкай краіны ў прыватнасці.
Славацкія погляды, 1940
Да пытання духоўнай арыентацыі ў славацкай белетрыстыцы
У больш спакойныя часы шмат пісалася аб праблеме літаратурнай творчасці. Нашмат больш пісалася, чым абдумвалася. Сёння, здаецца, столькі ж абдумваецца, але пры гэтым меней пішацца. За раўнавагу гэтых двух, мала паважаных працэсаў, можна падзякаваць цмянаму аўтарытэту нашых дзён. Але сёння, як і ўчора, грамадскасць так выразна і не ўсвядоміла сутнасць праблемы літаратурнай творчасці; сёння, як і ўчора, гэтае пытанне падмяняецца палітычнай праблематыкай. Сёння ў літаратуры нічога не вырашаецца. Яшчэ нядаўна вырашаліся праблемы беспрацоўя, вытворчага крызісу, механізацыі вёскі, славацкага эміграцыйнага працэсу, габрэйскае пытанне, што заўгодна, толькі не ўласна праблема мастацкай творчасці.
Дазволю сабе прапанаваць вам некалькі цытат, каб прадэманстраваць блытаніну, што панавала. Йілімніцкі4, тыповы прадстаўнік тэндэнцыйнага рамана, даслаў Кржычку5, рэдактару «Сумеснай працы», разам з рукапісам «Неўзаранага поля» ліст («Панарама», 1910, с. 190), з якога я і цытую ўрывак: «Я збіраў і высвятляў факты, якія на першы погляд падаюцца неверагоднымі», і далей «...не дазволіў сабе ніводнага скажэння, нават калі б гэта магло паспрыяць канцэпцыі твора». Са сказанага выплывае, што сацыялагічнае значэнне фактаў, іх фіксацыя былі больш істотнымі, чым канцэпцыя рамана. Як яшчэ адну ілюстрацыю можна разглядаць артыкул Дабраслава Хробака6 «Два раманы» («Элан» 1930, с. 5), у якім настойліва прапагандуецца думка, што Урбан мусіў быць эпігонам Дэжэ Сабо7. Аўтар цытуе інтэрв’ю
4 Петр Йілімніцкі, Peter Jilemniclcy (1901 — 1949) — славацкі пісьменнік, празаік і паэт, журналіст.
5 Петр Кржычка, Petr Kricka (1884—1949) — чэшскі пісьменнік, паэт, аўгар твораў для дзяцей, перакладчык, культурны дзеяч.
6 Дабраслаў Хробак, Dobroslav Chrobak (1907—1951) — славацкі празаік, эсэіст, літаратурны крытык.
7 Дэжэ Сабо, Dezider Szabda (1879—1945) — вугорскі мовазнаўца, пісьменнік, вядомы сваімі нацыяналістычнымі і антысеміцкімі поглядамі, лічыцца пачынальнікам вугорскай сацыяльнай літаратуры.
з Урбанам: «Я сказаў тое, што хацеў. I мне абсалютна ўсё роўна, ці выказаў я гэта дастаткова па-мастацку». Што меў на ўвазе Урбан, высвятляць не будзем, звернем увагу на каментарый крытыка: «Літаратурны бок гэтага твора (маецца на ўвазе раман «Жывы біч» Урбана) не настолькі істотны, як яго сацыяльнае, калі хочаце, палітычнае значэнне».
Такія погляды на літаратурную творчасць панавалі ў грамадскасці і сярод так званых тэндэнцыйных, але так ці інакш актуальных празаікаў. Аднак стан славацкай белетрыстыкі быў усё ж лепшы, чым тэарэтычныя патрабаванні, сентэнцыі і крэда. Дзякуючы тагачасным абставінам усё ж замацаваўся творчы інстынкт, а не свядомае намаганне, накіраванае крытыкай. Але на добразычлівасць зменлівай Музы не варта разлічваць. Разумны празаік не будзе цалкам спадзявацца на дапамогу далікатных рук гэтай дамы ў сваёй недалікатнай працы: пад’ёме будаўнічых камянёў або прыгатаванні цэменту. Неабходнасць свядомага намагання і працы адчуваецца паўсюль, тым больш у справе сённяшняга белетрыста. Утылітарны погляд на літаратуру не быў і не будзе на карысць творчасці. У даваенны час паэт мусіў служыць: выказацца, хай сабе і толькі пры нагодзе, на тэму народа і ўлады. Пасля перавароту мусіў вырашаць, калі ўжо не вырашыў, нейкія сацыяльныя, палітычныя ці габрэйскія пытанні. А сёння? Сёння мы толькі чакаем, калі з’явяцца актуальныя замовы славацкай прозе.
Улічваючы стан славацкай прозы, утылітарны погляд на літаратуру, які бачыў яе функцыю ў пазаэстэтычнай сферы, памылковы, бо паэт не вырашыць (нават, каб у кагосьці і з’явілася жаданне выслухаць яго меркаванне) спрэчку двух ваяўнічых бакоў: наўрад ці выганіш з храму гандляроў бічом крохкага верша і прыдуманай прозы.
Аднак маё разуменне функцый літаратуры можна аспрэчваць. Безумоўна, гэта суб’ектыўны погляд, таму я не прэтэндую на ролю справядлівага суддзі, але перакананы, што славацкая белетрыстыка, як і кожнае мастацтва, мае сваю праблематыку: праблематыку формы, так бы мовіць, праблематыку літаратурнага рамяства, якую неабходна вырашаць і вырашыць у першую чаргу. Пагаджаюся з адметнай тэорыяй Шклоўскага, што
мэта белетрыстыкі — гэта даць магчымасць перажываць пачуццёвую рэальнасць, а не судзіць і мераць яе маральна і палітычна ангажаваным метрам.
Каб дакладна акрэсліць вам сваю пазіцыю, вымушаны сказаць некалькі слоў пра псіхічны аўтаматызм.
Аўтаматызм, у тым ліку і псіхічны, ёсць толькі звычайны «ізм», абстракцыя псіхолагаў, але страшна пражэрлівы, есць літаральна ўсё: рэчы, пачуцці, людзей — усё-ўсё, нібы тая антычная пачвара. Калі ёсць жаданне, дык пачастую вас навуковым падыходам да справы: заўсёды ўспрымаючы рэчы ў пэўных абставінах, мы нарэшце перастаём іх усведамляць. А калі мы іх не ўсведамляем, то яны перастаюць для нас існаваць, як і мы для іх. Жадаючы адчуць іх рэальнасць, мы павінныя выцягнуць іх з гэтага аўтаматызму. Магчыма, больш зразумела будзе, калі скажу так: многія гарадскія старажылы толькі тады зразумелі, што яны жылі на вуліцы 28 Кастрычніка, калі ўжо прачнуліся на вуліцы імя Адольфа Гітлера (на той самай вуліцы).
У бытавым рэалістычным рамане, як у люстэрку, негатыўна адлюстраваныя гараджане XIX ст. Рэалістычны раман у адрозненні ад рамантычнага не мог валодаць нават некаторымі рамантычнымі рысамі. Напрыклад, там не магло быць самагубства праз вялікае каханне, не магло быць так, як у рамане Голецзы8 «Інжынер Рыява»: багатая амерыканка толькі дзеля флірту сваім вялікім багаццем выратоўвае цэлую Славакію. Аднак перыяд рэалістычнага рамана мінуў. Менавіта па ўжо згаданых прычынах. Змеханізаваўся.
Славацкі бытавы раман сутыкнуўся з наступнай праблемай: як стварыць славацкі бытавы раман, які не быў бы рэшткамі, няўдалым падабенствам сваіх папярэднікаў? Пакуль гэтая праблема паўстала толькі фармальна. Якім чынам устанавіць камеру, каб вобраз не быў сто разоў бачаным клішэ, як знайсці такую пазіцыю, каб праекцыяй конуса не быў (як да гэтага моманту) трохкутнік, а, скажам, быў круг. Адным словам, пытанне ў тым, як з паўсядзённасці, з псіхічнага аўтаматызму
8 Эрвін Голецзы, Ervin Holeczy (1897—1977) — славацкі пісыменнік, празаік. «Інжынер Рыява» (1929) — найбольш вядомы яго раман.
вызваліць нашую надзею, наш сон.тое нашае звычайнае жыццё, якое было б такое ж новае, як свет падчас яго стварэння. Кожны, хто неабцяжараны падманнымі тэорыямі, абавязкова пераканаецца, што такі раман трэба стварыць мастацкімі фармальнымі сродкамі, адпаведна, як супрацьлегласць жыццю.
Ёсць, аднак, наіўныя людзі, што падмяняюць жыццё творам і фарміраваннем духу.
Тут варта працягнуць думку, каб праз яе высвятленне даказаць, што я не належу да чыстых фармалістаў ці яшчэ лепш, як у нас кажуць, «бяздушных фармалістаў».
Зыходным пунктам маіх разважанняў будзе хрысціянскі дуалізм.
Я хрысціянін.
Што гэта значыць?
3 горыччу ўсведамляю, што рэальнасць сэнсаў і духу нятоесная, больш за тое — супрацьлеглая. Гэта вынік дуалістычнага погляду на свет. Пакуль жыўлюся сэнсамі, як дрэва, што сваім карэннем жывіцца карысцю зямлі і ператварае яе ва ўраджай, датуль недасяжнай будзе для духу рэальнасць сэнсаў. Паводле хрысціянскага дуалізму, паміж светам з’яў і светам метафізічных каштоўнасцей няма сувязі, а ёсць толькі бездань. Прырода сама па сабе брутальна хворая, нелагічная ў сваіх дзеяннях, насычаная нявысветленымі і супярэчлівымі катастрофамі, несумяшчальнымі з паняццямі прычыннасці і сэнсу. Няма праўды ў прыродзе, бо паняцце праўды звязана з чалавекам, з яго інтэрпрэтацыяй свету. Да таго ж веды нашага інтэлекту пра свет маюць уяўны характар, няспынна крытыкуюцца скептыкамі, якія (напрыклад, Пуанкарэ) сцвярджаюць, што ўсе нашыя веды з’яўляюцца толькі канвенцыяй, добраахвотнай дамовай. Паводле віталістычных сістэм, у прыватнасці паводле Бергсана, сутнасць чалавека толькі ў інстынкце. Аднак шчасце душы недасяжнае. Адмаўляць дух сённяшні чалавек не можа хаця б таму, што свядома ці несвядома жыве хрысціянствам.