Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
Прыехаўшы ў Парыж, я адразу ж пайшоў на выставу сучаснай скульптуры, каб пабачыць нашых: працы Руда Угра47 і Андрэя Рудаўскага48.
У садзе музея Радэна49, а гэта значыць у непасрэднай блізкасці, больш за тое ў канфрантацыі, няхай сабе і не наўмыснай, з творамі, што выяўлялі густ і погляды цэлай эпохі, выстаўляліся творы скульптараў амаль з трыццаці краін.
У будынку музея месцяцца белыя мармуровыя і бронзавыя творы Радэна, увесь міфалагічны свет, які вядомы нам з літаратуры; на падворку на п’едэстале вечнасці стаіць у задуменні «Мысляр» Радэна. Насупраць, каля агароджы, размеіпчаная «Пякельная брама», якая не адчыняецца, уласна сімвалічна адчыняецца толькі таму, хто ведае «Боскую камедыю» Дантэ, або
45 Франсуа Марыс Адрыен Мары Мітэран, Francois Maurice Adrien Marie Mitterrand (1916—1996) — дваццаць першы прэзідэнт Французскай Рэспублікі, лідэр сацыялістычнай партыі.
46 Шарль Андрэ Жозэф Мары дэ Голь, Charles Andre Joseph Marie de Gaulle (1890—1970) — французскі грамадскі i дзяржаўнапалітычны дзеяч, быў заснавальнікам пятай Французскай Рэспублікі і яе першым прэзідэнтам (1959—1969).
47 РудольфУгэр, Rudolf Uher (1913—1987) — славацкі акадэмічны скульптар.
4Й Андрэй Рудаўскі, Andrej Rudavsky (1933) — славацкі мастак, скульптар.
49 АгюстРадэн, Auguste Rodin (1840—1917) — французскі скульптар, заснавальнік сучаснага французскага скульптурнага мастацтва.
таму, хто прыгадае яго найслыннейшыя вершы. На выставу сучаснага мастацтва ўваходзіш паўз «Мысляра», «Гараджан з Кале», што крочаць справа, і «Пякельную браму» — адным словам, ваш уваход пазначаны творамі, з’яднанымі пэўнай эпохай у скульптурным мастацтве і ў пэўнай ступені з вашым мінулым. Такое можа адбыцца з вамі сапраўды толькі ў Парыжы, дзе ёсць Радэн, дзе адчуваецца непасрэдная прысутнасць яго твораў (якую не заменіць ніякая рэпрадуктыўная тэхніка).
Уваходзіце і цяпер з пашанай, як вы ўжо неаднаразова гэта рабілі ў іншыя часы. Але сёння ўсё, што ўбачыце і пра што падумаеце, скажа вам пра змены.
Увогуле гэта выстава нефігуральнай скульптуры: фігуральных твораў тут мала. 3 іх вашу ўвагу прыцягне сапраўды вялікая фігура, што вылучаецца з усёй выставы, са свайго міжнароднага суседства і якая імгненна прыцягне ваш позірк, — гэта «Жанчына» Угра: велічная, драўляная скульптура, блізкая сваячка «Памоны» Майоля50.
У сваёй большасці гэтыя творы, аб’екты, кампазіцыі, канструкцыі, як бы мы іх не назвалі, не хочуць нічога выяўляць, не імкнуцца пераконваць вас сваёй велічнасцю, змяняць вашыя погляды, манументалізаваць або прыніжаць кагосьці. Хочуць толькі быць, ужо ёсць. Паўстаюць з ценю дрэў, стаяць на газонах або каля ходнікаў, злюднююць прастору; прапануюць вам сябе як маўклівых спадарожнікаў на шпацыр. Яны толькі прысутныя: на вуліцы, у дзіцячым кутку парка. Злюднююць, руйнуюць пустэчу. He абцяжарваюць вас майстэрствам. He ёсць прапагандай або рэкламай. Гэта толькі ціхія суіснавальнікі чалавечай экзістэнцыі. Выяўляюць прысутнасць чалавека, таго іншага, акрамя нас.
Гэта рэалізаваныя транспазіцыі чалавечай свядомасці. Сённяшнія рэальныя грамадскія багі або, кажучы словамі Мальро51, боствы, якімі ўшаноўваем саміх сябе, сваё дзя-
50 Арыстыд Майоль, Aristide Maillol (1861 — 1944) — французскі каталонскі скульптар, жывапісец, гравёр.
S1 Андрэ Мальро, Andre Malraux (1901 — 1976) — французскі пісьменнік, палітык, інтэлектуал, быў міністрам культуры Французскай Рэспублікі ў часы генерала дэ Голя.
цінства, свае паркі, сады, прыгожыя ўзвышшы ў краіне. Яны самі, а таксама месца іх размяшчэння становяцца сімвалам, выяўленнем паразумення, месцам культу чалавека, культам таго, што відавочна ўсім, што ўсімі прызнана.
Індзейскі татэм, што знаходзіцца перад «Музеем чалавека», тысячагадовы дуб, апрацаваны да падабенства з гіганцкай мачтай з выразанымі тварамі бостваў ці людзей, — твор такі ж велічны, як і піраміда Хеопса.
У параўнанні з ім «Мысляр» Радэна, пры ўсім суверэнным майстэрстве, як ужо гаварылася, ёсць літаратурай.
Польскі скульптар выстаўляе тут манумент — лямеш з дрэва і папруг. Думаецца, гэта сапраўдны сімвал і манумент: гэта мы, палякі, гэта наш лёс, лёс народа халопаў. Гэта польскі гонар. Калі б мы гэты лямеш паставілі на п’едэстале каля Дуная, былі б тым узвышаныя, натхнёныя. У Празе ўжо наўрад ці. На кветніку ў Кракаве або Варшаве было б гэта дзівосна, было б гэта паэтычна, правакацыйна. Індзейскі драўляны татэм ёсць выяўленнем і боствам племені. Але задайце сабе пытанне, ці гэты лямеш з дрэва і папруг не ўздзейнічае на вас праз літаратуру, асабліва праз даведнікі, пазамастацкія з’явы, праз усведамленне таго, што аўтар — паляк і што гэта польскі лямеш.
У гэтай сувязі мне захацелася зразумець спосаб адчування сучаснага чалавека, які жыве ў прыродным асяроддзі. Я здзейсніў спробу, якая мне падаецца настолькі цікавай, што распавяду вам пра яе.
Сябар пазычыў мне на пэўны час сваю хату на дне кратэра вулкана, над якім паэтычна раскінулася дзікая’ Паляна. Я мог карыстацца яго дэндрарыем: жывой калекцыяй дрэў, пасаджаных пад вокнамі. I ўвогуле сябар дазволіў мне, нават заклікаў рабіць, што захачу. Прапанаваў паспрабаваць змайстраваць што-небудзь, інструмент быў на гарышчы.
Я адразу ж знёс усе прылады на дол, каб былі ў мяне перад вачыма. Усё агледзеў, выпрабаваў адпаведна прызначэнню. I кожны мне цудоўным чынам пацешыў душу, прапаноўваючы сваю вобласць актыўнасці. Спачатку сек галіну, пілаваў, апрабоўваў сякерай з прыгожым тапарышчам, якая драўніна і кансістэнцыя ў смалянога,
букавага, альховага палення, як яно шчапаецца. Потым капаў, каб паглядзець глебу, перасаджваў некаторыя кветкі, пачаў планаваць падворышча. А потым, потым у маёй галаве з’явілася думка, што мог бы далікатна, нічога не парушыўшы, добраўпарадкаваць прастору дэндрарыюма, агароджанага плотам, каб захаваць яго зімой ад звера. Mary майстраваць што заўгодна, дык чаму б і не паспрабаваць зрабіць штосьці такое, што можна было б назваць архітэктурным творам. Паўплывалі тут прылады і матэрыял. Калі б не было ў мяне гэтых прылад, думаю, наўрад ці настолькі зацікавілі б мяне каменні на лузе, дзіўныя пні, паленне, тоўстае і цвёрдае, а на паверхні роўнае і далікатнае, як жаночая скура, або бугрыстае, пашчапанае, парослае лішайнікамі, як цела цыклопаў. Прылады расплюшчвалі мне вочы на ўзрост, аблічча і якасць. Але толькі паглядзець на ваду, таксама, як і на жанчыну, — гэта павярхоўна і сентыментальна. Каб чалавек больш грунтоўна агледзеў ваду, трэба яму вясло, човен, трэба яму ў яе апусціцца, трэба мець скафандр, ласты, трызубец Пасейдона. Або так: скафандр — абавязковая ўмова для даследавання вады ў яе глыбінях. Таксама і піла, сякера, зубіла, дрыль.
На мае вочы, на мае абуджаныя магчымасцямі ці яшчэ ў стане абуджэння вочы трапіў вялізны букавы камель, які ўжо даўно сваім узростам і памерам перарос магчымасць нейкім чынам яго ўжыць. He атрымалася яго распілаваць і тым больш пасячы на паленне. Хтосьці таксяк падпілаваў яго механічнай пілой, хоць выкарыстаць мог толькі галіны. Камель напалову ляжаў, напалову вісеў акурат над дарогай, за дзвесце крокаў ад хаты. Ужо даўно ніхто не звяртаў на яго ўвагі: ні людзі, ні звяры. Мне ён вельмі спадабаўся. Папрасіў трактарыста, каб, вяртаючыся з працы, падцягнуў яго трактарам бліжэй да брамы. Калі задуманае ў мяне не атрымаецца, ён будзе служыць часткай агароджы.
Трактарыст, цудоўны юнак, ахвотна мне дапамог, яму было ў радасць прадэманстраваць мне моц свайго трактара і свае здольнасці манеўраваць з машынай і дрэвам у досыць рызыкоўных умовах. Толькі хацеў ведаць, для чаго мне гэта. Я штосьці яму сказаў, але загадзя не хацеў адкрываць сваю, так бы мовіць, эстэтычную задуму.
Нават не ўяўляў, якую рыхтую сабе забаву. Тут захаваўся старадаўні рытуал чалавечых стасункаў. Чалавек не можа прайсці каля чалавека, знаёмага ці незнаёмага, і не загаварыць з ім. Нават сабака сабаку абнюхае, завіляе хвастом або забурчыць. Так і мае знаёмыя — незнаёмыя. Старой сцежкай каля хаты за дзень праходзіла блізу пяцідзесяці чалавек: фурманаў, дрывасекаў, пастухоў або проста тых, хто спяшаўся дадому. I не было такога, хто б не прывітаў весела або сур’ёзна, засмягла або ўжо пачаставаўшыся, у адпаведнасці з тым, хто дзе быў і куды ішоў. 1 кожны мне казаў: «Добрай раніцы, капаеце-капаеце?» або: «А не баіцеся, што пад тым каменем будуць мець добрае сховішча вужы або мышы?» Або бабка, думаю, значна старэйшая за мяне, спытала: «Нарыхтоўваеце дровы на зіму?» Прызнаюся: я даўно ўжо адышоў ад такога рытуалу зносін. He атрымлівалася ў мяне. Размаўляў, але гэта было не тое, і іх усіх урэшце толькі марна затрымліваў.
Але мой камель паклапаціўся пра тэму і нагоду для размовы.
Усім было цікава. Дзівіліся: «Ну паглядзім. Але што гэта будзе? А навошта?»
I я тлумачыў: «Ну, каб вы мелі дзе сесці. Лепш сядзіцца на дрэве, чым на камяні. Сядзіце, калі ласка. I вогнішча можна было б тут добрае раскласці, чалавек можа пасядзець у зацішку і цяпле».
Усміхаліся, круцілі галавой, не верылі маім самым пераканаўчым аргументам. А я ў сваю чаргу знарок ухіляўся ад высвятлення нейкіх эстэтычных ці сваіх уласных мастацкіх матываў. Заставалася ім толькі здзіўлена круціць галавой і рабіць здагадкі. Думаю, што ўвогуле не спыняліся б каля мяне, калі б я на гэты камель павесіў пачварнае пудзіла, якое было ў кожным садзе. Але садзіцца не садзіліся. Мой аб’ект ужо не лічылі звычайным пнём, на які можна прысесці, як на лаўку або камень. А на мае доказы ўжывання неўжывальнага толькі ўсміхаліся.
На другі дзень па дарозе з працы спыніўся каля мяне трактарыст, які раней дапамог мне з камлём. I між размоваю ўсё агледзеў і прапанаваў мне лепшае выкарыстанне: было б лацвей яму вось так стаяць. Ён меў рацыю. Пасунуў камель. Я папрасіўяшчэ, каб пасунуў мне і плоскі камень.
Я хацеў паставіць яго крыху вышэй, на той камень, каб не пачаў знізу падгніваць. На што ён з уздыхам заўважыў: «Эх, але і нішчым мы нашыя лясы. Нават немцы падчас вайны іх так не нішчылі».
Трактарыст і фурманы ўжо штодзённа спыняліся перакінуцца словам. А аднойчы мы на ўласныя вочы бачылі, як сабака лесніка, істота адважная ўжо паводле сваёй прафесіі, звярнуў з дарогі і абышоў камель. I змучаныя фурманскія коні занепакоена ўздрыгвалі, праходзячы каля яго. Але асабліва чула на мой аб’ект адрэагавала леснікова чыстакроўная арабская кабылка. Адскочыла на ўсіх чатырох убок, як яго пабачыла (дзіўна, што яшчэ лесніка не збіла з ног) і нервова зафыркала, нібы проста сярод белага дня зямля адкрыла перад ёй прывід.