Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
твораў, знаходзіць сваё выяўленне рэвалюцыйнасць ідэі, рэалізуецца светапогляд пісьменніка і яго эпохі, не толькі рэалізуецца, але яшчэ і фіксуецца ў свядомасці сучаснікаў. У гэтым можна пераканацца, прааналізаваўшы некалькі перыядаў развіцця мастацтва».
Спасылаючыся на такога тытана, як Талсты, варта зазначыць (нават рызыкуючы быць названым фармалістам), што пра глыбіню яго думкі сведчыў ужо той аспект, што гэта быў погляд селяніна. I гэта нам зразумела, дзякуючы тлумачэнню Леніна: «Толькі моц генія, моц думкі магла заклікаць графа ў яго час стаць селянінам. Гэты аспект ёсць арганізацыйнай моцай твора. 3 пазіцыі гэтага аспекта выбіраюцца і асвятляюцца дробязі, складваюцца матывы, фарміруючы цэласную кампазіцыю. Гэты аспект фарміруе ўнутраную гармонію твора, зразумелую чытачу...» і г. д.
He ведаю, хто мог бы з цытаваных урыўкаў зрабіць такую выснову, тым больш выказваючы шкадаванне, што ў маім дыскусійным артыкуле пануе страшны хаос. Калі ўжо Уладзіміра Мінача закранула мая адсталасць, няхай тады выбачае, што мяне крануў яго бессаромны ціск на мяне звесткамі, якія, напэўна, калісьці засвоіў на лекцыях па псіхалогіі. Цытую Мінача: «У артыкуле Дамініка Татаркі, у яго тэарэтычный частцы, вельмі часта фігуруе слова, новае (або хутчэй стара-новае) для нашых разваг пра літаратуру: пачуццёвасць. Калі я правільна зразумеў сэнс, галоўную думку тэарэтычных разваг Татаркі, пачуццёвасць, сэнсавая ўважлівасць ёсць галоўнай, хоць і не адзінай умовай мастацтва». Пасля гэтага ўступу для мяне змешчана тлумачэнне псіхалогіі дзяцей, канстатацыя маіх памылак, цытаты з майго артыкула і нарэшце — апошні напад, які мяне звальвае ў пыл арэны: «Варта, напэўна, адзначыць, што спецыфічнае адчуванне, спазнанне і перажыванне рэальнасці выклікала выразна паўтаральныя формы, а не наадварот. Варта сказаць, што толькі мастак-мысліцель, мастак, які зразумеў свой час і таму (і не толькі таму, але і дзякуючы моцы сваёй індывідуальнасці) перарос яго, толькі такі мастак рэвалюцыянізаваў форму, а не наадварот».
Магчыма і наадварот. Магчыма, мастацкія творы мінулага і сучаснасці фарміруюць наш густ, ачалавечва-
юць і робяць больш вытанчанымі нашыя пачуцці, якія потым зноў... Шкада, што з нашай культурнай свядомасці, з нашых адчуванняў немагчыма вылучыць, напрыклад, ні Апалінэра, ні Рэмбо, ні іншых нашых паэтаў, таму што мы аднойчы іх адчулі, таму што яны паўдзельнічалі ў вытанчэнні нашай пачуццёвасці. Хто заўгодна, уважліва прачытаўшы тэарэтычную частку майго артыкула, зразумее, што ён наследуе, больш за тое, літаральна паўтарае вядомае, часта згадваемае выказванне Маркса пра развіццё пачуцця прыгожага. Маркс кажа (цытую паводле чэшскага перакладу): «Толькі музыка абуджае музычнае пачуццё чалавека, для музычна нячуйнага вуха нават самая цудоўная музыка не будзе мець сэнсу... бо сэнс якоганебудзь прадмету для мяне... сягае так далёка, наколькі далёка сягае маё пачуццё... толькі дзякуючы прадметна разгорнутаму багаццю чалавечай сутнасці развіваецца, а часткова і ўпершыню ствараецца багацце суб’ектыўнай чалавечай пачуццёвасці: музычнае вуха, вока, што бачыць прыгажосць формы...» I далей: «Такім чынам, неабходнае апрадмечванне чалавечай сутнасці — як у тэарэтычным, так і практычным плане — каб, з аднаго боку, ачалавечыць пачуцці чалавека, а з іншага — стварыць чалавечае пачуццё, якое б адпавядала ўсяму багаццю чалавечай і прыроднай сутнасці...»
Думаю, гэтага хопіць каб давесці, што я ў тэарэтычнай частцы свайго дыскусійнага артыкула не сцвярджаў прыярытэту формы над зместам і адпаведна я не фармаліст. I не адуваю сябе ім. Погляды, якія я выказаў, не новыя і неімправізаваныя. Калі ў кагосьці ёсць слушныя доказы супраць правільнасці майго артыкула, з задавальненнем буду дыскутаваць і вучыцца.
Што ж датычыцца артыкула Францішка Гэчка, не магу з ім дыскутаваць. Няма ў ім аргументаў. Толькі пагрозы. А пагрозамі я не дазволю сябе застрашыць. Усе абвінавачванні адмаўляю. Лічу іх надуманымі. Калі гаворка ідзе пра пагрозы і абвінавачванні, вымушаны прасіць у аўтара тлумачэнняў.
Думаю, я не абавязаны даказваць, што і свае літаратурныя намаганні я заўсёды лічыў за частку нашых сумесных высілкаў на карысць росквіту сацыялістычнай літаратуры.
Кулыпурнае жыццё, 1956
Пра пазітыўную праграму нацыянальнай літаратуры
Археолагі нам паказалі, што гэтая краіна цалкам укрытая дываном з месцамі болыпым, месцамі меншым слоем культуры, сфарміраваным з мноства розных культур, якія можа распазнаць нават вокам непрафесіянала. Гэтыя слаі, што паступова разгортваюцца перад вамі, пачынаючы ад глыбокага калодзежа каменнага веку, выглядаюць як гарызонты. Спецыялісты іх так і назвалі.
Паміж асобнымі гарызонтамі, узроўнямі старажытнай сучаснасці знаходзяцца формы чалавечай дзейнасці, спецыфічныя для пэўнага перыяду, краіны, тэрыторыі, грамадства.
На розных тэрыторыях аднаго і таго ж узроўня археолагі знайшлі настолькі адметныя формы, што для іх, нягледзячы на агульную часаваю адзнаку і сувязь з іншымі формамі іншых тэрыторый, неабходна было вынаходзіць адметнае найменне. Назвалі іх Пухаўскай культурай.
Попельніца ёсць пасудзінай на попел, рондаль рондалем, канькі з тварнай косці канькамі, санет санетам або раман раманам — калі кажам пра літаратуру. Гэта шырока ўжывальныя і неабходныя формы, формы агульнага абазначэння.
Калі на пэўнай тэрыторыі штосьці ўзнікла, існавала, што мы хоць бы дадаткова назвалі Пухаўскай культурай, чалавек па праву можа верыць, што і на нашым самым верхнім узроўні фарміруецца не толькі папера і папяровыя памылкі, але і адметныя формы і творы.
Ілья Эрынбург, наш сучаснік, маючы багаты негатьгўны досвед, адзначае ў сваіх «Успамінах», што праўда — гэта дзяржаўны сакрэт. Так, была і ёсць. Спазнанне праўды — гэта пытанне не толькі разумовых здольнасцей чалавека, але і пытанне дасяжнасці інфармацыі, валодання ёй. Інфармацыя ахоўваецца дзяржавай і дасягальная толькі для некалікіх чалавек. Плямёны, народы, дзяржавы яшчэ не пазбавіліся ўзаемнага непрымання і ваяўнічасці. Таму з праўдай, якую заўсёды можна выкарыстаць і злоўжыць, адвеку былі і яшчэ доўга будуць цяжкасці. I гэта тычыцца не толькі пазнання, але і падзелу праўды,
крытыкі і публіцыстыкі, як кажуць сёння. Улічваючы шэраг зразумелых, а часам далёка не зразумелых прычын, здаецца, што агучыць можна толькі правераную, даўно вядомую праўду, узнесеную, звернутую да неба. Нездарма за праўду адказваюць міністэрствы інфармацыі, штаб або суполка абраных. Сёння яшчэ існуе неабходнасць хаваць праўду, ахоўваць яе, але гэтая неабходнасць знікне.
3 акрэсленага вышэй вынікае, што з праўдай маглі б мець справу толькі нямыя або людзі, якія праз незразумелую і неразумную любоў да праўды, пагадзіліся б застацца без языка.
Было б крыўдна, каб людзі, розныя плямёны і народы знаходзілі паразуменне толькі з дапамогай ваеннай моцы.
Сам я паходжу з Пухава. Таму мяне ўсцешвае, што людзі і ў пухаўскім арэале спрадвеку адчувалі неабходнасць вынаходзіць і вынаходзілі рухі, жэсты, танцы, сімвалы, метафары, выкарыстоўвалі самыя розныя формы, формы падабенства, санеты, апавяданні, раманы, спосабы паразумення, арганізацыі грамадства, змагання, спосабы жыць з аптымізмам, з паступовым усведамленнем таго, што мы ўсё ж толькі людзі.
Усё адносна. Татуіроўкі, татэмы, боствы, розныя арнаменты. Мясцовую, пухаўскую, і нацыянальную культуру я ўспрымаю як сістэму камунікатыўных, апазнавальных, арганізавальных знакаў — форм. Малыя і вялікія, уладныя і залежныя народы могуць у іх аднолькава выявіцца, паказаць, як яны жывуць. Гэта вытокі, зыходны пункт. Калі гаворка ідзе пра мэты, то яны не могуць быць іншымі як агульначалавечыя, агульнанацыянальныя. Як поціск рук над межамі.
Кулыпурнае жыццё, 1962
Слова пра авангард
Здараецца, што па літаратурных і агульных пытаннях я выказваюся, магчыма, жорстка, з той самаўпэўненасцю, якая для мяне не характэрная. Калі ласка. У такім выпадку заканчваю са сваёй дзёрзкасцю і кажу, што нашая літаратурная крытыка заўсёды ўспрымала мяне побач з кімсьці як аўтсайдэра. Мне так падаецца, што ўвогуле не ўсведамляла, не асэнсоўвала гістарычна вядомыя факты і досвед, якія знайшлі адлюстраванне ў маёй прозе. Мікулаш Бакош18, ствараючы праз дваццаць год бібліяграфію сюррэалізму, не зафіксаваў у ёй «Панну Чараўніцу»19, хоць да гэтага напрамку належыць, напрыклад, Руда Мрліан20. Для Юліуша Паштэка21, які не любіць сюррэалістаў, сюррэалізм «згасае» (літаральна) у «Чараўніцы», напісанай у 1943 годзе. Таксама і ў маім першым зборніку навел «У боязі пошуку» крытыка знаходзіць экзістэнцыянальныя настроі (літаральна). Настрой, праўда, бывае розны, таму настроі. Але чаму экзістэнцыянальныя, калі ў гэты час экзістэнцыяналізм не быў вядомы нават у Францыі? У выпадку такіх самаўпэўненых меркаванняў няма сэнсу спрабаваць хаця б паглядзець, калі якія кнігі пабачылі свет. У нас дома пад Татрамі гэта сталае меркаванне, літаральна скамянелая думка, што тут законам ёсць эпігонства, уціск, арыентацыя то на фальклор, то на авангард.
Ад злосці не мог не выказаць некалькі гэтых заўваг перш, чым адказваць на вашае пытанне наконт майго стаўлення да авангарда. Я назіраў за ім, як ён выяўляўся ў самых розных сферах, творах, «ізмах». Сачыў за ім з цікавасці, сімпатыі, патрэбы, натхнення. I не толькі сачыў.
18 Мікулаш Бакош, Mikulas Bakos (1914—1972) — славацкі літаратуразнаўца, перакладчык.
19 «Панна Чараўніца» (1945) — сюррэалістычны раман Дамініка Татаркі, ідэйным зместам скіраваны супраць клерыкальнафашысцкага рэжыму.
20 Рудольф Мрліан, Rudolf Mrlian (1916—2010) — славацкі публіцыст, тэатральны крытык, адзін з заснавальнікаў сучаснай славацкай тэатралогіі.
21 Юліуш Паштэк, Julius Pastek (1924) — славацкі літаратуразнаўца.тэатральны крытык, кіназнаўца.
Удзельнічаў у гарачых дыскусіях, бойках, нелегальных акцыях. Быў малады, зацяты, небаязлівы. Дзяўчаты і хлопцы, мае аднадумцы, называлі мяне Янашыкам (славацкі юнак у Празе напрыканцы першай рэспублікі). Авангарднасць густу, літаратурных і мастацкіх сімпатый была толькі адной з праяў авангарднасці ўвогуле, у тым ліку і палітычнай. Гэтаму можаце не верыць, але памятаю, што Прага маіх студэнцкіх гадоў была болып авангарднай, чым традыцыйнай. У вачах дзяўчат, за сімпатыю якіх мы змагаліся, пачварна выглядаў кожны, хто насіў падцяжкі, падвязкі, кальсоны і аднойчы прагаварыўся, што ходзіць на аперэту. У дадатак да патэнцыйна сімпатычнага выгляду хлопец павінны быў весці гаворку пра мастакоў, творы якіх выстаўляюцца ў Манэсе. Васкавец22, Вэрых23, Бурыян24 у тэатры, прафесары Шалда25, Фішар26, Ціле27, у апошнія гады Вацлаў Чэрны28 ва ўніверсітэтах далучалі нас да культурнага свету. Культурная і палітычная Прага прапаноўвала шмат таго, што прагрэсіўны, калі хочаце авангардны чалавек, павінны быў адсочваць і да чаго мусіў далучацца. Магчыма, гэта была толькі мая ілюзія, але з таго часу засталося ў мяне перакананне, што авангарднасць мастацкая і палітычная — гэта два бакі адной і той жа з’явы. Захавальнікамі скамянелых традыцый былі аграрыі і пражскія мяснікі, сацыял-дэмакраты. Чалавек пазнаваў сапраўднага перакананага традыцыяналіста за кіламетр паводле тысячы прыкмет. He хочаце, каб я вам згадаўтагачасныя або нядаўнія імёны такіх літаратурных