Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
22 Йіржы Васкавец, Jin Voskovec (1905—1981) — чэшскі акцёр, пісьменнік, сцэнарыст.
23 Ян Вэрых, Jan Werich (1905—1980) — чэшскі акцёр, кінасцэнарыст, пісьменнік.
24 Эміль Францішак Бурыян, Emil Frantisek Burian (1904—1959) — чэшскі паэт, публіцыст, акцёр, музыкант, драматург, рэжысёр
25 Францішак Ксавер Шалда, Frantisek Xaver Saida (1867—1937) — чэшскі літаратурны крытык, журналіст, пісьменнік.
26 Ян Фішар, Jan Fischer (1905—1980) — славацкі навуковец, фізік, выпускнік Карлавага ўніверсітэта ў Празе.
27 Вацлаў Ціле, Vaclav Tille (1867—1937) — прафесар гісторыі літаратуры Пражскага ўніверсітэта, вучань знакамітага філолага-раманіста Гастона Пары.
28 Вацлаў Чэрны, Vaclav Сегпў (1905—1987) — чэшскі літаратуразнаўца, пісьменнік, перакладчык, філосаф.
халопаў, заўсёды і пры любых абставінах апартуністаў, якія на саракагоддзі Кастрычніцкай рэвалюцыі так пераканаўчна на Пражскім замку выкрываў Бурыян.
Віктар Шклоўскі, рускія фармалісты Мукароўскі і Бакош прапанавалі мне асноўныя звесткі пра фармальны боктвора, паказалі мне нерватуру прозы, асабліва Шклоўскі і Эйхенбаўм. Незвала29, верагодна, лішне і называць. Ён паўплываў на мяне і як вядомы знаўца французскага выяўленчага мастацтва. Рэйслава30 «Нерэальнае месца» я ўспрыняў як выяўленне майго ўласнага адчування. Руда Фабрыга31, які чытаў мне пасажы з «Я — хтосьці іншы», слухаў як вялікага паэта. Павел Бунчак32 меў выпеставаны, вытанчаны, дакладны густу паэзіі. Але насуперак усім сімпатыям і разуменню, з якім я сачыў за авангардам у Празе і пазней, напрыканцы рэспублікі, за сюррэалістамі са Славакіі, я не лічыў сябе прыхільнікам авангарду і сюррэалізму. He быў нават трубачом каля якогакольвечы «ізму».У маіх кнігах,думаецца, не згасае сюррэалізм, але яны не ўспрымаюцца як водгук экзістэнцыялізму. Усе «ізмы», якія мы перажылі, усцешылі маю душу фармальнымі вынаходніцтвамі, прыгожай і правакацыйнай вастрынёй. Паўл Валеры быў для мяне прыкладам абсалютнай паэзіі. Авангард адлюстроўваў трагічны жыццёвы досвед, сваёй фармальнай вынаходлівасцю, гульнёвасцю, сваім імкненнем да яснай і несентыментальнай мовы быў для мяне душэўнай гігіенай.
Насуперак гэтаму я ішоў іншым шляхам і ў іншым кірунку. У тым кірунку, з якога бярэ пачатак мой твор «У боязі пошуку», які з такой упэўненасцю кідалі ў адну дзіравую кішэню так званай лірызаванай прозы. Колькі разоў мы з Паўлам Бунчакам вярталіся да сваёй асноўнай думкі, што нашае пакаленне — гэта пакаленне бязбацькавічаў праз Першую сусветную вайну, пакаленне, скалечанае дзвюма сусветнымі войнамі.
29 Віцезслаў Незвал, Vitezslav Nezval (1900—1958) — чэшскі паэт, адзін з пачынальнікаў сюррэалістычнага кірунку ў Чэхаславакіі.
30 Уладзімір Рэйсел, Vladimir Reisel (1919—2007) — славацкі пісьменнік, паэт і перакладчык.
31 Рудольф Фабры, Rudolf Fabry (1915—1982) — славацкі паэт, журналіст, шэф-рэдактар некалькіх літаратурных часопісаў, прадстаўнік славацкага сюррэалізму.
32 Павел Бунчак, Pavel Buncak (1915—2000) — славацкі паэт, літаратуразнаўца, публіцыст, перакладчык.
Жыццёвыя шляхі Паўла Горава33, Бунчака, мой уласны такія ж, як і ў Альберта Камю. «Ніёба, матка наша», «Нерэальны горад», «У боязі пошуку» і г. д. Хатнія і сусветныя кантэксты нібы не прыйшлі нам у галаву, не прамільгнулі ў нашых думках. Нават калі ўявіць, што гэта толькі дробязь у параўнанні з творамі сусветнай літаратуры, усё роўна такая ненаўмысная ці хутчэй эпігонская інтэрпрэтацыя іх як дробязей ёсць выяўленнем абмежаванасці: сляпая курыца знайшла зерне. Нядаўнія тлумачэнні агідныя, нават прыгнятальныя, абумоўленыя няведаннем і недаацэньваннем. Увесь перыяд ад Першай сусветнай вайны — амаль паўстагоддзя нашага развіцця — неабходна выцерці і прынізіць, каб тут узнік памежны слуп. Прыходам Мухамеда пачынаецца новае летазлічэнне, новая эра. Прыйшоў да нас выключна сціплы настаўнік і выключна сціплы пісьменнік. Паколькі ж прыйшоў і паколькі ўвогуле прыйшоў да нас, то хтосьці з нас выдумае гіпотэзу, якую немагчыма назваць інакш як фантастычнай, што прыйсцем настаўніка на Кысуцу34 пачынаецца новая эра і адпаведна новая перыядызацыя ў падтатранскай культуры.
Па тэрыторыі гэтай рэспублікі ад вытокаў чалавечай культуры рухаўся нейкі limes35. Хтосьці заўсёды вызваляў нашую краіну. I гэта прызнана афіцыйнай гісторыяй, хоць нам яшчэ ніхто, акрамя відавочных блазнаў, не сказаў, як мы можам пры жаданні вызваліцца з гэтага спрадвечнага становішча геаграфічнага і гістарычнага памежжа. Апошнім часам быў сфармуляваны і прызнаны варыянт такога вызваленчага, сентыментальнага, падданскага, пакутлівага выкладу гісторыі ў вобласці культуры. Прыход Пятра Гала або прыход настаўніка на Кысуцу — гэта хідржы36, новая эра.
Выбачайце, але халера яго дзяры такі выклад гісторыі шматлюднага Падтатранскага краю. He можам штосьці такое наватусвядоміць, атамутым больш гэта варта толькі смеху.
Славацкія погяды, 1965
33 Павал Гораў, Pavol Horov (1914—1975) — славацкі пісьменнік, паэт і перакладчык.
34 Кысуца — рака на тэрыторыі Славакіі, што бярэ свой пачатак каля гары Грычавец і зліваецца з Вагама каля г. Жыліна.
3S Limes — гіст., у пер. з лац. «мяжа».
36 Хідржы — уцёк Магамета з Меккі ў Медыну ў 622 годзе, пачатак магаметанскага летазлічэння.
II
Пра ўшанаванне багоў
Культура як зносіны
Свядомасць культуры
Размовы пра культуру I
Размовы пра культуру II
Размовы пра культуру III
Блуканні па Славакіі
Пра ўшанаванне багоў
Салодкая Марыяна, каханне маё. Або як я магу да вас звяртацца? Божая маці? Пасля некалькіх год я зноў у Парыжы. Відаць, я ўжо канчаткова страціў галаву (ці ад нараджэння і не меў яе), але хачу вам сказаць, што выразны смак мае толькі свабода. Свабода мае такі выразны смак, што ў чалавека з’явіцца жаданне пераадолець смерць голадам. Ведаеце, мужчыны і народы разумеюць адзін аднаго праз дзеянні, справы, рухі, няхай сабе словы і гудуць, верашчаць ці грымяць як заўгодна.
Каля кірмашу з адной з тых грузавых машын, што падобныя да Ноевага каўчэгу і якія ў бруха Парыжа прывозяць вялікую колькасць гародніны, перад носам у мяне выскачыў статны юнак з лёгкім заплечнікам і ў адзенні, якое нагадвае ўніформу: вузкія штаны з тоўстага сукна і такая ж самая сто разоў праная кашуля. Заплечнік салдацкі. Дабрадушны кіроўца або нават і ўладальнік тавару, звернецца да яго з жартам: «Дык мы ўжо тут, пад небам Парыжа. А што? He хацеў бы дапамагчы з разгрузкай? Па дарозе ў нас была прыемная кампанія, прывезлі мы вас задарма, зразумела, але ўсё ж-такі».
А юнак на гэта заліхвацкі кіне свой заплечнік. Той з такой лёгкасцю бразнецца аб зямлю, што ў ім не можа быць больш, чым запасная кашуля і плашч на выпадак дажджу. Яшчэ хвіліна і ён з такім жа спрытам ахайна згрузіць мяшкі цыбулі.
Салют. Узнятым да галавы пальцам юнак пакажа: парадак, мы ў разліку. Ідзе. Каля бліжэйшага ўваходу ў метро азнаёміцца з планам горада. Але не сыйдзе. Чытае газеты і ведае, што метро цяпер бастуе. 3 гэтага прыпынку маладога турыста і з яго паставы немагчыма выявіць, ці ён не задаволены забастоўкай, бо мусіць далей ісці пехатой, або, насуперак гэтаму, натхнёны, што яшчэ дзесьці працоўныя абаранілі права баставаць і што дамагаюцца скарачэння працоўнага часу пад зямлёй.
Чалавеку не абавязкова валодаць назіральнымі і дэдуктыўнымі здольнасцямі дэтэктыва Шэрлака Холмса, каб пераканацца з першай хвіліны, што юнак ці яшчэ хлопчык, толькі што апераны, у гэтым горадзе ўпершыню.
Кіроўца ставіўся да яго прыязна, але крыху іранічна. Ён адрэагаваў ганарліва і рашуча. Падвезлі вы мяне, але калі робіце нацемкі, што мушу вам адпрацаваць, калі ласка. I адмовіўся ад запрашэння ў бістро. Указальным пальцам дакрануўся да галавы на развітанне: маўляў, «Салют», хоць не буду вам нічым абавязаны за ласку. Усё ў ім для вас знаёма, вядома: ганарлівасць, выразны густ. Свой лёгкі напаўпусты палатняны заплечнік нясе так беражліва, быццам бы гэта радар, быццам ідзе не па парыжскіх бульварах, але выходзіць на Рысы ў Татрах. Пальцы засунуў пад лямкі і глядзіць пад ногі. Ніякай турыстычнай зацікаўленасці, ніякага разглядвання жанчын і вітрынаў крам.
Калі вось так сочыце за ім на працягу пэўнага часу, для вас відавочна, што турыстычны Парыж яго не вельмі цікавіць, даўно яго ведае з тэлевізійных праграм і гарадской мапы. 1 не хоча тут нічога купіць. I гэты лёгкі пусты заплечнік, які так ахайна нясе на спіне, для яго быццам датчык, які ўважліва слухае. А што можа слухаць у свае гады юнак? Нейкія свае чаканні, ці пацвердзяцца яны, ці не, слухае нейкае сваё адчуванне.
Дарога вядзе яго да Сены. А далей па беразе да вострава, які спрадвеку плыве па рацэ, як човен катэдры Натэрдам. У часы Цэзара гэта быў нізкі востраў чароту. 3 тых часоў заўважна вырас на чалавечых касцях. Гэта Цытэ, Цывітас, Раён, сэрца горада і краіны.
Юнак, за якім па-бацькоўску сачу, прыйшоў сюды. Прыхінуўся да каменнага парапету, праз хвілю падняўся на руках і ўсеўся на парапеце, каб бачыць катэдру і ўсё астатняе. I ўсё. Сядзіць, глядзіць, марыць. Нарэшце сцягне рукой свой заплечнік на калені. Як заўсёды, выцягне з яго лусту хлеба і пачне адкусваць, змяльчаць яго так, што напружыцца кожная цягліца на яго схуднелым твары. I перажоўвае, старанна перажоўвае яго са сваім бясспрэчна салодкім пачуццём волі. Юнак мог быць змучаны постам, голадам, але не выглядаў на жабрака або беспрытульнага. Гэта адразу кідаецца ў вочы. У тую ж хвіліну каля яго спыняцца дзве прыгажуні, відавочна, парыжскія студэнткі, прапаноўваючы яму набыць часопіс. Юнак не скажа ім: «Я і грошы? Ну вы здагадаліся!» Але прапануе абедзвюм свой кавалак хлеба. I адна, і другая
возьмуць сабе троху і, падцягнуўшыся на руках, сядуць побач з ім на парапеце. Хвілю разам з ім пажуюць. I нічога. Збяруцца і пойдуць далей. Гэта зразумела і натуральна, што аднекуль прыйшоў. Потым ішоў, стаяў, абыходзіў катэдру. Мне гэта так падабалася, што тут жа вырашыў зрабіць сабе пост. Абяцаю, што буду на кожным кроку пералічваць свае франкі ў коруны і пакутаваць. Без гэтага не адчую ані слабасці сваёй коруны, ані моцы франку. А так адразу меў на гарбату прыстойныя грошы. Магчыма, будзеце смяяцца з маёй блазноты, але магу вам сказаць, што ўсё добрае, што са мной тут адбылося, звязваю з узнаўляльнай моцай посту.