Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
Трагічна быць чалавекам. Мой духоўны настаўнік Мігель дэ Унамуно’, вялікі філосаф Іспаніі перыяду
9 Мігель дэУнамуно, Migeul de Unamuno (1864—1936) — іспанскі эсэіст, раманіст, паэт, драматург і філосаф.
Адраджэння, эсэіст і паэт-раманіст, хрысціянскі досвед называе трагічным адчуваннем жыцця.
Што нам застаецца? Што застаецца чалавеку з такім светапоглядам? Чалавеку, дух якога сфарміраваўся пад уплывам хрысціянскага дуалізму? Што рабіць яму цяпер, калі ён знаходзіцца пад пагрозай няпэўнасці свету? У папярэднім артыкуле («Невядомы твар» // «Славацкія погляды», студзень 1940, с. 3) я напісаў, што гэта азначае цяжкую працу і барацьбу, але не песімізм. Чаму не? Чалавек думае, што і ў сваім звычайным жыцці ён павінны быць творцам, нястомным, штодзённым творцам, павінны імкнуцца ім быць; немагчыма не імкнуцца, бо гэта азначала б смерць. Ён жа хоча жыць ці, лепш сказаць, зацяты ў сваім рашэнні жыць. Свет не быў створаны раз і назаўсёды, ён ствараецца кожным з нас больш або менш інтэнсіўна. У чалавеку і побач з ім увесь час ажыццяўляецца працэс творчасці духу, які надае сэнс прыроднаму пачатку. Creatio perpetua10 працягваецца.
3 гэтага пункту гледжання ў процівагу прыродзе і прыроджанаму творчасць духу для мяне больш праўдзівая і рэальная, таму што творчасць — гэта працэс карэкцыі, выпраўлення і дапрацоўкі прыроды.
У мастацтве вынікам працы духу ёсць форма, як і вынікам пачуццёвага жыцця — мноства дзеянняў, прыемных або непрыемных, з якіх шматлікія, а магчыма, і большасць мы не ўспрымаем. Творчасць у процівагу анархіі і хаосу ёсць парадак. Без формы цяжка ўявіць сабе працу стваральнага духу, без формы праца духу бессэнсоўная.
Узнікае пытанне наконт спецыфікі выяўлення формы ў мастацтве. Пасля аналізу літаратурных твораў і твораў выяўленчага мастацтва я прыйшоў да наступнай высновы: форма, фігура ўзнікае ў выніку творчага яднання дзвюх пазіцый: канкрэтнага задання, праблемы і яе вырашэння. Пры гэтым творчая моц выяўляецца як падчас вызначэння праблемы, так і падчас пошуку шляху яе вырашэння. Творчы дух сам сабе стварае перашкоды і, як служка абсалютнай свабоды, бярэ на сябе цяжар іх пераадолення. Мастацкі твор узнікае шляхам вырашэння
10 Creatio perpetua — з лац. «стварэнне вечнага».
вызначанага кола фармальных праблем. Некаторыя з гэтых праблем вечныя, знаходзяцца ў той матэрыі, якую выкарыстаў дух для свайго выяўлення. У вербальным творы — гэта праблемы маўлення, у выяўленчым мастацтве — паверхні і яе мяжы, дзе павінны змясціцца аб’ёмны вобраз, а ў скульптуры — аб’ёмна-рэльефныя. Да таго ж праблемы, у прыватнасці праблемы разнавіднасці твора, абумоўліваюць спецыфіку формы.
Пэўныя фармальныя праблемы перыядычна змяняюцца ў адпаведнасці са зменай духу часу. Іншыя мастак вызначае сабе сам. Такія мадыфікацыі і змены фармальных праблем, а адпаведна мастацкіх форм вербальных і выяўленчых твораў, ёсць або мусілі б быць прадметам вывучэння гісторыі выяўленчага мастацтва і літаратуры.
Доказам таго, што гаворка ідзе не пра чысты або «бяздушны» фармалізм, ёсць венская школа гісторыкаў мастацтва.
Макс Дворжак11, удасканаліўшы ідэі і навуковыя метады сваіх настаўнікаў — Вікгофа і Рыгла12, выпрацаваў у рэчышчы неарэалізму новае паняцце гісторыі мастацтва. Даказаў сваёй грунтоўнай працай, што гісторыю мастацтва трэба разумець як гісторыю духу. Паводле Макса Дворжака, якога немагчыма назваць чыстым, а тым больш бяздушным фармалістам, асновай гісторыі мастацтва ёсць змена форм. Згодна з яго тэорыяй, мастацтва развіваецца няспыннай плынню,уякой мастацкі твор, адметная індывідуальнасць становяцца элементам эвалюцыйнага працэсу. I гэты працэс развіцця не абмежаваны ні культурай, ні гісторыяй, ні эстэтычнымі нормамі. Ён з’яўляецца аўтаномным, а яго аснова — змена форм. Па сутнасці, гэта развіццё фармальных і творчых праблем. I нарэшце яшчэ адна прычына гэтых змен абумоўленая зменамі ў агульным духу часу.
Венская школа, а менавіта Рыгл, даказала, што ў гісторыі мастацтва не існуе заняпаду, а ёсць толькі
11 Макс Дворжак, Max Dvorak (1874—1921) — ураджэнец
Чэхіі, аўстрыйскі мастацтвазнаўца, член Венскай школы мастацтвазнаўства.
12 Франц Вікгоф, Franz Wickhoff (1853—1909); Алояс Рыгл, Alois Riegl (1858—1905) — аўстрыйскія гісторыкі мастацтва, члены Венскай школы мастацтвазнаўства.
развіццё. Паміж антычным мастацтвам і хрысціянскім няма бездані. I готыка побач з антычным мастацтвам не з’яўляецца заняпадам. У духу хрысціянства і з пазіцыі звышнатуралістычнага погляду яна фарміравала іншую, а ў дачыненні да антычнасці нават супрацьлеглую, праблематыку.
У пацвярджэнне той думкі, што ў самой праблеме формы выяўляецца не толькі творчая моц духу, але і яго скіраванасць, дастаткова згадаць адзін яскравы прыклад з гісторыі мастацтва: з Гётэ ў XIV ст. распачынаецца ўласна Рэнесанс. Гётэ, закрануўшы праблемы формы, адчыніў дзверы для жывапісу на сто гадоў. Гатычны мастак спірытуалістычна скіраванага духу мог выявіць на адным і тым жа малюнку некалькі сцэн, напрыклад: бічаванне Хрыста, крыжовы шлях і ўкрыжаванне — таму што не звяртаў увагі на прастору, а засяроджваўся толькі на ідэйным змесце і ўзаемасувязі выяўленых сцэн. Ён насыціў і нават перанасыціў свой малюнак персанажамі, што ўзносіліся ў прасторы, пазбаўленыя фізічнай вагі. Гётэ зразумеў, што малюнак мусіць мець цэнтр, так званае вока гледача або мастака. Яшчэ адным вынаходніцтвам Гётэ быў прынцып размяшчэння фігур: ён паставіў чалавека на зямлю, у выніку чаго сутыкнуўся з праблемай прасторы і перспектывы.
Аналогіяй у літаратуры было б параўнанне трагедыі Карнэля з сярэдневечнай містэрыяй.
Гісторыя выяўленчага мастацтва і літаратуры можа нам прапанаваць мноства прыкладаў таго, як змяняецца, мадыфікуецца форма ў сувязі са зменай праблематыкі, духу. I ў мастацтве слова існуюць разнастайныя формы літаратурных твораў і адпаведныя жанры, а не нязменныя формулы, жбаны, якія напаўняюцца розным зместам.
Эпохі, што засведчылі свой недавер да формы, былі непераканаўчымі, слабымі. Спрашчэннем формы, засяроджваннем на тэндэнцыйнасці і сацыяльным утылітарызме характарызуецца мінулае дваццацігоддзе нашай літаратуры.
Пра неістотнасць формы можа казаць толькі нятворчая і некультурная асоба. Калі б чалавек адмовіўся ад формы і стылю як сукупнасці форм усіх складнікаў жыцця, адмовіўся б і ад выключнасці культурнага чала-
века, таму што ўся еўрапейская культура — культура па сутнасці гуманістычная, гэта значыць культура і культ формы. Форма — гэта яе аздабленне і шлях узвышэння, таму немагчыма ад яе цалкам адмовіцца нават у самыя неспрыяльныя часы. Менавіта разважаннямі пра форму, пра рэч, якая, паводле вульгарных уяўленняў, абсалютна нежывая, можна прыйсці да аптымістычнай высновы: Еўропа ні ў часы роспачы, ні ў часы бязладдзя ніколі не адмаўлялася і не адмовіцца ад усведамлення адзінства, універсалізму, прапанаванага хрысціянствам. Еўропа з аднаго боку жыве хрысціянствам, а з іншага не пазбаўленая духоўнай повязі з гуманістычнай культурай, повязі, якую стваралі і ствараюць усе творчыя душы.
Пужае грукат зброі на полі бойкі? Трэба бачыць і супрацьлегласць хаосу і цэнтраімклівых сіл — парадак, дысцыпліну ў самых разнастайных відах творчасці чалавечага духу. Хацеў бы засяродзіць увагу на наступным факце: ва ўсіх нацыянальных літаратурах, ва ўсіх галінах навуковых ведаў разглядаецца адна і тая ж праблема, якая вырашаецца аднолькава або вельмі падобна.
Паэзія, выяўленчае мастацтва, літаратура, навука — відавочныя кайданы Еўропы. Але чым можна адказаць на меркаванне, што сёння смешна і несвоечасова казаць пра ўніверсальнасць Еўропы?
Я хрысціянін, які жыве думкай пра абавязковасць і неабходнасць стваральнай дзейнасці духу. I як хрысціянін я ніколі не мог адмовіцца ад ідэі ўніверсалізму і магчымасці дасягнуць яго.
Якая выснова ў дачыненні да нашай нацыянальнай літаратуры можы быць сфармулявана зыходзячы з гэтых разважанняў?
Духоўнае намаганне дзеля формы, стылю — гэта адзін з асноўных складнікаўжыцця, адпаведна і нацыянальнага таксама. Творцу дастаткова выконваць свае павіннасці і надындывідуальныя абавязкі — гэта значыць ствараць сапраўднае мастацтва, каб быць карысным народу. Ён не мусіць быць агітатарам, барацьбітом, палітычным прамоўцам. Сапраўднае мастацтва будзе тым болып карысным народу, чым менш яно будзе абцяжаранае службовымі, тэндэнцыйнымі і іншымі пажаданнямі ўтылітарных дактрын. Падкрэсліваю яшчэ раз: славацкая
літаратура, як і іншыя нацыянальныя літаратуры, не мае іншай праблематыкі, як тая, што ўласцівая мастацтву ўвогуле — праблематыка формы.
Чаму?
Таму што мы духоўна дараслі, духоўна вызваляемся і мудра верым у стваральную моц духу, верым у выключную місію культуры.
Славацкія погляды, 1949
Слова да дыскусіі
Пра даклад Матушкі13 скажу сцісла. Узрушанасць, думкі, водгукі, якія ў нас выклікаў прадстаўлены ўчора, а перад гэтым хутка прачытаны даклад, яшчэ занадта свежыя, каб можна было даваць ацэнку. Матушка казаў пра сучасную славацкую прозу наўмысна прыдзірліва, месцамі празмерна жорстка, але тым не менш, што да мяне, магу зазначыць: нарэшце за апошнія дзесяць год хтосьці акрэсліў агульны стан нашай сучаснай прозы! У гэтым і ёсць не толькі першынство, але і заслуга, бясспрэчная заслуга Матушкі. Ужо само намаганне стварыць цэласны вобраз нашай сучаснай прозы, імкненне ахапіць і ахарактарызаваць цэлы перыяд, супярэчлівыя з’явы і творы, зрабіла працу Матушкі яшчэ болып мудрай і дальнабачнай, а яго высновы — яшчэ больш пераканальнымі, рэальнымі.
Дакладу Матушка пра сучасную славацкую прозу папярэднічала кніга Іржы Гайка14, якая прадстаўляе нам, бясспрэчна, больш цэласны вобраз, вобраз супольнага намагання чэшскай і славацкай літаратуры, чаго да гэтага часу не рабіў ніводны крытык. I Гайка, і Матушка, ставячы за мэту абагуліць творчы досвед апошняга дзесяцігоддзя, фармулююць праблемы ў болып шырокім кантэксце, уздымаюць нашую літаратурную дыскусію на больш высокі ўзровень. Ад удзельнікаў нашай перад’ездавай кампаніі залежыць, ці будуць удасканаленыя асноўныя пастулаты гэтых прац, удакладненыя ідэі, паглыбленыя і пашыраныя намаганні нашых літаратараў. Абедзве працы прасоўваюць нашую перад’ездаваю дыскусію значна наперад.