Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка

Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
Мы ўсе з задавальненнем пасмяяліся. А я сказаў; «Ну, бачыце, кабылка лесніка і то разумее, а вы не хочаце».
Ну? Mae суразмоўцы моўчкі паківалі галовамі. Пакуль камель быў на сваім першапачатковым месцы, ніхто не звяртаў на яго ўвагі і нават кабыла лесніка яго не баялася. Але цяпер сапраўды выглядае як дракон або злосная сабака. Аднак мае пупок. А пупка на бруху, наколькі мне вядома, не маюць ані дракон, ані сабака. «Дык тады скажыце, што гэта будзе?» — дапытваліся ў мяне.
«Нічога. Толькі тое, што бачыце», — адказваў я, а бачыць можна што заўгодна. Спачатку гэта быў бук, што двое хлапцоў не абдымуць. А цяпер? Кабылка лесніка спужалася так, нібы ўбачыла смерць або прывід.
Так каля мяне спыняліся людзі, садзіліся ў падстрэшку. He хачу перабольшваць, але мой аб’ект стаўся для іх пэўнай сенсацыяй. Хоць у гутарцы яго згадвалі толькі слоўкам, нацемкам.
«А падабаецца вам?» — пытаўся я. Ці падабаецца ім такі аб’ект каля дарогі, не маглі мне адказаць. Але сказалі мне наступнае: «Раней тут было неяк пуста».
Пуста? Я здзівіўся, бо трактарыст, які не сказаць каб надта знаецца ў культуры, дакладна перадаў маё ўласнае адчуванне.
«Сапраўды пуста», — пераканаў мяне. А потым яшчэ дадаў: «Як цяпер у нас дома, — мелася на ўвазе вёска, — раней у падворках быў хоць «натонь»52.
52 Натонь (слав. naton) — гіст., камель ссечанага дрэва.
У тым лясным асяродку і пры тых умовах не магло быць нічога больш натуральнага, як тое, што лясному працаўніку з вёскі мой камель нагадваў натонь.
Старажытнае слова «натонь» зачаравала. Яно паходзіць з кораня «тэнці», «таць» і абазначае камель, на якім секлі паленне, адсякалі галаву пеўням. Гэтым словам абазначаецца не толькі аб’ект, але і прыемнае месца, якое асабліва было да густу мужчынам. Натонь звычайна размяшчаўся пад магутным дрэвам: грушай, ліпай або клёнам — якое захоўвала хату, нібы зялёная заслона, ад пажару. Дастаткова мне было сказаць «натонь», як усе пачыналі пра яго размову. Натонь быў летнім халадком, дзе з ахвотай сядзелі дзяды, хлопцы, што майстравалі гонт або падстрыгаліся машынкай у нядзелю да абеда, перш чым ісці ў касцёл. Яны пацвердзілі мне, што натонь у іх свядомасці шанаванае месца, як і печ, прыпечак або парог у хаце. Дрывасекі і фурманы, тыя традыцыйныя з заўсёдным конскім пахам і тыя новыя з трактарамі, пастухі і леснікі ахвотна каля мяне спыняліся. Вечарамі прыходзілі пагаварыць. Сядзелі мы разам на нашым мадэрновым натоні, а калі цямнела, то пад сцяной.
У нязмушаных гутарках пра ўсё і ўласна ні пра што вяртаюся выпадкова, без намеру раскрыць сваю задуму, да старой кукучынавай53 тэмы: маці кліча, чым застаецца на зло сваёй бядноце прыцягальнай, захоўвае хараство. Калі б ваш дом захапіў пажар, калі б надышоў атамны судны дзень, што бы вы найперш ратавалі? Між іншым раскажу ім гісторыю, якую лічыў абсурднай.
Тэрыторыя пад Дуклай, з якой немцы эвакуявалі жыхароў, ператварылася ў пекла. Але засталася там на
53 Марцін Кукучын, Martin Kukucfn (1860—1928) — славацкі пісьменнік, празаік, драматург, публіцыст; адзін з прадстаўнікоў рэалістычнага кірунку ў славацкай літаратуры. Кукучынавая тэма — гэта эмігранцкая тэма, тэма сталага смутку чалавека па сваёй Радзіме. «Маці кліча» (1926) — яго раман пра харвацкіх эмігрантаў у Чылі. Твор заснаваны на аўтабіяграфічным матэрыяле: Кукучын усё сваё жыццё пражыў па-за межамі радзімы, у тым ліку жыў і працаваў лекарам у Чылі, дзе было шмат харвацкіх эмігрантаў. «Маці кліча» — раман пра непарыўную сувязь чалавека і Радзімы, якая заўсёды кліча яго да сябе.
вышэйшым баку Свіднічкі ў апошняй хаце адна сям’я, Фрэгаўцы, мовай і выглядам — сінявокія, бялявыя ўкраінцы, імем — бясспрэчна румынскія валохі; корань «фрэга» — французскі адпаведнік «froid» — выразна сведчыў пра румынскае паходжанне. Калі б мы пераклалі іх прозвішча, былі б гэта Зімоўцы. Праз сялянскую ўпартасць Фрэгаўцы апынуліся ў пекле. Дзень і ноч на працягу некалькіх тыдняў свяцілі ім аднолькава белым святлом няспынныя выбухі. Калі ўжо нарэшце немагчыма было трываць, бацька Фрэга ўзяў акраец хлеба, сала і мяса, маці Фрэгава — пярыны, сын, яшчэ зусім малы хлопец, павёў карову, і так накіраваліся пад тым дажджом выбухаў уверх на другі бок, да рускіх. Было гэта неверагодна: дайшлі ўсе. Ніхто не хацеў ім паверыць, прывялі іх у лагер. Такая карова тут была сапраўдным цудам. Прывязалі яе да генеральскага намёта. Малады Фрэга яшчэ жыве і можа пацвердзіць, што я ні словам не схлусіў. Але было ім мала, што выратаваліся з таго пекла. Згадалі, што пакінулі дома калоды з пчоламі. I толькі ўявіце сабе, які вар’ят наш чалавек, пра што думае: яны вярнуліся ў тое пекла па тыя калоды!
Mae суразмоўцы ўвогуле не лічылі паводзіны Фрэга неразумнымі. Чалавек, мабыць, і не ведае, што для яго найбольш важнае. Адзін з іх вярнуўся б па сямейную біблію, а іншы? Кожны мае штосьці сваё, без чаго жыццё губляе сваю асалоду. А адзін з маіх суразмоўцаў у адказ расказаў гісторыю свайго сябра. Той быў ужо майстрам у Свіце пад Татрамі, збіраўся ажаніцца. Запрасіў бацькоў, пазнаёміў іх са сваёй абранніцай. Усё выглядала так, што сябра ажэніцца. Але так не сталася. I цяпер сябар кажа, што добра, напэўна, добра, што гэтага не адбылося. Сабраліся разам маладыя і старыя на шпацыр. Усё ў парадку, але бацькі прыгадалі: «Сын, ты яшчэ не паказаў нам могілкі». 1 на могільніку ўсё перайначылася. «Сын, ты б нас пахаваў у неасвечанай зямлі».
Слова за словам, гісторыя за гісторыяй. Іншы суразмоўца ў сувязі з гэтым спытае: «Хлопцы, а што думаеце, чаму наш зямляк, мільянер, чыталі ж у газетах, прыедзе дадому не на драўляным возе, як калісьці, нават не на амерыканскай машыне, а адразу на рэактыўным самалёце? Той хлопец, наш зямляк, па радыё кажа,
што прыехаў сюды па гандлёвых пытаннях. Але я так не думаю! Я думаю, што тут нешта іншае. Раней ехаў хлапец у Амерыку, каб пасля вярнуцца дадому і хоць раз у жыцці напаіць усю карчму, а цяпер? Як кажуць, чалавек ідзе ў нагу з духам часу: калі хочаш мець нейкую вагу, прыляціш на сваім самалёце. Хлопцы, але ж зарабляем дастаткова. Ужо кожны з нас пабудаваў хату. 1 што? Спустошым Паляну хутчэй, чым немцы. Тыя не паспелі яе спустошыць, але ў нас гэта атрымаецца да апошняга драбочка. Гэта будзе прыгажосць — начыста спустошаная Паляна! Таму ўшануем. Хаця б ушануем, калі з-за нейкіх незразумелых прычын робім так абсурдна».
У памяці генія роднай мовы захоўваецца такое паняцце: ушаноўвацца. Сем’і, роды, вёскі, плямёны, калі не варагавалі, дык ушаноўвалі адзін аднаго ахвярамі, гасцінцамі, выбранымі і найлепшымі дарамі сваёй зямлі, свайго розуму; ушаноўвалі тым, што прымалі вас паміж сабой. Калі ж ужо нічым іншым вас ушанаваць не маглі, ушаноўвалі хаця б ежай і напоямі. Фраза паглынае ўсё. «Ушанаваць» паступова стала азначаць толькі заздравіць адзін аднаго чаркай, напіцца. I тым не менш, гэтыя людзі ўмеюць ушанаваць чалавека.
Галоўная плошча сталіцы Мангольскай народнай рэспублікі Улан-Батару ўтвораная копіямі: копіяй ленінградскай коннай скульптуры Пятра Вялікага, копіяй ленінградскага палаца адміралцейства з маяком і вежай, копіяй маўзалея перад ампірнымі фасадамі ўрадавага будынку, гатэля «Байкал» і крыху далей музея, ці храма культу асобы. Літаральна паводле гэтай жа канцэпцыі ў нашай роднай Татраніі паўстаў горад Варашылаўград, сёння Нова Дубніца. На фоне паломніцкага хутара з кальварыяй народны мастак неславацкага паходжання скампануе новы горад, дзвюма дамінантамі якога будуць копіі ленінградскага палаца адміралцейства і яшчэ нейкай — дзеля адрознення — кітайскай пагады54. У краіне мангольскіх пастухоў і на Паважы, на візуальным і культурным фоне Трэнчына і рымскага Лаўгарыцыя паўстане аднолькавая манументальна халуйская архітэктура.
54 Пагада — будысцкае або індуісцкае збудаванне культавага характару ў выглядзе шмат’яруснай вежы.
Чалавек тысячагоддзямі абараняецца ўшанаваннем. Нічога іншага не прыдумаў. Толькі тое, што будзе сябе ўшаноўваць, што заслугоўвае ўшанавання.
Нашыя архітэктары і скульптары наважваюцца зноў разважаць, нясмела і невыразна, пра стварэнне жыццёвага асяроддзя. Аднак этнолагі кажуць пра гэта вельмі дакладна. Кажуць пра ўшанаванне ўзвышшаў і жылля ў тым найстарэйшым і найсучаснейшым сэнсе слова. Узвышшы (заўсёды прыгожыя і што істотна — бяспечныя) такія, як Капітолій ў Рыме, Градчаны ў сталіцы нашай рэспублікі, плошча Пантэону ў Парыжы (з назвы старой катэдры ніжэй Пантэона: Saint-Etien-duMont55 відавочна, што гэта было ўзвышша, нават гара) або замак у Браціславе, або Дэвін на сутоках Маравы і Дуная былі заўсёды населеныя, ушанаваныя, былі месцам і аб’ектам культаў родавых, племянных і народных бостваў і сімвалаў.
Ніякі народ не ёсць сённяшні. Кожны абараняецца ад чужых багоў, нават калі гэта па-сучаснаму называюць, напрыклад, амерыканскім стылем жыцця. Бароніцца сваёй гістарычнай свядомасцю супраць унутранай несвабоды, супраць разбэшчанасці ў пэўным сэнсе слова. Па тэрыторыі нашай рэспублікі з незапамятных часоў перамяшчаўся з поўдня на поўнач або з захаду на ўсход і наадварот limes Romanus56. 3 гледзішча ўладных цэнтраў заўсёды мы былі і будзем ускраінай. Гэта ўсведамляюць лясныя працаўнікі з-пад Сладковічавай Паляны так, як і пражане, як сённяшнія народы, і як усведамлялі гэта плямёны, што сышлі ў нябыт. У разуменні чалавечага становішча няма малых народаў.
Два шчаслівыя тыдні пражыў я на дне нядзейснага кратэра вулкана пад дзікай Палянай і Вепрам у прысутнасці і кампаніі паэта і святара Андрэя Сладковіча так, як і сёння, зноўку чалавек на шляхах, перажываю свой тыдзень у Парыжы ў кампаніі А. Мальро. Mary вам сказаць, што там, дома, пад Сладковічавай Палянай гарэла мая галава, як і цяпер тут, у Парыжы.
55 Сэнт-Эцьен-дзю-Мон — царква ў Парыжы, што знаходзіцца на Монтань Сэнт-Жэнеўеў недалёка ад Пантэона.
56 Limes Romanus — у пер. з лац. «рымская мяжа»
Для Мальро вялікая скульптурная творчасць заканчваецца Майолем. Радэн для яго ўжо літаратура. Але тут нічога не заканчваецца; пакуль жывём, нічога не заканчваецца, у тым ліку не заканчваецца і вялікая творчасць у скульптуры. Як скульптары мінулага, заканчваючы Майолем, стваралі боствы, так сённяшнія скульптары намагаюцца стварыць рэальныя аб’екты. Штосьці агульначалавечае, штосьці, з чым кожны пагодзіцца, што кожнага кране. Гэтая татальная вайна пакінула ўзрушанае, расчараванае, скептычнае чалавецтва. У скульптуры таксама запанавала скептычнасць да чалавечай постаці. 3 ёй, менавіта з ёй звязана найболып адмоўных асацыяцый, занадта шмат ідэалогіі, сімволікі, адным словам, літаратуры. Трэба яе ад гэтага пазбавіць. Можна меркаваць, што праз абстракцыю зноўку прыйдзем да літар, уласна пісьма. Калі б чалавецтва хацела выявіць крык пакуты толькі літарамі, то не паразумелася б, бо і сёння мовы застаюцца нацыянальнымі.