Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
Чым далей, тым з усё болыпай пільнасцю ставяцца да інвентара сметніцы. Ужо было шмат дасведчаных вучоных (некаторыя нават праславілася), якія прапанавалі спосаб арганізацыі гэтай сметніцы гісторыі як сусветнага музея. У гэтай сувязі належыць прыгадаць хаця б Макса Дворжака, які арганізаваўяго згодна з канцэпцыяй «Мастацтва як выяўленне духу».
У гісторыі ўвогуле, і гісторыі мастацтва ў прыватнасці мастацкі твор, геніяльны ці другасны, служыць як дакумент, доказ, ілюстрацыя чагосьці: матэрыяльнай культуры або густу часу, росквіту ці заняпаду пэўнай эпохі; у агульнай гісторыі ён ёсць пацверджаннем пэўнай эстэтычнай канцэпцыі або элементам у развіцці скульптуры ці архітэктуры. Выдатныя мастацкія творы, рэпрадукаваныя ў гісторыі, былі вядомыя як дакументы, і нават у невыразных рэпрадукцыях трактаваліся менавіта так. Такім чынам як крытэрый (і аргумент) узнік і замацаваўся наступны погляд: мастацкі твор — гэта дакумент таго, да чаго мы імкнуліся.
Мастацкія творы, апублікаваныя ў пыхлівых працах па гісторыі мастацтва, не ўздзейнічалі якраз сваёй непасрэднай натуральнасцю, не мелі нават чытачоў, акрамя акадэмічнай публікі і вузкага кола спецыялістаў.
I тут Андрэ Мальро здзейсніў вынаходніцтва, якое нам сёння падаецца звычайным і натуральным: наважыўся на прыгодніцкі шлях тысячагоддзямі чалавечай культуры.
Аўтар «Чалавечай долі», не задаволены ці расчараваны, шукаючы адказы на ўласныя пытанні і пытанні сваіх сучаснікаў, выправіўся ў прыгодніцкі шлях да мінулага,
тысячагоддзямі чалавечай культуры і выявіў... Скажыце, няўжо не цудоўным ёсць адкрыццё, што чалавецтва мае найстарэйшую дакументацыю сваёй дзейнасці. Якая статыстыка тут можа быць? Слоўная памяць сягае толькі да часоў Гамэра, тры тысячагоддзі, выяўленчая — ажно да калыскі, да паляўнічых на мамантаў, краманьёнцаў, да забытага раю ў Сахары. Як сябе чалавек паводзіў, як выяўляўся на зваротным шляху адтуль сюды? А як будзе надалей? Верагоднасць тут атаясамліваецца з упэўненасцю: чалавецтва і надалей будзе ўшаноўваць памерлых, г. зн. саміх сябе, з усведамленнем уласнага лёсу пакладзе камень на магілу. Чалавек спрадвеку агучваў свае жаданні, замаўляў і чараваў з боствамі так, як сённяшнія грыбнікі, маці або паэты. Няхай з вамі нічога не здарыцца, няхай з вамі нічога не здарыцца. Або: баравік, баравік, пакажыся мне. На сцяне пячоры намаляваў антылопу або быка са стралой у целе. Кажу вам, калі мы здолеем намаляваць такога прыгожага звера, то было б дзіўна, калі б потым ён не сустрэўся нам на паляванні, г. зн. у рэальнасці. Такім спосабам чалавек смялеў, мужнеў.
На гэтым шляху да мінуласці Андрэ Мальро сустрэўся з творамі, якія насуперак часу, насуперак тасячагадовай аддаленасці, невыразным гістарычным сувязям, насуперак ужо дастаткова незразумелым культам і набажэнствам, адкрываліся яму, хвалявалі. 3 трыццаці тысяч твораў выбраў гэтыя. I так узнік цудоўны «Уяўны музей», творчая і філасофская «Легенда вякоў» Гюго. Узнік Пантэон несмяротных твораў усіх часоў і народаў (а паміж імі і нашыя багі з трыфорыя катэдры Святога Віта).У эсэ.якімі пачынаюцца асобныя раздзелы «Уяўнага музея» Мальро раскрывае, абапіраючыся на скульптуру, сваё разуменне творчасці і культуры, асэнсоўвае і сваю літаратурную творчасць, адказвае на асноўнае пытанне свайго часу.
Спасылаючыся на святога Аўгусціна (варта згадаць, што спасылаецца на яго і Альберт Камю), Андрэ Мальро робіць выснову, што чалавечы лёс — гэта творчасць, стварэнне прадметаў мастацтва, якія ўшаноўваем, якія для нас былі і назаўсёды застануцца добрымі, якія не страцяць сваю веліч, калі хочаце, не перастануць нас хва-
ляваць, умацоўваць нашую самасвядомасць, дапамагаць нам жыць з усведамленнем усіх магчымых катастроф, якія, магчыма, нас чакаюць. Часам скульптура працавала на ўладу; але ў імкненні надаць ёй боскасць, стварыць ёй бляск, не стварала нічога. Рымскі імперыялізм нічога не стварыў у скульптуры. Засталася пасля яго толькі вядомая рымская ваўчыца, што ўзгадавала заснавальнікаў горада Ромула і Рэма, але і яна твор этрускаў; Такім жа бездухоўным у скульптуры бьгў і французскі класіцызм, які пераймаў грэчаскае мастацтва, уласна рымскія копіі грэчаскіх твораў. Пры жаданні можна зразумець метафару: сапраўдная творчасць — гэта творчасць сапраўдных багоў. Сапраўдных. Адразу ж паўстае пытанне: якія багі сапраўдныя, а якія не? Можна было б скарыстаць прафесійны слоўнік мастакоў, каб сказаць, чым ёсць, напрыклад, тая літаратура, ідэалогія і прапаганда ў выяўленчым творы. Пра гэта мы маглі б тэалагічна (або дагматычна) спрачацца стагоддзямі, як спрачаліся пра наміналізм і рэалізм у сярэднявечнай філасофіі. Але спярша паглядзім на гэта. Выставім гэта: няхай кожны паглядзіць. Выяўленчае мастацтва, калі яго выставім або рэпрадукуем комплексна, ва ўсіх жанрах, з усіх стагоддзяў, кантынентаў, здольнае пераконваць і абараняцца ад гвалту. Калі хтосьці ўсё ж спрабуе яго класіфікаваць, можна гэта зрабіць па-рознаму, толькі не размяжоўваючы на дзве часткі паводле двух уладных полюсаў — на заходнюю і ўсходнюю, на прагрэсіўную і рэакцыйную, на мінулую і будучую, на тую, што была актуальная да нашага летазлічэння, і тую, наіпую, іншую, новую, маладую, якой належыць будучыня. Калі маеце перад вачыма ўсё гэта выстаўленае або рэпрадукаванае, паспрабуйце дастасаваць да гэтага нейкую сваю апошнюю тэндэнцыю, паспрабуйце рэдукаваць гэта да аднаго тэзісу, восі, хаця б да восі вечнага рэалізму або прагрэсу. Гэта немагчыма, не атрымаецца нават дзеля жарту. Або паспрабуйце гэта падзяліць, сцвердзіць: менавіта туг, у гэты час узнікае новая творчасць, новыя боствы, новая гісторыя. Кожная маладосць прыходзіць, зачараваная сваёй навізной; чым большай колькасці кайданоў пазбавілася, тым лягчэйшай пачуваецца, тым больш перакананая, што ляціць. Гэта жорстка, але варта зазначыць, што ў яме, у якой чалавек
дакапаўся ажно да самага дна сваёй мінуласці, кожны ніжэйшы ўзровень культурнай глебы больш насычаны колерамі, чым папярэдні; кожны гарызонт, як гэта называюць геолагі, абазначае адну эру, а ў гісторыі ведаем іх некалькі, шмат. Археалагічныя гарызонты, эры ў гісторыі не сведчаць пра тое, піто свет нязменны, хутчэй наадварот. Але ўсё ў мастацкай культуры ад Алтаміры да Пікасо, нават калі гэта толькі некалькі тысячагоддзяў, ёсць амаль вечнасць. Чалавек, яго лёс, заўсёды і ўсюды застаецца аднолькавым. Тут зноўку выяўляецца і абнаўляецца, хоць бы толькі для нас, сувязь слоў і працэсаў мыслення: культ і культура. Культ — гэта аб’ект, што ўшаноўваецца, асоба, продак, думка, вынайдзены плуг, ткацкі станок, месца, краіна — усё, што ўшаноўваем, а ўшаноўваем таму, што гэта ўшаноўвалі і нашыя продкі, бо для іх гэта было добрым або нават святым; уласна ўшаноўваем у тым сваіх продкаў. Культ — слова, прадмет і спосаб ушанавання, асабісты, сямейны, нацыянальны, дзяржаўны, рэлігійны або міжнародны. Адпаведна культура — сукупнасць аб’ектаў, якія ўшаноўваем, сукупнасць культаў.
Для нас гэтыя ўзаемазвязаныя словы і працэсы мыслення і адпаведна іх выяўленне, пераблыталіся, зневыразніліся ажно да такой ступені, што нас можа абурыць як правакацыя, калі хтосьці нам скажа, што культ асобы не ёсць шкоднае, а наадварот культ, ушанаванне асобы настолькі ж старажытная з’ява, як чалавечая культура. Чалавечая культура жыве і абагачаецца, адпаведна з’яўляюцца і новыя культы. Культ невядомага салдата. З’явіўся культ марафонскі, у нас — культ вызваліцеля, культ дзяржаўнай моцы, Міжнародны дзень жанчын, з’явіліся міжнародныя культы вядомых асоб, кіназорак, культ касманаўтаў. Ёсць культы асабістыя, сямейныя, племянныя, народныя і міжнародныя. Ёсць культы містычныя, таямнічыя і крывавыя. Ёсць культы гвалтоўныя, уладныя, культы вернікаў і тых, хто не верыць, культы ўладароў, культы крыніц, лясоў і святых месцаў. Вялікія культурныя народы маюць шмат нацыянальных культаў, асабістых і міжнародна прызнаных. Іншыя народы маюць толькі свае хатнія, малыя культы, якія звонку ніхто не толькі не ведае, але і не ўшаноўвае, не прызнае. Заваёўнік Цэзар з вялікай
пагардай казаў пра народзікі без культу (яны, безумоўна, мелі культы, сваю культуру, але не мелі моцы прымусіць заваёўніка звярнуць на іх увагу). Народы, вызваленыя рымскімі заваёўнікамі, з удзячнасцю пераймалі культы сваіх выратавальнікаў, узводзілі не толькі храмы найвышэйшаму богу Юпіцеру, але і скульптуры боскім цэзарам. Заваяваная Грэцыя заваявала Рым, але такая слава з погляду рымляніна магла значыць толькі адно: толькі пасля таго, як мы вас заваявалі, змаглі вы ў Рыме асталявацца.
Гэты твор Мальро сапраўды ўразіў як геніяльнае вынаходніцтва. Кожны хацеў яго мець і выкарыстаць. Бібліятэка з вялікім «Б» тут ужо даўно існуе і кожны яе мае, дзякуючы адкрыццю кнігадрукавання Гутэнбергам. Навошта існуе дасканалая рэпрадуктыўная тэхніка? Менавіта каб далучыць нас да выяўленчага мастацтва. Услед за творам Мальро, вялікія выдавецтвы пачалі актыўна друкаваць творы выяўленчага мастацтва ў самых дасканалых рэпрадукцыях, бо кожны хацеў мець сваю хатнюю галерэю, свой уяўны музей. Ва ўсім свеце памяць сярэдне адукаванага чалавека пашырылася і паглыбілася на тысячу малюнкаў, узнік і павялічыўся інтарэс да музеяў, галерэй, выстаў сучаснага мастацтва. Чалавек, напрыклад, даведаўся, што ў Францыі ў музей ходзіць больш людзей, чым на стадыёны, хоць большасць не ведае, як адзначыў і сам міністр, што ёсць мастацтва. Сапраўды, чалавеку неабавязкова штосьці ведаць пра мастацтва, каб яно яго вабіла ў Пантэон, у Луўр: прайсціся, падумаць сярод багоў.
Усім гэтым, пра што тут так цьмяна разважаю, я хацеў бы давесці вам толькі тое, што іх рэспубліка адчувае сябеўдобрай форме, кажучы спартыўнай тэрміналогіяй. У гэтай рэспубліцы і замежнік сябе адчувае спакойна, свабодна, як у добра забытым доме. Тут столькі прысутных Людзей. Рэспубліка падаецца вам Паселііпчам. He толькі Генерал і Міністр. Але ўласна яны найбольш выразна характарызуюць стан.
Дарагая, салодкая Марыяна. Так. Значыць так.
Звычайныя чалавечыя стасункі выяўляюцца ў словах: прыйшоў цябе пабачыць, як маешся, як здароўе. Хвілю ў цябе пабуду, пагаворым. Гэтая сустрэча будзе нам абаім прыемнай. Калі чалавек, напрыклад, бацька, які пабыў