Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка

Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
Скульптура пачынаецца з каменя, пакладзенага ў галаве магілы, каменя, пастаўленага на месцы пахавання. Камень ёсць камень, але абазначае яшчэ і манумент чалавечага лёсу, пашану да яго. Сёння гэта таксама аб’ект. Калі паставіце гэты аб’ект на траву дзіцячай пляцоўкі, будзе дзіцячым лабірынтам і горкай, прадметам дзіцячай цікавасці. Калі паставіце яго ў загон з малпамі ў заапарку, будзе агароджай. На плошчы перад будынкам Акадэміі адтуліны лабірынта будуць пазіраць на вас перфараванымі ранамі свайго матэрыялу, як бог Янус, але сучасны, скіраваны адначасова ў мінулае і будучае, перад сабой і за сябе і адначасова ва ўсе бакі. Ці ёсць гэтыя аб’екты сапраўды атаясамленнем бостваў? Думаю, што так. I здзіўляе мяне тое, што і ў гэтай сувязі прысутнічае Андрэ Мальро, дарэчы, міністр, сёння міністр. Прысутны не толькі тут, на выставе, але прысутны і ў творчасці гэтых скульптараў. Сучасная творчасць пацвярджае яго канцэпцыю культуры. Гэта дзіўна? Толькі ўявіце сабе краіну, у якой невыпадкова выдатны пісьменнік з канцэпцыяй стане міністрам культуры, нацыянальнай і агульначалавечай.
Калі мы адразу ж пасля вайны чыталі яго развагі пра скульптуру, пра тое, што яе сэнс — стварэнне багоў, не ха-
целі гэтага зразумець. Якіх жа багоў мы сёння прызнаём? Ці павінныя чакаць, пакуль нашыя скульптары іх створаць? Неверагодна, як гэты Мальро, мякка кажучы, змяніўся. А бачыце: цяпер, хоць і са спазненнем, разумеем гэта. Прыгадаем, што наш этнограф Руда Беднарык сказаў і паказаўтое ж самае: усе гэтыя нашыя выразаныя калоды былі і ёсць боствамі, якія ахоўвалі нашае паселішча, жыллё, дзяцінства, салодкую цішыню нашых хат.
3 паняційнага маўлення немагчыма зразумець, дзе сапраўдныя, а дзе несапраўдныя багі, сапраўдныя або несапраўдныя каштоўнасці. Трэба гэта паказаць вачам, успрыняццю, адчуванню. Пакажам найвыдатнейшыя творы ўсіх стагоддзяў, усіх кантынентаў, усіх грамадстваў, зніклых і існых народаў. Арганізуем выставу «Пяць стагоддзяў мастацтва». Або запросім у Парыж з дзяржаўным візітам багоў і бостваў усяго кантынента. Жыхар Францыі, які бачыў усё, што толькі можна бачыць, наш сучаснік Адольф Гофмайстар57 пра выставу Пікасо сказаў, што гэта найвыдатнейшая падзея ў гісторыі. Выставу «Пяць стагоддзяў жывапісу» назвалі «У святле Вэрмэера58«. Такі ж сэнс мае і выстава ўсёй творчасці Пікасо: сучаснасць у святле Пікасо. А выстава негрыцянскай пластыкі адлюстроўвае яе ж, сучаснасць, у святле афрыканскіх племянных багоў.
Нашыя народныя скульптуры — гэта сапраўдныя ці несапраўдныя боствы? Пакажам іх! Колькі каштоўных і дарагіх твораў так званай манументальнай скульптуры вытрымае побач з імі? Але багі не ёсць уяўнымі, адноснымі. Як і сапраўдныя творцы. 3 індзейскім племянным татэмам, што знаходзіцца ў Парыжы перад «Музеем чалавека», немагчыма што-кольвечы параўноўваць. Гэты драўляны манумент у выглядзе мачты вырастае з зямлі і ўрастае да нябёсаў як чалавечы род. Побач з афрыканскімі драўлянымі багамі ніводны твор
57 Адольф Гофмайстар, Adolf Hoffmeister (1902—1973) — чэшскі пісьменнік, публіцыст, драматург, перакладчык, дыпламат, юрыст і падарожнік.
58 Ян Вермэер, Jan Vermeer (1632—1675) — нідэрландскі мастак, майстар бытавога жывапісу і жанравага партрэта, з’яўляецца адным з найвядомейшых жывапісцаў залатога стагоддзя галандскага жывапісу.
не можа пахваліцца сваім майстэрствам, прапорцыямі, матэрыялам, а тым болып нейкай адметнасцю канцэпцыі. Гэтыя боствы стварылі невядомыя афрыканскія плямёны, якія да сённяшніх дзён жылі ў каланіяльным прыгоне. Гэтае ўражанне з адной выставы дзейнічае як ланцужковая рэакцыя, як выбух атамнай бомбы. Сёння ўжо нікога немагчыма пазбавіць нацыянальнай самасвядомасці, прымусіць з кімсьці паяднацца, калі ён не гатовы або ўвогуле не хоча яднацца.укленчыць перад чужымі багамі. Гэтае разуменне, дзякуючы Мальро і салодкай Францыі, дзейнічае як сатысфакцыя гісторыі. Сладковіч меў рацыю: гэты люд не тое што будзе мець, а ўжо меў, мае і будзе мець сваіх Файдыясаў59, верных творцаў уласных багоў. Я ужо хацеў сказаць: не верыце, малаверныя. Але, сапраўды, вы не абавязаныя верыць. Гэта ўжо даўно не пытанне веры, але абуджанага бачання.
Некалькі гадоў назад у Парыжы ў Petit Palais60 я бачыў выставу «Сто гадоў жывапісу», якую арганізаваў пісьменнік Андрэ Шамсон61, сённяшні член Акадэміі. Мы размаўлялі з ім пра тое, што апошняе стагоддзе гісторыі французскага жывапісу відавочна падзяляецца на дзве плыні: на афіцыйнае і рэвалюцыйнае мастацтва. 1 ён даводзіў мне, што прагрэсіўнай была рэвалюцыйная плынь. Яе фарміравалі ў асноўным замежнікі, калі хочаце, прадстаўнікі малых або прыгнечаных народаў, якім Парыж і ўсе краіны далі магчымасць выявіцца. Кажу гэта не для таго, каб крывіць душою і сцвярджаць, што славу французскаму мастацтву апошняга стагоддзя зрабілі замежнікі. Толькі хачу адзначыць, што канцэпцыі нацыянальных культур ужо даўно ўспрымаюцца як штучныя і абмежаваныя.
Выставу негрыцянскай пластыкі я аглядаю цэлы дзень. Маю поўныя вочы, поўную галаву чорнага, паточанага, смерцю паглынанага дрэва. Нават не дыхаю,
59 Файдыяс, Feidias (490—430 да н.э.) — старажытнагрэчаскі скульптар, аўтар дванаццаціметровай скульптуры Зеўса, якая належыць да сямі цудаў свету.
60 Petit Palais (Малы палац) — парыжскі мастацкі музей, створаны ў 1900 годзе.
61 Андрэ Шамсон, Andre Chamson (1900—1983) — французскі пісьменнік, раманіст, эсэіст.
зачараваны. У гатэлі звярнуся да даведніка. У ім пішуць, што пра гэтае мастацтва афрыканскіх плямёнаў па сутнасці яшчэ мала вядома (нягледзячы на тое, што мінула паўстагоддзя з моманту, як яго для сябе адкрылі Пікасо і мадэрністы). Магчыма, больш пра яго нам маглі б распавесці этнолагі. Набуду сабе некалькі этналагічных даведнікаў, спешна іх прачытаю. Дзіўна, але чалавек павінны выйсці хаця б на загуменне, каб ажывіць памяць і выявіць, што ў ёй сапраўды жыве, сапраўды існуе Святы за вёскай. Святыя, нават калі сёння ўжо і наіўныя ахоўнікі статкаў і паселішчаў, нават калі толькі кропляй вады намагаюцца абараніць свае хаты ад спусташальнага полымя, — гэта не штучныя, бяссільныя абаронцы. Відаць, ёсць у іх штосьці велічнае, калі ў цяжкую хвіліну згадваюцца нават пралетарскаму паэту. Гэта нелагічна і дзіўна, але ў сувязі з негрыцянскай пластыкай у Парыжы вам згадаецца славацкі этнограф Рудо Беднарык, які ўжо даўно сказаў і напісаў, што нашыя пчаліныя вуллі ў выглядзе мядзведзяў і святых, скульптуры на палонніках, родных хатах — гэта нашыя ахоўныя боствы. Зруйнавалі іх, знішчылі, засталіся ад іх толькі рэшткі. Што калі б іх, нашыя боствы, французы паклікалі ў Парыж, як тых афрыканцаў? Мы не мусілі б хвалявацца, якое будзе ўражанне. Яны, сціплыя багі жылля і краіны, не будуць прыстасоўвацца. Будуць дэманстраваць сябе незалежна; не, нават не захочуць дэманстраваць сябе. Застануцца тым, чым ёсць дома, захаваюць прэстыж. He тое, каб не вытрымалі канкурэнцыі з афіцыйнай скульптурай, проста для нас будзе ганебным іх параўнанне з манументальнымі творамі, пазначанымі халуйствам і пустатой. Гэтым акупаваным, каланізаваным афрыканскім плямёнам належаць творы, з якімі не параўнаецца ніводзін твор французскай скульптуры апошніх стагоддзяў. Хіба толькі Майоль. Пасля якога вам узгадаецца Бранкузі62, румынскі пастух, які знайшоў сябе ў Парыжы. Яго геніяльны твор, прысвечаны тым, хто
62 Канстанцін Бранкузі (1876—1957) — французскі скульптар румынскага паходжання, адзін з заснавальнікаў абстрактнай скульптуры, выбітны прадстаўнік Парыжскай мастацкай школы, мае сусветнае імя ў авангардным мастацтве XX ст.
загінуў у Першай сусветнай вайне, — гэта манумент вечнасці. Гэта яго манументальны пастухоўскі кій, абчасаны, уторкнуты ў зямлю. Веліч салодкай Францыі якраз у тым, што яна гэта разумее, што мае магчымасць і мужнасць гэта зразумець. Малыя і меншыя народы не наважваюцца разумець саміх сябе і нас усіх. Сёння, думаю, ніводны малы ці меншы народ не мае права сябе недаацэньваць, бо нашае агульнае сонца сёння ўжо высокае і паўсюднае. Калі гаворка ідзе пра ўвекавечанне чагосьці, пра вечнасць, якая нас кранае і садзейнічае міжчалавечаму і міжнароднаму паразуменню, фарміруе наш агульначалавечы гонар, згадваецца мне адзін вялікі манумент маёй малой краіны. Гэта каменны памост на салодкіх грудзях нашай краіны: з чатырох кутоў тырчаць чатыры каменныя пілоны, пасярэдзіне ўзвышаецца катафалк, пастамент і схованка для сэрца патрыёта, лётчыка народа, які не меў магчымасці лётаць на сваёй радзіме. Гэта помнік Мілану Расціславу Штэфаніку. А мы гэты твор занядбалі. Чаму?
Гэты помнік ёсць уласна геральдычным сімвалам сталіцы Славакіі.
Скульптура — гэта творчасць форм, сімвалаў, пры дапамозе якіх камунікавалі і будуць камунікаваць плямёны, народы і чалавецтва. Формы і сімвалы, якія сапраўды сталі сродкамі паразумення, уражваюць нас, яны настолькі чароўныя, што кожны іх прызнае і ўшаноўвае. Калі ўшаноўваем формы племяннога, нацыянальнага, агульначалавечага паразумення, то ўшаноўваем іх праз павагу да таго сімвала і тых, для каго гэты сімвал быў сродкам камунікацыі і паразумення.
Дакладна вам згадаецца прывід Бальзакавага фантастычнага сутарэння, якое гэты аўтар у рамане «Шчыгрынавая скура» называе сметніцай гісторыі. Згадаеце, як марыць Томас Ман пра творы з біблейных часоў Ёзэфа і яго братоў, пра студню Якубаву як пра бяздонную студню мінуласці. Калі сёння спытаецеся ў чалавека, адкуль ён, скажа вам. Калі вам сёння, як у біблейскія часы, прадстаўнік качавога народа захоча сказаць свой адрас, то скажа, чый ён сын, унук, якому роду належыць і дзе качуе яго племя. Адрас пастуха і гарадскога жыхара аднолькава дакладны, ён вызначаецца паходжаннем. Каб сказаць вам, хто я, адкуль я, згадваю свой род, які ідзе далёка ўглыб.
Але куды? Калі нямецкі гандляр хацеў адказаць на гэтае пытанне, пачынаў даказваць праўдзівасць Гамэра і Бібліі, пачынаў заглыбляцца аж да гамэраўскай «Троі». Якубава студня, пра якую марыць Томас Ман, у сапраўднасці была свідравінай археолага. Калі ўявім сабе ўсё, што археалогія выносіць на святло, што захоўвае ў музеях, паўстане перад нашымі вачыма, кажучы словамі Бальзака, вялізная сметніца гісторыі. Які ў ёй сэнс? Хіба сучаснаму чалавеку недастаткова сваёй сметніцы, якую пакінула апошняя вайна? Ці вытрымае насіць яе ў галаве? Гэта ж такі хаос. Або абсурднасць? Нават калі ўвогуле мае нейкі сэнс гэтая сметніца гісторыі, навошта чалавеку насіць яе ў галаве?