Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
«Навошта ў свеце генералы? Арміі?» — думаў Генерал. — He патрэбныя. Асуджаныя на бяздзейснасць. Але калі б не было моцы, усе б міжнародныя дамовы былі толькі на паперы. Такі падзел свету існуе часова, толькі да наступнага перадзелу, які часта суправаджаецца канфліктам. Такі падзел прызнаецца настолькі, наколькі вы моцныя, наколькі той, іншы павінны лічыцца з вашай моцай.
3 гісторыі, са свайго досведу і з досведу апошняй вайны Генерал зрабіў выснову, простую, французскую, геніяльную: ніякая перавага не ёсць абсалютнай. У барацьбе заўсёды чакаеш, пільнуеш. Зручны час і пазіцыя або дадатковы полк ці дывізія, без якіх ты быў слабейшым, чым супраціўнік, могуць усё вырашыць. Напалеон, напрыклад, у бойцы каля Слаўкова здолеў у неабходны момант выкарыстаць пазіцыю.
43 Tres faciunt collegiums — у пер. з лац. «трое — гэта ўжо калегіум».
А гэта ёсць біблейскі аповед пра Давіда і Галіяфа, расказаны ваеннай або эканамічнай тэрміналогіяй. Біблейскі і сённяшні Давідзік мае жаданне змагацца, нягледзячы на нечуваную моц Галіяфа.
Тут спосаб мыслення дзяржаўнага дзеяча набліжаецца да спосабу мыслення філосафа і пісьменніка, знаходзячы адказы на асноўныя пытанні свайго часу, сучаснага чалавека, французскага народа. Французы відавочна былі шакаваныя вайной, але шок меў узнаўляльны ўплыў (а мог мець і адваротны, знішчальны, кансерватыўны, рэакцыйны).
Нашае чалавечае і нацыянальнае становішча ў атачэнні столькіх значных філасофскіх, паэтычных, дзяржаўных спраў называецца сітуацыяй. Нашай чалавечай і нацыянальнай сітуацыяй. Калі б хтосьці захацеў, наважыўся нас вызваліць і ў яго б атрымалася, для нас было б гэта катастрофай. He былі б мы тады французамі і былі б мы не тут, а ў іншым месцы, напрыклад, на Сахары. 3 нашага геаграфічнага, культурнага становішча мог бы нас вызваляць толькі вар’ят. За свае пазіцыі заўсёды будзем змагацца. Немагчыма спадзявацца ні на нейкі вал, ні на мяжу. Нашае існаванне, нашая бяспека — гэта мы, перш за ўсё мы. Або нам хочацца і будзе хацецца ваяваць, або не. Чалавек і народ змагаецца толькі за свабоду. А свабода — гэта магчымасць, дадзеная, атрыманая, выяўленая магчымасць вырашаць. Калі чалавек страціць яе ці яна выслізне з яго рук, то гэтая магчымасць вырашаць, свабода ператворыцца ў нішто. Свабода, свабода, свабодзейка мілая, праз цябе мне рыхтуюць шыбеніцу. Адзінае войска, якое ў будучым можа спадзявацца на перамогу, гэта войска духам і арганізацыяй партызанскае, індывідуальнае, аўтаномнае духам і тэхнікай, моцнае вайскоўцамі па перакананні (калі ласка, не трэба мне казаць, я і сам разумею, што падаецца смешным, калі чалавек раптам пачне разважаць пра армію будучага, хоць ніколі пра гэта нават не думаў). Шкада, што так ёсць: без моцы ўсе міжнародныя дамовы — толькі смешны шматок паперы. I дзейсныя толькі дзякуючы нейкаму перакананню або прынцыпу і толькі да таго часу, пакуль не вырашым інакш. Таму моц і падаецца неабходнай, абавязковай. Малы ці вялікі, дужы ці слабы, кожны яе падтрымлівае, кожны нясе свой вялізны, здаецца, чым далей, тым большы,
цяжар невядома якой бяспекі. Паколькі гэта ёсць як ёсць, французы сказалі: шаноўныя сябры і саюзнікі, выбачайце, але мы будзем самі вырашаць, у якой ступені і чым будзем падтрымліваць бяспеку. Нашую бяспеку, аднак, разумееце як сваю? Вам здаецца, што мы ахвотныя ахвяраваць на яе нашмат больш, а нам, што нашмат менш, калі не будзем змушаныя ўтрымліваць яе коштам нацыянальнага гонару, свайго суверэнітэту.
Нядаўна мы былі сведкамі акту свабоднага выбару, акту, што ўзрушыў увесь свет і абудзіў старыя і новыя сімпатыі малых народаў да Французскай рэспублікі. Той акт выбухнуў толькі цяпер, але падрыхтаваны быў ужо даўно, у ваенныя і пасляваенныя гады, а потым даспяваў у народзе. Вядома, яго рыхтавалі не толькі дзяржаўныя дзеячы і дыпламаты, але і, напрыклад, французскія прамыслоўцы. Калі існуе нейкі народ, абавязкова існуе і агульны нацыянальны інтарэс, які кожны свядома ці падсвядома ўлічвае і адштурхоўваецца ад яго. Мы тут, у Чэхаславакіі, дастаткова добра інфармаваныя пра актыўнасць французскіх інтэлектуалаў. Іх асэнсаванне трагічнага стану чалавека, іх усведамленне свабоды як магчымасці і неабходнасці вырашаць мы разумелі (пакуль была магчымасць за гэтым сачыць) дастаткова абстрактна, па-за кантэкстам. А яны тым часам сталіся часткай мыслення і паводзін французскага грамадзяніна, класікамі сучаснасці.
Так, можам супакойваць сябе, апраўдваць сваю пасіўнасць, тлумачыць сваю бяздольнасць фантастычным дэтэрмінізмам: дзяржава — гэта пачвара, але пакуль неабходная. На жаль, пакуль неабходная. Чым далей дзяржава коціцца па гісторыі, тым болып яна мацнее, як лавіна. Сёння і на Захадзе ніякая ўлада не дае грамадзяніну магчымасць свабодна вырашаць. Навошта яму тады свабода? Для яго будзе лепш, калі сам добраахвотна выдаліць з галавы паняцце ці ілюзію свабоды, хоць не будзе марна жыць настальгіяй па ёй. Свабодна вырашаюць толькі прадстаўнікі звязу прамыслоўцаў і прадстаўнікі нават не вышэйшага кіраўніцтва, а толькі супервышэйшага. Грамадзянін самай дасканала арганізаванай дзяржавы, а да таго ж яшчэ і дзяржаўны дзеяч, чым далей, тым больш будзе мець вольнага часу і вольнай прасторы для сексуальнага выкарыстання. Самае складанае выхаваць адно-два пакаленні рахманых
дзярждзеячаў. Тыграм, што нарадзіліся ў цырку, ужо нават не сняцца джунглі, як і спадчыннаму дзяржаўнаму дзеячу — свабода, бо чалавек жа істота разумная.
He, з адчуваннем, што грамадзянамі маніпулююць, чалавек сёння не сутыкнецца ў Францыі. Францыя не трапіла пад чары пераможнага дурману і а «гымізму, які мы пазней назвалі легкадумным. Захавала абачлівасць у адносінах да свайго магутнага саюзніка і сваіх поспехаў. Поспех? Але якім коштам? Свабода — магчымасць вырашаць. Калі народ страчвае гэтую магчымасць, раней ці пазней ператвараецца ў аб’ект маніпулявання, у аб’ект, які рухаецца, імкнецца да дабрабыту, аб’ядноўваецца, інтэгруецца, падладжваецца. Але тут нічога не бывае задарма. Кожны француз вам пацвердзіць, што і за магчымасць вырашаць трэба плаціць. Для іх усіх свабода мае сэнс.
Французскі грамадзянін абстраляны інфармацыяй з радыё, тэлебачання, газет і часопісаў так, як у нас на трэніроўцы брамнік хакейнай каманды — шайбамі. Паспець злавіць столькі стрэл з усіх бакоў або толькі рэагаваць на іх рухам, позіркам, нязручна і не заўсёды прыемна. Але так выпрацоўваецца рэфлекс, нервовая, хаця б нервовая, калі ўжо не разумовая або фізічная падрыхтаванасць.
Перад вачыма французскай публікі, непараўнальна больш шматлюднай, чым натоўп нашых футбольных або хакейных фанатаў, ужо шмат год разгортваецца цікавая і хвалюючая гульня: спадар Франк — спадар Даляр. Хатняя публіка, паводле нашых уяўленняў, скандуе ў падтрымку спадара Франка. Спадар Даляр выглядае як Атлант, што адной рукой зварухне зямны шар. Спадар Франк кожны дзень становіцца на вагі, каб ведаць, колькі важыць фізічна. Спартыўна і маральна важыць нашмат больш, але хоча спаборнічаць. Яго аргумент вядомы кожнаму: калі б спадар Франк не адважыўся, гульні б не было. Але калі гульня адбываецца, значыць ён мае неабходныя фізічныя і маральныя якасці, перш за ўсё — жаданне спаборнічаць.
На звычайнае пытанне «як маецеся?» французскі грамадзянін вам адкажа: «Добра, але дорага. Добра, але занадта дорага».
Французскі грамадзянін дакладна і ўсебакова інфармаваны пра моц, вагу, стан здароўя свайго франку, ведае, чаму ўсё дорага і занадта дорага. Тлумачэнне сціс-
лае, хоць для нас і фантастычнае, як замова: веліч і слава Францыі. У мяне было адчуванне, што кожны француз гэта разумее. Веліч і слава нашай Францыі для мяне дарагая або нават занадта дарагая, але без велічы і славы магло б усё быць яшчэ даражэйшым. Спадар Даляр даўно нас бы ўжо выкупіў. А самі ведаеце, калі вас з беднасці, нястачы выкупляе, плаціць як хоча і чым хоча, спярша залатым, а паступова нязменна папяровым далярам.
Нават не здагадваецеся, дзе і пры якіх абставінах прысутнічае той чалавек, якога праз недахоп слоў называем толькі так — Генерал.
Прысутным ёсць той, хто пры гэтым асабіста ці апасродкавана прысутнічае. «Пры гэтым» азначае пры тым, як ясцё і што ясцё, як кахаецеся, апранаецеся, як і што думаеце, пішаце, калі змагаецеся і паміраеце. Прысутны ёсць той, хто з’яўляецца ў вашай свядомасці пры самых розных акалічнасцях, ва ўяўленнях, што выклікаюць у вас прыемныя і непрыемныя згадкі, пачуцці. Прысутны не павінны быць згаданы. Калі вам часта і ўсюды кагосьці згадваюць прамоўцы, настаўнікі, прапаведнікі, тэлевізар і радыё, можаце гэта ўсё выключаць, як свае вушы і вочы, калі не хочаце бачыць і чуць. Але згаданы яшчэ не абавязкова будзе прысутным. Прысутны згадваецца ў выніку чагосьці, згадваецца ўнутрана. Вайсковец вернецца з фронту без рукі да сваёй каханай і ў хвілю расчуленасці, калі захоча яе абняць, пачне клясці Правадыра. Ён сваімі дзеяннямі паспрыяў таму, што не маю рукі, што не магу пагладзіць сваю каханую. Вымушаны са сваёй дзяўчынай кахацца толькі ў пэўнай позе і яшчэ думаць, хоць гэтага і не хачу, пра Правадыра. А калі вымушаны міжвольна згадваць яго нават у такую хвілю, значыць залез ужо і ў мой ложак, ёсць усюдыісным. і ўсёмагутным. Менавіта так ёсць прысутным той Генерал. Яго прысутнасць мудрая, разумная, для французаў ухвальная. Асабіста я ведаю генералаў толькі з мемуараў. He думаў, што ў прысутнасці генералаў можна разважаць не толькі пра войны і паразы. Таму заўсёды здзіўляюся, калі бяру ў рукі яго кнігу. I чытаю яе, як, напрыклад, Лабруера44, вялікага
44 Жан дэ Лабруер, Jean de La Bruyera (1645—1696) — французскі пісьменнік, эсэіст, мараліст.
мараліста, толькі сучаснага. А асабліва мяне здзіўляе тое, што ўначы мару і фантазірую над ёй. Як калісьці над Бадлерам. Гэты твор ёсць квінтэсенцыяй гісторыі. Генерал так адкрыта разважаў, перш чым яго выбралі прэзідэнтам. Выбраўшы яго прэзідэнтам, рэспубліка сказала пра сябе больш, чым якая-небудзь іншая краіна ў свеце. Выбірала ў згодзе з розумам і пачуццём, у гістарычным сэнсе выбірала геніяльна — з гэтым пагодзіцца кожны. Гэта проста найвыбітнейшая асоба сучаснасці. Супраць яго немагчыма і неразумна выстаўляць апанента. Перадвыбарнае выказванне Сартра на старонках газет: «Я за Мітэрана45, я супраць дэ Голя46» — выглядала ўсяго толькі ўпартасцю.