Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
Так у асобе начнога парцье гатэля адкрыў іспанскага мастака. Той мяне пусціў на сваю страху пераначаваць. Я ўжо ляжаў, як на катафалку, твар літаральна пад дахавым акенцам, звернутым якраз да ружовых начных нябёсаў Парыжа, як да мяне пракралася маладая пара, а праз хвілю яшчэ тры асобы. Паспаць ім не давялося, так як і мне. Чуў, як адзін дэкламаваў з нейкай самаіроніяй, крыўляючы голас, вядомыя і мне з радыё словы Генерала: «Адважыліся мы дзеля славы і велічы Францыі».
У дадзены момант гэта значыла, напэўна, наступнае: «Хлопцы, вы б паелі, запалілі! Але добра вам і так, трэба было сядзець дома». А паколькі насамрэч гаворка была не пра гэта, усе зарагаталі. Мяне зноўку здзівіла, што нават і тут на страсе з’явілася вялікая постаць генерала ў сувязі: слава — дарагавізна. Ведаеце, дарагавізна нагадвае пра славу толькі тут, у іншым месцы можа нагадваць пра зняволенасць, прыгнечанасць. Таму я перастаў рабіць выгляд, што сплю на сваім катафалку, прапанаваў хлопцам цыгарэты і мы пачалі размову. Даведаўся, чаму сюды прыйшлі. Проста так. He хацелі прасіць драбязы ў бацькоў, усе ўпяцёх прыйшлі проста так; відаць, каб мы ўбачыліся.
Гэта не трэба разумець літаральна, але ў гэтым штосьці ёсць. Ішлі мы, каб ісці. Але прыйшлі менавіта сюды. Спярша ў Парыж. Магчыма, на мяне ўздзейнічала магія слоў «partir pour partir»37. He думаў, што гэта верш Бадлера. Падарожнікі — гэта толькі тыя, хто з’язджае, каб з’ехаць. Гэтая краіна прывабная для моладзі. Падарожні-
37 Partir pour partir — у пер. з фр. «ісці, каб ісці».
чаць — гэта ўжо не тое. Калі б напхалі кішэні бацькоўскімі грашыма, не адчулі б, што былі тут.
Надвячоркам, калі вяртаюся сюды, да свайго гатэльнага пакойчыка, на каменным парапеце Сены, на мастах у Цытэ бачу зграі моладзі. Прыходзяць па адным і ўдваёх да Цытэ, да вострава з катэдрай НотэрДам, уладкоўваюцца на каменным парапеце каля ракі. Сядзяць і глядзяць: вось ён, значыць, Парыж, вось яна салодкая Францыя. Усе разам нечакана сыходзяць уніз да ракі. Там зноўку ўсядуцца, боўтаючы ў задуменні нагамі над ракой: а гэта я, чалавек, той і той. Чалавек тут ананімны твор, нябесная птушка. Ніхто яго тут не бачыць, не асуджае і не ўшчувае, як звычайна бацькі. Здзейснілі паломніцтва аднекуль кудысьці. He сумнявайцеся, што пры ўсіх магчымасцях цывілізацыі штодзённа павінныя былі пераадольваць стомленасць і нястачы. Што тут хочуць убачыць або перажыць? Гэтая моладзь усіх нацыянальнасцей і з усіх кантынентаў відавочна не вернікі-магаметане, не будысты і не хрысціяне, але тут выконваюць даўно забыты абрад. Гэтая моладзь пераадольвае не толькі геаграфічныя адлегласці, як самотныя ўцекачы, але і пост, як сапраўдныя пілігрымы. Жывуць у большасці на сухім хлебе або для разнастайнасці на сэндвічах. Начуюць у грамадскіх начлежках. Адна нашая зямлячка мне расказвала, што арганізавала начлежку ў сваім доме. А што было рабіць? Кожны дзень хтосьці да іх прасіўся. А з адным госцем прыходзіла яшчэ пяцьшэсць. Каб не спалі зусім на зямлі, усю падлогу аднаго пакоя засцялілі матрацамі. Вядома, што ў Парыжы кожная народнасць мае сваіх жыхароў. Я назіраў, як у некаторых больш сціплых гатэлях швейцары за грошы «на гарбату», а часам і задарма заплюшчваюць вочы на тое, што з іх аплочанымі гасцямі на ноч прыходзяць госці, якія сыходзяць толькі ранкам. Так ужо ўладкаваны гэты свет, што ў нармальных сталых людзей з’яўляецца штосьці кшталту бацькоўскага пачуцця. Інакш чалавек не можа ўявіць, дзе можа прытуліцца такая колькасць моладзі. Нават цэлае ўніверсітэцкае мястэчка, моладзевы летнік не маглі б даць прытулак столькім пілігрымам. Варта таксама сказаць, што гэтыя маладыя вандроўнікі не ўжываюць сваю свабоду на тое, каб начаваць пад схіламі мастоў або
на лаўках цёплага лона метро. Гэта Парыж. 1 нават пры жаданні не можаш сабе такое дазволіць. Мусіш застацца патрабавальным, хаця б да густу. Калі ўжо сюды прыехаў, няхай гэта мае стыль.
Увечары яны збіраюцца каля ўваходу ў метро, на бульвары Сэн-Мішэль. Знаёмяцца, забаўляюцца да ночы, сваволяць. Злодзеі і жабракі тут хутчэй выключэнне.
Было тут у мяне адно здарэнне. Пра гэта таксама мушу вам расказаць.
Падумаў, калі ўжо я тут пасля столькіх год, трэба схадзіцьтуды. «Туды» азначала невялікі завулаку Лацінскім квартале. Дарога туды настолькі знаёмая, быццам ідзеш дома па загуменні або ў Празе па Кампе38. Таму і не ўзяў з сабой мапу горада, нічога не ўзяў з сабой. Ісці туды трэба, як вядома, бульварам Сэн-Мішэль, бульварам святога архангела з вогненным мячом у руцэ, дарэчы, апекуном паліцыі. Насупраць уваходу ў Люксембургскі сад трэба павярнуць налева да Пантэона. Калісьці хадзіў у школу каля Пантэона. Ведаў, што Пантэон узнаўляецца. Ішоў бульварам, як старой добра вядомай сцежкай. Калі пазбавіўся думкі, што купіць, крамы перасталі мяне цікавіць. Мяне зноўку несла маладая хваля. Што сёння найбольш абмяркоўваюць? Здаецца, студэнтаў з Афрыкі стала яшчэ больш. Гэтыя прыгожыя юнакі і дзяўчаты, што сваім адзеннем і паводзінамі падаюцца больш сур’ёзнымі, чым у мой час або, лепш сказаць, не такімі няўрымслівымі, якімі былі мы, хоць над намі злавеснай хмарай вісела вайна. А можа я памыляюся? У такім кірунку плылі мае думкі. Тады меў вочы і думкі закаханага, сёння — бацькоўскія. Калі тады? Чалавек трымае ў галаве не каляндар, а перажыванні, якія фарміруюць пачуццёвы змест яго свядомасці, храналогію яго асабістага часу і прасторы.
На рагу вуліцы, як і калісьці, знаходзіцца тэраса кавярні. Спыняюся. 3 большым задавальненнем паблукаў бы з кімсьці, чым адзін. Гэтым шляхам мы заўсёды хадзілі разам. Падсвядома выбіраю сабе кампанію: не дзяўчыну, не жанчыну, а сына. Спыняю позірк на твары юнака, які
38 Кампа — штучны востраў у Празе, што з аднаго боку абмываецца Влтавай, а з іншага — ручаём.
сядзіць за столікам адзін, без верхняй вопраткі, у свежаадпрасаванай кашулі, са складзенымі на грудзях рукамі. Ён адчувае ўсё гэта, далёкае і блізкае, тое жывое, што перад ім, і тое ціхае, што за ім, вуліцу, плошчу, Пантэон. Гледзячы на гэтага юнака, міжволі падумаў: і мой хлопчык, мой першы хлопчык ужо быў бы такім, калі б. Мой хлопчык — гэта мой памежны камень паміж мінулым і будучым. Паўстанне. Незнаёмы юнак здзіўлена на мяне зірне. Дарагі хлопчык, мне ўжо не хочацца блукаць аднаму. Нявартая гэта справа — аднаму хадзіць старымі знаёмымі месцамі з балючым пачуццём, што мы ўжо даўно не мы. Адарваў ад яго свой бацькоўскі позірк, ён адвёў свой, шчанячы, разумны, сыноўні. Пайду. Пагляджу ўверх. Раптам мае вочы напоўняцца белым магніевым святлом: белы Пантэон. Уся плошча свеціцца навізной.
У галаву прыйдзе:
Тут думаецца пра смерць.
Тут адкрыта думаецца пра смерць.
Бачу гэта: шэры Пантэон паўстае ў зацемках маёй памяці, да трыбуны, спяшаючыся, выходзіць Міністр, які вярнуўся з тысячагоддзя хімерскіх храмаў. У пластыкавы плашч апрануў увесь купал, пісталетам, з якога шалёна б’е фантан хімічных сродкаў, старанна змывае з храма налёт сажы.
Прыходзіць Генерал з аголенай галавой, вітае ўсіх узнятай рукой і ўсмешкай. Бачыце яго, нібыта фільм, што паказваюць на вялізным экране ў аправе вуліцы на фоне белага купала і небасхілу. Кінаапарат аднак сапсаваўся, круціцца, але плёнка далей не ідзе, на экране нязменна адзін і той жа кадр: твар сыходзячага генерала. Кожны дарослы мужчына ўсё ж думае пра смерць, пра смерць думаем усе. Яна прыходзіць, калі яе найменш чакаюць. Спадзяёмся, што ў гэтай краіне нават смерць мае густ і пачакае, пакуль Пантэон зноўку атрымае новую паціну. He, не трэба ўсё ж хвалявацца, у кампетэнцыю французскага міністра культуры ўваходзіць клопат пра бессмяротнасць. Таму своечасова аднавілі храм для бессмяротных.
Абыду вакол Пантэону. Безумоўна, падумаю пра тое, што па сутнасці гэта храм культу асобы, але гэта мяне не заблытвае. Абыходжу яго, нібыта магутны дуб на ўзвышшы. Схіляюся перад Генералам, які ўжо тут. Чалавек не ведае, ці вернецца сюды яшчэ калі-небудзь.
Увайшоўу кафедральны сабор.дзе адпачывае Паскаль, Расін і святая пастушка Жэнеўева39, шанаваная як апякунка Парыжа. Дадаў і я свой зніч. Гэта такая чалавечая звычка ўшаноўваць продкаў, аратага, пастуха.
Іду далей. У сутарэнні вулак студэнцкага квартала спынюся перад мясной крамай. Сумна ўсміхаюся прыгожым кіўбасам, выглядам і смакам падобным да вугорскай кіўбасы, па велічыні аднак крыху болыпым. Гэта дастатковая дзённая порцыя мяса для студэнта. Над галавой у мяне аптымістычна зарагоча жарабя. Сапраўды, той жа бюст вогненнага жарабя там аптымістычна прарагатаў усю вайну. Гэта яскравае месца ў маёй памяці. вельмі ціхімі падаюцца мне гэтыя вулічкі, больш ціхімі, чым тады. Пад бюстам жарабяці ў маіх вушах перасталі грымець сучасныя бульвары з няспынным рухам машын.
Некаторыя вуліцы засталіся ў маёй памяці, як на фотаздымку, усміхаюся з іх дамоў, старых гандляроў, іх назвы нагадваюць дарагіх пісьменнікаў і іх кнігі; некаторыя засталіся ў маёй свядомасці, сустрэну ў іх шараговых сясцёр з сіротамі, як тады; іншыя нічога і нікога мне не нагадваюць. Заўважаю, што трапіў да вуліц іншага шэрагу, нібыта хаджу колам, вяртаюся і заблытваюся. Выходжу іншай вуліцай зноў да Пантэона і зноў спынюся пад бюстам каня! Няўжо туды не траплю? Усё ж не буду пытацца ў ахоўніка на скрыжаванні, дзе я тут жыў. Кружуся зноў. Шкада, што не ўзяў з сабой мапу. Супакойваю сябе тым, што па сутнасці нічога не шукаю, я не збіраўся званіць і знаёміцца з новай гаспадыняй дома кшталту: я ваш былы кватарант, жыў тут у мінулым стагоддзі, дазвольце мне пабачыць дрэва ў садзе і прыбудоўку, дакладней парнік, дзе быў мой пакой. Іду зноў усляпую, трапляю на новыя і тыя ж самыя вулічкі, нібыта блізарукі або сляпы імкнецца працягнуць нітку ў іголку. Стомлены, расчараваным тым, што ўсё ўжо не так, як раней. Адпачывай у супакоі. Усё ж невыпадкова я жыву, па сутнасці толькі начую ў гатэлі, уначы чытаю не паэзію, як калісьці, а Генерала, а з акна свайго пакоя бачу таго самага самотнага голуба на кар-
39 Святая Жэнеўева — постаць французскай гісторыі: у V ст. Парыжу пагражала нашэсце гунаў, св. Жэнеўева пераканала жыхароў абараняцца, горад быў выратаваны.
нізе, чытаю і перачытваю з пякельнай іроніяй на сцяне насупраць назву вуліцы rue Git-le-coeur. Гэта магільны камень: Сэрца, адпачывай тут, спачывай тут у супакоі, ужо не калаціся, не сціскайся, як жабіна сцягно ў сольным расоле. Гэта ўжо было, было гэта так выдатна, як калі не было нас. I зноўтрапляю да абноўленага белага храма для бессмяротных. Вяртаюся на бульвар.