Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
Мне заўсёды падавалася немэтазгодным, калі ў дакладах на нашых канферэнцыях чэшская і славацкая літаратура разглядаліся асобна, не ва ўзаемасувязі. У гэтым сэнсе варта падзякаваць Гайку які ў сваёй працы адлюстраваў чэшскую і славацкую прозу ў іх сумесным
13 Аляксандр Матушка, Alexander Matuska (1910—1975) — славацкі літаратуразнаўца, крытык, публіцыст, эсэіст.
14 Іржы Гаек, Jiri Hajek (1919—1994) — чэшскі літаратурны і тэатральны крытык, гісторык.
развіцці, агульнай эвалюцыі. Больш падрабязна не спыняюся на гэтай кнізе. Што ж да даклада Матушкі, дазволю сабе некалькі заўваг.
Параўнанне двух перыядаў развіцця нашай літаратуры, што ў дакладзе вылучана нават кампазіцыйна («Да пытання гісторыі нашай прозы» і «Проза сёння»), вымагае гістарычнага падыходу, якога асабіста мне не хапае. У дачыненні да даклада Матушкі так і хочацца паўтарыць ужо цытаваны ўрывак з Петра Верэса15.
Яшчэ незавершанае дзесяцігоддзе нашай сучаснай літаратуры — досыць доўгі перыяд, каб да яго можна было дастасаваць патрабаванне, што літаратура павінная прасочвацца ў руху, зменах. Жыццё і літаратурны набытак пісьменнікаў (асабліва старэйшага пакалення), творы якіх фарміруюць гэтае дзесяцігоддзе, размежаваныя. Большасць згаданых аўтараў і іх тэкстаў перад гэтым падзелам, як сцвярджае Матушка, валодалі якасцямі, што якраз гэтым размежаваннем знішчаюцца. Або наадварот. Напрыклад, мяжа прыпадае якраз паміж «Метраполіяй пад саломай» і «Гарадком на продаж», паміж «Чырвоным віном» і «Драўлянай вёскай», паміж «Фарнай рэспублікай» і «Першым і другім штуршком», паміж «Смерць ходзіць гарамі» і «Учора і заўтра». Адзін і той жа аўтар у адным творы эратычна палкі, у наступным вызначаецца эратычным холадам, у першым ён складаны, у другім — прымітыўны. Змянілася форма раманаў, іх вобразны склад, кампазіцыя. Крытычная ацэнка твораў неаднаразова была цалкам супрацьлеглай: творы, што працягваюць адно аднаго ў тых самых аўтараў, былі ахарактарызаваныя як выразныя супрацьлегласці.
Відавочна, наша новая літаратура ўвайшла ў новыя ўмовы народнай дэмакратыі. Вынікі гэтай падзеі ў літаратурнай тэорыі і практыцы бясконцыя. Выявіць іх і асэнсаваць — першасная задача. Змест гэтай працы я нават не магу дастаткова выразна акрэсліць. У ёй выявіцца веліч думкі крытыка. Чым больш глыбока ён асэнсуе сённяшнія ўмовы, тым больш справядліва і правільна акрэсліць сучасныя імкненні і перспектывы.
15 Петэр Верэс, Peter Veres (1897—1970) — вугорскі пісьменнік, публіцыст, палітык, міністр абароны Вугоршчыны (1947—1948)
Матушка выявіў шмат важнага, істотнага ў нашай прозе, даў магчымасць казаць, чаму нашая літаратура ў першай рэспубліцы мізарнела, а сёння нягледзячы на ўсе недахопы расце, мацнее. Жорстка накінуўся Матушка на пісьменнікаў, прыдзіраўся да асобных твораў, але мне падаецца, што гэтую атаку ён наўмысна не суцішаў, а распальваў у імя высокіх мэтаў.
Думкі, заўвагі, разважанні Матушкі пра наш раман, пра яго асобныя бакі: кампазіцыю, вобразную сістэму, паэтыку, мову — мне падаюцца слушнымі, своечасовымі, глыбокімі, хоць часам яны злосныя, а часам абмежаваныя толькі асобнымі творамі выбраных аўтараў. Найменш мяне задаволіла тое, што Матушка сказаў пра форму нашых сучасных раманаў. Недастаткова, напрыклад, сказаць, што кампазіцыя некаторых твораў цьмяная або няроўная. Варта ўказаць і магчымую прычыну. Відавочна, гэтыя недахопы большасці нашых сучасных раманаў абумоўленыя іх філасофскай канцэпцыяй. Свой погляд на гэты бок нашых твораў я акрэсліў у артыкуле ў «Культурным жыцці». Аналіз канкрэтных тэкстаў пераконвае мяне ў яго правільнасці.
Шмат заўваг, датычных сучаснага рамана, Матушка выказвае пастулатыўна: дыялог павінен быць такі і такі, вобраз — такі і такі. Матушка ў сваім дакладзе засяродзіўся на праблемах, але ў той жа час аўтары гэтага дзесяцігоддзя нашай літаратуры неяк страціліся, а асобныя творы пры такім негістарычным падыходзе згадваюцца толькі ў якасці доказаў яго пастулатаў. Шматлікія аўтары страціліся з поля зроку Матушкі, іншых ён толькі згадаў. Вычарпальнасці тут цяжка патрабаваць, але і тыя пісьменнікі, якіх я і сам лічу асноўнымі, паказаныя ў яго неяк спрошчана, аднабакова, нівеліравана. Калі абагуліць усё, што Матушка сказаў пра асобных аўтараў з розных аспектаў, безумоўна гэтага будзе мала.Адчуваюцца недахопы выкарыстанай методыкі. Ітаму падчас наступных дыскусій на старонках нашых часопісаў неабходна дапоўніць гэтае агульнае ўяўленне пра развіццё і стан сучаснай паэзіі аналізам канкрэтных твораў і аўтараў.
Хацелася б яшчэ крыху дадаць да свайго артыкула, які пабачыў свет у «Культурным жыцці» і нязгоду з якім выказаў толькі адзін Мінач16.
16 Уладзімір Мінач, Vladimir Міпас (1922—1996) — славацкі празаік, эсэіст, сцэнарыст, публіцыст, культурны і палітычны дзеяч.
У гэтым артыкуле я задаваў сабе, так, сабе і сваім сучаснікам, сваім сябрам-пісьменнікам і чытачам знарок непрыемныя пытанні. Ці адлюстроўвае нашая сучасная літаратура, чэшская і славацкая, праўду жыцця і нашае адчуванне жыцця? Каб мяне ніхто не абвінаваціў у тым, што я хачу стварыць «панскую» літаратуру, тут жа ўдакладніў, каго «нас» я маю на ўвазе. «Нас, якія перажылі Другую сусветную вайну; нас, хто коштам вялікіх ахвяр супраціўляецца вайне сёння; нас, хто ў гэтай вызваленчай для народа вайне бачыць справядлівасць, якой не ведае наш люд». Мяркую, што галасы незадаволенасці станам нашай літаратуры слушныя. Я напісаў, што незадаволенасць ёсць рухавіком развіцця. Толькі пытанне ўтым, хто, чаму і чым не задаволены?
У згаданым дыскусійным артыкуле я сфармуляваў сваю асноўную заўвагу ў дачыненні да сучаснай прозы. Напісаў так: «Агульныя хібы нашай літаратуры абумоўленыя няправільнай, апрыёрнай пазіцыяй аўтараў у адносінах да рэальнасці». Гэтую сваю асноўную думку я пацвердзіў аналізам рамана Гэчкі17 «Драўляная вёска». Чаму я абраў менавіта гэты раман? «Таму што гэты твор успрымаюць як узор сацыялістычнага рэалізму ў нашай літаратуры», таму што «і я ўспрымаю гэты твор як істотны і значны ў працэсе развіцця нашай сучаснай літаратуры», і хоць, праўда, — тут я не адмоўлюся ад ніводнага слова — «нягледзячы на ўсе перавагі асобных момантаў, пасажаў, твор «Драўляная вёска» па сваёй сутнаснай канцэпцыі ёсць памылка, тыповая памылка нашай сучаснай прозы».
Такі супярэчлівы погляд на твор непрымальны для прыхільнікаў «Драўлянай вёскі» і перш за ўсё для аўтара, якога такое меркаванне тычыцца асабіста. Яны забыліся альбо недастаткова ўсведамляюць, што ў працэсе развіцця літаратуры могуць быць і бываюць прадуктыўныя, натхняльныя памылкі. Mary сказаць, што я ніколі не прыніжаў значэння «Драўлянай вёскі» для развіцця нашай літаратуры, хоць гэтую думку і не шырыў у сваім артыкуле. Маё стаўленне да твора вельмі супярэчлівае. Я настойваю на тым, што «апрыёрнасць» — гэта прычына
17 Францішак Гэчко, Frantisek Hecko (1905—1960) — славацкі паэт, празаік, рэдактар і публіцыст
памылкі Гэчка. Падкрэсліваю, што філасофскі тэрмін «апрыёрнасць» — сэнсава выразны, значэнне яго зафіксаванае ў самых розных слоўніках, а таму ніхто, за выключэннем тых, хто мае на мэце сэнсавае скажэнне, не можа яго суадносіць з паняццямі «тэндэнцыйнасці» або «нетэндэнцыйнасці».
Уладзімір Мінач у сваіх «Заўвагах да артыкула Івана Купца і Дамініка Татаркі», якія пабачылі свет у «Культурным жыцці» 3 снежня пад назвай «Крызіс крытэрыяў» выказвае нам спачуванне: «У вобласці эстэтычных поглядаў у гэтых двух артыкулах пануе блытаніна. Супярэчлівыя не толькі меркаванні пра канкрэтныя літаратурныя з’явы, але і асобныя тэарэтычныя абагульненні». Ён пытаецца: «Адкуль гэтыя супярэчнасці? Адкуль гэтая блытаніна?». I тут жа адказвае: «Думаю, што гэтая блытаніна ўзнікла з імкнення прымірыць непрымірымае: прымірыць ідэалістычную эстэтыку з эстэтыкай дыялектычнага матэрыялізму».
Чым і чаму заслужыў Іван Купец шкадаванне, я не маю права казаць. Што тычыцца мяне, то я здзіўлены, як лёгка Уладзімір Мінач запісаў мяне ў шэраг сваіх ідэалагічных супраціўнікаў.
Ен канстатуе: «Погляды Дамініка Татаркі адносна прыярытэту формы над зместам памылковыя». I тут жа мяне павучае, абураючыся маёй адсталасцю: «Гэта даўняя спрэчка. I калі сёння мы ўсё яшчэ надаем ёй увагу, гэта сведчыць не на карысць нашаму высокаму ўзроўню развіцця». Толькі ўявіце сабе, наколькі я павінны быць неадукаваным, калі не ведаю нават таго, што аб’яўляць прыярытэт формы над зместам сёння ёсць прыкметай адсталасці, больш за тое — лаянкай. Я кажу і ў сваім артыкуле пісаў адваротнае, але гэта не перашкаджае Міначу выкрываць мяне як фармаліста і свайго ідэйнага супраціўніка. Літаральна я напісаў, што «не магу сабе ўявіць майстэрства ў новых формах без адмыслова новага зместу», што «не бачу майстэрства ў вечных тэмах, вечным змесце». «Мне сёння хутчэй зразумелае спрашчэнне форм, чым дасканаласць форм паэтаў старэйшага пакалення». Словамі «хутчэй» і «сёння» я не імкнуўся выказаць патрабаванне,тамударэмна Уладзімір Мінач абураецца маімі бессэнсоўнымі дамаганнямі. Я
толькі нагадваю пра гэта ў нашай сённяшняй сітуацыі, калі кажу паэтам і сабе: «Трэба мець мужнасць адмовіцца ад дасканаласці форм, дасягнутага майстэрства, мужнасць не ўхіляцца ад новага зместу, новага жыццёвага адчування, якое нас ахінае, штурхае, мучыць, якое яшчэ не можам цалкам адолець» (маецца на ўвазе ў новых формах)».
Насуперак згаданым думкам, якія я выказаў у сваім дыскусійным артыкуле, пісьменнік Уладзімір Мінач называе мяне фармалістам на падставе двух з паловай вырваных з кантэксту, няправільна зразумелых сказаў, з-за якіх непрадузяты ідэйны супраціўнік не можа мяне залічыць да групы праціўнікаў сацыялістычнага рэалізму. Спадзяюся, што гэта не так.
Восьтыя два сказы, якія Уладзімір Мінач цытуе з майго артыкула і якімі хоча мяне пераканаць у тым, што я шукаю «выйсце па-за матэрыялістычнай эстэтыкай»: «Варта адзначыць, што спецыфічныя формы — у гэтым выпадку прозы — вядомыя з гісторыі літаратуры, сталіся спосабам спецыфічнага адчування, спазнання і асэнсавання рэчаіснасці». I другі сказ: «Анамальнае развіццё формы стала для творцаў метадам даследавання, накшталт доследу для прыродазнаўства». Кожны незацікаўлены чалавек пацвердзіць, што ў працытаваных сказах я кажу не пра перавагу формы над зместам, а пра значэнне мастацкіх форм. Нарэшце трэці аргумент — толькі палова сказа. Для разумення працытую ўрывак цалкам: «Сусветна вядомыя пісьменнікі выказваюць галоўнае, глыбокую праўду непасрэдна альбо праз дыялогі. Але найбольш яскравым спосабам выяўлення глыбіні іх думкі ёсць форма твора, аснова іх індывідуальнасці, (і неагучаная частка сказа) якая змяняе і ўзбагачае яго папярэднюю сістэму форм, ствараючы новую, своеасаблівую, адметную форму канкрэтнага твора». Думаецца, кожнаму відавочна, што і ў гэтым урыўку я не кажу пра прыярытэт формы над зместам, а наадварот, звяртаю ўвагу на іншы бок фармальнага падыходу. Згадваю, што пункт гледжання вядомых пісьменнікаў, іх філасофскі падыход да ўспрымання рэчаіснасці, рэвалюцыянізуе форму. У папярэдніх урыўках кажу таксама пра гэта ў сувязі з Л. М. Талстым (якога яшчэ ніхто на свеце не крытыкаваў за фармалізм): «У формах, змененых формах мастацкіх