Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
у гасцях у свайго сына з нявесткай, добра там пачуваўся, хваліўся потым: «Заўважылі мяне.ушанавалі». Звычайна людзі ўшаноўваюць і наведваюць адзін аднаго. Або магу сказаць і наадварот. Наведваюць і ўшаноўваюць. Ушаноўваюць таго другога за яго моц, пазіцыю, або за прыемную размову на тэрасе, або толькі за прыгожыя вочы, за хараство, за свой уласны сон. Генерал дэ Голь наведаў савецкі звяз, ушанаваў рускі народ, яго мову, яго найвыдатнейшага паэта, яго моц, яго гераічныя гарады, яго намаганні, лёс. Рускія і іншыя жыхары звязу адчувалі сябе, спадзяюся, ушанаванымі. I гэтак жа маршал Ціта наведае нас і ўсе будуць пачувацца ўшанаванымі, а мы славакі — нават узвялічанымі. Думаю, можна было б сказаць, што дзяржавы, народы, асобы знаходзяць паразуменне, ушаноўваючы сваіх сапраўдных багоў. Культура — гэта культ, ушанаванне. Старамодна, цьмяна, недакладна кажу, але спадзяюся, што імкняцеся мяне зразумець. Людзі так, як і народы, камунікуюць не толькі словамі, але і рухамі, знакамі, малюнкавым пісьмом, калі не хочуць забіваць і варагаваць (стрэл, удар нажом — яшчэ больш зразумелыя знакі, але тады ўжо позна).
Такім вакольным шляхам хацеў толькі давесці асноўную і вельмі простую думку: багі ёсць. Кожная краіна і кожны народ мае сваіх багоў. Мноства багоў, малых і прыемных чарцянят, вялікіх і напышлівых, крывавых, сапраўдных і несапраўдных, штацкіх і дзяржаўных, асабістых і неасабістых, уласных і насаджаных, варожых. Багі — гэта сімвалы, выразы, выявы для трансцэдэнтнага пачуцця, багі — гэта справа чалавека і грамадства. У краіне качэўнікаў у Манголіі бачыў старазапаветнага, жорсткага і настраёвага Ягову ў выглядзе зваленай груды камянёў у горных цяснінах. Чалавеча, не ведаеш і не прадчуваеш, што цябе чакае, калі зойдзеш за гэтыя горы, што цябе знішчыць: мароз або сонца. На знактаго, што ўсведамляеш наш агульны лёс, ахвяруй што-небудзь, адарві лісіны хвост са сваёй шапкі, здзяры адзенне, аддай тлустую костку, якую якраз абгрызаеш, або нахіліся, каб падняць камень і кінуць яго на гару іншых. Ушанаваная, узрастаючая гара камення кранае, як боства: колькі людзей прайшлі гэтай цяснінай і маглі ахвяраваць толькі камень. Жыхары Лондана ўшаноўвалі, акрамя Шэкспіра,
яшчэ і свае кветнікі, дрэвы. Міжземныя народы — сваё паселішча ў выглядзе ўмацаванага порта, горада, мясцовай рэспублікі, што сваёй сутнасцю нагадваюць сістэму сённяшняга паўднёваславянскага самакіравання. Гэта ўласна і ёсць нерэалізаваны сон святога Аўгусціна з «Месца божага».
Людзі шчаслівыя, калі маюць багоў, сапраўдных, рэальных. Сваіх. Маюць з кім паразмаўляць, параіцца. He адчуваюць сябе ў адзіноце. Замежніку належыць, паводле звычаю, ахвяраваць дробныя грошы пры наведванні храмаў і гістарычных памятак. А калі хоча пахадзіць і ўбачыць усё, што толькі мажліва ўбачыць, не прыдумае нічога лепшага, як трымацца паста. Пра голад не кажам, гэта іншая рэч. Але пост, добраахвотны пост, на які сябе выракаеце, — гэта ўласна старажытны спосаб выхавання пачуццёвасці і дабрадзейнасці. Чалавек здаўна марыць быць вольным сокалам. Як вядома, гаспадар прызначаў пост свайму сокалу, каб больш вострым стаў яго зрок, каб выхаваць у ім мужнасць, запал паляваць, смак да ахвяры.
Настойліва рэкамендую пост за мяжой. Калі турыст эканоміць толькі на драбязе і на гатэлі, заслужыць сабе грэблівае стаўленне і спачуванне, што ў тысячу разоў горш. Пасціцца, прытрымлівацца строгай дысцыпліны, адмаўляць сабе ў ежы і напоях — гэта дабрадзейнасць, дабрадзейнасць старажытная і прызнаная менавіта ў каталіцкіх краінах, у краінах вытанчанай пачуццёвасці. Багатае выяўленчае мастацтва гэтых краін у апошніх стагоддзях стваралі рафінаваныя пачуццёвыя спецыялісты, сучасныя мніхі, якія пражылі жыццё ў немагчымым адмаўленні, якія выхоўвалі, так бы мовіць, сваю зрокавую, фармальную, слоўна-асацыятьгўную пачуццёвасць коштам адракання ад іншых задавальненняў.
Для цікаўнага турыста, які масава збіраецца паўсюль, усё запаўняе, усё назірае, рэгіструе і фатаграфуе, насуперак нашай пашане і ветлівасці, мы вымушаныя, напрыклад, напісаць на дзвярах кафедральнага сабора Нотр-Дам заўвагу, што храм не музей. Вядома аднак, што некаторыя музеі абстаўляюць так, як храмы. Можаце сабе ўявіць, як бы было нам няёмка папярэджваць кагосьці, што гэта ўласна не музей, а святыня, калі ласка, паводзьце сябе адпаведна. На турыстычных мапах гэта не пазначана.
Нідзе ў свеце не любяць натоўп турыстаў, што запаўняе краіну. Турысты заўсёды перашкаджаюць нам, нават калі мы прызвычаеныя і падрыхтаваныя да іх, нават калі яны прыносяць краіне прыбытак. Перашкаджаюць сваёй цікаўнасцю, няведаннем мовы і традыцый, сваім багаццем гэтак жа, як і беднасцю. Сціплы турыст, аднак, перашкаджае менш, чым пыхлівы, які выхваляецца сваім багаццем. Асноўнае правіла турыста — не хваліцца моцай сваёй валюты, сваім хатнім дабрабытам і ўшанаваць боствы краіны. У любым выпадку ўсюды пакінуць сваю падзяку на тутэйшай мове і дробныя грошы — гасцінец. Гэтым замежнік выказвае сваё пачуццё пашаны да краіны, да яе валюты, інакш кажучы, да яе міжнароднай пазіцыі. Пасціцца можа, калі хоча. Бедныя турысты больш жаданыя і прыемныя госці ў кожнай краіне, чым багатыя. Замежнік, які пакідае драбязу, пытанне або падзяку на тутэйшай мове, перастае быць турыстам і становіцца нармальным чалавекам. Яшчэ ў перадваенныя часы, калі хацелі зрабіць камплімент, казалі вам, што вашае вымаўленне цудоўнае, што вы ўвогуле не выглядаеце як замежнік. Сёння вам скажуць, што вы не выглядаеце як турыст.
Марыяна, праз некалькі год зноўку я прыйшоў вас адведаць, пабачыць, як вы тут жывяце. Хвілю з вамі пабуду, падыхаю вашым паветрам. Вельмі рады, шчыра кажучы, шчаслівы, што змог прыйсці да вас у госці, прывітаць вас. Ведаеце, сціпласць заўсёды дбайна ахоўвала славацкага інтэлігента. Так адчуваю сябе ў сваёй скуры. Адчуваю сябе тут, як у свае студэнцкія часы, як паэт, які зноў жыве марай, успамінамі пра нашых паэтаў, якія тут былі і былі захопленыя, кранутыя; і я тут сябе адчуваю шчаслівым. Так пачуваюся, як і ўся моладзь, што дабіраецца сюды пехатой, на цягніку, аўтастопам, па-рознаму. Сядуць на ўзбярэжжы і мараць, слухаюць, задаюць пытанні, здагадваюцца: гэта вы? Вы зноў у славе, вы прывабная, але занадта сур’ёзная.
I так я зразумеў, салодкая Марыяна, маё каханне, чаму вас так называю. Ваш белы хлеб саладзее ў роце, бо перажоўваю яго паціху, грунтоўна, і гэта атаясамліваецца ў мяне з даўнім сапраўдным адчуваннем пілігрыма. Салодкае пачуццё, салодкі акраец хлеба, салодкая доля
на бацькаўшчыне. Салодкае каханне толькі тое, якое мы заслужылі. Салодкай вас, безумоўна, называлі здаўна, але першы раз, як апавядаецца ў «Песні пра Раланда», так вас назваў верны рыцар, заспеты знянацку сарацынамі ў Пірынейскай цясніне.
Славацкія погляды, 1967
Культура як зносіны (развагі пра рух народа)
Найвыдатнейшая тэатральная пастаноўка, якую я пабачыў за час свайго кароткага паўвекавога жыцця, — гэта спектакль Філчыка63. Божа, Філчык! Ццібар Філчык. У п’есе «Д’ябал і Бог» акцёр Філчык неаднаразова выяўляецца як актор-геній. Дзякуй Богу, хоць у Бога і не веру, але ўсё роўна дзякуй яму, бо па-іншаму не магу выказаць шчасце або штосьці накшталт сатысфакцыі з нагоды таго, што мог яго бачыць, чуць, прысутнічаць на яго спектаклі. Нейкі француз, філосаф, а для яго ў той момант вяршыня мыслення і свядомасці; для яго, невядомага ў свеце акцёра, напіша п’есу. Філчык — чорт, на яго голае цела нацягнутае адзенне з гладкай чорнай скуры, валяецца з бабай у ложку, спакушае, лаецца, шэпча блазноты, верхаводзіць, прыслужвае і здраджвае, гладзіць голы жывот, пераапранаецца. Прымярае касцюмы і заданні: захопніка, здрадніка, вызваліцеля, мніха, выратавальніка, перажывае і абыгрывае з вялікай жарсцю метафару, ці скарочаны варыянт гісторыі. Хтосьці зафіксаваў гэтую заўвагу ў некалькіх радках. Браціслаўскія гледачы або наогул славацкі народ мусілі адразу ж адпаведным чынам ушанаваць акцёра, усім сваім жывым тэмпераментам узняць яго да нябёс. А цяпер незалежна ад таго, было гэта здзейснена ці не, або было, але несвоечасова — позна. Філчык ведае і павінны ведаць, як і мы, што быў ён чароўны.
У сувязі з гэтым выдатным спектаклем Філчыка згадваюцца і іншыя сцэны, што жывуць у маёй памяці. Яны настолькі ўзвышаныя, цудоўныя, адметныя, што нават крыўдна, чаму мая галава не падобная хаця б да магнітафоннай стужкі, дзякуючы якой вы маглі б чуць, бачыць, перажываць некаторыя з іх. Як сведка тых часоў, я прыгадаў бы наступныя эпізоды.
У Ліптове каля Любелі за вёскай стаіць святы. Там нас немцы паставілі перад дуламі кулямётаў. У такую хвіліну
63 Ццібар Філчык, Ctibor Filcik (1920—1986) — славацкі акцёр, працаваў у розных тэатрах, здымаўся ў кіно, атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтва Чэхаславакіі (1967).
хлопцы разам памачыліся і сказалі: «Ну дык пайшлі ўжо. Ну дык страляйце». Мой позірк спыніўся на тым святым за вёскай. Згадаў паэта, вобраз якога падобны да вобраза святога. «Калі ласка, пайшлі дык пайшлі».
Або: Народнае свята на Дзевіне. Вайсковы аркестр імя Александрова спявае песню «Салаўі, не будзіце салдатаў». Канец вайны. А мне прыгадваецца, як наш паўстанец сядзіць змучаны пад гарой. Паляпаю яго па плячы. Здрыганецца, нібы ступіўшы на лёд. Прыгожы, толькі што паголены. Пад скурай бачныя карэньчыкі шчаціны, на носе — лядзяк.
Або: У траўні гэтага года перажываю студэнцкае паўстанне ў Парыжы, пра што згадваў ужо на старонках гэтага часопіса. Удзень нашуся па музеях, храмах, а ўначы — на Сарбоне або ў Адэоне. Цэлы дзень і цэлую ноч мітынгуюць. Хоць я тут і чужы, але і не проста цікаўны, не палітычны канкурэнт або — яшчэ горш — злосны амерыканец. Вы хацелі быць суперуладаром — цяпер паглядзіце. Гэтаму народу жадаю толькі самага добрага. I ўсё ж мяне ўзрушыў, захапіў гэты спектакль, які ніводны рэжысёр на свеце не паставіць, ніякія акцёры на свеце не сыграюць. Генерал і прэзідэнт гэтай краіны, бясспрэчна, значная і бессмяротная асоба, шчыра кажа свайму народу: «Мы французы. У нашым небе не могуць лётаць чужыя самалёты. Мы не можам выракацца амбіцый, што мы ёсць і хочам быць адным з самых інтэлігентных народаў на свеце». I бачыце. Гэты народ, яго студэнцкая моладзь таму і паўстала. Свядомы і інтэлігентны народ ні ў якім разе, ні за якую ўзнагароду на свеце не можа кіравацца ідэямі спажыўца дабрабыту, славы ці культуры.