• Часопісы
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    Жыццё і сучасныя падзеі ўзнялі пытанне пра тое, што неабходна зрабіць, каб народ не быў, не адчуваў сябе спажыўцом культуры, аб’ектам маніпулявання або нават добразычлівага клопату пра культуру.
    3 усяго, што сказаў, вынікае, што пытанне сацыялістычнай культуры — гэта пытанне права і свабоды слова і выяўлення. Пытанне права і свабоды аб’яднання, правоў, якія забяспечвае кожная дэмакратычная канстытуцыя.
    Забяспечвае на паперы, у рэальнасці, магчыма, пазбаўляе. Па сутнасці больш-менш церпіць дзеля прыгажосці свайго пер’я. Нашая сацыялістычная, а гэта
    67 Брадло — месца пахавання аднаго з заснавальнікаў Чэхаславацкай дзяржавы М. Р. Штэфаніка каля вёскі Брэзова (Славакія); аўтарам архітэктурнага комплексу з’яўляецца Душан Юрковіч.
    68 Душан Юрковіч, Dusan Jurkovic (1868—1947) — славацкі архітэктар, дызайнер, этнограф.
    значыць і дэмакратычная рэспубліка павінная не проста змясціць гэтыя правы ў сваёй будучай канстытуцыі, як прыгожае пер’е, якім будзе хваліцца перад замежжам. Мы павінныя настойваць на тым, што святыя правы грамадзяніна — гэта яго святыя абавязкі. Яго сэнс. Ты грамадзянін, маеш давер у гэтай дзяржаве. За два мінулыя дзесяцігоддзі грамадзяне знерухомелі, перапужаліся. Я, сацыялістычная рэспубліка, не толькі табе гарантую гэтыя правы, я з даверам да цябе заклікаю рэалізаваць іх.
    У сапраўднай рэалізацыі, гэта значыць вышэйшай, чым воляй грамадзян, у неабмежаванай рэалізацыі святых правоў, якія ёсць нашым святым абавязкам, я бачу пачатак развіцця сацыялістычнай культуры. Так, пачатак. Пачаткам бываюць не вялікія і дарагія збудаванні, а сходы людзей, нечаканыя народныя ўрачыстасці, разбурэнне старых мадэлей, спроба адчуць свабоду на ўласнай скуры.
    Думаю, што нам неадкладна трэба аднавіць у сабе і асабліва ў маладым пакаленні ўсведамленне цэласнасці культуры. У культуры не выяўляюцца толькі мастакі. У культуры выяўляецца ўвесь народ.
    Культурнае жыццё, 1968
    Свядомасць культуры
    Божа, колькі ў нас падданства!
    Рэшткі вызваліцеляў Браціславы былі пахаваныя не ў асвечанай зямлі, а ў зямлі палітычнай: у дзірване перад палацам прэзідэнта славацкай дзяржавы, пазней — палацам Славацкай нацыянальнай рады і ўрэшце рэшт — штабам піянераў. Потым рэшткі былі перанесеныя з цэнтра горада на ўзвышша, найпрыгажэйшае ўзвышша Браціславы. Жыхары Браціславы ўсіх нацыянальнасцей назвалі гэтае ўзвышша рускім могільнікам. Гарадскі архітэктар прапанаваў помнік у выглядзе насыпаў, умацаваных трывалым вянком: могілкамі герояў, што загінулі за свабоду. Ідэя архітэктара была на той час зразумелая кожнаму. Нагадвала бой і перамогу пад Сталінградам, хоць ужо тады былі пярэчанні наконт таго, што рускія не скіфы і што травяністы могільнік характэрны для раўніннага стэпу, а не для ўзгор’я над Браціславай. Пазней аб’яднанне чатырох курганаў скіфаў утварыла славацкі і славянскі Славін — могілкі творцаў. У сцяне Славіна, паводле крамлёўскага ўзору, знайшоў месца вечнага спачыну народны творца і заснавальнік славацкай літаратуры новай эпохі.
    Але яго перазахавалі. Хто перазахаваў? Той, хто назваў яго народным творцам або хтосьці іншы?
    Гэта таксама тычыцца культуры?
    Культура — гэта ўнутраны свет кожнага з нас, свет свабоды. Культура шырокая, як жыццё. Культура глыбокая, як гісторыя, нават больш. Такая ж глыбокая, як самае старажытнае адлюстраванне чалавека. Глыбінёй у трыццаць-сорак тысяч год. Такая ж глыбокая, як вечнасць, вечнасць чалавечага пакалення.
    На незаўважнай луцэ ракі Нітры, якая з незапамятных часоў разлівалася, як і сёння, рыхтавалі падмурак для будоўлі калгаснага кароўніка. 1 знайшлі культурныя скарбы: археолагі дайшлі да самай старажытнасці, да самай глыбіні, да ўзроўню, некранутага чалавечай рукой. Угару, як прыступкі лесвіцы, падымаюцца адрозныя па колеры культурныя ўзроўні. Гэтыя ўзроўні, якія бяруць
    свой пачатак з мінуўшчыны, ці чалавечай вечнасці, археолагі называюць гарызонтамі. Кожны гарызонт культурнага ўзроўню прадстаўляе культуру і культуры народаў, што калісьці жылі або толькі часова затрымаліся на зямлі нашай радзімы. Стужка Карпат ніколі не была неабжытым і некультурным памежжам, гушчаром, як у гэтым калісьці намагалася пераканаць нашая варожая народу гістарыяграфія. Наадварот. Падножжа Карпат, закрытае ад поўначы, было заўсёды бясконца прывабным месцам, зацішкам, вобласцю, захаванай прыродай для ўсіх народаў. Тэрыторыя нашай радзімы пакрытая тлустым пластом культурнай глебы, гэта значыць народных культур. Археалогія — навука захапляльная і бясконца прыцягальная, менавіта дзякуючы так званым гістарычна маладым і негістарычным народам, як і мы сябе ахвотна называем. Адсюль і археалагічнае павучанне: які ж народ можна назваць негістарычным? Гэтую падтатранскую краіну мы пакрылі і яшчэ пакрываем надзейным пластом культуры, рэшткамі і крывёй нашых продкаў. Нашыя продкі не былі дурнейшымі за нас сённяшніх. Задоўга да нас яны аблюбавалі гэтыя мясціны, узвышшы, дзе і мы сёння жывем. 3 задавальненнем яны выраблялі тыя ж прадметы, бранзалеты, пацеркі і завушніцы. Мужчыны хацелі падабацца, імпанаваць жанчынам, а жанчыны — мужчынам, а таму, як і мы сёння, прыбіраліся.
    Археалогія так, як і этналогія, вучыць нас, пакуль мы яшчэ можам вучыцца, што чалавек паводзіць сябе, думае, дзейнічае пераважна аднолькава, аднолькава заклінае і чаруе. Hi ў якім выпадку не можа пагадзіцца з тым, што смерць непазбежная. Кожны імкнецца чымсьці, якімнебудзь спосабам застацца неўміручым, вечным, боскім.
    Таму ўсе культуры, усе народы ад самага пачатку ўшаноўваюць сваіх продкаў. Продкі становяцца боствамі. Ушаноўваюць свае паселішчы і курганы, якія ўспрымаюць як недатыкальныя і сакральныя, трымаючыся сваёй адметнай, мясцовай, племянной ці народнай ідэнтычнасці, характэрнай рысы, якой ёсць ці то татуіроўка, ці то адзенне, спевы, абрады і традыцыі.
    I тут імгенна будзе аб’яўлена рэвалюцыя ў культуры. Пачнецца новая, наша чалавечая эпоха. Папярэднія культуры неактуальныя. Папярэднія каштоўнасці не
    дзейнічаюць альбо патрабуюць перагляду ў рэчышчы нашых запатрабаванняў.
    Дзесяцігоддзі пасля заканчэння вайны і вызвалення называюць (не мы) перыядам так званага культу асобы. Прадстаўнік нашага асяроддзя назаве гэты час перыядам рэпрэсій (так яго назваў Аляксандр Дубчак69 перад выбарамі прэзідэнта, прадстаўляючы кандыдата генерала Людвіка Свобаду70 як звычайнага працоўнага). Сапраўды, трэба абавязкова называць гэты перыяд менавіта так: часам рэпрэсій і нацыянальнага ўціску.
    У вызваленай рэспубліцы культура — бо разважаем менавіта пра культуру — адразу трапіла пад апеку ідэалагічных сакратароў. Улада вызначыла ахвяраў для запалохвання, а падуладныя сакратары ў адпаведнасці з субардынацыяй адразу ж таемна арганізавалі і адкрыта здзейснілі пры агульнай падтрымцы камуністаў і грамадскасці ідэалагічнае пакаранне.
    Divide et impera. Падзяляй і ўладар.
    Сёння ўжо лічыцца натуральным, што культура ў Чэхаславакіі зазнала найбольшы ўціск менавіта ў Славакіі. Слабы спадзяецца, што будзе мець супакой, калі не заступіцца за яшчэ слабейшага.
    Уладар, ці генерал, з пагардай глядзіць на штацкага — штацкі для яго кожны жыхар. Натуральны інстынкт ката — лавіць мышэй, натуральны інстынкт генерала — апранаць усіх і ўсё ва ўніформу. Каб можна было ім загадваць: «Слухай мой загад! Зважай! Крокам руш! На зямлю! Паўзком наперад! Устаць!» Уніформа — адзнака падняволенасці. Спачатку генерал павінны вас апрануць ва ўніформу, каб потым мог вамі араць бруд, каб мог вас муштраваць, зрабіўшы з вас і ўсяго масу, ваенную, паслухмяную, змабілізаваную масу.
    Пасля пераможнага лютага, пачынаючы з 50-х гадоў, як па загаду, усё ў нас апранаецца ва ўніформу, новую,
    69 Аляксандр Дубчак, Alexandr Dubcek (1921—1992) — славацкі грамадска-палітычны дзеяч, першы сакратар ЦК КП Чэхаславакіі (1968—1969), актыўны ўдзельнік падзей Пражскай вясны.
    70 Людвік Свобада, Ludvik Svoboda (1895—1979) — чэхаславацкі генерал, палітык, прэзідэнт Чэхаславацкай сацыялістычнай рэспублікі (1968—1975).
    безумоўна новую, але чужую ўніформу. Варашылаўград, сёння ўжо толькі Новая Дубніца павінная быць копіяй мангольскай сталіцы Улан-Батару? Прыгожы палац адміралцейства ў Ленінградзе са сваёй пірамідальнай вежай натуральна глядзіцца над Нявой, бо выконвае яшчэ і функцыю маяка. Але ці можа ён натуральна выглядаць у мангольскім стэпе? Які гістарычны сэнс ён можа мець на Паважы побач з трэнчанскім замкам Матуша Чака?
    Генералісімус праз партыйны і дзяржаўны апарат прыклаў усе намаганні ў ідэалагічнай, эканамічнай, адукацыйнай, грамадскай сферах, каб народ не мог выявіцца ў сваёй індывідуальнасці, у сваіх амбіцыях, нарэшце, каб нават не мог ушаноўваць продкаў, сваіх герояў. Пакуль гэта магчыма сказаць, варта сказаць выразна: славацкі народ павінны быў страціць гістарычную самасвядомасць, павінны быў максімальна наблізіцца да чэшскай культуры, зліцца ў адзіны чэшскаславацкі народ, а славацкая мова, паводле тэзісаў Генералісімуса, датычных мовазнаўства, мусіла ператварыцца ў рэгіянальную і, нарэшце, зразумела, русіфікавацца, падобна да таго, як у ЗША зліваюцца самыя адрозныя народнасці.
    У новую і чужую ўніформу ў нас апранутыя не толькі салдаты, але і дзеці ў садках і школах, чыгуначнікі, MacTaxi, пісьменнікі, філосафы, гарады, новыя паселішчы, вуліцы, новыя часопісы, нарэшце, у яе апранутыя геральдычныя жывёлы на дзяржаўных сімвалах. Адны яе апранаюць толькі на цела, іншыя — і на душу, думкі, пачуцці, на свой розум, зжываюцца з уніформай, каб мець магчымасць думаць і адчуваць тым адзіна правільным кірункам, каб мець магчымасць існаваць.
    Акрамя знешняй уніформы ёсць яшчэ і ўнутраная, што апранаецца на мысленне і адчуванні, на розум як дзіцяці, так і дарослага.
    Гэтай унутранай уніформай была, як і заўсёды бывае, ідэалогія. Перыяд рэпрэсій выліўся ў знішчэнне як культурных, так і прыродных каштоўнасцей: людской рукой і з дапамогай Дуная. Перыяд рэпрэсій назаўсёды застанецца перыядам нечуванага варварства.
    У гэтых неспрыяльных умовах штучнай змушанай ізаляцыі народнай культуры, знішчанай адукацыі,
    насаджаных поглядаў пачынаюць сваё змаганне за творчую культуру «галандоўцы»71, якіх бы я хутчэй ахарактарызаваў як пакаленне, чым як творчую суполку.