Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
забыцця. Таксама дамалюецца, дарасказваецца і мастак, пачне ўяго атрымлівацца штосьці нябачанае, пачне працаваць штосьці кшталту «памяці воза», «памяці жанру», «памяці маўлення», «памяці руху», «памяці эмбрыёна», «памяці прэнатальнага перыяда»: матчына ўлонне, матчыны грудзі, адданне асалодзе кахання, супакой побач з жонкай. З’яўляецца адчуванне рая. Так. Калі вы мужчына і адчулі гэта належным чынам, несумненна, аднойчы будзеце здзіўленыя: «Дзяўчына, але мы знаёмыя! Толькі адкуль, адкуль?» I калі немагчыма прыгадаць, усё роўна гэта відавочна — з раю. 3 матчынага ўлоння знаёмыя. Сваё вялікае каханне, адчуванне раю мілуем, згадваем, сягаем памяццю да салодкага забыцця. Існуе памяць раю. Рай вечны, вечна наяўны ў памяці асобнага чалавека і чалавецтва. Міф пра рай вечна прысутны ў розных вобразах, прысутны сон пра зямлю божую. Прысутны ў гэтай карчме, у грамадстве, уласна так, як ва ўтопіі пра бяскласавае грамадства, пра калектыўную гаспадарку, пра адпачынак на моры.
Мацічныя чытанні, 1969
Размовы пра культуру III
3 якога моманту чалавек ёсць чалавекам, да якога часу ён жыве, выяўляецца. Выяўляецца крыкам, плачам, голасна, моўчкі, словам, спевам, гучна, акустычна, рухам, скачучы, гуляючы, танцуючы, выступаючы, не рухаючыся. Выяўляецца па-дзіцячы: гуляючы, малюючы, мармычучы; выяўляецца па-юнацку, па-даросламу або па-сталаму. Выяўляецца, калі адзін, каб не быць аднаму, каб быць, заклінаючы, зачароўваючы, малюючы вакол сябе кола, молячыся, заклікаючы няіснае, заклікаючы звера, бостваў, памерлых, ненароджаных. Выяўляецца, кладучы рукі на свежы снег, на роўны пячорны бруд, кладучы рукі на прадметы, жанчыну, на пераможаных, рабоў, працягваючы рукі да акна, святла, зорак. Выяўляецца, пазначаючы свой статак, шальмуючы сваіх супраціўнікаў, бласлаўляючы бласлаўлёных, караючы сваіх падданых, адсякаючы галовы, адпраўляючы пераможаных да рабоў пад нізка скрыжаванымі дзідамі. Выяўляецца, прысвойваючы, ловячы, нібы стоены, прагны да бойкі звер; выяўляецца, удасканальваючы сваю руку, стралу, ракету, удасканальваючы сваю руку-служку, агента, праклён, ідэалогію. Выяўляецца, ловячы чалавека, выядаючы яму мозг, робячы з яго чэрапа збаны, аб’екты, знакі, сімвалы сваёй моцы. Выяўляецца знешне, робячы выгляд, размалёўваючы свой твар, надзяваючы маскі звяроў, вятроў, стыхій, продкаў, прымаючы твар сяброўства. Выяўляецца творча, упрыгожваючы і знявечваючы сваю скуру і цела, апранаючыся і пераапранаючыся ва ўласныя абліччы, святочныя, сэксуальныя, ваяўнічыя, у абліччы закаханых, або апранаючыся ў скуру звяроў, у скуру заможных, моцных, уладарных, або распранаючыся, або прымусова распранаючыся. Выяўляецца ў маляванні, у маляванні на сценах сваёй пячоры, на твары муміі. Выяўляецца ў магіі, у стварэнні абліччаў звяроў, якіх жадае злавіць і якіх працінае дзідай альбо толькі знакам дзіды. Выяўляецца ў стварэнні, увекавечанні сваіх продкаў і герояў. Выяўляецца ў прыпадабненні руху племені да руху воза, у перанясенні крылаў птушкі на ўласнае цела, на прылады, у перанясенні сваёй тугі на птушак, кроплі дажджу. Выяўляецца ў стварэнні
партрэтаў, ідалаў, бостваў, у стварэнні штучных дуплаў, у пабудове жылля з травы або каменя, штучных пячор, у стварэнні сакральных месцаў.
Выяўляецца як асоба, як дзіця, юнак, мужчына або жанчына, як старац, дакранаючыся да свайго цела, выпрабоўваючы сваю моц, вылучаючыся з супольнасці і знаходзячы ў ёй сваё месца, абараняючы сваё становішча. Выяўляецца гуртуючы род каля вогнішча, падкладаючы ў яго дровы, танцуючы каля яго, выкрыкваючы: «Пол — пол». У славянскай мове гэта азначае полымя, палымнець, паказвае тым, што яму цёпла, добра, што не баіцца ён дзікага звера. Чалавек выяўляецца ў адносінах да сябе і сам па сабе тым, што стварае сваё знешняе і ўнутранае аблічча. Мужчына і жанчына выяўляюцца ў тым, што шукаюць адно аднаго (погляды, песні, пахі, усмешкі, рухі, жэсты, адчуванне шчасця, выяўляюцца ў тым, што дакранаюцца адно да аднаго, належаць адно аднаму, агаляюцца адно перад адным, сваім каханнем пазначаюць адно аднаго, каб не датыкаліся да іх іншы мужчына або жанчына, каб навекі зафіксаваліся адзін у аднаго на скуры, у кары мозга, у памяці. Маці выяўляецца ў нараджэнні дзяцей, у стварэнні для іх раю, у наданні ім падабенства яшчэ ва ўлонні), збіраюць сям’ю за сталом, пачынаючы вечар з прывітання.
Антанін Навотны, Antonin Novotny (1904—1975) — грамадска-палітычны дзеяч Чэхаславакіі, быў першым сакратаром камуністычнай партыі Чэхаславакіі (1953— 1968), прэзідэнтам Чэхаславакіі (1957—1968)
Выяўляецца калектыўна ў тым, што, разам з астатнімі ідзе на паляванне, у сумесныя паходы, пілігрымку. Выяўляецца ў тым, што імкнецца да супольнасці: разам сабрацца, разам есці, спяваць; аднаго ўшаноўваць, іншага аплакваць, як сябе, як паходню, як свае развеяныя рэшткі. Выяўляецца ў арганізацыі малых і вялікіх суполак, сектаў, забаў, тэатраў, маскарадаў; ва ўшанаванні, у здзяйсненні абрадаў, смяротных пакаранняў, у тым, што становіцца душой арганізацыі, што стварае душу цэлага паселішча. Гэта ўсё чалавечыя праявы.
Жывёлы таксама маюць свае спосабы выяўлення, якія выклікаюць у нас захапленне, здзіўленне, цікавасць. Многіх з іх чалавек прыручыў, падобна як мужчына жанчыну,
а жанчына мужчыну: ежай, любоўю. Зрабіў з іх памагатых, сяброў, навучыліся нават адзін аднаго разумець. У пэўных абставінах, калі гаворка ідзе пра жыццё або смерць, жывёлы не баючыся прыходзяць да чалавека, просячы ежы. Жывёлы на пэўным узроўні развіцця сваёй нервовай сістэмы выклікаюць або самі адгукаюцца на выклік паляўнічага да змагання не на жыццё а на смерць: пабарукаеемся, злаві мяне, дагані мяне, пазмагаемся сур’ёзна, да апошняга. Жывёлы, усведамляючы магчымасці зброі, моцы, велічыні, адгукаюцца на выклік або ўцякаюць. Звер для чалавека не мае твару, але як бы чалавек не адыходзіў ад прыроды, ён так і не перарваў, не хацеў перарваць з ёй повязь. Перад маўклівым тварам знаходзіў сваю чалавечую свядомасць, сваю праўдзівую невінаватасць. Калі ж забіваў, з’ядаў сябе, у барацьбе са звярамі быў праўдзівы і невінаваты, сапраўды чалавечны.
Паміж выяўленнямі жывёл, нават самымі захапляльнымі, і выяўленнямі чалавека, нават самымі жывёльнымі, на кожным узроўні развіцця можна заўважыць істотныя адрозненні.
Выяўленне жывёльнага — гэта выяўленне пакорлівасці і ідэнтычнасці. Выяўленне чалавечага — свядомае, культурнае і нават калі людажэрскае варта сказаць, што сумленнае. Слова сумленне ў гэтым кантэксце магло б азначаць усведамленне суіснавання.
Жыццё чалавека, жыццё чалавечага пакалення не разумеем і не можам уявіць як біяхімічны абмен рэчываў. Сваё жыццё пражываем, усведамляем як узаемазвязаны, бесперапынны шэраг нечаканых, аднаразовых выяўленняў або шэраг паўтаральных, устойлівых звычак, традыцыйных (механізаваных) выяўленняў. Або праяваў адзінкавых, але свядома адшуканых, вынайдзеных, геніяльных, праяваў рэпрадукаваных і праз вечную патрэбу чалавека і супольнасці ўзноўленых. Дзесьці ў памяці асобнага чалавека ці чалавецтва ўзноўленых і зноўку перажываных.
У гэтай сувязі варта сказаць некалькі слоў пра памяць, надындывідуальную, або надчасавую.
Отакар Фішар у свой час напісаў эсэ «Дэжавю» пра тое, што мы ўжо калісьці бачылі, хоць і не можам прыгадаць абставіны, хоць і здаецца немажлівым, каб мы гэта ўжо бачылі.
У гісторыі выяўленчага мастацтва, якое ўяўляе сабой вельмі змястоўную дакументацыю чалавечай памяці, гаворым пра «Objets trouves79», пра аб’екты, якія падаюцца нам ужо знаёмымі. Макс Эрнст80 створыць скульптуру, якую назаве «Кароль, што гуляе ў шахматы з каралевай». Югаслаўскі мастацтвазнаўца Ото БігалыМарцін адзначае: «галава караля амаль супадае з маскай малійскага племені Сунефо, якую Эрнст мог бачыць у музеі першабытнага мастацтва ў Нью-Йорку», і робіць выснову, што «мастацкія формы першабытных культур для Эрнста — аб’ект trouves з вобласці пачуццяў і інстынктаў» (цытата з кнігі Ігара Згоржа «Пошуктвару»).
Скульптар Уладзімір Кампанка ў пошуку твару — калі можна так гэта вызначыць — спрашчае, абстрагуе сваю нязменную жаночую фігуру: жанчыну з Райца ў шырокіх спадніцах. У працэсе спрашчэння райчанкі ўзнікае ідал, боства, багіня-ахоўніца дома, дзяцей, узнікае стэла, памежны слуп, які аддзяляў стары Рым ад нашага паселішча, вызначаў унутраную прастору, якую Салда81 назваў схованкай зроку. У выпадку Кампанека — гэта схованка пачуцця, пэўнасці, чагосьці здаўна перайманага, што мы маглі б назваць спадчынай.
Іншы наш скулыітар Палё Тотг, абстрагаючы жанчыну, каханую, вяртаецца ў старажытнасць, да старажытных венер.
Пошук твару ў гэтым выпадку мае значэнне абсалютна адваротнае таму, якое звычайна разумеем пад словам «пошук». Пошук у дадзеным кантэксце — гэта працэс засяроджвання, паглыблення ў сябе, зварот да стану забыцця, асалоды, здзяйснення мар.
Дзіцячае маляванне — спантанае, несвядомае, цалкам адданае гульні — утрымлівае сімвалы матчынай апекі.
Нашае дзіця на абрусе некранутага снегу пакіне спачатку след сваёй рукі, потым разбяжыцца і ў цэнтры непашкоджанага пляцу снегу пакіне след цэлай сваёй фігуры.
79 Objets trouves — у пер. з фр. «бюро знаходак».
80 Макс Эрнэст, Max Ernst (1891 — 1976) — нямецкі і французскі мастак,скульптар, графік, паэт, адметная постаць сусветнага авангарду XX ст., адзін з пачынальнікаў сюррэалізму.
81 Францішак Ксавер Салда, Frantisek Xaver Saida (1867—1937) — чэшскі літаратурны крытык, журналіст, пісьменнік.
Тысячы год назад, чалавек таксама быў зачараваны некранутай прасторай роўнага глею ў пячоры. Так пачынаецца выяўленчае мастацтва — слядамі рук на глеі.
На ручцы сучаснага славацкага палоніка — вобраз мядзведзя. Той жа мядзведзь выяўлены на ручцы попельніцы з трэцяга ці пятага стагоддзя да нашай эры, знойдзенай у Румыніі.
У вясковай карчме кіроўца, які не чытае літаратуру, расказвае вам сваю гісторыю ўтакой форме, што будзеце ў захапленні. Літаратурныя тэарэтыкі называюць гэта «памяццю жанру».
«Objets trouves» — гэта па-мастацку вынайдзеныя аб’екты, якія ў сваю чаргу знаходзяць нас, іншымі словамі, выражаюць тое ж, што і памяць жанру. Апавядальнік вынаходзіць формы памяці жанру.
Або Паўла Пікасо папросяць стварыць мастацкі сімвал сусветнага руху. А Пікасо намалюе голуба. Чаму менавіта голуба, чаму не пелікана або ластаўку? А сусветны рух прыме яго сімвал як свой. Па свеце разляцяцца мільёны мірных галубоў. Чаму? Ной пасля сусветнага патопу таксама з чоўна выпусціў голуба. Хрысціяне Святога Духа, трэцюю боскую асобу, таксама ўяўляюць у выглядзе голуба. Птушкай Венеры, багіні кахання, таксама ёсць голуб, якога можам пабачыць і на магілах верных мужа і жонкі. Пры гэтым нібыта ніхто і не звяртаў увагі на тое, як галубка корміць сваіх птушанят: апусціць сваю дзюбу ў рот птушаняці і адрыгвае яму ежу. Любоў — гэта і ежа. Кажуць, любоў ідзе праз страўнік; людзі праз каханне сябе з’ядаюць. Тут існуе трывалая ўзаемасувязь, хоць мы яе і не ўсведамляем або якраз таму, што мы яе не ўсведамляем. Мы разумеем усё ў сувязях, паслядоўнасцях.