• Часопісы
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    Кім быў гэты Ёзэф Ланг, цесляром ці будаўніком? He ўмеў пісаць, але спланаваў, сканструяваў і вельмі хутка пабудаваў са сваімі сарака паплечнікамі гэтую будову.
    Сэнс маіх згадак наступны: дамагчыся гэтага ўказальніка. Указальнік, які павінны быць на нашых дарогах, у школьных падручніках, а самае галоўнае — у нашых галовах, нашых уяўленнях, у нашай культурнай свядомасці. Гэты ўказальнік павінны быць, калі мы сябе паважаем.
    Божа, але гэта наш нацыянальны Пантэон, падумае чалавек, крануты ўбачаным у Палудзы. Назва пасе-
    83 Ліптоў — гістарычная вобласць Славакіі з цэнтрам — горадам Ліптоўскі Мікулаш, займае тэрыторыю ў раёне Нізкіх Татраў (сённяшнія тэрыторыя Ліптоўскага Мікулаша і Ружамберка).
    лішча Палудза паходзіць ад лацінскай назвы ваколля Палудэс, «балота» (Андрэ Гідэ напісаў таксама апавяданне «Палудэс», якое мне вельмі падабаецца). Мы стагоддзямі культывавалі гэтае сваё балота, пакуль з яго паўстала Палудза і культурны край верхняга Ліптова. I сёння мы зноў хочам гэта затапіць, зноў ператварыць у балота. 3 такой ахвярай не можа чалавек пагадзіцца. Людо Кэленбергер аднойчы намаляваў для паэта Андрэя Плаўку84 карыкатуру: над роўняддзю ліптоўскага мора ўздымаецца буй у выглядзе галавы паэта з насатым профілем, а на галаве надпіс: «гэта мая Сельніца». Такія ўяўныя постаці цяпер для нас узносяцца над роўняддзю будучага вадасховішча: гэта Святая Марыя, гэта... — лепш не згадваць.
    Акурат пад высокай каменнай дамбай вадасховішча, якое ўсё затопіць, знаходзіцца частка краю, людскія паселішчы. Чалавечы твор, увасоблены ў краіне і ў памяці, у галаве тысячы жыхароў, апынецца так, як мы ўсе апынуліся, пад вадой.
    Прастору помніка архітэктуры фарміруюць магутныя кроны стогадовых ліп і ясеняў. Знаходзіцца тут каменная вежа, белая з драўлянай страхой. Гэтая гладкая белая вежа з драўляным верхам ёсць манументалізаваны чалавечы погляд, сталае імкненне хлопца, мужчыны, дзядулі сачыць, ахоўваць: ці не здарыўся дзесьці пажар, ці не набліжаецца войска, нашэсце. Вежа ёсць вежа — вышыня, якая не дазволіць захапіць.
    Пад ёй арка. Нізкі белы мур з гонтай агароджвае падворак ад націску гушчару і маладых дрэў. Зялёны падворак. На ім ціха спачываюць пакаленні. Падворкі храмаў, чоўны, на якіх збіраюцца жыхары, — гэта могільнікі, пахавальні (у якіх ужо сёння не пахаваюць ці ўжо і не хаваюцца). Яны, жывыя, схаваліся калісьці за памерлымі так, як і сёння. Чалавеку неабходна мець такое месца, дзе можа сябе адчуваць, як у матчыным улонні або абдымках. Людзі спрадвеку пэўным чынам умацоўваюцца: мурам, памерлымі, верай, ідэалогіяй, ракетамі. Умацаваны за-
    84 Андрэй Плаўка, Andrej Plavka (1907—1982) — славацкі паэт, грамадскі дзеяч, быў старшынёй Звязу славацкіх пісьменнікаў (1969—1982).
    мак — наш пан Бог. Цяжка сказаць, якія з яго ўмацаванняў для нас уяўныя, а якія рэальныя, сапраўды бяспечныя ці недасяжныя.
    Уваходзіце сюды, нібы пераступаеце парог нізкага склепа, міжволі схіляючы галаву, утаропіўшы ў зямлю вочы. Чакаеце. Архітэктура, як і кожны мастацкі твор, чымсьці знешнім (прапорцыямі, размяшчэннем) павінная выклікаць у вас жаданне ўвайсці. Архітэктура ёсць архітэктура менавіта таму, што ў яе ўваходзіш. Інакш гэта была б заслона, якую дойліды грэбліва называюць фасадам.
    Нам, хто жыве ў каменных, цагляных, бетонных хатах, нават лепш сказаць келлях, трапіць у драўлянае вялікае памяшканне — гэта сенсацыя, якую ні з чым немагчыма параўнаць. Гэта магутны човен, нашмат магутнейшы, чым вы яго акустычна адчуваеце. Прыслухайцеся да яго, да яго старажытнасці. Фарбы на вас свецяць сваімі промнямі; безумоўна, сваё святло на вас пасылае і дрэва. Які водар мае такая архітэктура? (Шкада, што гэта архітэктура акурат пахне спецыяльнымі хімікатамі. Храм нядаўна рэстаўравалі, да таго ж і дрэва выкарысталі недастаткова сухое. Таму завёўся тут нейкі шкодны грыбок, які імкнуцца цяпер знішчыць гэтымі хімікатамі. I гэтая нядбайнасць вам перашкаджае, злуе вас).
    Калі нарэшце агледзіцеся, адчуеце, што сапраўды трапілі ў празаічны твор Марціна Кукучына. Два шэрагі шырокіх лавак. Уздоўж сцен аж пад самую столь хоры, балконы. Цяжка ўявіць, што калісьці ўся гэтая прастора была запоўненая людзьмі, як у тэатры: у ложах, на балконах аж да самай столі быў чалавек на чалавеку. Гэта была вёска, усім вёскам вёска: шэсць тысяч жыхароў (такую колькасць здольны змясціць гэты храм). Тут рэгулярна збіраўся цэлы паўночны Ліптоў. Гэта штосьці значыла. Гэта была вёска. Гэта была моц, якая вытрымае ўсё (а сёння? He ведаю, не цікавіўся, ці сёння гэтая вёска так збіраецца. Але мяркую, што не. Рэчы мне падаліся мала ўжыванымі, прастора пустой, бязлюднай. Ужо не адчувалася прысутнасць вёскі. Вёска ўжо збіраецца інакш і ў іншым месцы).
    Паглядзіце, суайчыннікі, мае паважаныя сучаснікі, у гэтай прасторы, у гэтым храмавым чаўне, звяртаюцца
    да чалавека, славака і жыхара гэтай рэспублікі тысячы галасоў нашых бацькоў, якія тут спачываюць. Як да Паны Арлеанскай Жанны з Арцу ў кафедральным саборы звярталіся тысячы галасоў. Гаворка пра галасы продкаў нашай нацыянальнай гісторыі падаецца вам рамантычнай, ідэалістычнай. Але паспрабуем зразумець змест, не чапляючыся да слоў. Голас разумейце як асацыяцыю, агульнае ўяўленне, думку. Калі вам падабаюцца толькі сучасныя і запазычаныя словы, перакладзіце сказ: гэты храмавы човен звяртаецца да нас тысячай галасоў нашых бацькоў — наступным чынам: гэты храмавы човен выклікае ў нас асацыяцыі, звяртаецца да нас уяўленнямі, думкамі, імпульсамі, якія нам зразумелыя як з падабенства, так і з кантрасту. Гэты храмавы човен здольны ў нас выклікаць тое, на што мы рэагуем пачуццямі, рухамі, жаданнем дзейнічаць. Камунізм значыць толькі «агульны». Камуна толькі — агульная рэч, як і res publika — рэч грамадская. Камунікаваць — значыцьтолькі сумесна трымацца з мэтай, так бы мовіць, супольнага дзеяння.
    Святар, які нас суправаджаў і адкрываў перад намі гісторыю і таямніцы храма, ласкава прапанаваў мне ўзысці на казальню (месца, адкуль кажуць пропаведзі). Калі былі наверсе, спытаўся: «Сапраўды бачыце кожны твар? Праўда ж, чуеце мяне?». «Бачыце, гавару вельмі ціха, нібыта вы стаіце каля мяне. Паспрабуйце што-небудзь прамовіць».
    I сапраўды.
    Казальня знаходзіцца на такой вышыні — параўнальна невялікай — і так выступае ў агульную прастору, што можаце бачыць кожны твар і няма неабходнасці казаць гучней, каб вас пачулі. Прамаўляць, выгаворваць, павучаць, заклікаць да адзіна правільнай веры, казаць пра выратаванне і смерць, сведчыць з высокай трыбуны або з мікрафонаў — гэта ўсё здзейсніла місія.
    Гэты храм не мае прэсвітара, захрыстаі, вылучанага месца для алтара, дзе павернуты спінай да вернікаў ксёндз выконвае абрад пасрэдніка паміж Богам і людзьмі. Калі мы ўяўна вылучым алтар, кшталту чужы, і неабавязковыя лаўкі і балконы, атрымаем агульнае ўяўленне пра манументальную архітэктуру, сучасны храм паселішча і Божага слова, нават можна сказаць
    залы Божага слова. Цэнтрам, які ўсіх збірае і аб’ядноўвае, ёсць святар, які не павучае і не прамаўляе, а кажа слова Божае, уголас над ім разважае. Ксёндз у гэтых абставінах — сумленне, аніматар. Можам меркаваць, што шэсцьтысяч прысутных — сучасныя людзі. 1 прапаведнік таксама. Узнікае пытанне, як сёння гучыць Божае слова, якое не прамаўляеце, а спакойна кажаце вочы ў вочы. Сумесна засяроджваемся, разам ажыўляем сваё сумленне. У гэтым і заключаецца ўвесь абрад, а не ў ператварэнні хлеба і віна. Ксёндз не баламуціць сваю парафію, не абяцае і не прапаноўвае ёй выратаванне і вечнасць. Кожную нядзелю ён павінен пераканаць у неабходнасці засяроджана слухаць, збірацца і адчуваць, што гэта сапраўды нядзеля. У гэтым быў бы сапраўды плён.
    Усё марнуе звычка, дамова. Таму ўсё неабходна мадэрнізаваць: адзенне, святыні, абрады. Гэта творчасць.
    Гіпатэтычна ўявім сабе, што існуе нейкая высокаразвітая або занядбаная слоўная культура. Паэзія і белетрыстыка, драматургія ёсць яе часткай, калі не падабаецца, скажам кветкай, вяршыняй. Смешна інтэрпрэтаваць паэта так, нібы ён быў і ёсць толькі дзеля напісання вершаў. Паэт тут для таго, каб жыць, выяўляцца ва ўсёй сваёй шырыні, выконваць сваю місію.
    Нам, ліптоўскім пратэстуючым пратэстантам, улада забараніла збірацца. Забараніла нам будаваць святыні. Але мусіла нам саступіць, бо не хацелі саступіць мы. Нашыя святыні даводзілася прыхоўваць, яны не маглі мець грунтоўнай асновы, не маглі будавацца трывала і г. д.
    Але бачыце: гэта наш артыкулярны храм у Палудзы, і наогул гэтыя нашыя артыкулярныя святыні, гэтая архітэктура настолькі ўплеценая ў паўночналіптоўскі край, ахаваная могільнікамі і агароджамі, абароненая кронамі стогадовых асілкаў, ліп і ясеняў, што з’яўляецца відавочным сведчаннем: умацаваная крэпасць ёсць Пан Бог наш. Нашыя нашчадкі павінныя прыйсці сюды, павінныя ўбачыць гэтае. Няхай для сябе гэта перакладуць на сваю мову будучага, асэнсуюць, адчуюць. Няхай яны самі выкажуцца, хто ёсць Пан Бог наш. Гэтае ж ціхае месца, асвечанае гісторыяй, увасабляе чалавечы і нацыянальны лёс, гэта месца душэўнага адпачынку, мар, месца рэвалюцыйнай рашучасці застацца самім сабой,
    умацавацца культурай і ўпэўненасцю ў справядлівасці. Мы справядлівыя, і нават прыгнечаныя ўладай, каталіцкай, папскай ці імператарскай, ніколі не схілім галавы, бо на нашым баку ёсць і заўсёды прыйдзе нам на дапамогу тое найлепшае.
    Гэты цудоўны твор драўлянай архітэктуры павінны ўбачыць кожны, увайсці ў яго павінны ўвесь народ. Паступова мусіла б увайсці ў яго маладое пакаленне, натуральна, без наказаў і без навязвання нашага разумення гісторыі, густу і перакананняў. Няхай гэты твор зафіксуецца ў маладых галовах, няхай уздзейнічае на іх неадназначна, як і кожны твор, няхай ім дапаможа ў іх імкненнях, якія можа прадбачыць старэйшае ці сталае пакаленне.
    IV.
    Вандраваў я па нашай краіне з жаданнем даведацца, у якім стане знаходзіцца нашая выяўленчая культура. На шляху з Турца85 да Банскай Быстрыцы86 я спыніўся ў Касцівярскай87 — на радзіме Люда Містрыка-Андрэёва88 — каля манумента, які паставіла нашая выбітная эпоха ў гонар пісьменніка.
    Акадэмічны скульптар Трызуляк, навечна праслаўлены як аўтар помніка савецкай перамогі над сталіцай славацкай краіны на Славіне, як аўтар «Пегаса» і «Варыяцыі на бясконцасць», як аўтар зламаных жалезных штыкоў каля выразанага з дрэва слупа вечнасці Бранцусі, пагадзіўся на дзяржаўную замову стварыць помнік Люду Ондрэеву на яго радзіме ў Косцівярскай.