Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
Маладая шумячанка, якая здолела з мужам выбудаваць мураваную хату па суседству, дакладна мае пэндзаль, валодае тэхнікай фарбавання, бачыць гульню колераў. Але яна не возьме пэндзаль, ні ў Шумяцы, ні ў іншым месцы не пафарбуе сваю новую мураваную хату традыцыйным ці сваім адметным спосабам, які б найбольш адпавядаў яе густу.
Гэта для мяне вялікае, недаследаванае пытанне. Пытанне свабоднага стаўлення да твора, які сам зрабіў. Мураваная хата, якую сам сабе пабудаваў з прывезеных матэрыялаў для мяне табу? Чаму не наважваюся яе фарбаваць? Калі адзін раз яе пафарбую і не будзе мне падабацца, магу перафарбаваць.
Спрытная шумячанка не пажадае ўзяць пэндзаль і пафарбаваць новую мураваную хату паводле свайго густу, традыцыйнага ці асабістага. Праўда, мураваная хата цалкам іншая хата, адрозная ад драўлянай з адкрытым
гаспадарчым падворакам. Чаму не возьме? Можам знайсці шмат прычын.
Але мяне б задаволіла, калі б наважылася ўзяць пэндзаль, выбеліць і пафарбаваць сваю хату так, як старую драўляную, смела і незалежна. Мода ў адзенні — гэта таксама толькі мода, але ў яе межах рэалізуецца асабісты густ, жаданне выглядаць, як астатнія і ў той жа час адрознівацца, пазначыць сваю блузку, фрызуру, сцяну сваёй хаты сваім адметным почыркам.
VI.
Хацеў бы з вамі хвілю паразважаць пра культуру, пра істотныя рэчы, калі хочаце, пра карані нашай нацыянальнай культуры.
Для мяне культура — гэта стасункі.
Усведамляю аднак, што такая дэфініцыя культуры, культура як стасункі, падасца вам рамантычнай, ідэалістычнай, калі нават не рэакцыйнай. Або набажэнскай і містычнай.
Але паспрабуйце прамовіць звычайны сказ: «Мужчына кахаецца з жанчынай; яна з тым мужчынам кахалася».
Відавочна, перш за ўсё падумаем пра ложак. Шкада, але ў гэтым ёсць праўда. Дзейнасць чалавечых пар асацыявалася ў нас у цывілізаваным грамадстве толькі з ложкам. Як і слова.
Ложак, не месца бойкі, — гэта тое найчалавечнейшае месца нашай культуры, якому належыць нашая пашана, таму і пачынаю гэтае разважанне ложкам. Але.
Павінны сказаць гэта адразу? Але мы мусім задумацца, калі сфера свабоды і творчасці, шчасця і паразумення для сучасных пар абмяжоўваецца толькі ложкам, толькі пачуццёвай, уяўнай дзейнасцю, калі чалавек можа вольна абыходзіцца толькі са сваім целам.
У адчужэнні квітнее рафінаваная, субтылізаваная, стрыптызаваная культура кінастужак і літаратуры, культура, якая безнадзейна пакутуе на недахоп матэрыялаў і прылад для выяўлення.
Паглядзіце на дары кахання. Як сёння закаханыя ў свой вольны час, калі не разам, пішуць мілосныя лісты:
кахаю цябе. Думаю пра цябе. Калісьці, акрамя таго, што марылі, сумавалі, яшчэ і вельмі канкрэтане штосьці рабілі. Дзяўчына вышывала вясельную кашулю, а юнак што-небудзь выразаў, нейкую прасліцу, калаўрот. Тое, найпрыгажэйшае, што можам стварыць. Каб мая Марына ведала, што думаю пра яе ўвесь час, каб бачыла, што не павінная мяне саромецца, каб заўсёды падумала пра мяне, збіраючыся ткаць.
Каханне хоча быць вечным. Каханне хоча быць усепрысутным. Сапраўды закаханыя ўсіх часоў і ўсіх культур такія падарункі прыдумваюць, ствараюць (у найгоршым выпадку набываюць), каб іх насілі на целе. Як вышываную кашулю і пярсцёнак, каб дакраналіся да іх, каб штодзённа трымалі іх у руках, як працоўныя прылады.
Калаўрот трымае маладая жаночая рука, потым сухая старая, потым зноў маладая. Маладая рука нарэшце пакладзе яго за шкло.
Марына ганарылася дарам кахання ад свайго Марціна. Некалькі пакаленняў яго захоўвала. Пакаленне, якое ўжо не займаецца ткацтвам, паклала яго на захапленне ўсяму народу.
Калаўрот на абстрактным фоне, як слуп.
Марына — каханне маё на вечныя часы.
Вялікі драўляны крыж пасярод могільніка ў Дзетве. Таксама на абстрактным фоне.
Наведвакне старых драўляных могілак. Бачны арнамент, сонцы надгробных слупоў у Наваградзе, потым — драўляных крыжоў пад карункавай бляшанай стрэшкай.
Прачытаеце імёны. На пэўных манументах сцісла апісаныя лёсы, пазначаныя радкі сяброў і каханых.
Ціха азавецца пахавальны звон. Камера стромкім ходнікам рухаецца праз сад або гай на ўзвышша да касцёла, як у Даброчы або ў рымаўскай Бані. Абыдзе касцёл, скарб народнай культуры. Мы ў ціхім асвечаным месцы спачынку нашых бацькоў.
Некалькі брам, нібы ўваход у крэпасць, мураваных, накрытых стрэшкай.
Узвышша ў Кракаве, асвечаны гай. Уваходзіш у яго праз драўляную браму вечнасці. Непрыхаваная занядбанасць. Прыгожая драўляная званіца, цудоўная канструкцыя. Некалькі нахіленых магільных камянёў. Умоўнае надмагілле
Аўгуста Гарыслава Шкулыпэта паказаць мімаходзь, каб немагчыма было прачытаць, хто тут пахаваны.
Прыгожая драўляная хата, узор вясковай драўлянай архітэктуры. Ідзеш падворкам. Садам. Пасека. У падстрэшку дровы. На падворку натонь, вялікае дрэва, вялікая калода. Падстрэшак, ганак. Хата.
Гэта таксама дары кахання. Дзецям і дзецям дзяцей. Гэта нашыя родныя гнёзды.
Заслужыць жанчыну, якую кахаю, каб з каханнем і гонарам засталася са мной на ўсё жыццё — прадугледжвала і дзеянні кшталту: пабудаваць хату, пасадзіць дрэва, сад. Як Чэйка ў «Жонцы лесніка» Гвездаслава89. Сёння жэнімся ў надзеі, што разам з жонкай атрымаем і жыллё. Або спадзяёмся на тое, што старыя, бацькі збяруць грошы на дом.
VII.
Выключны славацкі архітэктар аднойчы мне паскардзіўся: «Шкада, што чалавек (ён, архітэктар), абцяжараны штодзённымі клопатамі, не мае відзежаў».
Думалі, што толькі ў святога Яна, улюбёнца Хрыста, былі яснабачанні, калі пісаў Апакаліпсіс. He. He толькі святыя, не толькі паэты маюць відзежы. 3 размовы з маладым славацкім архітэктарам, якога Бог надзяліў талентам і любоўю да нашай краіны, усвядоміце такую відавочную рэч: гэта ўмова і неабходнасць, больш за тое павіннасць менавіта ўрбаністаў і архітэктараў: не толькі марыць, але і бачыць.
Мы штосьці ведаем пра відзежы вядомых паэтаў, утапістаў, пра месца божае; расказваем пра іх сваім дзецям: чаму былі, чаму не рэалізаваліся. Як у малітве, думаем, размаўляем з выдатнымі паэтамі мінуўшчыны і сучаснасці. Я быў бы ўсцешаны, калі б акрамя іх мы ажывілі ў сваёй свядомасці аднаго з найвыдатнейшых архітэктурных паэтаў нашага стагоддзя. Гэта нашчадак секты альбігенцкіх, крывава знішчанай уладай.
89 Павол Гвездаслаў, Pavol Hviezdoslav (1849—1921) — славацкі паэт, драматаруг, перакладчык.
Продкі яго выратаваліся ў пратэстанцкай Швейцарыі. Гэта бог ці паўбог, або геній Ле Карбузье90. Яго ўрбаністычнае, архітэктурнае бачанне Сонечнага горада ёсць выяўленчым бачаннем Месца божага. 3 яго бачання жывём. Яго бачанне, насуперак усім найфантастычнейшым перашкодам, рэалізуецца. Над індыйскім горадам, які ён праектаваў, узносіцца рука божая — ласкавая чалавечая далонь («Мястэчка на далоні», твор чэшскага пісьменніка, ёсць выяўленнем той жа свядомасці).
Я — чалавек на шляхах, а сёння варта сказаць — чалавек на шляху да вечнасці, трапіў на далёкую поўнач у фінскую драўляную капліцу — твор мадэрнай фінскай архітэктуры. Перажыў там штосьці кшталту чароўнага спачынку. Напісаў, як вы ўжо ведаеце, што гэта месца святой цішыні. Я не ведаў, што Лэ Карбузье некалькі гадоў таму падараваў грамадскасці свой выдатны твор — капліцу пілігрымаў у Ронхампе — менавіта з такімі словамі: «Прыміце, калі ласка, ад мяне гэтае месца святой цішыні». Даведаўшыся пра гэта, я вырашыў, што ўвесну павандрую па слядах албігенцкіх, па слядах жыцця і творчасці Лэ Карбузье. Але затрымаўся ў паўстанцкім Парыжы, так і не здзейсніўшы сваю пілігрымку.
Здарылася са мной дзіўная рэч. Запрасілі мяне сябры са Славацкай акадэміі навук, знаўцы і прыхільнікі славацкага выяўленчага мастацтва, разам паблукаць па нашай краіне. Як вам гэта сказаць? А можаце мне ўвогуле паверыць?
У сваёй роднай Татраніі знаходжу велічныя месцы святой цішыні, месцы роздуму, месцы адпачынку душы, месцы пэўнасці, даверу, пакоры і гонару. Я, чалавек на шляху,так ці інакш на шляхуда вечнасці, сваю вандроўку, паводле маіх адчуванняў, скончыў у вёсцы Краскова, на святым узвышшы, прасторы цішыні. Тут Аўгуст Гарыслаў Шкультэты’1 сніць свой вечны сон. Тут са мной,
90 Шарль-Эдуар Жанерэ ле Карбузье, le Corbusier (1887—1965) — французскі архітэктар, дызайнер, пісьменнік, адзін з пачынальнікаў сучаснай архітэктуры.
91 Аўгуст Гарыслаў Шкультэты, August Horislav Skultety (1819— 1892) — славацкі пісьменнік, этнограф, належыў да групы штураўцаў.
пілігрымам, вядуць гаворку браты Рэсоўцы92, геніі народнай казкі, геніі мадэрнай славацкай паэзіі.
Пакуль мы яшчэ стала рэгіянальна, канфесійна, культурна, камунікатыўна, поглядамі або бог ведае як яшчэ падзеленыя, а адпаведна і не маем належнай самаўпэўненасці, я з горыччу ўсведамляю, што позна, вельмі позна ўласнымі вачыма ўбачыў Краскова.
Калі на ўласныя вочы ўбачыце Краскова, ступіце там нагамі, намацаеце яго пачуццём, і памяццю, пераканаецеся, што гэта святы гай. У гэтай схованцы дрэў і кустоўя, у схованцы памяці вякоў і нашага дзяцінства знойдзеце штосьці такое цудоўнае, на што ніколі не зможаце забыцца, перад чым можна толькі ўражаным схіліцца.
Над старажытнай вёскай Краскова, над вёскай невядомага славацкага заснавальніка Краско, уздымаецца пагорак. Пагорак, пра які археолагі скажуць, што здаўна гэта быў святы гай, старажытнае праславянскае месца пахавання. На ўзгорку стаіць старажытны гатычны касцёл — сапраўдны скарб — на сцяне якога знайшлі фрэску, што адлюстроўвае старую вугорскую легенду. Драўляная столь, драўляныя хоры на драўляных манументальных пластычных слупах маюць такі роспіс (арнамент), які сёння мы назавём абстрактным, найсучаснейшым, які толькі сёння становіцца ці стаўся модным. Вырашаны ў смелых колерах, лагодны інтэр’ер з хорамі па колу і з арганам ёсць набажэнскім тэатрам, унутранай прасторай набажэнскага тэатрыка, унутранай абалонкай клеткі, сабранай вёскі, якая змагаецца,спявае, слухае, вёскі праслаўленай і абранай (сёння гэта здасца толькі аджылым мінулым). Жывыя ў гэтым гатычным чоўне былі агароджаныя памерлымі — падворкам памерлых бацькоў, а сёння дзірваном могільніка. Падворак касцёла высцелены магіламі памерлых продкаў. Ідзеш сюды звілістай сцежкай праз слівовы сад і кустоўе. На падворак, на човен вёскі, г. зн. на могільнік, касцёльны падворак, заходзім праз дубовую браму вечнасці, якую нашым вачам і пачуццям адкрыў геній румынскай і карпацкай