Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
92 Браты Рэсоўцы, Reussovci (Людавіт (1822—1905), Густаў (1818—1861) — выхадцы са Славакіі, збіралі і фіксавалі гемерскі фальклор (апавяданні, легенды, песні, абрады).
культуры Бранцусі. Побач з дубовай брамай, ці брамай вечнасці, размешчаны выдатны твор: непаўторная бэлечная канструкцыя званіцы, нашай старажытнай драўлянай Эйфелевай вежы. Але гэта не нейкая копія: званіца з цудоўных дубовых бэлек, такая простая, нашая, народная і сусветная. Любы паэт свету можа толькі схіліцца перад ёй, чакаючы і прыслохоўваючыся: калі ж загучыць звон.
Цяпер уявіце сабе, што хлопец — паэт Ян Бота93 — у дзяцінстве гэтай сцежкай з Лукавішці кожную нядзелю сюды прыходзіў на імшу, на гэты курган велічы і ўсведамлення чалавечага і народнагя лёсу. Праз тую браму, што стварыла, прыдумала гэтая народная, хрысціянская і сусветная культура, уваходзіў у вечнасць, трымаючыся за матчын прыпол. Хлопчык-паэт меў магчымасць калісьці тут у Краскове ўбіраць гэта ўсё ў сябе, так бы мовіць, з матчыным малаком убіраў у сябе гэтую веліч культуры.
Краскова — занядбаная, парослая кустоўем трэска еўрапейскай культуры.
He верыце? Толькі таму думаеце, што перабольшваю, бо не бачылі, бо не маеце ў вачах і пачуццях узнёслай асвечанасці таго месца, той вёскі. Усе мы штосьці атрымліваем у спадчыну, і сваё прозвішча таксама. Атрымаць у спадчыну такое прозвішча, як Бота, прозвішча аўтара паэмы «Смерць Яношыка», штосьці значыць. Як і штосьці значыць, калі нашчадак гэтага прозвішча назавецца Іванам Краско. Гэта не проста схованка, паэтычная прыдумка. Паэтычны псеўданім ёсць, як кажам, аўтастылізацыяй, ёсць асноўным запаветам паэта: я той, кім хачу быць. Значэнне пэўных псеўданімаў цалкам відавочнае: Ціхамір Мілкін, Гвездаслаў, Ваянскі. Бачыў сябе так, такім чалавекам, такім паэтам хацеў быць; звярніце на гэта ўвагу, чытачы. У сваёй паэтычнай маладосці я марыў стаць Гвездаславам. Аўтастылізацыю Іван Гал трэба, напэўна, дэкадаваць так: я чэх. Прыйшоў да вас як славянін, хоць і з Захаду, з краіны, у якой калісьці жылі галы. Прозвішча Гал не мае нічога агульнага са
93 Ян Бота, Jan Botto (1829—1881) — славацкі рамантычны паэт, аўтар балад і легенд на ўзор народнай паэзіі.
святым галам, як напрыклад, Бенэдзікт з Бенедзіком. Іван Краско таксама аўтастылізацыя, рамантычная ў сваёй аснове: я славянін з Краскова. Я Ян Бота, ураджэнец Луковішці, нашчадак Янкі Бота, хачу быць для вас Іванам, славацкім славянінам з Краскова, з вёскі, заснаванай Краском (ці Красанчом). Краскова падаецца тым, хто яго не бачыў чымсьці кшталту рамантычнай прыдумкі, як Гвездаславава або Штурава. Краскова, аднак, (упэўніцеся ў гэтым, калі сюды нібы выпадкова заблукаеце) ёсць старажытнасць. Ёсць genius loci94, геній месца страчанага на далоні нашай бацькаўшчыны. Іван Краско атаясамліваецца з нашай старажытнай культурай, роднай і агульначалавечай. Шкада, што раней не прывёў сюды мяне шлях. Паверце, у паэзію Краскова ўваходзіш праз гэтую дубовую браму (сёння, падпёртую каламі, зарослую кустоўем); жывых збірае, памерлых аплаквае, дбае званіца пасярод гатычнага, казачна размаляванага чоўна вёскі. Скажаце, што гатычны і французскі ўплыў тут быў асвоены яшчэ да мадэрна. He, не спрабую неяк інакш зразумець Краскову паэзію. Хачу толькі сказаць, што належыць ён са сваёй чыстай паэзіяй да гэтага месца святой цішыні.
He магу нічога. Mary толькі заклікаць. Паспрабуйце. Спадарыня настаўніца, паспрабуйце. Калі хочаце далучыць вашых вучняў да паэтычнай творчасці Івана Краско, Цімравы95, Кукучына, не насаджайце ім свае погляды, прывязіце іх лепш у Краскова, правядзіце іх тутэйшай брамай вечнасці, брамай могільніку.
Зрабіце так, каб вашыя вучні з уласнай ахвоты выправіліся ў вандроўку па нашай роднай славацкай зямлі. Варта сказаць, што шлях да сябе, да сваёй уласнай народнай культуры яшчэ ўсё зачынены. Яшчэ дагэтуль камфортней і хутчэй мы дабяромся да Прагі або Парыжа. Хто не бачыў, не паверыць. Што трэба зрабіць, каб вы паверылі, што мы абавязаныя зведаць вачыма, пачуццямі Краскова, Шцітнік, Смрчаны, Гэмер, Ліптоў, каб ісці далей.
Бо праз няведанне можаце здзіўляцца, адкуль у нашай літаратуры з’явіўся Краско, Кукучын, Цімрава і іншыя.
94 Genius loci — з лац. «геній месца».
95 Бажэна Сланчыкова-Цімрава, Bozena Slancikova-Timrava (1867—1951) — славацкая пісьменніца, драматург.
Узраслі з роднага тысячагадовага кораня. 3 Краскова, з Абелёвэй. Перабольшваю? На жаль або на шчасце, не ў нашай моцы перанесці Краскова ў Браціславу, паказаць моладзі: паглядзіце. Краскова, напрыклад, гэта нашая слава, якую не ведаем, не маем перад вачыма, у пачуццях і ўяўленнях.
Недастаткова паказваць славацкае выяўленчае мастацтва на малюнках або ў кінатэатрах. Неабходна з ім сутыкнуцца асабіста.
Неабходна зноўку вандраваць па нашай краіне. I паказаць яе кожнаму, калі ўжо немагчыма сабраць усё ў адным месцы.
Пяскі сахарскай пустыні сёння хаваюць шэраг гатэляў для замежнікаў з двух кантынентаў. Тут сапраўды няма ніякіх прыродных або культурных цікавостак, усё, як у пустэльні. Людзі, з якімі я тут сустрэўся, не былі вар’ятамі або апантанымі вернікамі. Хутчэй наадварот: гандляры, людзі рацыянальныя, спакойныя. За досыць прыстойныя грошы яны тут знаходзяць тое, што так прагнуць і што ім абяцаюць у рэкламных матэрыялах, — Цішыню. Боскую цішыню. Гатэлі пустэльні абсталяваныя адпаведна свайму прызначэнню: прапаноўваць, ці прадаваць боскую цішыню. Ёсць тут своеасаблівыя будысцкія касцёлы. Падаецца, што чалавек, малады ці стары, сёння нічога так не патрабуе, як цішыню. Але ці разумеем мы, сучасныя, звычайныя людзі гэтую цішыня, пра якую так палка марым, у якой спачываем, як у матчыным улонні, якую называем святой, нават боскай? Такое адчуванне, што нягледзячы на ўвесь рацыяналізм, тут узнаўляецца пантэістычнае светаўспрыманне. У свой час я ўжо напісаў, што наймадэрнейшую багіню, акрамя Венеры, якую сучасны чалавек стварыў, можна было б назваць Рэлакса, багіня ментальнага адпачынку.
Мудры, адукаваны і перш за ўсё эмацыянальна чулы чалавек, на якога дастаткова часта спасылаюся, сказаў, што сучасная культура ў адрозненне ад усіх папярэдніх, якія былі рэлігійнымі, ёсць нерэлігійнай. Мне ў гэта не верыцца. Думаю, антычны рымлянін схіляўся перад сваімі боствамі або ўшаноўваў іх гэтак жа, як і сучасны заходненямецкі ці амерыканскі гандляр, які выпраўляецца ў сахарскую пустэльню ў пошуку цішыні, уступае з ёй
у зносіны за вялікія грошы хаця б у час адпачынку, калі можа сабе гэта дазволіць. I я яго разумею, хоць не гандляр, не амерыканец і не магу сабе такое дазволіць. У сахарскай пустэльні ад цішыні, боскай, зорнай, разбаляцца ў яго вушы. Трывае, спрабуе знайсці выйсце, але не парушыць цішыню. Сам дадумаецца або яму параяць схаваць галаву пад чалмой ці каптуром — пастушыным або манаскім уборам. Калі так абматаеце галаву, сціхне боль. А знешняя цішыня ператворыцца ў цішыню ўнутраную. Вы не абавязаныя мне верыць, але я гэта зведаў сам. Дзякуючы ўнутранай цішыні, якой дасягнеце, нібы падчас эксперымента, схаваўшы галаву пад каптур, скарыстаўшы старажытны пастушыны спосаб, выявіце штосьці і ў сабе: боскую цішыню. Цалкам натуральна прытуліцеся да пяску пустэльні або ходніку каля аазіса. Спыніцца побач з вамі вярблюд як найбліжэйшая вам істота, усё нешта жуе і жуе. Над вамі і над ім так блізка, як ніколі і нідзе, палаюць зоркі. У тую хвілю вы боскае стварэнне.
Але хацеў бы вярнуцца да поглядаў архітэктара. Адукаваныя, таленавітыя архітэктары нашай сучаснасці скардзяцца: «Мы будавалі б, ведаючы з чаго і як, калі б толькі вы нам сказалі, што ад нас уласна хочаце».
Так ёсць. У свеце. У нас яшчэ не. Але хутка і мы да гэтага прыйдзем. Прапускальнасць, вагу ў Врутках лёгка падлічыць. Паводле колькасці прапускаемай тэхнікі можна спраектаваць водныя шляхі.
Але калі б трэба было ўрбаністычна, архітэктурна арганізаваць, уласна спраектаваць чалавечае паселішча? Каб гэта быў дом, каб... Трэба ўявіць, убачыць. Паселішча і архітэктар павінныя сустрэцца, адкрыцца адно аднаму ў сваіх патрэбах і марах.
Архітэктура пусцее, развальваецца, нішчыцца зубамі часу. Замкавая архітэктура — гэта вялікія творы, фартэцыі. Цяпер на нашых вачах пусцее храмавая архітэктура, дагледжаная ці занядбаная, рэстаўраваная або закансерваваная, ператвараецца ў музеі, памяткі мінулага, хай сабе каштоўныя і ўшанаваныя.
У сучаснасці нашая краіна не маеўласнай архітэктуры. Дзе ж тады збіраецца народ? Выглядае на тое, што толькі каля тэлевізараў, у кінатэатрах, у вакзальных і фабрычных залах, на стадыёнах.
VIII.
Якое нашае сацыялістычнае ўяўленне пра сацыялістычную культуру народа?
Наш сацыялістычны спажывец плюе на культуру, якую яму прапануюць. Але французскі (ці капіталістычны) нашмат лепш забяспечаны культурай, мае непараўнальна багацейшы выбар — а таксама плюе на культуру. Напляваў і абурыўся.
Так, варта б нам усім разам паразважаць, сказаць, што будзем рабіць, якія забяспечым умовы для развіцця нацыянальнай культуры — не аздобы, а штодзённага сэнсу, усяго багацця форм жыццёвага выяўлення. Гаворка ідзе пра нацыянальную культуру як рух.
Народ, па-мастацку таленавіты народ не можа застацца спажыўцом таго, што стварыў сам, прывёз, масава памножыў і масава прапанаваў. Калі нашыя размовы пра культуру — гэта не толькі пустыя словы, варта выразна акрэсліць, што ж мы зробім для таго, каб увесь народ не адчуваў і не паводзіў сябе як спажывец культуры (культуры, якой не надта і варты).
Я спрабую давесці, што канцэпцыя культуры як мастацтва, як сукупнасці твораў мінулага і сучаснасці, вельмі абмежаваная. Культура — не галіна, дзе гаспадарыць толькі жменька спецыялістаў: пісьменнікаў і мастакоў, арганізаваных у прафесійныя звязы і г. д. У іх мастацкіх творах, архітэктурных і скульптурных, якімі на працягу двух мінулых дзесяцігоддзяў засеялі наш край, за невялікім выключэннем няма ні густу, ні характару, няма пашаны да краіны і яе культуры.
Народны, сапраўды народны мастак, цясляр ці будаўнік, рэзчык ці маляр быў сціплы, нясмелы, нават пакорлівы чалавек.
Збыткоўна казаць — трэба канстатаваць — што чалавек, першабытны ці адукаваны, не хоча і не будзе спажыўцом мастацтва ці культуры. Яго лёс, яго натуральнае жаданне — выяўляцца, дзейнічаць, рухацца, калі ўжо не танчыць; быць не спажыўцом, а творцам культуры. Быць суб’ектам, а не аб’ектам культурнай дзейнасці.