• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    Гэта ўсё: прырода, прастора, архітэктура — мае свае дакладныя законы, сваю цнатлівасць. З’яўляецца выяўленнем несентыментальнага разумення чалавечага лёсу. Гэта нязменна прыродная сцэна культу, які мае свой выразны рытуал: звернеш з дарогі, спынішся і сыдзеш.
    Архітэктар Мілучкы запланаваў гэты скульптурны твор Кампанэка яшчэ тады, калі ён нават не існаваў або існаваў толькі ва ўяўленні, фантазіі. Лічыўся з ім, абсалютна ўпэўнены ў згодзе выбранага ім суаўтара, зрабіў з гэтага твора сэнсава значны, гуманістычны цэнтр свайго архітэктурнага комплекса. Заўважыце, што кожная канцэпцыя, кожны план улічвае яшчэ няісны, нерэальны твор. У эпоху поглядаў, прадыктаваных густам, стылем, не варта было б пра гэта нават думаць. На падворку будзе стаяць П’ета103 або Троіца — калі ласка. Скульптар-геній ці проста рамеснік-каменшчык выканае вам гэтае заданне, гэты субпадрад, кажучы сучаснай мовай. Але сёння, калі кожная старонка выяўленчага’твора такая нявызначаная, спадзяванне на няісны твор прадугледжвае глыбокае разуменне таленту і поўны, натхнёны давер: Улад Кампанэк, ты мне зробіш перад каменнай белай пабудовай драўляны абеліск, штосьці такое, што будзе вылучацца... што будзе кантрастам дрэва на фоне камня.
    103 П’ета — скульптура Мікельанжэла: выява Дзевы Марыі з памерлым Хрыстом на руках
    Атрымалася гэта геніяльна. Але магло б і не атрымацца. Архітэктар Мілучкы — паэт прасторы, бясконца адданы краіне, вынаходца яе генія. He толькі ў адчуванні краіны, у пашане да яе, да яе характару, але і ў адчуванні элементаў, будаўнічых матэрыялаў (каменя, дрэва) Мілучкы — адзін з самых вядомых творцаў сучаснасці, мастак у поўнай ступені адораны пачуццёвасцю, вынаходлівасцю, уяўленнем, інтэлектуальнымі і маральнымі якасцямі, майстар, здольны стварыць, архітэктурна вырашыць самыя складаныя задачы, вынайсці архітэктурны вобраз сучаснасці. Сваю гуманістычную канцэпцыю, разуменне прыватнага і нацыянальнага становішча чалавека архітэктар Мілучкы выявіў і ў выбары скульптараў, у спосабе размяшчэння іх твораў. Асабліва характэрны і заканамерны, як мне падаецца, яго выбар скульптараў-суаўтараў. Для твора такой канцэпцыі і прызначэння былі абраныя самыя лепшыя мастакі. Скульптура Угра, думаецца, нідзе так поўна не выяўляецца, як у архітэктурным творы Мілучкы. Значным тут з’яўляецца і супрацоўніцтва архітэктара Мілучкы і скульптара Кампанэка. Вядомы перыяд Кампанэка, перыяд яго драўлянай пластыкі, яго і нашых нацыянальных пенатаў, бярэ свой пачатак ад гэтай, так бы мовіць, грамадскай замовы, пачынаецца з рашэння архітэктара Мілучкы звярнуцца да праблемы ўшанавання продкаў, непасрэдна культу маці. Ушанаванне продкаў — асноўнае пытанне ўсіх культур.
    Твор архітэктара Мілучкы ёсць важным напамінам, але перш за ўсё магчымасцю на ўласныя вочы бачыць, што значыць такая архітэктура для нацыянальнай культуры (адмыслова не кажу — для самых розных відаў мастацтва, рамёстваў). Архітэктура і горадабудаўніцтва — фактары арганізацыйныя, канцэптуальныя і натхняльныя. Без комплекснага погляду архітэктуры іншыя выяўленчыя творы або не разумеем, або разумеем як дадаткі да чагосьці цэлага, што пакуль не існуе. I з рызыкай непаразумення наважуся сказаць, што вялікая архітэктура ўзвышае мастацкія творы над мастацтвам (альбо ўзнаўляе нам старажытны працэс аўтанамізацыі і аўтаматызацыі асобных рамёстваў ці дзейнасці, якія называем мастацкімі). Архітэктура стварае ўмовы правільнага разумен-
    ня твораў, што вызначаем як мастацкія аб’екты. Так выяўляюцца — праз недахоп — тэндэнцыі скульптараў звяртацца да архітэктуры. — Але ці варта працягваць гэтыя разважанні?
    Мусім задаволіцца тым, што ўжо прагучала: архітэктура і горадабудаўніцтва павінныя мець шырокае кола прыхільнікаў, хаця б такое, як «Спартак-Трнава». Павінныя выклікаць цікавасць да нацыянальнай культуры.
    Божа, мог бы ўздыхнуць прадстаўнік гэтай краіны, мець такога архітэктара, мець архітэктараў такога ўзроўню, як Фердынанд Мілучкы — гэта значыць мець творчыя сілы, мець аснову, упэўненасць, што створым штосьці такое, чым будуць захапляцца і дзеці нашых дзяцей. Толькі трэба даць ім магчымасць, даверыцца ім. Спадары архітэктары, прапаноўвайце, а я, міністр культуры — ваш служка, ведаеце ж, што міністр — служка манарха, люду і нацыі. У нашым выпадку, у выпадку сацыялістычна-дэмакратычнай рэспублікі, міністр культуры зробіць усё, каб стацца стваральным духам нацыянальнай культуры, звярнуўшыся найперш да ўрбаністаў і архітэктараў. He наадварот. Калі ласка, спадар архітэктар Мілучкы, спадар Кампанэк, спадары архітэктары, мастакі, прапануйце мне свае ідэі, што тычацца выгляду Браціславы, каб народ бачыў, а не толькі ведаў, што гэта сталіца федэратыўнай рэспублікі.
    Адным словам, нацыянальная культура патрабуе нацыянальнага інвестара, які будзе валодаць акрамя нейкіх сціплых сродкаў, яшчэ і канцэпцыяй нацыянальнай культуры.
    Інвестар сёння? Хіба не зробіць?
    Архітэктар прысвячае свой твор усім ягоным зместам ушанаванню продкаў, найбольш памяці сваёй маці.
    А інвестар зробіць пафасны надпіс, здзейсніўшы тым самым нечуваную жорсткасць. Гэта замест удзячнасці. А цудоўны абеліск Кампанэка мяркуе прыбраць. Па невядомых прычынах не падабаецца яму.
    Я, інвестар, не разумею нацыянальнай культуры, але магу вам паказаць, хто тут найбольшы пан.
    Служка служкавага служкі тут усё яшчэ пан.
    Кулыпурнае жыццё, 1968
    Ціхая радасць
    Я сябра «Маціцы славацкай»'04, культурнай ці духоўнай арганізацыі, сябрамі якой з’яўляецеся і вы, таму звяртаюся да вас, як да братоў і сясцёр, як да самога сябе. Сцвярджаем, што нашая народная і агульначалавечая культура — гэта нашая фартэцыя, гарантыя нашай бяспекі, рай сэрца. Паразважаем над гэтым і высветлім, як адмовіцца ад поглядаў, якія зыходзяць з адваротнай пазіцыі, нібыта нашая нацыянальная культура, стварэнне яе каштоўнасцей сёння з’яўляецца справай невялікай групы паэтаў і мастакоў. Астатняя частка народа — спажыўцы. Большая частка народа толькі спажывае, перажоўвае тое, што ёй прапаноўваюць. Архітэктары, урбаністы, мастакі разумеюць мастацтва як стварэнне жыццёвага асяроддзя. Паводле такога падыходу, які нас усіх знішчае, згаданая творчасць жыццёвага асяроддзя, а гэта значыць шырокае кола жыццёва важных для нас усіх пытанняў — гэта справа спецыялістаў, архітэктараў, урбаністаў, мастакоў. Гэта асноўнае пытанне іншых, тых, хто намі кіруе, каму разам з пасадай была дадзеная і порцыя розуму. Паважаем мастакоў і паэтаў, не хочам сказаць дрэннага слова пра спецыялістаў, але шырокае кола істотных жыццёвых пытанняў, якія маем на ўвазе, калі гаворым пра стварэнне жыццёвага асяроддзя, не можа быць праблемай толькі спецыялістаў ці арганізацый. Народ і ў самым складаным становішчы, і пры эканамічным уціску, і ў самай нястачы, якую мы зведалі на сабе, павінны мець не толькі дах над галавой, мусіць яго турбаваць пытанне стану, выгляду яго паселішчаў, дарог. Архітэктура як творчасць не ёсць толькі пабудовай, вырабам жыллёвых адзінак, бытавых панцыраў для сям’і і асобнага чалавека. Жывыя і жыццяздольныя паселішчы, грамадскія арганізмы жывуць і фарміруюцца, пакуль збіраюцца, пакуль кантактуюць падчас працы ці адпачынку. Для жыцця паселішча, народа, рэспублікі, іх развіцця, актыўнай дзейнасці вя-
    104 Маціца славацкая — славацкая культурна-грамадская арганізацыя, што была заснаваная ў г. Марцін у 1861 г. і існуе да сённяшняга дня. Займаецца пытаннямі навукі, культуры, ажыццяўляе выдавецкую дзейнасць.
    лікае значэнне мае тое, ці збіраюцца, дзе сустракаюцца, што ўшаноўваюць яго жыхары, у чым знаходзяць задавальненне, ці маюць свае агульныя архітэктурныя ці прыродныя аб’екты, якія іх узвышаюць, якія ўвасабляюць не толькі іх патрэбы, характар, але і іх мары, амбіцыі.
    Марым пра больш спрыяльнае развіццё нашай нацыянальнай культуры. Жыццё кожнага з нас ёсць няспыннай плынню з’яў, індывідуальнай і калектыўнай рэалізацыяй, творчасцю. Развіццё нацыянальнай культуры не можам сабе ўявіць інакш, як рух асоб, паселішчаў, грамадскага арганізму, як рух народа. Рух, усведамляем мы сабе гэта ці не, пачынаецца з дотыку да матэрыялу, краіны, пачынаецца, як сёння кажуць, з творчасці жыццёвага асяроддзя; калі хочаце, пачынаецца з будаўніцтва. Пачуваўся б шчаслівым, калі б вы ў нашых адораных архітэктарах, урбаністах, скульптарах, мастаках бачылі паэтаў гарадоў, паселішчаў, прасторы, ініцыятараў руху, зносін. Пачуваўся б шчаслівым, калі б народ нягледзячы на ўсю сваю сціпласць і абмежаванасць сродкаў даў ім крылы і магчымасці. Калі б народ, што ў сваіх прамоўцах Божага слова, у сваіх пісьменніках бачыў сваіх абаронцаў, духоўных правадыроў, пашырыў свае інтарэсы і на выяўленчую культуру. Знарок не кажу пра выяўленчае мастацтва, бо якраз у дачыненні да мастацтва замацавалася меркаванне, якое ўжо згадваў: мастацтва — так, як сёння паэзія, — гэта поле дзейнасці перадусім спецыялістаў, групы мастакоў, штосьці кшталту гульні, забавы, раскошы або аздобы, якая невядома што і каго павінна ўпрыгожваць. Таму будучыня мастацтва як прэрыгатыва абмежаванай групы мастакоў стала абыякавай народу. He мае сэнсу і падыход да прыгажосці як выніку мастацкай дзейнасці ці творчасці групы мастакоў. Што гэта тады за мастацтва, якому не падабаецца прыгажосць?
    Выбачайце за шматслоўнасць ва ўступе. Гэта неабходна. Для таго, каб у нашым становішчы абавязкова звярнуць вашую ўвагу на скульптуру Андрэя Рудаўскага, на выставу твораў гэтага мастака ў старой браціслаўскай ратушы і Медыцкім садзе.
    Паглядзіце на гэтую драўляную званіцу Андрэя Рудаўскага 1968 года, названую ў даведніку «Нядзель-
    нае рэха», бо кожны твор трэба неяк назваць. Дарэмна заклікаю паглядзець, дарэмна прапаную паразважаць, дарэмна таму, што з мастацкага твора вы ўбачыце няшмат, толькі цені. А гэтая званіца Рудаўскага не цень, а вялікая канструкцыя, цалкам пакрытая сапраўдным шчапанай (не піленай) гонтай, якая, адкрытая дажджу і непагадзі, хутка шарэе, страчвае навізну, урастае. Гэтая званіца — не звоніць? Але ўсё ж? Звоніць, заклікаючы, заварожваючы, спыняючы. Чым? Званіца Рудаўскага сваім выглядам, матэрыялам, значэннем ці функцыяй нагадвае вам шэраг вежаў, званіц, касцёльных, ахоўных, горных; шэраг насыпаў, узгоркаў, святых месцаў цішыні, нядзельных зносін. Гэтая званіца Рудаўскага, са шчапанай гонтай, напоўненая асацыяцыямі з вашага дзяцінства, з мінулай драўлянай культуры, асацыяцыямі ўшанавання, святых месцаў, касцёлаў, якімі гэтая краіна, нашая памяць і нашая культура багатыя. Почырк скульптара тут цяслярскі. У захапленні, пашане да спадчынных каштоўнасцей сучасны скульптар знаходзіць рух, прыладу, матэрыял, цесляра, будаўніка. Дзейнасць скульптара — гэта выказаная пашана. Так, дзейнасць скульптара, якую намацвае Рудаўскі, ёсць актам індывідуальнага і калектыўнага ўшанавання таго, хто заслугоўвае пашаны ва ўсе часы. У гэтым выпадку — нашыя продкі.