• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    Пішучы і вымаўляючы гэтыя словы, усведамляю, што марна намагаюся, так, як вока фатографа, марна спрабуе перадаць вам пачуццё, перажыванне ад мастацкага твора. Калі казаць не перабольшваючы, як на мяне ўплывае гэты твор, варта прызнацца: гэты твор Рудаўскага ўздзейнічае на мяне як вельмі блізка знаёмая існасць, свядомая чалавечая існасць. He магу нават сказаць, калі пачаў з ёй кантактаваць: пры першай або наступнай сустрэчы, але гэта здарылася. Кантакт з творам Рудаўскага — гэта ціхая радасць. I калі павінны камусьці дзякаваць, дык гэта Богу за тое, што такі Рудаўскі (і не толькі ён) жыве з намі, ёсць нашым сучаснікам. I гэта мяне невымоўна радуе.
    He думайце, што перабольшваю. А калі вас, грамадзяніна, можа парадаваць, усцешыць твор аднаго з вашых сучаснікаў, сапраўднага творцы, незнарок падумаеце: чаму толькі мяне? Чаму гэты твор павінны стаяць у майстэрні творцы? Гэтаму твору хапае ўсяго,
    а яго не хапае нам, сучаснікам. Трэба яму знайсці неабходную вышыню. Гэтую вышыню, асабліва эфектыўнае месца ўздзеяння можа яму даць толькі паселішча. Індывідуальны акт ушанавання скульптара ўзмоцніцца калектыўным актам, здзейсненым цэлым паселішчам. Так твор знойдзе належнае месца ўплыву, а скульптар — крылы: мой твор мае сэнс, радуе; усцешана на яго глядзяць (разумеюць) жыхары.
    Таму ў сучаснай сітуацыі так настойліва перад усёй нашай грамадскасцю паўстаюць пытанні культуры ўвогуле і выяўленчай культуры ў прыватнасці.
    Ваенныя падзеі вырвалі Рудаўскага з польскаславацкага этнічнага памежжа і накіравалі яго далёка на ўсход. Юнак, які і сёння выразна вымаўляе па-польску слова «іпэ» як «іппу». Юнак (калі вы з ім яшчэ асабіста не знаёмыя), з нябеснымі, як сказалі б палякі, блакітнасінімі вачыма і з бела-льнянымі валасамі, на шчасце, не згубіўся, пасяліўся разам з бацькамі і братам у Біскупіцах, у ваколіцах Браціславы. Побач з Біскупіцыямі знаходзіцца Влчые Грдло, Слаўнафт — самае вялікае ці, прынамсі, адно з найбольшых славацкіх прадпрыемстваў. Тут Рудаўскі — ведаю гэта ад яго — заўважыў (менавіта так) галаву жанчыны ў чорных сонечных акулярах, якія тады былі нечым нечуваным, якія дзесьці ў свеце толькі ўваходзілі ў моду. I ў тых чорных акулярах, як у вачах, адлюстроўваўся свет: Слаўнафт, коміны, газасховішча, рэзервуары, параскіданае смецце.
    Для Рудаўскага, думаецца, гэта было перажыванне, вялікі імпульс. Гэты нябесны юнак з ільнянымі валасамі з’явіўся з невядомых краёў, як Вінцэнт Гложнік са Свэдэрніка, з краёў, якія ніхто не можа лакалізаваць, з вёскі, з вытокаў нашай народнай культуры, з Кукучына, дзе людзі яшчэ здзіўляюцца, дзе яшчэ ўжываюць экспрэсіўную мову. Так бы магла працягвацца легенда пра Рудаўскага, легенда, якая міфалагічна тлумачыць рэальнасць: чаму Рудаўскі стварае галовы: галовы мужчын, галовы касманаўтаў, праметэяў, жанчын. Ведаеце выраз: мая галава як стадола, маецца на ўвазе пустая. I маладыя гарадскія людзі, якія нават добра не ўяўляюць, як выглядае стадола, не кажуць, напрыклад: галава як кіно, а ўжываюць выраз Кукучына, як і іх продкі. У мяне галава як стадола.
    А Андрэй Рудаўскі сыходзіць з адчування пустэчы. У адчуванні і адчуваннях могуць быць распушчаныя, як у вадкасці, нашая жыццёвая філасофія, гістарычны досвед, цывілізацыйныя дасягненні, паразы, страчаныя ілюзіі, незадаволенасць, ненасычанасць.
    Андрэй Рудаўскі — творца, вынаходнік. Сярод яго прац шмат галоў, спачатку профіляў, яйкападобных двухполых пратвараў жыцця, недыферэнцыяванай чалавечай свядомасці. Гэта нібы адсечаныя галовы на штырах. Гэта галовы, што плаваюцьу пустэчы, галовы касманаўтаў, галовы неабуджаныя, забытыя галовы, галовы нібы ў скафандрах. Гэта галовы, забяспечаныя найноўшай тэхнікай, галовы згвалтаваныя, прадзіраўленыя, галовы здзічэлыя ад варагавання, галовы забойцаў, пусгыя, галовы-лабірынты, галовы-прывіды, галовы-рэха, галовы смутку. Гэта ўсё галовы мужчынскія, мужчынскай долі. Рудаўскі ў іх фармальна, сэнсава наследуе (ці супярэчыць) вядомым бацькам сучаснай скульптуры: ідэяй — Радэну, яго «Жалезнаму веку»; сэнсава і фармальна — Бранкузі і Муру105. Уся галерэя галоў Рудаўскога — гэта трагічны прывід нашага стагоддзя, стагоддзя касманаўтаў, адкрывальнікаў нашай спустошанасці, пустэчы нябесных прастораў.
    Галовы Рудаўскога валодаюць не толькі сваёй фактурай, знешняй акругласцю, аб’ёмамі, сваімі арганічнымі формамі, найчасцей згвалтавана ненатуральнымі, цывілізацыйнымі формамі шрубоў, цвікоў, шыпамі радыёлакатараў, але і сваім унутраным светам, маюць свае ўнутраныя лабірынты, свае старажытныя пячоры.
    Рудаўскі нібы скамянеў жалем да лёсу сваіх бясцелых касманаўтаў, сваіх праметэяў, трагічных адысеяў, калумбаў пустэчы. Шкельцы іх скафандраў уяўляюць сабой аконныя аркі гатычнай катэдры. У гэтыя арачныя гатычныя вокны, нібы ў вочы, укладзе ім напамін пра тое, што любілі людзі ва ўсе часы, лічылі каштоўнасцямі: мадонну, краску, званіцу. Адысей Гамэра нарэшце павінны вярнуцца дадому, у сваю родную Ітаку. Інакш немагчыма. На твары касманаўта ці ўласна на яго скафандры такія гатычныя вокны і штосьці ў іх — гэта толькі дэталь, на-
    105 Генры Мур, Henry Moore (1898—1986) — англійскі скульптар, мастак; вядомы сваімі абстрактнымі манументальнымі бронзавымі скульптурамі.
    цемак, літаратурны, не выяўленчы. Так. Вяртанне Адысея з пустэчы, касмічнай і ўсеагульнай, будзе выглядаць цалкам інакш, але зноўку адбыцца можа толькі выяўленча.
    У гатычных вокнах скафандра касманаўта з’явілася мадонна, кветка, званіца. Рудаўскі пачаў маляваць званіцы, капліцы, народныя архітэктурныя манументы. Зразумела, маляваў па памяці. Чэшскі пісьменнік Ёзэф Шкворэцкі саркастычна заўважыў, што мы, сучаснікі, дахлушваемся да праўды. На маю думку, гэтае яго выказванне геніяльнае. Зацята хлусім, хоць маніць у нас ніколі не выходзіць, нарэшце, аднак, дахлусімся да праўды. Калі паспрабаваць перанесці гэтае выказванне Шкворэцкага на выяўленчае мастацтва, варта было б сказаць, што мастак можа дамалявацца да праўды. Каб дамалявацца, неабходныя зацятасць, жаданне маляваць. Чалавек малюе і малюе, высунуўшы язык, ажно яму пасаладзее сліна ў роце, ажно забудзецца, дамалюецца да непрытомнасці.
    Рудаўскі, па памяці малюючы званіцы, дамалюецца да свайго страчанага дзяцінства, дамалюецца да забыцця, да непрытомнасці, да асалоды. Mae цэлыя альбомы эскізаў званіц, нашых славацкіх і наогул карпацкіх. Адну з іх, адзін са сваіх праектаў рэалізаваў, сканструяваў, апрануў у мігатлівы ўбор гонты. Што сталася? Як я ўжо казаў, скульптар ператварыўся ў архітэктара, будаўніка, знайшоў у сабе продка, першабытнага творцу, цесляра. Будаўніка? Так. Гэтыя рамёствы, дзве выяўленчыя дысцыпліны, будаўнічая і скульптурная, заўсёды былі ў сімбіёзе, узаемадапаўненні, дбо суплёце. Пасля вайны ў адносінах да чалавечай паставы выявілася скептычнасць, адмаўленне. У той час адзін з самых вядомых тагачасных архітэктараў Ле Карбузье, заснавальнік канструктывізму, стварае будынак-пластыку — капліцу для пілігрымаў у Ронхамп, паводле яго слоў, святое месца душэўнага адпачынку — мара для вернікаў і тых, хто не верыць. He хачу параўноўваць. Згадваю толькі відавочныя акалічнасці. Званіца Рудаўскага не ёсць канструкцыя. Гэта пастава, архітэктура-пастава. Гэта яна, чалавечая рэалія жаночага роду, формы, значэння, супрацьлегласць мужчынскім галовам. Гэта ментальны спачынак, салодкая бяспека.
    Андрэй Рудаўскі стварыў цэлы шэраг званіц, пакуль мініяцюрных, бронзавых, знешне жаночага роду, а чым
    далей, тым больш выразнай жаночай прыцягальнасці. Вертыкаль архітэктурнай канструкцыі званіцы ў сваім стрыжні перагінаецца, набывае арганічныя формы. Формы жаночых народных постацей у шырокіх спадніцах, якія каюцца, сядзяць, абараняюцца. Пераносам, кантамінацыяй, перапляценнем арганічных форм і прапорцый узнікае падвоеная форма, амбівалентная, шматвалентная, мнагазначная, нарэшце двухполая, культавая. Тут, як у «Метамарфозах» Авідзія або ўласна ў працэсе чалавечага ўспрымання, фантазіі і мары, жанчына пераўтвараецца ў піхту, піхта — у жанчыну, у творы Рудаўскага званіца — у дзеву, дзева — у званіцу. Зліваюцца, пераплятаюцца, яднаюцца два сімвалы асабістага і нацыянальнага дабрабыту, бяспекі і пэўнасці: народная званіца і жаночая народная постаць у тым выглядзе, як яе стылізуе ўжо некалькі творчых пакаленняў. Званіцы Рудаўскага асацыятыўныя, а гэта значыць, што ў выяўленчым мастацтве фармальна і сэнсава яны цесна звязаныя з нашай народнай культурай. Сягаюць нават глыбей, у падсвядомасць, у невыразнае трызненне, каханне, сэксуальныя стасункі.
    Было б цікава выявіць, як, якімі ростанямі Рудаўскі вяртаецца да новай канфігурацыі. Цяпер аднак не хачу паглыбляцца ў сферу спецыялістаў, якія (пакуль) адпужваюць звычайнага наведвальніка выстаў выяўленчага мастацтва.
    Апошнім часам часта цытуюць дэфініцыю Стэндаля: прыгажосць — гэта зарука шчасця. Выбачайце міжвольную асацыяцыю, у свой час я напісаў, што сучасная багіня, якую свядома ці несвядома ўсе прызнаём, — гэта Рэлакс, багіня не вольнасці, а толькі паслаблення, невыразнага трызнення, мары.
    He багі стварылі чалавека паводле свайго вобразу, на жаль, а людзі іх стваралі і ствараюць паводле свайго падабенства. Які жах, якая антыпатыя пасля гэтай вайны павінныя былі агарнуць чалавека, каб бога ці багіню патрабаваў бачыць ва ўласным абліччы. Чалавечая фігура яго хутчэй абмяжоўвала, выклікала адчай, чым разнявольвала і ўзвышала. Кожны па-свойму тлумачым, чаму пасля гэтай вайны выяўленчае мастацтва адышло ад фігур, постацей, ад выяўлення чалавечых вобразаў і праз чалавечыя вобразы. Гэта факт.
    I фактам, на маю думку, ёсць тое, што мастакі, шукаючы для сябе і нас не ідалаў, але сапраўдных, жывых, адчувальных багоў, якія маюць каштоўнасць, знайшлі так званы аб’ект, невыразную форму, шматзначную, зменлівую, амбівалентную.
    I так Андрэй Рудаўскі стварыў для сябе, для нас свае званіцы, якія, калі не памыляюся, у гэтай краіне выконваюць вечную функцыю сучасных ахоўнікаў, з’яднаных і яднаючых.
    Мацічныя чыіпанні, 1969
    Пекла і рай у творчасці Эрвіна Семіана
    Славацкая нацыянальная галерэя тры гады пасля смерці Эрвіна Семіана (24.01.1921—21.12.1965) выстаўляе яго творы. Тры гады пасля смерці мастака нашае веданне яго творчасці ўзбагачаецца пакуль толькі на адзіны, да гэтага часу невядомы цыкл эратычных малюнкаў са спадчыны творцы.