Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
Эрвін Семіан — як высвятляецца — бясконца складаны, недаацэнены, да канца не адкрыты мастак, нягледзячы на тое, што яго творчасць не такая багатая і адпавядае досыць кароткаму, але вельмі інтэнсіўнаму жыццёваму і творчаму перыяду. Творчасць Эрвіна Семіана нагадвает творчасць праклятых паэтаў, яго жыццё дачасна губляецца і дэперсаналізуецца ў ананімнасці служачага.
Гаворка ідзе пра незвычайна цікавую выставу, пра якую варта паразважаць сталеючаму пакаленню маладых мастакоў і прыхільнікам нашай нацыянальнай выяўленчай культуры.
Пра Эрвіна Семіана, яго малюнкі я ўжо неаднаразова пісаў, некалькі разоў адкрываў яго выставу. Бедаваў з яго лёсу. I зноўку паспрабую штосьці сказаць пра яго творчасць. Моладзь, ідзіце паглядзець і паразважаць над тым, што кажа Эрвін Семіан, мой на восем год маладзейшы сябар.
Я, як стары Харон, — прызнаюся, быў бы рады, калі б Эрвін Семіан застаўся ў вашай памяці — мог бы меркаваць, што Эрвін Семіан ужо пераплыў раку забыцця.
1941 год — гэта год майго знаёмствава з Эрвінам Семіанам і Лацом Гудэрнам106. Эрвін Семіан і Лацо Гудэрна вельмі мяне ўразілі. У 1943 годзе, праз два гады, я напісаў «Панну чараўніцу»107, якая выйшла ў 1944, але ў рукі чытачоў трапіла толькі пасля паўстання, ажно пасля заканчэння вайны, увосень 1945 года. Адпаведна з’яўляецца свежым аўтэнтычным сведчаннем пакалення Семіана ў літаратуры.
106 Ладзіслаў Гудэрна, Ladislav Guderna (1921 — 1999) — славацкі мастак, графік сэррэалістычнага кірунку.
107 «Панна чараўніца» (1944) — сюррэалістычная аповесць Дамініка Татаркі, скіраваная супраць клерафашысцкага рэжыму; паводле яе быў напісаны сцэнар аднайменнага фільма.
Мінула больш як дваццаць год, сышла ў нябыт цэлая генерацыя, і я пераконваюся, што гэтае лірычнае зло, ці пекла, прысутнічае як у творчасці Гудэрна, так і ў Семіана. Прысутнічае тут тая ж пані чарадзейка, якая ўсё пераадольвае. У выяўленчым мастацтве не ведаю больш вернага каханка, чым Лаца Гудэрна, для якога існуе толькі адна-адзіная жанчына, якую Эрвін Семіан называе жанчынай «з хлебнымі» валасамі, гэта значыць жанчына, якую можна есці вачыма. Паўтор тут невыпадковы. Ад палонных таго палоннага народа і той палоннай эпохі можна пачуць гісторыю пра мышку, чароўную істоту, якая нібыта цудам прагрызла сцяну да іх у вязніцу.
Эрвін Семіан належыць да пакалення сірот у пераносным і літаральным сэнсе слова, да пакалення, дзяцінства якога так ці інакш было скалечанае Першай сусветнай вайной. Усё, што паспела зрабіць маё і Семіанава пакаленне, знішчыла другая вайна. He ведаю, ці паспеў Эрвін Семіан наведаць хаця б Прагу перш, чым яго паланіла ў цесных межах гэтай краіны і горада Другая сусветная вайна. Вялікі мастацкі свет спазнаў толькі з рэпрадукцый, за выключэннем твораў некалькіх мясцовых мастакоў. Адзін з сусветных мастакоў Анры108, якім цікавілася тагачаснае пакаленне, быў яму вядомы толькі ў чорна-белых рэпрадукцыях. Схема, паводле якой прадстаўляюць творчасць нашага мастака, звычайна выглядае так: пераняў і развіў. Або зноў у іншы перыяд, калі не памірае, пераймае іншы вопыт. Выявіць таго, на каго арыентаваўся Эрвін Семіан у такіх абмежаваных умовах, нескладана. Мог гэта быць толькі Мілош Базоўскі109. А да чаго развіў, да чаго пасталеў? Hi да чаго не пасталеў. Фарбамі, святлом не адышоў ад Базоўскага, не паспеў, не меў неабходнасці адыходзіць.
Варта заўважыць, што Эрвін Семіан ужо ў 1941 годзе, годзе нашай першай сустрэчы і ў другім годзе свайго навучання ў Мудроха, віртуозна маляваў. За маліноўку110
108 Жорж Руо Анры (1871 — 1958) — французскі мастак, гравёр, працаваў у рэчышчы фавізму і экспрэсіянізму.
109 Мілош Аляксандр Базоўскі, Milos Alexander Bazovslcy (1899— 1968) — славацкі мастак, графік; адзін з заснавальнікаў славацкага мадэрнізму
11,1 Маліноўка — славацкі безалкагольны напой.
ці чорную каву маляваў для сваіх сяброў і знаёмых на рахунках, папяровых сурвэтках, мармуровай паверхні сталоў сотні, калі не тысячы сваіх іранічных сабачых ці конскіх аўтапартрэтаў. Аднак скажыце, які сэнс маляваць свае жывёльныя аўтапартрэты на рахунках, сурвэтках, мармуровых сталах, якія тут жа можна выцерці, знішчыць? На адным з яго жывёльных аўтапартрэта быў адлюстраваны згублены ў натоўпе, страчаны ў лесе ног, па-гарадскому падстрыжаны сабака, які нюхае жаночыя ногі, нявінна пазірае на свет, носам па памяці шукае свой страчаны рай.
Гэтых малюнкаў захавалася няшмат. Вы маглі б не паверыць маім аповедам, калі б... На шчасце, цудоўным чынам захаваўся таемны, схаваны нават ад блізкіх сяброў, скарб Эрвіна Семіана. Гэта альбом кішэннага фармату з больш як 50 старонкамі, поўны эскізаў, дэфінітыўных замалёвак, лінейных кампазіцый. Hi адзін ліст з яго не вырваны, не папсаваны. Уяўляе сабой адзіны цыкл эратычных сноў, трызненняў, эвалюцыі дотыкаў і кахання, любоўнай акрабатыкі, недасягнутай і недасягальнай чалавечай мары. Над самотнай чалавечай экзістэнцыяй навісае прастора вязенскай келлі,храма,уяўная прастора, прастора штучнага раю або пекла. Можам без перабольшвання сказаць, што наўрад ці хтосьці з настаўнікаў або паплечнікаў Семіана можа пахваліцца падобным творам. Да чаго яшчэ мог бы дарасці гэты мастак, калі ў 22 гады прыйшоў да такой вяршыні? Гэты цыкл паказвае, чым было выяўленчае мастацтва для Семіана і яго паплечнікаў. Было чымсьці кшталту іншага дыхання, дадатковым органам пачуццёвага і інтэлектуальнага дыхання ў тагачаснай беспаветранай ваеннай атмасферы.
Колькі людзей расчаравалася, загінула, колькі іх згубілася, як крупінкі пяску. He, гэтыя мае словы не меліся быць гістарычным тлумачэннем нашага трагічнага лёсу, прычын таго, што мы расчараваліся, нічога не дасягнулі. Дзе-нідзе мы і маглі б чагосьці дасягнуць, калі б эпоха, у якую мы нарадзіліся, для якой мы ўзрасцілі дадатковыя органы пачуцця і дыхання, не была эпохай гвалту.
Паэты дачасна змаўкаюць у кожную эпоху, так нічога і не дасягнуўшы. Але некалькімі вершамі застаюцца ў нашай галаве. Калі нашае жыццё ёсць галерэяй, тунэлем,
калідорам, то гэта калідор з малюнкамі на абедзвюх сценах. Я люблю мастакоў за тое, што, азірнуўшыся назад, бачыш гэты калідор напоўненым іх творамі. Многія малюнкі толькі мільгаюць у мяне перад вачыма, яшчэ болыпую колькасць я ўжо даўно забыў. Ад самай першай сустрэчы з Семіанам шукаю адказ на пытанне: дык які ён той малюнак, што выберам, павесім на сцяну сваёй келлі і ніколі не здымем. Што такі малюнак значыць для нас?
У Алжыры я бачыў над парогамі дамоў галовы казляняці, анцілопы, змочаныя крывёй. Гэта мне нагадала парог, змочаны крывёй ахвярнай жывёліны, згаданы ў Старым Запавеце. Гэта знак, таемны сімвал, які чалавечы род або племя насіў на скуры, як татуіроўку. Знак родавай ці племянной прыналежнасці, супольнасці, які чалавек насіў на скуры як сімвал аховы, якую яму можа даць род ці племя. Падобна да таго, як нашыя пратэстанты дзверы свайго жылля пазначалі знакам сваёй рэлігійнай прыналежнасці: Бог — нашая крэпасць.
Малюнкі Бенка, Базоўскага або Лалуга111 на сцяне пакоя славацкага інтэлігента я разумею так: нашая крэпасць — наш люд, як сказаў Людавіт Штур. Гэта нашая народная філасофія, народная вера ўтое, што захаваемся, вытрымаем.
Змена, 24.1.1969
111 Мілан Лалуга, Milan Laluha (г. н. 1930) — славацкі мастак, графік, сябра суполкі галандоўцаў, працаваў у кірунку мадэрнізму і неамадэрнізму.
Дзівосны вол
Твор Стэфана Сіваня112, скульптуру рагатай хатняй жывёліны невялікага памеру, я ўпершыню ўбачыў некалькі год таму ў майстэрні Уладзіміра Кампанэка. Некалькі год таму ўпершыню пачуў, як Кампанэк з натхненнем вынаходніка вымавіў імя скульптара: Сівань. Імя Сівань, якім называем і від стэпавых жывёл з сівой шэрсцю і магутнымі рогамі, атаясамліваецца ў маёй галаве з тым творам, з першым, а значыць вырашальным уражаннем.
Рагаты звер Сіваня назаўсёды застанецца ў вашай памяці, чымсьці западзе вам у дупгу: сваім пагрозлівым выглядам, манументальным спакоем, сваёй адкрытай драўлянасцю — і яшчэ бог ведае чым, што не можаце зразумець і выказаць, што невымоўна, бо адзінкава. Звер Сіваня згадваецца вам, ажыўляе вам сэнсы літаральна так, як памяць. Чаму раптам ён прыходзіць вам на ўспамін, адкуль узнікае? Пачнеце прыгадваць, уяўляць. Усплывае ў вашай памяці ў мажлівых і немажлівых сувязях. Для вас прыцягальна і прыемна думаць пра яго, спрабуеце яго размясціць дзесьці ў глыбіні сваёй памяці, паводле сваёй сістэмы, згодна з нейкім асабістым кодам ужо наяўных перажыванняў і досведу. Чалавек, як скульптура; гэты твор Сіваня шукае сабе ў свеце і ў вашай памяці сваё канчатковае месца, месца свайго ўздзеяння. Твор Сіваня падаецца вам ужо дзесьці бачаным, перажытым. Ёсць часткай свету, пра якую вы даўно забыліся, якая дзесьці страцілася. Твор Сіваня шукае сабе месца ў глыбокіх, найглыбейшых гарызонтах вашай памяці. Гэты выгляд. Такім выглядам звера мог надзяліць толькі мастак, які мае досвед аратага або пастуха. Гэты звер увасабляе здзіўленне чалавека прыродай як стыхіяй. Гэты звер — сябра і паплечнік чалавека. Чалавек і звер залежаць адзін ад аднаго — гэта і ёсць экзістэнцыяльнае паяднанне. Ці з’яўляецца гэты твор толькі падсвядомай аўтастылізацыяй? Гэта атаясамліванне чалавека з нямым тварам? Чалавек, які вымаўляе сваё невымоўнае маўчанне
12 Стэфан Сівань, Stefan Sivan (1906—1995) — славацкі скульптар, разьбяр, займаўся выразаннем з дрэва батлеек і батлеечных персанажаў.
праз нямы твар. Чалавек здаўна з задавальненнем у калектыве так паказвае звера.
Сучаснаму мастаку штосьці не дазваляе манументалізаваць чалавечую фігуру, а значыць нас і сябе самога. Магчыма, гэта абумоўлена скептычным стаўленнем да сябе, выкліканым досведам, асабліва досведам апошняй вайны?
Зверы Сіваня маюць такую манументальнасць і такі выгляд, што маглі б стаяць на плошчы. Чаму не? Фіны ў Хельсінках перад тэатрам паставілі скульптуру прыгожага лася — помнік сваёй прыродзе, сваёй свабодзе, помнік сабе. He ўсе народы хочуць сябе бачыць у генералах на конях.
Дзе ўзнікла гэтая непаўторная скульптура рагатага seepa, што выглядам нагадвае векавы досвед сялянскага люду?
Сядзіба Сіваня, напрыклад, паводле сваёй планіроўкі, арганізацыі прасторы ёсць villa romana113, гаспадарчым умацаваннем, хоць і драўляная, хоць і пад дзіравай гонтай. Прыгожы шырокі падворак заканчваецца гумном, майстэрняй і іншымі гаспадарчымі пабудовамі. На падворку дровы, воз з хамутом, зробленым уласнаручна і менавіта такім, які бачым у яго творы. У такой абмежаванай прасторы, у атачэнні жывёл, у коле сям’і тысячы год жыве селянін. Як і калі villa romana трапіла на Араву?