Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
Славацкі этнограф Рудольф Беднарык у сваёй працы «Традыцыі як вытокі выяўленчага мастацтва», выдадзенай у 1942 годзе, знаходзіць у араўскіх хатах алтарыкі продкаў.
У вялікім першым пакоі сядзібы Сіваняў на пачэсным месцы і сёння знаходзім алтарык. На камодзе, прыкрытым сурвэткай, стаіць серыйна вырабляная асвечаная Лурдская Панна Марыя114. Каля яе тры мастацкія творы Сіваня: драўляныя, непафарбаваныя і неасвечаныя скульптуры. Гэта сённяшняя метамарфоза традыцыйнага алтарыка продкаў.
113 Villa romana — у пер. з лац. «рымская віла».
114 Панна Марыя Лурдская — у каталіцкім календары 11 лютага пазначаны святам Панны Марыі Лурдскай, якая ў 1858 г. з’явілася вачам чалавека ў Лурдах, каб засведчыць сваё непарочнае зачацце і міласэрнасць Божую.
Араўская прырода была жорсткай да сваіх дзяцей, араўскіх сялян, але ў адносінах да Сіваня — двойчы жорсткай. Фізічнай сілай, якая тут была на першым месцы, надзяліла яго менш, чым патрэбна для цяжкай працы аратага, фурмана, дрывасека. Можам толькі здагадвацца, колькі высілкаў, намаганняў яму гэта каштавала, колькі кпінаў трэба было вытрымаць юнаку ад жорсткіх і моцных араўскіх хлопцаў. Піша пра гэта з гумарам выхадзец з Аравы, вядомы продак славацкай прозы Марцін Кукучын у «Вялікай лыжцы»: калі хлопец няздатны да работы, адправім яго вучыцца». Сіваня, сірату без бацькі, не было каму адправіць да рамеснікаў і тым болып на вучобу, сваё прызначэнне мусіў шукаць самастойна. Пайшоў у свет не шаўцом, а бэтлеемцам. Пачаў выразаць. 1 выразаў сваю першую батлейку. Арганізаваў бэтлеемскую групу. Вандраваў з ёй па краіне і гэтым зарабляў. Першы і наступныя гады Бог ці прырода яго выпрабоўвалі рознымі бедамі і дробнай хлапечай фігурай, але ён здагадаўся, як можа ўжыць сваё выпрабаванне сабе на карысць: юнацкая фігура дазваляла яму і пасля сарака год вандраваць з батлейкай. Стэфан Сівань зрабіў некалькі батлеек — мініяцюрных архітэктурных пабудоў з мноствам чалавечых і жывёльных фігур. Але не толькі гэта. Бьгў і арганізатарам, рэжысёрам спектакляў, акцёрам цудоўных прадстаўленняў, кажучы сённяшнімі словамі, малых тэатральных форм.
У драўлянай хаце, няхай і сціплай, магчыма размясціць вялікі мастацкі твор. Але не ў цягніку. Сівань не хацеў, але вымушаны быў зменшыць свой твор, зменшыць на шырыню сваіх плеч, каб прыстасаваць яго да сучаснага чыгуначнага транспарта. Таму яго батлейка мае рухомыя крылы, як на гатычных алтарах, крыло мудрацоў з усходу і крыло пастухоў, крыло ягнят. Таму вежу кубічнай канфігурацыі мае зробленую так, каб у выпадку штуршка, удара магла сагнуцца, але не пашкодзіцца. Прыстасаванне да ўмоў сучаснага транспарту не было на карысць мастацкаму твору. Абмяжоўвала яго. Батлейкі міжволі ператвараліся ў выяўленчы сімвал вулічнай тэатральнай сцэны, сімвал знешняй і ўнутранай тэатральнай прасторы, але толькі сімвал.
У гэтых умовах адбылося штосьці, што варта згадаць. Адбылася сустрэча двух мастакоў, што ўзрасталі з аднаго
кораня: мастака «навучанага», як яго называў Сівань, і мастака народнага.
Уладзімір Кампанэк дзесьці ўбачыў фігуру рагатага вала з батлейкі, які дыхаў на Сына Божага ў стаенцы. Убачьгў у ім тое, што шукаў, пацвярджэнне свайго адчування. У дробнай драўлянай фігуры жывёліны заўважыў манументальнасць. Скульптуру не ствараем абы-каму. Калі кагосьці або штосьці ўсім сэрцам шануем, пачынаем шукаць, як гэта паказаць, паступова прыходзячы да выяўлення, вобраза, які адчуваем і называем манументальным. Кампанэк знайшоў аўтара. Паводле слоў Сіваня, Кампанэк прыйіпоў і сказаў: «Не маглі б вы мне зрабіць гэта крыху большым? Такім». I Сівань паказаў рукой вышыню да паловы калена.
Так скульптар Уладзімір Кампанэк адкрыў нам народнага мастака Сіваня. Так нарадзілася манументальная рагатая жывёла, якую некалькі год назад назвалі «Дзівосны вол».
Хацеў бы некалькі слоў сказаць пра яшчэ адзін выключным творы Сіваня. Пра твор, што ўзнік на замову народнага прадстаўніка. Пчаляр з Васілёва, вёскі, што знаходзіцца недалёка ад Бабіна Сіваня, расказаў мне, як зрабіў замову: «Сівань, я вам дам ліпу, а вы мне зрабіце вулей». А Сівань прадаставіў твор, які, відавочна, не быў ацэнены пчаляром. Без ваганняў прадаў яго араўскай галерэі. За шэсцьсот корун, каб быць дакладным хоць у нечым. Той твор Сіваня хацеў бы мець пры сабе, як сябра, як паплечніка, як сваю аўтастылізацыю. Адчуваю, што той твор Сіваня — гэта я, пудзіла ў каноплю або мак. Гэты твор Сіваня — лятак, рэльефна падобны да чалавека, які трэба замацаваць на вуллі, каб адпужваў птушак. Калі вам этнографы апавядаюць пра антрапаморфныя формы вулляў, пра іх абарончую функцыю, можаце, канечне, думаць, што гэта ўсё забабоны адсталага люду. Але гэта сапраўды так. Пудзіла, пастаўленае ў каноплю, сапраўды адпужвае птаства. А маска Сіваня, бела-чорная, з пагрозлівым ротам, вусамі, вытарашчанымі вачыма, паводле нашага сучаснага адчування, выклікае жах.
Асноўная характарыстыка твора Сіваня ўзнікае сама: гэта твор бэтлеемца. Спачатку гэта была праца, як кажуць, на пальцах, у самых прымітьгўных умовах. Прыладай
была не стамеска, а ўніверсальны ножык пастуха, старая брытва, змешчаная ў чахол. Пры мантажы дапамагаў яшчэ цвік і малаток.
Батлейка — гэта фігуральны тэатр, кампазіцыя, якая складаецца як мінімум з трох сцэн: цэнтральнай сцэны нараджэння Езуса, якая разгортваецца ў мініацюрным інтэр’еры, і дзвюх бакавых, ці крыльных сцэн: крыло мудрацоў з Усходу і крыло пастушкоў, што прыходзяць адарыць сырам Езуса ў стаенцы або павесяліць ігрой на дудцы. Адпаведна батлейка Сіваня складаецца з постацей гасцей і гаспадароў, фігур звяроў: каней, аслоў, авечак. Апошнім часам Сівань стварае, напрыклад, і досыць вялікія конныя скульптуры. На каня пасадзіць вершніка, апране яго ў драўляную кабаніцу115, дасць яму ў рукі валашку116 або пасудзіну з самагонкай, да батлеечнай жывёліны падсуне зэдлік і даярку з вядром. Элементы не заўсёды стылёва блізкія.
Некаторыя скульптурныя кампазіцыі, напрыклад, «Уцёкі ў Егіпет», ненаўмысна засталіся рэльефамі, яшчэ цалкам не вылучыліся з батлейкі, з мініяцюрнай прасторы архітэктуры, на якую глядзяць з адной пазіцыі: толькі спераду. Яго рагатыя жывёліны ўзнікалі не ў пластычным працэсе, падчас апрацоўкі аднаго кавалка дрэва, камля ліпы заглыбленнем стамескі і пілы ўнутр, а па частках, шляхам мантажа. Да камля прымацаваныя задняя частка і пярэднія ногі, часам — рогі. Такі падыход да твораў невялікага памеру нельга патлумачыць толькі недахопам або ашчаджэннем матэрыялу, хутчэй пэўнымі цяжкасцямі тэхнічнага боку творчасці. Я чуў яго ўздых: «Ох, калі б у мяне атрымалася апрануць панну Марыю ў прыгожы ўбор!» Думаў пра тое, як зрабіць прыгожую драпіроўку? Магчыма, што ў мастака, які мае такія чалавечыя клопаты, не атрымаецца з драпіроўкай, але кампенсуе гэта Панне Марыі інакш — выразам твару, напрыклад.
Але я не хацеў бы прыпісваць скульптурам Сіваня наіўнасць, якую сапраўды толькі прыпісваем творцам. Мастацкая творчасць разумеецца як вырашэнне мастац-
115 Кабаніца — частка славацкага мужчынскага нацыянальнага касцюма, верхняя вопратка з хатняга сукна або воўны.
116 Валашка — сякера з доўгім тапарышчам.
кіх праблем. Майстэрскае авалоданне тэхнічным бокам мастацтва ўспрымаецца як перадумова, першы ўзровень творчасці. Таму намер ствараць без гэтай перадумовы падаецца нам наіўным. 3 гэтай пазіцыі такую наіўнасць мы маглі б назваць адвагай, рустыкалізацыяй, або, калі хочаце, варварствам, дылетанцтвам, недаравальнай знявагай настаўніцкага майстэрства, мастацтва, маецца на ўвазе, акадэмічнага. Трэба сказаць, што ні падобнай наіўнасці, ні адвагі я не знаходжу ў творы араўскага селяніна Стэфана Сіваня. Знаходжу, аднак, гападарчы падворак, сядзібу, хоць і драўляную, хоць і з дзіравай страхой; знаходжу ў хаце алтар, знаходжу вясковую культуру, выяўленчую і вербальную. У ёй нарадзіўся, у ёй жыве шасцідзесяціпяцігадовы мастак, як рыба ў вадзе. Традыцыя тут ёсць не традыцыяналізмам, а досведам, самым дакладным перажываннем, пачуццёвым станам, памяццю. Некалькі рэчаў чалавек усіх часоў і культур шануе як святыні. Да іх перш за ўсё належыць чалавечае жыллё. Слова сядзіба, SHdlo — situs — insitna (наіўны) маюць агульны індаеўрапейскі корань і значэнне.
Творчасць наіўнага мастака, якая перагукаецца са сведчаннямі этналогіі і агульначалавечага пачуцця, вырастае з карэння, як чалавечая сядзіба.
Тут трэба адрозніваць словы «наіўнасць» і «традыцыйнасць», «традыцыяналізм» ад свядомай сувязі з тым, што нам перадаюць мінулыя пакаленні, што мы пераймаем і працягваем. Варта адзначыць, што народны мастак Сівань ні на кога не арыентуецца, хоць, безумоўна, не вырастае з нічога. Зыходзячы з яго аповедаў і творчасці, можна сказаць, што ён кіруецца сваёй памяццю, якую мы маглі б назваць наіўнай. Яго памяць з пэўных форм выбрала свае, асэнсавала іх уласнымі пачуццямі, але пры гэтым не авалодала ніякімі звесткамі пра тэхнічны бок мастацтва. Таму Сівань нідзе не пачынаецца, Сівань існуе, знаходзіцца ля вытокаў. Традыцыяналізм для яго такі ж цяжар, як для кагосьці свабодная і неабмежаваная творчасць, творчасць да спусташэння — для гарадскога ці акадэмічнага мастака. Пустэчай называем неакрэсленую вобласць выяўленчай эстэтыкі. Творчасць народнага мастака Сіваня папярэджвае нас, што існавала і існуе неадпаведнасць часу культур: часу культуры сялянскага
люду і часу гарадской культуры. Культура, для якой час — грошы, паводзіць сябе інакш, чым культура сялянская, для якой час вызначаецца генерацыйнымі цыкламі, гадавымі перыядамі: вясна, лета, восень, зіма. Для таго, каб ахарактарызаваць цяжка вызначальную пазіцыю сучаснага народнага ці наіўнага мастака, гіпатэтычна ўявім сабе, што час ёсць творчасць, што культура ёсць зносінамі, ушанаваннем, сядзеннем за сталом з тымі, хто вам прыемны. Такое разуменне культуры і творчасці вызваляе наіўнага мастака ад тыраніі мадэрнізму, ад патрэбы ісці з кімсьці ў нагу, заўжды даганяць таго, хто перад вамі.
Можам меркаваць, што менавіта пад уплывам наіўнай творчасці ўсвядомім сабе штосьці, што мы маглі б назваць наіўным адчуваннем, наіўнасцю ў творах нават нашых выразна «акадэмічных» мастакоў. Творчасць наіўных мастакоў не ёсць адсталай. He ёсць адсталай і народная выяўленчая культура. А гэта значыць яна не абавязаная даганяць. Спакой як умову сталай творчасці набываем самаўпэўненасцю, якую мы атрымалі праз засваенне каштоўнасцей, вартых пашаны.