• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    118 Рукаўцэ — частка славацкага нацыянальнага жаночага касцюма ў выглядзе кароткай кашулі з шырокімі і багата вышыванымі рукавамі.
    дакранаецца Лалуга да яе сілуэта, дотыкам выклікае яе, пераносіць яе на паверхню, як сваё пачуццёвае, псіхічнае адчуванне, як гарманічную, паводле восі намаляваную кветку сланечніка. У рэальнасці ад яе ўзнікае такое ж пачуццё, як ад мільгання чорна-шэра-белага святла, такая своеасаблівая чорна-белая светлавая ружа, нібы крылы ветранога млына.
    Адказам Лалуга на пытанне, што нас ахоўвае, ёсць малюнак, жывапіс. Напрыклад, «Ноч у Мічынай» — гэта малюнак-сімвал, сімвал нам вядомы, сімвал вёскі. Такі ж сімвал, як напісаная або вышываная, сёння мы б сказалі летрыстычная дошка, якой продкі Лалуга пазначалі жыллё: Фартэцыя ўмацаваная... Сімвал Лалуга ёсць архітэктурным сімвалам фартэцыі, калі хочаце, касцёлуфартэцыі. Іншы малюнак, напрыклад, «Грабельшчыца» — гэта сімвал жанчыны ў шырокіх спадніцах, сімвал люду, вёскі, дома, дзяцінства. Ва ўсіх малюнках знаходзім прыхаваны сімвал люду. Гэта сімвал спадчынны, сімвал спадчыннасці нацыянальнай і агульначалавечай культуры. Сімвал Лалуга азначае: Мы. Абазначае нас і аб’ядноўвае вёску.
    Шлях ад адлюстравання выпадковага да сімвала вельмі доўгі. Гэта пошук страчанага часу, пошук страчанага раю, заглыбленне ў сябе, таму што сімвал, які сапраўды мае сэнс, з’яўляецца ключом ад таго апошняга пакоя; сімвал, што валодае магічнай сілай, знаходзіцца вельмі глыбока. Той вельмі доўгі шлях да раю для MacTaxa — гэта малюнак. Ты, мастак, толькі малюй і малюй, пакуль не дамалюешся да раю, да спантаннасці, да стану трызнення ці забыцця. Пакуль зноўку не дамалюешся да свайго дзіцячага малюнка. А ў дзіцячым малюнку знойдзеш сімвал вялікай маці, сімвал спачынку, супакою ва ўлонні вялікай маці. Усялякі жывапіс, рэалістычны ці нерэалістычны, ёсць няспыннай плынню, што адпавядае генезісу чалавека, генезісу мастацкага выяўлення. He веру, нібыта штосьці ўзнікае шляхам фармальнага адлюстравання, хоць часам так і падаецца. Праз фармальнае адлюстраванне вежы касцёла немагчыма прыйсці да сімвала вёскі, як да яго прыйшоў Лалуга. Называючы сімвал камунікацыйным, лагічным, варта казаць, якую камунікацыю ён ажыццяўляе. Выяўленчы сімвал,
    аднак, не інфармуе, а зачароўвае. Выяўленчы сімвал — эмацыянальны, магічны сімвал. Этнолагі кажуць і пра яго ахоўную функцыю. А мы ўяўленні народа, яго веру ў абарончую моц сімвала часта ўспрымалі як забабоны, і нарэшце прыйшлі да высновы, што люд тварыў, памастацку выяўляўся, пакуль жыў вераваннямі, прымхамі ў самых адсталых, згубленых кутках нашай падтатранскай зямлі. Сапраўды асляпляльны парадокс.
    Лалуга, як мы ўжо казалі, прыйшоў да сімвала. Доказам, не тлумачэннем ёсць шэраг яго ўзаемазвязаных твораў. Прыйшоў ажно сюды, слухаючы голас сэрца, прытрымліваючыся не пэўнай канцэпцыі, загадзя сфармуляванай праграмы, уласнай або генеральнай, а свайго пачуцця, таго, што прынёс з сабой з вёскі. Інакш кажучы, да раю дойдзе толькі той чалавек, які там быў. Сімвал вызваліў у Лалуга энергію.
    Калі б Лалуга не зведаў рай дзесьці тут, дома, у вёсцы, нічога б яму не прыснілася, не прымроілася, нічога б яго не вабіла, нічога б яму не трызнілася, не ўяўлялася, не меў бы чаго прыгадваць, адшукваць. А гэта значыць, ёсць падставы меркаваць, што Лалуга нёс у сабе пачуццё рая, які дзесьці тут, дома ў Тэкоўскіх Лужанах ці ў Мічынай адчуў. Дзесьці тут, у падтатранскім краі, прайшло яго дзяцінства, тут адчуў дах над галавой, узвышальную моц культуры, перажыў каханне з асобай у шырокай спадніцы. Былі б мы абмежаванымі, сляпымі, прадузятымі, калі б думалі, што наш рай, рай чалавечай культуры знаходзіцца ў іншым месцы, а не тут. Для Шагала, напрыклад, гэта Віцебск. Шагал сябе і любімых асоб надзеліць крыламі, каб маглі прылятаць адзін да аднаго і быць разам.
    Першасная рэакцыя дзіцяці, самастойнага чалавечага стварэння, на фарбу — расфарбавацца, мець гэтай фарбы чым больш, мець яе столькі, каб можна было ёй запэцкацца і запэцкаць астатніх, сяброў. Калі ў дзяцінстве мы знаходзілі на беразе ракі некранутыя плошчы прыгожага карычневага, чырванаватага глею, не маглі стрымацца, каб не дакрануцца да яго рукой, нагой, нарэшце ступіць на яго, цалкам у яго легчы. Невялікая порцыя мяса, што нам прапаноўваюць, выклікае ў нас адчуванне неабходнасці нейкім чынам трымаць сваю жыццёвую форму, у той час як выгляд цэлага запечанага
    барана або вала выклікае ў нас ненажэрнасць або нават цалкам іншы погляд на жыццё. Малое каляровае месца на малюнку зусім адрознае ад вялікага. А так і вялікая каляровая паверхня, выбачайце за параўнанне, выклікае ў нас іншае пачуццё. Сказаўшы, што Лалуга дамаляваўся да сімвала, маглі б мы сказаць, што Лалуга дамаляваўся да зачаравання фарбай, каляровай масай, што нясем у сабе з дзяцінства.
    Жывапіс Лалуга ёсць маляваннем. Ёсць Лалугам, рухам, прысутнасцю чалавека, што бласлаўляе пустэчу шырокай спадніцай вялікай жанчыны. Яго кампазіцыі мужчын і жанчын — зыходныя моцныя спляценні паверхняў і ліній, што знаходзяцца дзесьці ў падсвядомасці. Гэта жывапіс, які мае моц уплываць у вялікіх грамадскіх прасторах. Гэта жывапіс асабісты і грамадскі. Гэта той жывапіс, што аб’ядноўвае: гэта мы. Гэта жывапіс, што застанецца ў нашай памяці, бо згадаецца нам у самых розных месцах і абставінах. Чалавек з радасцю пра яго думае, цікавіцца ім.
    Мілан Лалуга ў жывапісе ў пэўным сэнсе дзейнічае як каваль, што напальвае, выкоўвае метал, найахвотней і найчасцей — жалеза да чырвані. 3 яго выразае вялікія формы, што нагадваюць нам продкаў Лалуга: фігуры родных аднавяскоўцаў, магутных хлопцаў у галенах119 і шапках, вясковых кабет з галовамі, святочна ўбранымі ў белыя хусткі. Вялікія формы, заключаныя ў сілуэтах, як металічных кратах, паступова спрашчаюцца, абагульваюцца.
    Лалуга — паўнакроўны, тэмпераментны мастак, мастак з прыроджанай і высокаразвітай выяўленчай пачуццёвасцю. Ён талент, які акрамя гэтага ўсё жыццё малюе, працуе з лініямі, фарбамі. Ніякі апантаны аматар, знаўца, тэарэтык, што мае, пасіўна носіць у вачах і памяці ўсе мажлівыя сусветныя цуды жывапісу, не можа нават блізка з ім параўнаццца адукаванасцю і асабліва досведам. А цяпер скажыце сабе, што такая прыроджаная і цэлае жыццё культываваная, вытанчаная пачуццёвасць выжывае і ўзвышаецца ў фарбавай масе, цесце. Так, выжываць — значыць і пераадольваць, свядома і ўсляпую
    19 Галена — традыцыйны славацкі мужчынскі сурдут.
    дзесьці штурхацца, так, як выжывае каменшчык, вычэсваючы камень, так, як закаханы выжывае кахаючы. Мастацтва — гэта вобласць, адно з рамёстваў, дзе людзі могуць выжыць.
    Таму мастацтва ёсць дабрадзейнасцю. Сучасны мастак, скептычна ці безнадзейна пазіраючы на чалавечую постаць, выжывае ў структурах, матэрыялах, у іх вынаходжанні, прапальванні, у тэхніках, у стварэнні цудоўных аб’ектаў, якія павінныя вас зацікавіць, ап’яніць, зачараваць, даць вам адчуванне чагосьці. Чаго? Гэта па сутнасці магічнае дзеянне, якое прадугледжвае, спадзяецца, верыць, упэўнена, што частка можа перадаць вам цэлую чалавечую індывідуальнасць, яе прысутнасць.
    Але Лалуга мае найвышэйшы сімвал, сімвал паразумення.
    Народы нашай рэспублікі мелі цэлы шэраг народных мастакоў, у тым ліку прадстаўнікоў самых звычайных прафесій, як, напрыклад, хатнія рамеснікі, бляхары, ганчары, пастухі, дрывасекі або аратыя. Тытул народны мастак ёсць найвышэйшым прызнаннем і пашанай, як і народны герой. У гэтым адлюстроўваецца сучасная гісторыя нашых народаў. За некалькі дзесяцігоддзяў паміж дзвюма сусветнымі войнамі, у новай дзяржаве чэхаў і славакаў, на старажытным камлі народнай культуры расквітнела багатая выяўленчая творчасць. За некалькі дзесяцігоддзяў паміж дзвюма сусветнымі войнамі вырасла некалькі нацыянальных мастакоў, мадэрновых і агульнапрызнаных: Марцін Бенка, Людавіт Фула120, Мікулаш Галанда, Мілош Базоўскі. Яны ў духу старых ахоўных традыцый славацкай літаратуры вынайшлі, манументальна паказалі, сваёй творчасцю замацавалі ў свядомасці народа абрысы, твары, сілуэты жанчын і мужчын у характэрных нацыянальных касцюмах як сімвалы народнага існавання. Абрысы драўляных хат, горных вышынь і далін, дрывасекаў і аратых у вялікіх капелюшах і плахтах121 эмацыянальна ўздзейнічалі
    120 Людавіт Фула, Ludovi't Fulla (1902—1980) — славацкі мастак, графік, ілюстратар, мастацтвазнаўца.
    121 Плахта — традыцыйны славацкі галаўны ўбор у выглядзе хусткі або шаліка
    падобна або гэтаксама, як татэмы індзейскіх плямён; сталіся выяўленнем салідарнасці з людам, верай у тое, што малы народ не загіне. Гэтыя мастакі, як, напэўна, нідзе ў свеце, уваходзілі ў чалавечае жыллё, выконваючы сваю місію. Рэальнае і адлюстраванае было падпарадкавана і ўзвышана да выразу, сімвала-скарачэння, геральдычнага шчыта народнай салідарнасці і прыналежнасці, ператваралася ў аб’ект ушанавання і культу.
    На творах народнага мастацтва, наіўнага і набожнага, добрасардэчнага і простага, як на жыватворнай глебе, як на скрыпцы з клёну, узрасла пачуццёвасць Мілана Лалуга. Імі абумоўленае і стаўленне Лалуга да выяўленчага мастацтва, разуменне яго сэнсу і прызначэння. Сваёй пачуццёвасцю і мастацкімі поглядамі больш, чым нават формай і выяўленчымі сродкамі, Лалуга з’яўляецца паслядоўнікам традыцый народнага мастацтва.
    Мілан Лалуга з нечаканай, несумненнай упэўненасцю кажа вам: «Усё, што тут бачыце, гэта я. Выяўленчае мастацтва — гэта выяўленне таго, іншага, гэта значыць мяне, Лалуга, чалавека-мастака аднекуль з цэнтральнай Еўропы. Мастацкае выяўленне ёсць заўсёды рэч, аб’ект выяўлення, як кажуць сёння. Ніякай выратавальнай ідэі не агучваю, я не блазан, не буду вас забаўляць майстэрствам і віртуознасцю сваёй гульні, толькі хачу пабыць з вамі хвілю або вечнасць».
    Малюнкі Лалуга, уся яго творчасць нібы святло. Так, нейкае нашае духоўнае святло, што расплюшчыла нам вочы і абудзіла пачуцці. Так, гэта заслуга Лалуга і яго паплечнікаў у тым, што мы бачым і адчуваем, чым ёсць для нас нашая мастацкая культура, народная і нацыянальная.
    Асвечаныя і святыя ўзвышшы — бязмежна прыгожыя месцы са старажытнымі касцёламі, агароджанымі могільнікамі, мурам магутных дрэў, — твор людзей, прыроды, гісторыі, які з’яўляецца дасканалым мастацкім выяўленнем зносін жывых і памерлых. У гэтых месцах спачыў геній.