Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
Славацкія погляды, 1991
IV.
Месца Божае — месца чалавечае Фігуры-цэзарапапы раз і назаўсёды сыходзяць? Студэнцкае паўстанне ў Парыжы Што неабходна Браціславе як сталіцы?
Узнаўленне Маціцы славацкай
Яшчэ раз пра Маціцу славацкую
Трэба нам усё
Дыскусійнае выступленне
Пра культуру і ўладу Пісьменнік і грамадства Цяпер гаворка ідзе... пра што?
Месца божае — месца чалавечае
Маладая маці фарбуецца: фарбуе вусны, вочы, збіраючыся з пляжа дадому. Пакуль яна так фарбуе вусны і павекі, згубіцца яе сыночак. Пад пясчаным схілам рачнога берага з ног да галавы запэцкаецца. Калі нарэшце з’явіцца адтуль, скача шчаслівы, танчыць перад ёй, увесь арыгінальна пафарбаваны брудам. Ужо нафарбаваная маці абураецца: што зноўку зрабіў яе хлапчынка.
Гэта мы неаднойчы бачылі. Але не сутыкаліся мы з тым, каб маці сцягнула са сваёй прыгожай скуры непрыгожыя латкі тканіны, пафарбавалася брудам ці яшчэ чым і танчыла разам са сваім сыночкам на беразе ракі.
Для яе гэта толькі пачуццёвая згадка пра рай дзяцінства, калі, цалкам выпэцкаўшыся, танцавала з хлопчыкамі ля ракі. Наўрад якая-небудзь з іх прыгадае, што яе дзіцячы рай быў і застаецца раем чалавечага пакалення. Хацела б зноўку трапіць у рай, але не адважваецца. Перашкаджае ёй у гэтым канвенцыя. Магчыма, не ведае і ніколі не задумвалася, што калісьці ў чалавечым раі вялікім і першапачатковым мастацтвам было фарбаванне скуры, упрыгожванне, татуіраванне. Жанчыны ў раі (таксама, як і мужчыны) цалкам фарбавалі сябе чырвонай і чорнай глінай, мазалі скуру клейкім жывёльным рэчывам; пасыпалі сабе грудзі пухам. Патрэбай (або мэтай) чалавека была і засталася неабходнасць адчуваць сябе кожны раз у новай скуры.
Яшчэ больш старажытнай формай чалавечай культуры, чым фарбаванне скуры глінай, спасылаючыся на Гамэра, можна лічыць сумеснае сядзенне каля вогнішча.
Траянскія героі Гамэра падчас буры перажылі крушэнне (як ужо сто разоў пасля таго перажывала яго чалавецтва). Многія з іх патанулі. Тыя, што трапілі на бераг, ішлі на паляванне. Злавіўшы аленя, засмажылі яго. Насыціўшыся, увечары пры вогнішчы яны, кранутыя ўсведамленнем агульнага лёсу, чалавечага лёсу, прыгадвалі і аплаквалі сваіх сяброў. Нарэшце змоўклі і так сядзелі, пакуль не паснулі.
Прамоўце экзістанцыяльныя радкі Бота:
Сядзяць яны, сядзяць, пазіраюць на агонь, На агонь глядзяць, слоў не прамаўляюць.
Ці не ахопленая імі чалавечая вечнасць?
Яшчэ больш старэйшым культурным узроўнем, чым фарбаванне, татуіраванне чалавечай скуры, ёсць культура з’яднання, зносін. Кожная чалавечая супольнасць: род ці народ, суполка аднадумцаў ці рэлігійная арганізацыя — ёсць выяўленнем грамадскай свядомасці чалавека, да яе прыналежнага, грамадзяніна. Ёсць найстарэйшай і сучаснай формай культуры, шматграннай, як жыццё чалавечай супольнасці. Культура тоесная жыццю чалавечай супольнасці.
Іду да знікнення, свайго ўласнага знікнення, так лёгка, як пяцідзесяцігадовы камень у свабодным падзенні. Перад канчатковым сваім спачынам пад роўняддзю возера, з’явілася ў мяне магчымасць агучыць свой сон, свой ідэал грамадскага ўладкавання гэтай рэспублікі: няхай будзе яна ўнутрана свабоднай і справядлівай, а не адчужаным бесчалавечным дзяржаўным механізмам, што знішчае асобу.
Так, агучыў свой сон, мару, сціплае жаданне. А гэта і ёсць месца божае. Гэта паселішча чалавека, паселішча грамадзяніна. Гэта бацькаўшчына, атрыманая ў спадчыну, і добраўпарадкаваная культура. Гэта не падуладная зямля, не зямля, захопленая ваеннай моцай уладара, племянного правадыра, як гэта выплывае з духу нашага славацкага маўлення: «власць»122 — гэта значыць вобласць улады. Улада сыходзіць і прыходзіць да «власці», як пішуць газеты. Грамадзянін мае свой дом або бацькаўшчыну, сваю рэспубліку, сваю прыгожую Татранію, сваю славацкую зямлю, агульную родную маці; сваю вёску.
Адказваючы на пытанне моладзі, як мне ўяўляецца справядлівая і свабодная рэспубліка, я ўжо неаднаразова згадваў пра месца божае. Справядлівую і свабодную рэспубліку ўяўляю, як пчаліныя соты месцаў божых, як засмяглыя ад сонечных промняў клеткі зялёнага ліста, што наталяюцца з каранёў. Mae сябры пасміхаюцца з мяне, з таго, што заўсёды, калі мне дазваляюць, даю
122 Vlast' — у пер. са слав. «радзіма, бацькаўшчына».
волю фантазіі і агучваю на шырокую грамадскасць, у мікрафоны якія-небудзь экстравагантныя думкі і мары пра месца божае. Згадваюць, што пра гэта чыталі, і думаюць, што месца божае — гэта хрысціянская ўтопія, штосьці далёкае, недасяжнае для нас.
Калі мне верыце, верце мне. Неаднаразова я ўжо быў у паселішчах справядлівых, сумленных, ахвярных людзей, у арганізацыях камуністычнай моладзі перад апошняй вайной, у свабодных сялянскіх аб’яднаннях, сектах. I гэта было для мяне найвышэйшым задавальненнем. He, я ані крыху не перабольшваю. Магчыма, хоць раз у мяне атрымаецца пераканаўча расказаць пра гэты досвед.
Перад паўстаннем, у складаныя і смутныя часы вайны і акупацыі, я выкладаў у гімназіі ў Марціне. Бацькі маіх вучняў хацелі паказаць, што задаволеныя маёй працай, тым, як я вучу іх дзяцей. Таму паклікалі мяне на сход сваёй малой секты ў пякарні. Старэйшына суполкі прывітаў мяне, як брата Дамініка, пасадзіў на куце стала, святочна засцеленага белым абрусам. Пасярэдзіне стала стаяў звычайны шкляны жбан з вадой, абрадава накрыты карункавай сурвэткай, нібы паценай123. Потым ён паклікаў сястру Паўлінку, спрацаваную жанчыну, якая прыйшла да нас (у той час!) з Мараўскай Астравы, каб агучыць сваё пасланне. Жанчына, якую я называю Паўлінкай у «Фарнай рэспубліцы124«,устала, заплюшчыла вочы; пасля хвіліны агульнай засяроджанасці заплюшчыла вочы, як чэшская Лібуша125, прадракаючы славу свайму народу, і апавядала біблейскім версэтам, мовай Краліцкай бібліі, перасыпанай марцінскімі і слезскімі дыялектызмамі сваё прароцтва, сваё пасланне. Бачыла Езуса, які ішоў зялёным лугам, затопленым чалавечай крывёй. Яшчэ некалькі крокаў — і ўзыдзе на ўзвышша. Сэнс яе біблейскіх кадэнцый быў
123 Пацена (з лац. «талерка») — літургічны посуд у каталіцкай рэлігійнай традыцыі: уяўляе сабой талерку з выявамі сцэн з Новага Запавету.
124 «Фарная рэспубліка» (1948) — раман Дамініка Татаркі пра таталітарны рэжым у Славакіі.
125 Лібуша — міфалагічная чэшская князёўна, якая прадбачыла будучае і прадказала ўзнікненне Прагі на месцы свайго замка Лібушына; упершыню гэтая постаць згадваецца ў чэшскіх хроніках пачатку XII ст.
наступны: нарэшце павінная ўжо скончыцца вайна. Толькі дзеля гэтага яна нелегальна перайшла славацкую мяжу. Прыйшла, каб асабіста нас падбадзёрыць. Потым жбан з вадой пераходзіў з рук у рукі, і кожны з яго адпіваў (ужо досыць стаялай вады). Старэйшына ўсім падзякаваў за такі сход у духу і праўдзе. Кожны кожнаму падаў руку. I ўсё. Гэта быў просты і велічны абрад. Адчуваў сябе і да сёння адуваю ўшанаваным тым запрашэннем.
Навошта мы жывём на свеце? — гэта першае пытанне, якое ўзнімае хрысціянскі катэхізіс. А адказ такі: на тое мы на гэтым свеце, каб спазнаць Бога, палюбіць яго, служыць яму і праз гэта выратавацца. Гэта адказ, які акрамя іншага, фармулюе перадусім сэнс царкоўнай арганізацыі.
Які адказ на гэтае пытанне прапаноўвае сацыялістычная літаратура? У бясконцых дыскусіях наконт сацыялістычнай літаратуры, а менавіта наконт станоўчага героя, хтосьці зрабіў такую абагульненую выснову: сацыялістычная літаратура прапаноўвае для станоўчага героя кар’ерызм. Герой станоўчы таму, што здольны вырашыць працоўныя і іншыя праблемы на месцы сваёй працы, здольны паказаць сябе, падняцца вышэй. Спачатку зарэкамендаваў сябе на мясцовым узроўні, потым узняўся да абласнога, а потым яшчэ на больш высокую прыступку. Такім чынам, сэнс чалавечага існавання ў барацьбе за першынство, за ўладу. Гэты адказ падаецца мне аналагічным адказу хрысціянскага катэхізісу, які дадаткова яшчэ абгрунтоўвае іерархічную арганізацыю дзяржаўнай улады. Падпарадкоўвайся і змагайся, змагайся і падпарадкоўвайся, каб атрымаць уладу.
Царкоўна-ваенная арганізацыя дзяржаўнай улады нарадзіла свой ідэал станоўчага героя, філасофію свайго рэжыму. Сэнс тых астатніх, неарганізаваных, нестаноўчых, неамбітных, быць масай, якую вядуць і якой валодаюць. Значэнне авечкі з пазіцыі гаспадара спажывецкае. Такое ж значэнне маюць масы з пазіцыі ўладара.
Месца божае ёсць для мяне месцам чалавечым. Чалавек, паводле сведчання ўсяго свайго развіцця і паводле апошняга сведчання Хартыі народаў, ёсць істотай, што адрозніваецца ад астатніх жывых стварэнняў сумленнем, свядомасцю і памяццю чалавечай супольнасці і лёсу. He Бог ці багі стварылі чалавека паводле свайго падабен-
ства, але людзі стварылі Бога на свой узор. Месца божае сёння было б арганізмам клетак-аб’яднанняў свабодных грамадзян, было б выяўленнем іх гістарычнай свядомасці, іх гуманізму, іх высакародных, нацыянальных і агульначалавечых амбіцый.
Французкі народ, паводле слоў свайго прэзідэнта генерала дэ Голя, не можа адмовіцца ад амбіцый быць найінтэлігентнейшым народам. Кожны народ мае права адчуваць сябе абраным і мець уласныя доказы сваёй абранасці: як старазапаветны жыдоўскі народ, так і народ чэшскі, народ славацкі. Адчуваць сябе абраным — гэта значыць вызначыць сваё прызначэнне, наважыцца выканаць яго, здзейсніць сваю гістарычную місію. Хто можа адчуваць сябе ў небяспецы, прыніжаным праз тое, што народ зноў вызначаецца як найдэмакратычнейшы народ у свеце? У нас славакаў і ў мяне асабіста гэта выклікае гонар (глыбокую сімпатыю і замілаванне). Такое вызначэнне, як народ са старажытнымі дэмакратычнымі традыцыямі, народ са старажытнай заходняй культурай, хоць і запісаны да ўсходняга блоку народаў, сёння мабілізуе чэшскі народ на дасюль невядомую актыўнасць.
А мы, славакі, якую дэфініцыю нам варта прыгадаць, каб абудзіцца, узварухнуцца? Мы народ спагадлівы і справядлівы? Народ, які не прыгнятае іншы народ? Мы народ прыгонны? Мы народ, які стала вызвалялі?
Так. Прапаную — з усёй сціпласцю — такую самадэфініцыю: мы народ, які стала вызвалялі. Абяцаем сабе, што больш ужо ніхто нас не пераканае ў тым, што вызваляе нас за нашыя сінія вочы, за нашую славянскую душу. I нарэшце патрабуем свайго ўласнага дэмакратычнага нацыянальнага вызвалення.