• Газеты, часопісы і г.д.
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    Выявай экзістэнцыі, руху народа ў часе ёсць культура, народ у сваім існаванні атаясамліваецца з культурай.
    Славацкі кругагляд, 1994
    III.
    Роздум пра выставу Рудольфа Угра
    Венеры Тотга
    Дзяржаўнае ўшанаванне Уладзіміра Кампанэка
    Крэматорый Мілучка і некалькі слоў пра выяўленчае мастацтва
    Ціхая радасць
    Пекла і рай у творчасці Эрвіна Семіана
    Дзівосны вол
    Дабрадзейнасць Мілана Лалуга
    Роздум пра выставу скульптара Рудольфа Угра
    Было гэта даўным даўно, у далёкія часы непрадказальнасці і сяброўства, пасля першых угодак нацыянальнага паўстання, у тыя змрочныя і па сённяшніх мерках неверагодныя часы стыхійнай, так бы мовіць, бесклапотнай творчасці пакалення, якое прагнула толькі выявіцца і не прэтэндавала на бессмяротныя дасягненні. У тыя даўнія і адначасова нядаўнія часы паўстаў перад славацкай грамадскасцю са сваёй першай выставай малады скульптар Рудольф Угэр і адзіны мастак-паэт з вачыма дзіцяці Эрвін Семіан96. Так бы я пачаў гісторыю пра тагачаснае наймалодшае мастацкае пакаленне.
    Былі гэта цудоўныя часы згаданай бесклапотнасці і стыхійнай творчасці, моды і розных поглядаў.
    Чым больш мы паглыбляемся ў будучае, тым выразней бачна, што той нядоўгі перыяд складае цэлае дзесяцігоддзе — час досведу, станоўчага і адмоўнага, час выяўленай праўды і памылак, якія мы да гэтага часу не паспелі агучыць.
    He веру ў духаў, не хачу верыць і тэарэтычным прымхам. He прымаю тлумачэнне нашых шматлікіх творчых няўдач, памылак, беднага набытку недахопам майстэрства. Сфармуляваны лозунг «За вышэйшае майстэрства» нікога не выратуе ўжо таму, што няма такога ўніверсальнага майстэрства, майстэрства на агульныя або акрэсленыя тэмы, няма майстэрства відавога і абласнога, універсальнага і пераноснага.
    Гэтае маладое пакаленне, да якога відавочна належыць і скульптар Рудольф Угэр, уваходзіла ў нашую культуру з прыблізна аднолькавым досведам, пазначаным гадамі вайны, гераічным нацыянальным паўстаннем. Светабачанне, арсенал уяўленняў, пачуццёвасць, нават агульная псіхічная арганізацыя гэтага пакалення па сутнасці былі абумоўленыя тагачаснымі падзеямі. Натоўп эмігрантаў, брутальнасць захопнікаў, зруйнаваныя бомбамі і агнём гарады, фізічны і псіхалагічны стрэс — усё гэта ўскаланула
    96 Эрвін Семіан, Ervin Semian (1921 — 1965) — славацкі мастак, прыхільнік сюррэалістычнага кірунку ў выяўленчым мастацтве
    наш малы, заціснуты ў цесныя межы славацкай дзяржавы свет, паўплывала на светапогляд таго пакалення, шліфавала, рабіла больш вытанчаным яго пачуццёвы свет, напружвала і перанапружвала яго нервовую сітэму. Дзіцячыя ўяўленні тагачаснага пакалення пераблыталіся з малюнкамі ваенных жудасцей. «Нерэальны горад» Рэйса97, «Фэнеона» Фабры98, абразкі дзіцячага мройнага свету Семіана, натоўпы эмігрантаў — вось увасабленне зместу тых часоў, вось несумненнае, нават аўтэнтычнае сведчанне нашага пачуццёвага выхавання, нервовага напружання тагачаснага чалавека. Наважуся сказаць, што гэтае пакаленне дасягнула ў той перыяд вяршыні пачуццёвасці чалавека пад пагрозай вайны і сусветнага знішчэння. Хісткая, зменлівая, флюідная пачуццёвасць таго пакалення ёсць асноўнай рысай, характэрнай для нашага і сусветнага мастацкага выяўлення.
    Пачуццёвая палкасць, каханне, сумнае і летуценнае ў адносінах да звычайных жыццёвых рэчаў; шкадаванне, недавер, скептычнасць да вялікіх канцэпцый — гэта, на маю думку, характэрная рыса гуманізму тагачаснага пакалення, яго стаўлення да чалавека.
    Перакананы, што насуперак усім непаразуменням, памылкам, гвалту, якія мы адчулі на сабе, гэтае стаўленне нам падасца (калі яшчэ не падаецца) правільным. У нас не было падстаў за яго саромецца, адмаўляцца ад яго, не абапірацца на яго. Ніякія гвалтоўныя фашысцкія канцэпцыі не кранулі нашае мысленне, нашае адчуванне, нашыя ўяўленні пра свет, пра жыццёвыя каштоўнасці, нашую творчасць.
    Калі б мы больш глыбока прааналізавалі сваю зыходную жыццёвую пазіцыю, не былі б такімі знявечанымі. У многіх, а гэта здаралася пераважна ў тых найдалікатнейшых з’явах наіпай творчасці, не было б заражэння, балючага пералому, таго, што ў псіхалогіі называецца дэзінтэграцыяй — распадам паэтычнай і выяўленчай асобы. Жорстка і гвалтоўна, неаднойчы
    97 Уладзімір Рэйс, Vladimir Reisel (1919—2007) — славацкі паэт, дзіцячы пісьменнік, літаратуразнаўца, перакладчык.
    98 Рудольф Фабры, Rudolf Fabry (1915—1982) — славацкі авангардны паэт, празаік, публіцыст, сюррэалістычны графік.
    безадказна, нават азартна абыходзіліся мы са сваімі талентамі, мяркуючы, што паэтычную і артыстычную асобу можам прыстасаваць, адаптаваць да цалкам іншага тыпу. Цяпер нам даводзіцца ўголас або моўчкі прызнаць, што гэта былі нашыя грубыя памылкі.
    Ужо на першай самастойнай выставе ў сорак шостым годзе пластычныя творы маладога скульптара Рудольфа Угра сведчылі, наглядна выяўлялі або пазначалі ўсе адметныя рысы яго таленту. Рудольф Угэр вызначаўся пачуццёвай палкасцю, спрошчанасцю выявы, насцярожанай шчырасцю, якая няспынна сочыць і параўноўвае свой спосаб адчування са сваім выяўленнем. Рудольф Угэр, троху старэйшы за сваіх творчых паплечнікаў, ужо ў тыя часы намацаў зыходную пазіцыю, з якой глядзеў на свет, з якой мусіла ўзрастаць і ўздзейнічаць яго творчасць. Магутнасць Угра ў яго лірычнасці, празрыстасці, так бы мовіць, міфатворчасці, выток якой затоены дзесьці ў чалавечым уяўленні. Метад Угра, яго прыроджаная і выпеставаная пачуццёвасць не адпавядае паверхневай дэталізацыі. Наважуся сказаць, што гэты тып ёсць і застанецца нясмелым, бездапаможным перад апісальнасцю, знешняй дэталізацыяй, якая неправамерна і нечакана супала з наіпым разуменнем рэалізму. Што было моцнае, эмацыянальнае, што непасрэдна ўваходзіла ў нашыя ўяўленні пра свет, што зафіксавалася ў нашай памяці з пластык Угра — гэта тое, што ўздзейнічала на нашыя пачуцці і ўяўленні, тая зыходная пазіцыя, тая архімедава кропка, з якой можна скрануць свет.
    Выбачайце, што ахвотна паддаюся спакусе разважаць пра прыхаваныя магчымасці мастака, які паўстае перад вамі ў сваім творы з непасрэднай адкрытасцю. Таму што прыхаваныя магчымасці нашай творчасці вабяць як магчымасці актуалізаваныя або дасягнутыя.
    Угэр пачынае з шматабяцальнага і шматзначнага зямнога цыклу. У яго асноўных формах, падыходах я бачыў і бачу шлях развіцця творчасці Угра. Мастак, які ўжо напачатку сваёй творчасці ў гэтым бачыў, адчуваў сваю місію, на нашую думку, не меў і не мае чаго выпраўляць у сваім поглядзе — павінны толькі ўпэўнена крочыць на голас свайго сэрца, болын энергічна актуалізаваць прыхаваныя здольнасці свайго таленту, больш упэўнена
    рэалізоўваць свой спосаб адчування і бачання свету, свой першапачатковы намер стварыць легенду зямлі, творчасці і пачатку свету.
    Невыносна цяжка пачувацца чалавекам перад веліччу непачуццёвай і несвядомай прыроды, перад нявінным крыважэрствам тыгра ў джунглях, але нашмат складаней зведаць цяжар уласнага таленту — гэта значыць незвычайнага спосабу адчування і сваёй чалавечай, часавай і надчасавай свядомасці.
    Напярэдадні дзесяцігоддзя, якое заканчваецца на нашых вачах, увайшоў скульптар Угэр у нашае выяўленчае мастацтва і ў нашую свядомасць з амбітнай прэтэнзіяй рэалізаваць у сваёй творчасці міф стварэння, міф абуджэння чалавека.
    Пасля дзесяцігодзя барацьбы, сумяціцы, ілюзій, стральбы ўсляпую, рызыкавання талентамі хацелі б мы табе, Руда Угэр, сказаць толькі гэта: не дазволь сабе памыляцца. Рашуча, цярпліва, мужна нясі і надалей цяжар свайго таленту. Ніколі гэта не было і не будзе лёгка, ні ў адной краіне на свеце і тым болып у гэтай краіне пад Татрамі, дзе здаўна так шырока рызыкавалі талентамі. Пачаў ты складана, матывамі зямлі, пачаў вершаваць, пачаў ствараць малюнак свету ў зыходным стане, у зыходным абуджэнні чалавека, які паўстае з бессвядомасці. Пасля ўсіх памылак, якія мы прынеслі, як даніну, сучаснасці, намаляваў ты зноў з зыходнай крыніцы свайго ўяўлення цыкл прац на полі, нарэшце вярнуўшыся да сваёй дзіцячай студні. Гэта цяжка, адказна, але працягвай. Аўтэнтычнасць свайго светапогляду, праўдзівасць свайго адчування, сапраўды, не мусіш нам даказваць дэталёвасцю, сумнеўнай размаляванасцю паверхні. He душа чалавека, не ўнутраны свет, але скура ёсць у тысячы разоў больш адчувальная, выразная, чым якое заўгодна адзенне або часовая ўніформа, апранутая на бессмяротную паставу чалавека.
    Культурнае жыццё, 1957
    Венеры Тотга
    Скульптар Павол Тотг у Прымацыяльным палацы выстаўляе скульптуры і малюнкі. Пасля шматлікіх сумесных выстаў дома і за мяжой, у шырокім і вузкім коле сваіх паплечнікаў, упершыню самастойна выстаўляе вынік і выбранае са сваёй дванаццацігадовай творчай працы. Найперш нас цікавіць аснова выставы і творчасці гэтага выключнага скульптара, яе складаюць Венеры: сядзячыя багіні, выкананыя ў цёплых арганічных матэрыялах. 3 адным творам гэтага роду-племені мы сустрэліся ўлетку на выставе ў пешцянскім парку, з іншым — адразу ж пасля таго на газонах Браціславы. Чытачам не патрэбна паўтараць, што я напісаў некалькі месяцаў таму пра Тотгавых багінь салодкага адчування жыцця, пачуццёвасці. Я высока ацаніў іх і як супрацьпастаўленне звароту да неарганічных, нефігуральных, абстрактных, дэкаратыўных формаў у творах шматлікіх нашых скульптараў; звароту, прычыны якога ў нашай культурнай сітуацыі цяжка патлумачыць інакш, як выбухам стоенай скептычнасці ў адносінах да манументальных каштоўнасцей, сімвалізаваных чалавечай постаццю.
    Скульптар Павол Тотг гэтай супрацьфігуральнай скептычнасці не зведаў. Несапраўдных багоў сваёй творчасцю не ўшаноўваў, таму і не мусіў іх адмаўляць. Ніколі не рабіў выгляд. Хлопчыкам працаваў на бацькоўскім вінаградніку; удзячны настаўніцы, якая дапамагла яму трапіць у керамічную школу ў Модры. Да гэтага часу ўсцешана прыгадвае, што свайму прафесару ў браціслаўскім універсітэце мастацтваў Ёзэфу Костку спадабаўся з першага погляду. I мне таксама: часам падумаю пра гэтых двух скульптараў і іх творчасць, і згадаецца адразу ж наш агульны продак з гэтага роду творчасці — народны мастак Фердыш Костка", яго старыя сухія рукі, якія з неверагоднай адчувальнасцю датыкаюцца да вымешанай гліны. Перакананы, сімпатыі з першага погляду тут былі не выпадковымі: існуе паміж імі пачуццёвая відавочная повязь, якая насуперак знешнім перашкодам і разбу-