• Часопісы
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    8S Турэц — славацкі рэгіён (Турчанскі рэгіён), уключае ў сябе тэрыторыю ў ваколіцах горада Марцін (Дольны Турэц) і Турчанскія Цепліцы (Горны Турэц); у пачатку XX ст. Турэц быў культурным цэнтрам Славакіі (цэнтр — г. Марцін).
    86 Банска Быстрыца — горад у цэнтральнай частцы Славакіі з насельніцтвам каля 83 тыс. Чалавек.
    87 Касцівярска — горад у цэнтральнай частцы Славакіі, недалёка ад Банскай Быстрыцы.
    88 Люда Андрэёў, Cudo Ondrejov, сапраўднае імя — Людавіт Містрык (1901 — 1962) — славацкі паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік, перакладчык.
    Трызуляк, хоць і ведаў, а магчыма якраз таму, што ведаў, як у свой час я напісаў пра Славін і падданскую архітэктуру, паказаў мне макет рэльефу аднаго боку помніка і папрасіў мяне выказаць сваё меркаванне. Выказаў. Палову дня мы размаўлялі за чаркай, і я фантазіраваў, гаварыў, як уяўляю помнік такому пісьменніку, як Ондрэёў і што можа значыць такі манумент у творчасці Трызуляка. Уяўлялі мы і кампазіцыю з трох камянёў, і сілуэты фігур, і вечны агонь. Моладзь пойдзе гэтымі цудоўнымі прысадамі, спыніцца, запаліць вогнішча, панясе з сабой перажытае пачуццё «разбойніцкай маладосці». Мая думка, думка пісьменніка і сучасніка Ондрэёва, пра ўжо ўсталяваны помнік скульптара не цікавіла. Помнік усталёўваўся ціха, без удзелу і ведама пісьменнікаў.
    Але гэта іншая размова. Хачу сказаць толькі тое, што ведаю непасрэдна ад аўтара: помнік у Косцівярскай меўся быць помнікам пісьменніку Люду Ондрэеву і яго «Разбойніцкай маладосці». Рэльеф аднаго бока помніка застаўся нязменным, такім, якім я яго бачыў у гіпсе.
    Што цяпер?
    Помнік паставілі на бачным месцы ў цудоўнай даліне недалёка ад Банскай Быстрыцы, раённага горада Цвіковага края. Ужо тады, а сёння тым болып, было знявагай назваць Банску мяцежную Быстрыцу Цвіковым (спрытным) краем. Тое ж самае, каб сёння хтосьці дазволіў сабе назваць нашую рэспубліку Рэспубліка Антонія. Банска Быстрыца сёння зноў толькі Быстрыца. Але помнік Трызуляка там застаўся і будзе стаяць вечна.
    Гэта адзінкавы помнік.
    Акадэмічны скульптар Трызуляк, а ўвогуле славак з Росіны, за сябе і за нас, чытачоў твораў Ондрэёва, ці славакаў, ведае, што кагосьці, нейкага пісьменніка хацелі б мы ўшанаваць. Але акадэмічны скульптар у вырашальны момант прыдумае (выслухае парады або чорт яго ведае чаму) замоўлены твор у гонар пісьменніка Ондрэёва не пазначыць яго імем, затаіць імя асобы, якую хочам ушанаваць. Замоўлены помнік пісьменніку Люду Ондрэёву, яго і нашаму выдатнаму твору «Разбойніцкая маладосць» акадэмічны скульптар Трызуляк раптам толькі надпісам прысвяціць не Ондрэёву, а «Славакіі і яе разбойніцкай маладосці...», г. зн. нейкай разбойніцкай маладосці (з малой літары) Славакіі.
    На адным баку асновы помніка пад графічна вычасаным малюнкам, што нагадвае ілюстрацыю да «Разбойніцкай маладосці» Люда Кэленбергера, дробным шрыфтам выбіты тэкст, у якім гаворыцца, што лютавала бура, калі нарадзіўся разбойнік Ергуш Лапін. He згадваецца, аднак, аўтар тэксту і назва кнігі.
    Вандроўнік ці турыст, які выпадкова спыніцца каля помніка, толькі з гэтай тэкставай згадкі пра Ергуша Лапіна, як з рэбуса, можа дадумацца, чаму менавіта тут, у Косцівіярскай, гэты помнік знаходзіцца.
    Выявай, духам, матэрыялам, прапорцыямі, дый усім сціплы, звычайны, неаўгэнтычны, бог ведае чым выкліканы да жыцця помнічак (гэта два камяні вышынёй у рост сярэдняга хлопца, пакладзеныя адзін на адзін у форме літары «Т». На адным баку гарызантальнага каменя — нізкі рэльеф Пегаса, выкарыстанага тут другі раз у цалкам іншых умовах; на другім баку — графічна выціснутая ілюстрацыя, што нагадвае ілюстрацыю Люда Келенбергера). Адным словам, помнічак Трызуляка непараўнальны з творам Люда Ондрэёва, а менавіта з яго «Разбойніцкай маладосцю». Але нават калі б гэты скульптурны твор быў аўтэнтычным і выключным, яго сэнсам і прызначэннем заставалася б нагадаць нам, увекавечыць асобу і каштоўнасці, якія хочам ушанаваць. А атрымалася вычварэнне замест ушанавання, скажэнне каштоўнасцей, іх высмяянне, зневажанне. Акадэмічны скульптар Трызуляк сваім творам, нікчэмным у параўнанні з творам Ондрэёва, наважваецца затаіць асобу, якую мы хацелі ўшанаваць, і бессаромна прысвячае яго ўсёй краіне і яе маладосці, разбойніцкай.
    У гэтай сэнсавай, тэкставай і фармальнай блытаніне помнічка, духам, выглядам, матэрыялам, прапорцыямі больш, чым сціплага, спытаеце: хто наважыўся такое выяўленчае нішто прысвяціць усёй гэтай краіне. Яе маладосці, яшчэ і разбойніцкай, разбойніцкай песняй праслаўленай? Калі ж тут нідзе не напісана, хто гэтае нішто прысвячае славе краіны: ні акадэмічны скульптар, ні нейкая мастацкая суполка, ні мясцовы кіраўнік Цвік ці Цвок, ні рэпрэзентатыўны орган краіны — вымушаны меркаваць, што гэты народ нічога не варты, не мае густу, больш за тое не мае культуры, калі сваю краіну, сваю маладосць ушаноўвае такой мастацкай нікчэмнасцю.
    Калі сапраўды была тут мэта праславіць славацкі край і яго разбойніцкую маладосць, у народнай разбойніцкай песні або штуравай паэзіі знойдзем сотні цытат, што больш дакладна выяўляюць дух краіны, чым цытата пра нараджэнне Ергуша Лапіна. Пра ўслаўленне разбойніцкай маладосці Славакіі тут увогуле гаворкі не было. Прапорцыямі, духам, выявай сціплы, нічым не арыгінальны помнічак нават не наважваецца на штосьці такое. Малюнак на адным з бакоў гарызантальнага каменя — гэта жанравая ілюстрацыя. А рэльеф Пегаса (першапачаткова зроблены аўтарам з іншымі намерамі), які нясе босага хлопчыка, з разбойніцкай маладосцю Славакіі не мае нічога агульнага.
    Прысвячэнне «Славакіі і яе разбойніцкай маладосці» вандроўніку, які выпадкова спыніцца ля помніка, варта чытаць (як рэбус або таямніцу) так: «Люду Ондрэёву і яго «Разбойніцкай маладосці».
    Хто тут раіў ці не раіў, удзельнічаў у гэтым або не, чыя думка тут рэалізавался — нас цяпер гэта не цікавіць. Але сталася так, што акадэмічны скульптар Аляксандр Трызуляк, славак з Росіны каля Жыліны, на сваім мануменце не назваў імя чалавека (і пісьменніка), у гонар якога ўзяўся стварыць помнік. Свой сціплы ўмоўны мануменцік, смешны ў сваёй велічы і безгустоўны ў сваім прысвячэнні, непадпісаны, узвысіў да манумента гэтай краіны і яе разбойніцкай маладосці.
    3 таго часу, як было вынайдзена пісьменства, чалавек высякае на камні імёны асоб, якіх ушаноўвае. Культурны і гістарычны акт ушанавання і ўзвышэння да бессмяротнасці грунтуецца на тым, каб на камні, больш трывалым і вечным, чым жыццё чалавека, выбіць імя. Усе нефігуральныя помнікі адлюстроўваюць імёны і гады. Фігуральны манумент — гэта ўвасабленне імя. Але і на фігуральных манументах агульнавядомых постацей чытаем іх імёны: Т. Г. Масарык, I. В. Сталін, генерал М. Р. Штэфанік.
    Я лічу неразумнай і незразумелай рэдкую сітуацыю, калі помнік, менавіта нефігуральны, не мае імя (і гадоў жыцця) чалавека, у гонар якога быў узведзены. Нават на фігуратьгўных помніках агульна вядомых постацей ёсць імёны ўшанаваных, да стану святасці, геніяльнасці ці бессмяротнасці ўзвялічаных асоб. Калі б пісьменнікі
    замовілі для сябра Люда Ондрэёва драўляны ці каменны слуп у звычайнага каменшчыка або цесляра, які заўгодна майстар лічыў бы напісанне імя ўганараванага за асноўную праяву павагі, за галоўны момант сваёй справы.
    Для нас цудоўны падарунак — дарагі падарунак. Купляем яго, а не робім. Падарунак для нас так ці інакш — падарунак грашовы. Чым больш падарунак каштуе, тым больш упэўнена мы сябе адчуваем. Бо ніхто не зможа нас папікнуць тым, што мы сквапныя.
    Варты помнік, калі мы ўжо пра помнікі вядзем гаворку, — найдаражэйшы помнік. Тут ахвяраванне адбываецца старажытным спосабам. Памяці бацькі, памяці савецкага войска або герояў нацыянальнага паўстання ахвяруюцца толькі грошы за дарагія матэрыялы, за экспартаваны шведскі граніт, мармур або за майстэрства акадэмічнага скульптара. Суб’ектыўнага пачуцця задавальнення, што кагосьці мы належным чынам ушанавалі, дасягаем толькі памерам выдаткаў. Пра нейкае мастацтва тут увогуле гаворка не ідзе. Гаворка вядзецца пра тое, як найбольш узяць за твор і тым прынесці заспакаенне замоўцу: зрабіў дастаткова, нават больш, чым дастакова, дзеля ўслаўлення герояў, дзеля іх вечнай памяці. Бяруць чым найбольш: рамеснік — за матэрыялы, акадэмічны скульптар — за сваё імя, акадэмічны тытул, за мастацтва, пра якое дакладна нічога не ведаем.
    Помнік ёсць выяўленнем моцы і багацця. Можа быць трывалым пазначэннем перамогі.
    Мастакам, аднак, не зашкодзіла б задумацца, што мастацтва — гэта частка культуры, якая ва ўсіх сваіх выяўленнях ёсць зносінамі, ёсць ушанаваннем; што мае нейкія карані, нават калі ёсць кветкай. I кветкі, вядома, маюць карані, хоць мы і бачым іх часцей у вазах.
    Мы нават не здагадваемся, колькі велічных і кранальных манументаў знаходзіцца на нашых старых драўляных могільніках (пакуль турысты іх не абрабавалі). Без пераболыдвання можна сказаць, што мы маглі б зайздросціць і найвыдатнейшым славацкім паэтам, і найвыбітнейшым асобам гэтага народа, атэістам або хрысціянам, калі б яны маглі навек спачываць пад крыжам, які ім зробіць стары вясковы цясляр. Новыя каменныя могільнікі непрыгожыя. Мы ўжо забыліся, што такое дар.
    V.
    У Шумяцы аглядаю дзве суседнія хаты. Адна з іх — сучасная, мураваная на высокім падмурку, з чарапічнай страхой, агароджаная. Пабудаваная з прывезеных, так бы мовіць, гарадскіх матэрыялаў: цаглін, чарапіцы, цэменту, жалеза ў агароджы, магчыма, нават пясок прывезены.
    Побач з ёй пад клёнам, які пасеяўся сам, але вырас са згоды жыхароў, на адкрытым падворку стаіць драўляная хата, накрытая гонтай. Пад паветкай каля гумна ляжаць карчы, дровы, ашмальцаваныя яловыя камлі, карысныя і непатрэбныя, якія тут захоўваюцца, бо невядома, што з імі рабіць: распілаваць і спаліць іх шкада. Той камень і корч, што ляжаць пад павеццю гумна, успрымаем як мастацкія, непатрэбныя рэчы, што ствараюць пачуццёвую атмасферу, прадстаўляюць нейкую традыцыю, якую чалавек хоцькі-няхоцькі захоўвае.
    3 гэтага суседства сучаснасці і традыцыі кідаецца ў вочы каляровае ўспрыманне, звязанае з мноствам значэнняў ці іх адсутнасцю. Драўляныя брусы каля вокнаў зафарбаваныя ў сіні колер. У почырку шырокага пэндзаля, шчодра змочанага ў фарбе, яго лініях і закругленнях адчуваецца смеласць, незалежнасць. Пэндзаль закружыцца на рагу акенца, робячы завіткі, а ў іх кропкі.