• Часопісы
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    Галандоўцы сёння прадстаўляюць пакаленне саракагадовых, пакаленне ў самым росквіце творчых сіл, прадстаўляюць эліту пакалення, якая, у адрозненні ад старэйшай генерацыі і некаторых сваіх аднагодак, засталася без адзнак апартунізму і звязанай з ім экстрэмальнай разбэшчанасці ці больш за тое — раздвоенасці. Засталіся маналітнымі. Засталіся адзінствам нацыянальнага і еўрапейскага, старажытнага і сучаснага. Сваім адзіным сумесным рухам абаранілі сябе, свой інтэлект ад сталінскай уніформы. Абаранілі свой адметны нацыянальны індывідуалізм, сваё права на свабоду выяўлення.
    Дэмакратыю мы маглі б акрэсліць як грамадскую і дзяржаўную форму сучаснага індывідуалізму. Так і дэмакратычнае аб’яднанне народаў будзе — спадзяёмся, што дажывём да гэтых часоў — пабудаваным на ўзаемапавазе аб’яднаннем раўнапраўных, адметных народаў. Шлях назад, ад індывідуалізму да масавасці, як засведчыла чэшска-славацкая гісторыя і гісторыя чалавечых дэмакратый, немагчымы, бессэнсоўны, правальны — нават у мэтах грамадскай бяспекі.
    Прадстаўнікі народа, як і мы з вамі, вымушаныя, на жаль, вечна абараняць відавочныя, натуральныя, асноўныя правы, марнуючы час і энергію, адстаючы, і ў выніку траплючы ў залежнасць.
    Разумеем сябе праз сувязі (або можам сказаць, што шукаем сувязі, каб зразумець сябе. Народ, што мае перарваную, дыскрэтную традыцыю, не ўспрымаецца так глыбока, як народ са старажытнай і паслядоўнай традыцыяй). Мастацтва няспынна адкрывае, абнаўляе нам сувязі паміж нашай народнай і агульначалавечай культурай, паміж народным і агульначалавечым існаваннем.
    71 Галандоўцы — аб’яднанне славацкіх мастакоў, што ўзнікла ў 1957 г.; прапагандавалі свабоду творчасці і мадэрновы кірунак у мастацтве, працягвалі традыцыі Мікулаша Галанды (адсюль і назва суполкі), Цыпрыяна Маеміка, Людавіта Фула.
    Драўляная пластыка Уладзіміра Кампанка72 расплюшчыла нам вочы, паказала нам нашую родную драўляную культуру, хутка выбудавала мост паміж сучаснасцю і гвалтоўна перарванай традыцыяй і ўжо вядзе нас назад да помнікаў Юрковіча, прысвечаных загінулым падчас Першай сусветнай вайны, да народных крыжоў на могілках, да драўлянай званарні і далей да антычных памежных стэлаў і нарэшце да ўшанавання продкаў, да самага сучаснага, агульна зразумелага выяўлення адухоўленага замілавання чалавечым і народным лёсам.
    А Андрэй Барчык73, ініцыятар суполкі галандаўцаў, разам з Уладам Кампанкам фармулюе пытанне, пытанне пакалення: якім сэнсам, якім значэннем, якімі мастацкімі якасцямі павінны валодаць сёння малюнак, што мы сабе выберам або набудзем, каб усё жыццё быў нам памагатым у нашым пакоі?
    Яго мінулагодняя выстава калажных малюнкаў у Браціславе сталася адказам на гэтае пытанне, адказам паэтычным, геніяльным. Андрэй Барчык, шукаючы для сябе і нас глыбіню бяспекі, з забытай, заснулай свядомасці вылучае сімвал і значэнне вулея ў народнай культуры. Прызначэнне вулея — ахоўваць пчаліны рой. 3 дапамогай выяўленчай і паэтычнай алхіміі калажы фігуральных вулляў Барчыка набываюць магічную эфектыўнасць сімвалаў небяспечнага становішча вёсак, грамадства. У сукупнасці іх матэрыяльнага і колеравага выражэння яны ўспрымаюцца як квінтэсенцыі чалавечага і нацыянальнага існавання.
    Але гэта толькі найбольш выразныя прыклады сучаснага выяўленчага мастацтва. Шкада, што ў межах гэтай працы немагчыма нават урыўкамі, некалькімі словамі або рэпрадукцыямі прадставіць вам галандоўцаў. Гаворка ідзе пра іншае.
    Гаворка ідзе пра візуальны і асабісты кантакт сучаснікаў з мастацкім творам. Нашае мастацкае пачуццё
    72 Уладзімір Кампанэк, Vladimir Kompanek (1927—2011) славацкі мастак, скульптар, стваральнік канцэпцыі «ахоўных бостваў» у скульптурным мастацтве.
    73 Андрэй Барчык, Andrej Barcik (1928—2004) — славацкі мастак, графік, быў адным з заснавальнікаў Групы Мікулаша Галанды (пазней атрымала агульную назву «галандоўцы»)
    можа развівацца толькі ў непасрэдным кантакце з творам, пад яго ўздзеяннем, у яго святле. 1 самыя адметныя індывідуальныя творы толькі прамільгнуць, маўкліва згадаюцца ў блытаніне поглядаў на асноўныя пытанні. Пра ўнікальныя выставы галандоўцаў пісалі як пра выставы немадэрновых мастакоў, якія ўжо не маюць што сказаць, якія ўжо адстраляліся, бо з’явіліся сучасныя, больш актуальныя. Уздзеянне прадстаўнікоў выяўленчага мастацтва і іх найбольш яскравых твораў з самых розных прычын застаецца мінімальным у параўнанні з уздзеяннем тэкстаў.
    Усе культуры ўсіх народаў, якія сканцэнтраваліся на святой (культурнай) глебе нашай радзімы, ушаноўвалі сваіх продкаў.
    Для нас, сённяшніх славакаў, пакуль мы трымаемся сваёй нацыянальнай адметнасці, пакуль не хочам быць нелюдзьмі без культуры і культу, продкамі ёсць штураўцы74. Для нас добра выхаваная ўпаўнаважаная асоба або міністр ці прадстаўнік нацыянальнага і дзяржаўнага суверэнітэту мінімальна павінныя ведаць, як сябе паводзіць. Нядаўна мы адзначалі ўгодкі Людавіта Штура75, потым Ёзэфа Міласлава Гурбана76. Упаўнаважаная асоба ці міністр павінныя разумець, што нацыянальныя героі ўшаноўваюцца на агульнадзяржаўным узроўні, а не на ўзроўні лакальнай урачыстасці. Калі народ прымушаюць ушаноўваць такую гістарычную постаць, як, напрыклад, Ё. М. Гурбан, у нейкім цесным клубе, гэта дае падставы меркаваць, што ўлада не мае нават належнага выхавання. Народ, які мае магчымасць ушаноўваць сваіх герояў толькі на мясцовым узроўні, выключаючы
    74 Штураўцы — агульная назва для шэрагу паплечнікаў і аднадумцаў Людавіта Штура; да іх належалі, напрыклад, Само Халупка, Янка Краль, Ян Бото і інш.
    75 Людавіт Штур, Eudovit Star (1815—1856) — славацкі паэт, філолаг, грамадскі дзеяч, быў ідэолагам славацкага нацыянальнага адраджэння XIX ст., кадыфікатарам славацкай літаратурнай мовы.
    76 Ёзаф Міласлаў Гурбан, Jozef Miloslav Hurban (1817—1888) — першы старшыня Славацкай нацыянальнай рады, пісьменнік, журналіст, палітык, удзельнік славацкага паўстання (1848-1849).
    сталіцу краіны, не можа адчуваць сябе вольным. Пакажыце фотаздымкі з манументам, якім мы ўшанавалі рэвалюцыйнага генія сваёй паэзіі Янка Краля, з вуліцамі, названымі ў гонар Марціна Кукучына або Янашыка. Пераканаецеся, што ўшанаванне ў нас — гэта толькі пародыя, знявага. Hi Кукучын, ні яго нашчадак-пісьменнік не могуць быць вартымі таго, каб сваімі імёнамі падпіраць развалены драўляны плот.
    Сэнс маіх слоў у закліку. У звароце параважна да вас, маладых і малодшых, каб вы пільна сачылі, разважалі, каб вы ўсвядомілі на прыкладзе яшчэ жывога досведу гэтага перыяду рэпрэсій, калі знішчалася скульптура, забараняліся выставы, раскрадаліся і зневажаліся творы хрысціянскай і народнай культуры, што ёсць культура, падумалі, які сэнс і значэнне яна мае для нас. Выяўленчае мастацтва — гэта такі ж сродак зносін, як і родная мова. Гэта вобразнае пісьмо без узроставых і тэрытарыяльных абмежаванняў, сукупнасць знакаў, пры дапамозе якіх мы б зразумелі адзін аднаго нават, калі б былі нямымі. Выяўленчае мастацтва ёсць штосьці кшталту сігнальнага інструмента, маяка. Сапраўды, чалавеку дастаткова ўбачыць выгляд манументаў, жылых комплексаў, касцёлаў, грамадскіх інстытуцый, каб зразумець, у якім стане знаходзіцца краіна, ці дбае народ пра сябе. Пра занядбанне ці клопат сведчаць сакральныя месцы гісторыі народа, яго Дэвін, яго Брадло.
    Калі словы пра нашае дэмакратычнае жыццё маюць нейкую вартасць, то славацкі народ, дарэчы так, як і чэшскі (які люблю), павінны патрабаваць ад сваіх сённяшніх і будучых міністраў адукацыі і культуры акрэсліць канцэпцыю культуры, калі яны ўвогуле нейкую канцэпцыю маюць.
    Прапаную арганізаваць выставу славацкага выяўленчага мастацтва дваццатага стагоддзя ў поўным варыянце, ва ўсіх яго адгалінаваннях. Такая выстава натуральна падзеліцца на дзве плыні: рэвалюцыйную плынь дакладна будуць прадстаўляць галандоўцы і іх забароненыя творы, афіцыйная, ці дзяржаўная, плынь будзе пачынацца з графічнага эскізу дзяржаўнага герба ў выглядзе пастрыжанага чэшскага льва, які мае на грудзях замест гістарычнага сімвалу славацкай зямлі
    нейкія языкі агню, запаленага падданствам, адсутнасцю густу, гвалтам. Сёння ніхто з ніякага пункту гледжання, нават з пазіцыі пэўнай партыі або грамадскай ангажаванасці не зразумее, чаму тыя смелыя і вольныя творы былі забароненыя, замоўчаныя, цэнзурна згвалтаваныя, і ў той жа час іншыя творы, досыць пасрэдныя, былі адзначаныя дзяржаўнымі ўзнагародамі, вялікімі накладамі і навязаныя чытачам.
    Прапаную арганізаваць такую выставу, але нават не спадзяюся на рэалізацыю. У нашым культурным стане гэта расцэньвалася б як правакацыя. Чыя? Супраць каго? Супраць халуйства ўлады і бюракратаў. Таму лепш адразу скажу, што гэта была б правакацыя для нашай партыі і нашага нязменнага абаронцы.
    Або звернемся да нашай адукацыі.
    Нашая адукацыя пасля ўсіх зменаў паводле савецкага ўзору лічыцца цалкам рэфармаванай. Але нават самыя смелыя рэфарматары да сёння не адважваюцца сказаць, што ўсе іх рэформы пацярпелі паразу ў пытанні рускай мовы, той мовы, якая мелася стаць нашым акном у свет, шляхам да сусветнай адукуцыі і інфармацыі. Было б гэта выдатна: мець магчымасць прайсці паў зямного шара і размаўляць па-руску са славянскімі братамі. Было б, але не ёсць. Палякі, дарэчы, так, як і паўднёвыя славяне, не хочуць размаўляць з іншаземцамі па-руску. Такая рэальнасць. Таксама рэальнасць, што ў Браціславе няма такой кніжнай крамы, у якой можна знайсці літаральна ўсе кнігі свету ў перакладзе на рускую мову. Прымусовае азнаямленне з рускімі тэкстамі нікога не натхніла чытаць на кірыліцы. Руская мова, якая мае ўсе падставы быць сусветным правадыром культуры, гэтую функцыю не выконвае. Hi нашыя вучоныя, ні нашыя пісьменнікі не лічацца з сусветным пасрэдніцтвам рускай мовы. Выдаюцца творы для 400-500 чытачоў. У нашым сціплым становішчы мы не можам дазволіць сабе параіць уладзе, што павіннная была б і магла б зрабіць для нас у культурных адносінах. Але калі руская мова да сённяшняга дня не выконвае сваю сусветную місію, то якія лагічныя высновы можна зрабіць? Толькі тое, што руская мова не можа працягваць вывучацца, пачынаючы ад пачатковых школ і заканчваючы ўніверсітэтам. Руская
    мова павінная стаць курсам на выбар, як і ва ўсім свеце. У выніку нашыя дзеці і нашыя настаўнікі атрымаюць вялікую колькасць дадатковых гадзін, якія сёння збыткоўна марнуюцца пад цяжарам дзяржаўнай палітыкі. Адказныя асобы, будзьце так ласкавыя, выкажыцеся на гэты конт.