Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
выступленні ў самых розных месцах, цікавыя і не. Чуюцца траскучыя жаночыя галасы. Губляюцца палітычныя партыі. Напады на прафсаюзы змяняюцца іх абаронай. Здаецца, нічым: ні сталай зацікаўленасцю, ні навізной ці смеласцю агучаных поглядаў, імкненняў ці слоў — нічым рацыянальным немагчыма патлумачыць такі ўдзел, такую неабыякавасць, дарэмна нават спрабаваць. У забыцці, узрушанасці, трызненні не заўважыце вы, замежнік, што былі тут чатыры ці шэсць гадзін. Ранкам выйдзеце адтуль нібы ў дурмане. Калі б столькі працягваўся найгенеяльнейшы спектакль з найгенеяльнейшымі акцёрамі, не вытрымалі б вы столькі часу ўтакім забыцці і ўзрушанасці. He, гэта штосьці зусім іншае, новае, вечнае. Гэта абрад, рытуал, гэта дыялог, імправізаваная містэрыя. Гэта штосьці кшталту тэатральнай камедыі, руйнавання, травестыі вядомых форм, якія раптам успрымаюцца як бессэнсоўныя, як кайданы. Гэта стасункі паміж незнаёмымі, ананімнымі асобамі, якія раз у жыцці, раз на стагоддзе паразмаўляюць, бо хтосьці даў ім магчымасць, нагадаў забытыя правілы гульні.
Кулыпура для кожнага
Прадстаўніком першай канцэпцыі ў нашых умовах быў міністр Здэнэк Неедлы135. Сцісла кажучы, літаратура, якую павінны быў чытаць увесь народ — гэта Ірасэк136. Музыка для ўсяго народа — гэта Сметана137.
Прадстаўніком другой канцэпцыі — культуры для кожнага — ёсць Андрэ Малраўкс. Сваю канцыпцыю культуры фарміраваў у розных выступленнях, якія ёсць працягам яго літаратурнай і філасофскай творчасці, яго разумення чалавечага лёсу. У прамове, якую агучыў прыкладна пяць гадоў таму на адкрыцці Дома культуры ў Ам’ене138, сказаў:
135 Здэнэк Неедлы, Zdenek Nejedty (1878—1962) — чэшскі гісторык, літаратуразнаўца, грамадска-палітычны дзеяч.
136 Алоіс Ірасэк, Alois Jirasek (1851—1930) — чэшскі празаік, драматург, грамадска-палітычны дзеяч.
137 Бедржых Сметана, Bedrich Smetana (1824—1884) — чэшскі кампазітар, яго называюць «бацькам чэшскага музычнага мастацтва».
138 Ам’ен — горад на поўначы Францыі.
«Машына стварыла для чалавека пустэчу, што называецца вольным часам. Да сённяшняга дня ўсе культуры былі рэлігійнымі. Сучасная культура не рэлігійная. Чым тады запоўніць пустэчу сучаснага чалавека, якая называецца вольным часам?»
Істотнае пытанне, найістотнейшае з усіх. Гаворка ідзе пра змест ці ўласна сэнс жыцця. I асабліва важна гэта сёння, калі французскія працоўныя вырашылі адваяваць у сучаснай ці будучай улады саракагадзінны працоўны тыдзень. Гэта значыць, што працоўны чалавек толькі чвэрць свайго часу будзе задзейнічаны ў вытворчым працэсе. Гэта значыць, што ў астатнія тры чвэрці свайго часу, акрамя сну, ежы і інтымных спраў, будзе свабодны, перад ім будзе пустэча, што называецца вольным часам, калі хочаце, адпачынкам і надакучлівымі выходнымі ў суботу і нядзелю. Чым больш магутнай будзе сучасная дзяржава, тым больш упарта будзе працягваць свой клопат пра чалавека, будуць узнікаць новыя і новыя міністэрствы. Пачынаючы з міністэрстваў культуры, інфармацыі і заканчваючы міністэрствам вольнага часу.
Дом культуры ў Ам’ене
У сувязі з нашым працэсам дэмакратызацыі, з заўвагамі пра культуру, пра месца Божае, што апошнім часам агучваю, хацелася мне наведаць Францыю. Паразмаўляў з супрацоўнікамі міністэрства культуры, перачытаў шмат розных матэрыялаў. Хацеў засяродзіцца на дамах культуры, бо ў іх рэалізуецца асноўная канцэпцыя. Але, на жаль, краіну ахапілі хваляванні, і я змог наведаць толькі Дом культуры ў Ам’ене.
Зала з нежывой музыкай называецца паслухарня. Выбраўшы з каталогу музычны твор, нібы кнігу ў біліятэцы, сядзеце ў фатэль, надзенеце навушнікі і можаце слухаць з раніцы да вечара што заўгодна. Ёсць тут бібліятэка навінак і ўсіх мажлівых часопісаў. Ёсць тут дзве тэатральныя залы. Ёсць тут галерэя выяўленчага мастацтва. Ёсць тут кавярня і буфет. Можаце тут чытаць, вучыцца, маліцца і нават драмаць. Увечары прэзентуецца фільм або тэатральная пастаноўка, з дыскусіяй або без
яе. Дом культуры — гэта клуб, які мае сваіх сяброў, але ў той жа час гэта клуб для кожнага. Тут стала дзейнічае тэатр, кіно, галерэя, лекцыйная і грамафонная залы, кавярня. Гэта камбінат, культурны цэнтр, адна з культурных устаноў побач з гарадскімі бібліятэкамі і музеямі. Яго дырэктар называецца «аніматарам». Ужо гэтым вынайдзеным афіцыйным тытулам падкрэсліваецца, што гэта не можа быць толькі дырэктар, які сваёй воляй кіруе культурай, накіроўвае яе. Павінны дзейнічаць ініцыятыўна, сыходзячы са сваёй асабістай культуры і зарыентаванасці ў сусветнай, пры гэтым мусіць засяроджвацца на сучаснасці. Яго праца аплачваецца міністэрствам, тым самым гарантуецца яго незалежнасць ад уплываў, густаў, поглядаў мясцовых дзеячаў, якія маюць свае заўвагі да сучаснай творчасці як да сумнеўнай, экстравагантнай, адзінкавай.
Травень у Доме культуры прысвяцілі шматграннай творчасці авангардысцкага мастака Эжэна Кокто139. Паказвалі яго тэатральную пастаноўку «Чалавечы голас», прэзентавалі яго фільмы, выстаўлялі яго малюнкі. У адным пакоі няспынна гучалі яго інсцэніроўкі з каментарамі, у галерэі прайгравалі аўдыёзапіс голасу паэта з яго прамовамі, дэкламацыяй нарысаў з яго жыцця пад назвай «Кокто сам пра сябе». Усё гэта мне бачылася выключным. Hi ў адной з прэзентацый, якія падрыхтавалі супрацоўнікі Дома культуры, не адчувался аматарскага ўзроўню.
Архітэктура Дома культуры мадэрная, гэты будынак нават успрымаецца як дамінанта плошчы, мае сваю шыкоўнасць і элегантнасць. У кубе шкла — калона з грубага бетону, згадка слыннай катэдралы, як на курынай назе, трымае ўсю ўнутраную канструкцыю будовы. Гэта твор прамысловай канцэпцыі. I такіх Дамоў пабудавалі каля дзесяці, няшмат, улічваючы тэрыторыю і значэнне краіны, імкнучыся — акрамя ўсяго іншага — дэцэнтралізаваць культурнае жыццё, стварыць культурныя цэнтры, прафесійныя тэатральныя сцэны і за межамі Парыжа, які да гэтага часу паглынаў таленты, а астатнюю частку
139 Жан Марыс Эжэн Клеман Както, Jean Maurice Eugene Сіётепі Cocteau (1889—1963) — французскі пісьменнік, паэт, празаік, драматург, рэжысёр, дызайнер, мастак.
краіны пакідаў.так бы мовіць, на ўзроўні правінцыі. 3 нашага пункту гледжання Дамы культуры маюць толькі адну хібу: пакуль не маем, напэўна, дастаткова сродкаў, каб пабудаваць штосьці падобнае хаця б у болыпых гарадах. Так, культура для кожнага! Гэта значыць забяспечыць як мага большую разнастайнасць. А вы ўжо потым выбірайце. Хто за вас можа вырашаць, якія каштоўнасці сапраўдныя сёння і якія будуць такімі заўтра? Неабходна працягваць справу Малраўкса. Нават пры магчымасці выбару чалавек усё яшчэ застаецца спажыўцом культуры, дакладней сказаць спажыўцом мастацтва.
Для рыбы чыстая вада — для чалавека акіпыўнасць
Парыжскае паўстанне ўніверсітэцкай моладзі — пра ўсеагульную забастоўку не кажам — гэта яшчэ адно пацверджанне таму, што Еўропа ёсць такая, што стан сучаснага чалавецтва — такі.
Як у нашых краінах, так і на Захадзе паўстанне заўсёды ўспыхвае нечакана, непрадказальна. Нашая сучаснасць ёсць вулканічнай глебай (і заўсёды была такой, толькі сёння ў большай ступені, чым раней).
У Францыю я трапіўу траўні 1968 годатолькі на хвілю. Я не палітык, не выключны знаўца жыцця гэтай краіны, але лічу за свой абавязак сказаць: нашыя палітычныя дзеячы, на маю думку, празмерна асцярожна кіруюць працэсам дэмакратызацыі. Так, каб і козы сытыя, і сена цэлае, каб усё засталося так, як было. Сцвярджаю — наўрад ці памыляюся — паміж нашай студэнцкай моладдзю і французскай, скажам так, заходняй, няма істотных адрозненняў у яе інтэлектуальным стане неспакою, расчаравання.
Яе стыль, мода, інтарэсы, хваляванні, рухі, абурэнне, яе тэндэнцыі маюць міжнародны характар. Падзел паводле нацыянальных, расавых, рэжымных, партыйных прыкмет другасны, непараўнальны сваім значэннем і моцай з міжнародным моладзевым рухам.
Апошнім часам у разважаннях пра літаратуру і выяўленчае мастацтва я фармуляваў паняцце культуры як ушанаванне багоў. Сёння гэтую фармулёўку варта
пашырыць: уключыць у культуру і адмаўленне старых багоў як ідалаў. Да гэтага працэсу належыць і блюзнерства, і «Літанія да Сатаны» Бадлера. Належаць сюды і стрыптызы, як адзін з канцоў палкі. Я пайшоў, аднак, яшчэ далей. I прыйшоўда паняцця з’яднальнай культуры, культуры зносін. Сюды належаць спантанныя формы чалавечага выяўлення, што атаясамліваюцца са свабоднай актыўнасцю грамадскіх арганізмаў.
He спадзяваўся, што ў тыя дні атрымаю ў Францыі такое павучанне. Студэнцкае паўстанне ў Парыжы, хваляванні ў Францыі і цэлым свеце настойліва пераконваюць нас у тым, што сучасны чалавек не хоча быць спажыўцом увогуле, і спажыўцом культуры ў прыватнасці. Немагчыма, ненатуральна, каб насыціў свой вольны час, нават калі будзе мець неабмежаваную магчымасць выбіраць з самых вялікіх скарбаў мастацтва.
Так, чалавек патрабуе свет, калі не свет, дык вобласць, месца свабоднай актыўнасці, актыўнасці як самамэты. Гэтая ўмова як для рыбы чыстая вада, як для арла — прастора. Калі яму гэтага не хапае, абураецца, чыніць рэвалюцыі нават пры ўсім дабрабыце. Чалавек хоча і павінны быць творцам культуры. Калі не можа быць яе творцам, становіцца яе знішчальнікам. Успыхвае ў ім анархізм.
Так, культурная рэвалюцыя — гэта творчасць, як творчасць у пэўных умовах і happening, нават калі безнадзейны happening.
Культурнае жыццё, 1968
Што неабходна Браціславе як сталіцы?
Зыходны погляд:
Штосьці ёсць і застаецца святым.
Насуперак усім знішчэнням, паразам, разбурэнням культур і рэлігій, насуперак апошняй хвалі войнаў і скептыцызму, застаецца тут штосьці святое. Так, святое. Святымі застаюцца ўзвышшы, чалавечыя паселішчы. Тое, што ўзвышшы і паселішчы святыя для ўсіх народаў і культур, пацвярджае таксама і сучасная славацкая археалогія. Сучасная археалогія з вышыні тэхнічных магчымасцей Kamara часу, з вышыні самалёта закружыла і над Карпацкай катлавінай, і над нашай падтатранскай бацькаўшчынай.
Для старых, нам чужых і варожых гісторыкаў дуга Карпат была памежным пралескам, куды незаўважна іміграваў славянскі элемент, нашыя славянскія продкі. Нашыя археолагі з вышыні самалёта, з вышыні тэхнічных і навуковых магчымасцей нашага перыяду закружылі над нашай бацькаўшчынай. Убачылі limes Romanus, паўночную мяжу рымскай імперыі над Дунаем. На вочы ім трапіліся ўзвышшы. Пачалі даследаваць. Высветлілася, што гэтыя ўзвышшы ёсць узвышшамі не толькі прыроднымі. Ёсць узвышшамі, створанымі культурамі ўсіх народаў, якія тут жылі, ваявалі, перамагалі і паміралі. Рака. Узвышша над ракой, над месцам уз’яднання Вага і Дуная было аднолькава прыгожым і істотным як для паляўнічага на мамантаў, як для кельцкага, славянскага, нямецкага жыхара, так і для нашых сучаснікаў. Ва ўспрыманні пэўных узвышшаў мы ўсе аднолькавыя. Гэтыя ўзвышшы, прыгожыя, велічныя, кранаюць нас усіх, прымушаюць задумацца над чалавечым, народным і ўласным лёсам. Таму перад імі схіляемся. Таму ўспрымаем, адчуваем гэтыя месцы як святыя. Тое, што святое, што ўсе культуры прызнавалі святым, гэты кансэнсус усіх культур і народаў вынаходзім для сябе як дэкартаўскую відавочнасць, як перадумову мыслення і адчування. Як умову паразумення.