• Часопісы
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    1+1 Ладзіслаў Новамескі, Ladislav Novomesky (1904—1976) — славацкі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, журналіст, публіцыст.
    нага закона «Аб «Чэмадоку» »145, прэтэндаваць на сродкі з дзяржаўнага бюджэту. Славацкая нацыянальная рада, хоць і называецца славацкай, у адносінах да венгерскіх грамадзян ёсць канстытуцыйным органам дзяржаўнай, у нашым разуменні наднацыянальнай улады. Таксама і ўкраінцы.
    Ініцыятыва славацкай інтэлігенцыі, якая падштурхнула Славацкую нацыянальную радуда прыняцця асобнага закона «Аб Маціцы славацкай», мела няшмат станоўчых вынікаў. Хутчэй наадварот.
    Рэабілітацыя «Маціцы славацкай» была актам справядлівасці, якім хоць штосьці было выпраўлена, хоць моўчкі была прызнаная памылка здзейсненага гвалту. Але цалкам «Маціца славацкая» магла быць рэабілітаваная толькі шляхам узнаўлення, пра які я гаварыў і пісаў на старонках гэтага часопіса. На жаль, ніхто не прыслухаўся да майго меркавання.
    Пытаюся ў старшыні Славацкай нацыянальнай рады, у прадстаўнікоў міністэрстваў адукацыі і культуры, чаму «Маціца славацкая» не была адноўленая як народная ўстанова?
    Гэты народ ніколі не меў прывілеяў уладнага народа. Уласнымі ахвярамі стварыў сваю «Маціцу славацкую». Зыходзячы з гістарычнага досведу, што можна разлічваць толькі на сябе, стварыў і эканамічную базу для сваёй дзейнасці ў выглядзе «Неаграфіі», выдавецкай справы і чытацкага асяродку, або як цяпер прынята казаць, клуба чытачоў.
    Сёння мы высока ацэньваем культурны ўплыў «Маціцы славацкай», прызнаём, што ўчынілі над ёй гвалт, ліквідаваўшы яе і зненароднеўшы, пазбавіўшы экзістэнцыяльнай асновы. Пры гэтым робім выгляд, што аднаўляем яе, гэтую незалежную народную арганізацыю, незалежную ад ахвяраванняў, дзяржаўнай улады і бюджэту ў адрозненні ад іншых дзяржаўных арганізацый.
    Кожная дзяржава ў сучаснасці ёсць народнай дзяржавай. Яе значэнне і місія — абараняць і ўмацоўваць
    145 Чэмадок, Csemadoka — культурная супольнасць этнічных вугорцаў у Славакіі, заснаваная ў 1949 г.
    народныя інтарэсы. Калі ж дзяржава — гэта арганізацыя народнага інтарэсу, кожная наступная арганізацыя збыткоўная. Шкада, але з нашага народнага досведу відавочна, што дзяржаўныя і народныя інтарэсы яшчэ ніколі не былі тоеснымі. Наадварот, істотна разыходзіліся. I наш апошні сацыялістычны выпадак не быў выключэннем. Калі б гэта не было так, навошта б Чэхаславацкая сацыялістычная рэспубліка, народная дзяржава, ліквідавала гэтую народную арганізацыю? У горшым выпадку пакінула б яе дажываць як збыткоўную. Аднак «Маціца славацкая» была ліквідаваная жорсткім, бязлітасным спосабам. I гэты прыклад рэпрэсій ёсць пераканаўчым доказам, што да сённяшняга дня немагчыма казаць пра тоеснасць народных і дзяржаўных інтарэсаў.
    Наш народны гістарычны досвед загадваў нам у любым выпадку аднавіць «Маціцу славацкую» як народную ўстанову. Проста ўзняцца, адчуць, схапіцца за сваё права, сабрацца, выбраць, сказаць: мы, «Маціца славацкая», працягваем сваю дзейнасць. Гэтага не адбылося.
    На вялікім паседжанні «Маціцы славацкай» не адзін прамоўца падкрэсліў, што аднаўлення «Маціцы славацкай» дамагліся славакі з памежных тэрыторый паўднёвай Славакіі. Славакі, якіх мы загітавалі вярнуцца дадому з Вугоршчыны. Канцэпцыя дзяржаўнай палітыкі змянілася. На падставе міжнароднай дамовы славакі нарэшце сказалі: мы не вярталіся дадому, каб тут дазволіць сябе авенгерыць. Нашыя дзеці не могуць наведваць славацкія школы; мы, дарослыя, не маем дзе збірацца. Слова, якое вы нам далі, калі клікалі нас дадому, вы не стрымалі. Але раз мы ўжо тут, не вернемся назад. Трэба штосьці рабіць, бо дзяржаўная нацыянальная палітыка ва ўсходняй частцы рэспублікі і блізка не была паслядоўнай, бо была яшчэ запужаная і баязлівая. Уся надзея толькі на няісную народную арганізацыю, якую таму трэба аднавіць. Адноўленая «Маціца славацкая» паклапоціцца пра нас. Яна нам адчыніць школы, клубы, пабудуе месцы, дзе будзем збірацца.
    Але як паклапоціцца пра нас «Маціца славацкая», калі не мае ніякіх уласных сродкаў, калі ўтрымліваецца дзяржавай? Гэта заклік: партыя і ўлада, апраўдваючы інтэрнацыяналізмам сваю абыякавасць, не турбуюцца пра нас. Тады мы самі пра сябе паклапоцімся! Славакі,
    аб’яднаемся, калі сапраўды мае сэнс нашая нацыянальная свядомасць і культурная салідарнасць! «Маціца славацкая» была адноўленая з ініцыятывы і намаганнямі паўднёвых і ўсходніх славакаў, што дамагаліся абяцанай справядлівасці, якой так і не дала ім дзяржаўная ўлада. Ці магчыма, што гэтае абяцанне і народны абавязак выканае сённяшняя «Маціца славацкая», адноўленая як дзяржаўная ўстанова? Гэта немагчыма. Дзяржаўнае фінансаванне культуры і адукацыі рэгулююць міністэрствы. Таму «Маціца славацкая» як дзяржаўная арганізацыя, фінансаваная з дзяржаўнага бюджэту, гэтую функцыю выконваць не можа. 3 гэтага гледзішча ёсць установай збыткоўнай, дапаможнай, вымушанай. Або інакш кажучы: калі б народная дзяржава чэхаў і славакаў выконвала сваю народную функцыю, кожная наступная дзяржаўная і народная арганізацыя была б збыткоўнай (пра захаванне сувязі Францыі з канадскімі французамі клапоціцца французская дзяржава. Як анамалію ўспрымалі б мы «Маціцу французскую» канадскіх французаў, якая на ўзор «Маціцы сербскай» або «Маціцы славацкай» мае на мэце абараніць землякоў ад паглынання англічанамі, амерыканцамі або канадцамі).
    Сапраўды, адна частка праграмы «Маціцы славацкай», узаконеная Славацкай нацыянальнай радай, зафіксаваная ў пастановах, сведчыць толькі пра тое, што нашая народная дзяржава здзяйсняла не сваю народную функцыю, але выконвала рэпрэсіўнае заданне ў адносінах да народа.
    «Маціца славацкая» (§10) — гэта бюджэтная арганізацыя, звязаная ў галіне культуры з бюджэтам Славацкай нацыянальнай рады. У склад яе бюджэту ўваходзяць выдаткі на дзейнасць цэнтральных органаў членскай асновы» (паводле дэфініцыі ў законе Славацкай народнай рады ад 27 чэрвеня 1968, §1). «Маціца славацкая» ёсць усенародная культурная ўстанова, якая на аснове добраахвотнага членства аб’ядноўвае творцаў і прыхільнікаў нацыянальнай культуры, сваёй дакументацыйнай і даследчыцкай дзейнасцю спрыяе развіццю славацкай культуры і ажыццяўляе дзейнасць нацыянальна-краязнаўчага характару дома і за мяжой».
    Што можна сказаць пра гэтую дэфініцыю? «Маціца славацкая» ёсць бюджэтнай арганізацыяй». Гэта значыць
    арганізацыя без уласных сродкаў. Арганізацыя, якая жыве толькі ахвяраваннямі сваіх сяброў. «Маціца славацкая» аб’ядноўвае творцаў і прыхільнікаў нацыянальнай культуры». Адным словам, «Маціца славацкая», паводле дэфініцыі закона, — гэта арганізацыя, стала залежная ад ахвяраванняў. Арганізацыя ўласна збыткоўная, калі мае на мэце аб’ядноўваць тое, што ёсць і заўсёды было аб’яднана без удзелу якіх-небудзь арганізацый — творцаў культуры і яе прыхільнікаў. Ніякі народ на свеце, у тым ліку сябры «Маціцы славацкай» так не падзяляюцца: творцы і прыхільнікі культуры. Калі існуе магутная і развітая нацыянальная культура, яе творцам і носьбітам ёсць народ. Паводле закона, дзеля аб’ядання творцаў і спажыўцоў, ці прыхільнікаў, не трэба ствараць асобную арганізацыю, тым больш аднаўляць «Маціцу славацкую».
    He, так вызначаць сэнс і прызначэнне «Маціцы славацкай» маглі толькі народныя бюракраты.
    Што гэта за ўстанова? He ведаю. I не хачу гэтага разумець.
    «Маціца славацкая» і перад зліквідаваннем была народнай установай. Але гэта можна было зразумець, таму што «Маціца славацкая» была вялікім і сучасным выдавецтвам, якое мела, як сёння прынята казаць, свой статысячны клуб чытачоў, збор сваіх публікацый. Гэта быў адзіны выдавецкі трэст. Такім намагаецца стаць «Чэхаславацкі пісьменнік», які штогод аддае дзяржаўнай касе шматмільённы прыбытак. «Маціца славацкая» свой прыбытак не аддавала дзяржаве, а ўтрымлівала з яго нерэнтабельныя галіны навуковай дзейнасці. Заданні, якія выконвала «Маціца славацкая» з уласных сродкаў, сёння выконваюць некалькі выдавецтваў і навуковых устаноў, сканцэнтраваных у сталіцы, Браціславе.
    «Маціца славацкая», а разам з ёй і Марцін сталіся ахвярамі цэнтралізму. Якога? Скажам так: антынароднага і ўладнага, чэхаславацкага ўласна так, як лагернага. Пазней зразумеем, што так сталася па нашае віне, па віне нашай даверлівасці, непадрыхтаванасці, слепаты. Праз нашую слепату і недаацэнку народнай культуры.
    Сёння абаронай нацыянальнага і дзяржаўнага суверэнітэту намагаемся ўсё выправіць. Апамяталіся. Аснову нацыянальнай і дзяржаўнай культуры зноў бачым
    у народных традыцыях, у творах сучаснай народнай культуры.
    Калі адновім «Маціцу славацкую» як бюджэтную арганізацыю, не як народную, але як дзяржаўную ўстанову, як нейкі дакументацыйны цэнтр краязнаўчых даследаванняў, спынімся мы на паўшляху, спынімся на кампрамісе, які нас усіх у хуткім часе падмане, які будзе вялікім крывадушшам.
    Пра аднаўленне «Маціцы славацкай» немагчыма казаць, пакуль узнаўляем яе ў ніжэйшай, чым перад ліквідацыяй, форме. «Маціца славацкая» была трэстам, была не толькі бюджэтнай, але і эканамічнай, культурнай адзінкай. Была арганізацыяй, якая фарміравала ў Марціне цэнтр — першы ці другі, цяпер не так істотна — сапраўдны цэнтр славацкай нацыянальнай культуры. Марцін, між іншым, не толькі нёс страты, але і штосьці атрымаў. Сёння варта даць яму магчымасць фарміравацца як цэнтру нацыянальнай культуры, магчымасць спаборнічаць з першым цэнтрам.
    Партыя і ўлада вылучалі пэўныя сродкі на развіццё культуры. Але паколькі вылучанымі сродкамі накіроўвалі творчасць, культуру, то ў выніку атрымалася штосьці памылковае, нават адмоўнае, што можна назваць дзяржаўнай культурай. Творы, што ўзніклі на дзяржаўную замову, творы афіцыйнай, ці дзяржаўнай культуры, немагчыма нават параўноўваць з творамі культуры народнай.
    Культурнае жыццё, 1968
    Трэба нам усё: храм, Дом культуры, гумно, карчму, Маціцу славацкую і
    сваю нацыянальную свядомасць — мадэрнізаваць
    На змешчаныя ў анкеце пытанні, кшталту: «Маціца славацкая» сёння анахранізм або не? — можна адказаць толькі тэзісна. Але тэзісны адказ наўрад ці кагосьці задаволіць, а тым больш натхніць, падштурхне да актыўнасці.
    Варта было пытацца пра рэчы больш істотныя. Напрыклад: што стварыла ў культуры гэтая дзяржава на працягу жыцця аднаго пакалення? Застанецца пасля яе толькі Нова Дубніца — Варашылаўград? Застанецца пасля яе толькі сорак бяздушных манументаў і толькі чатыры ніштаватых? Варта пытацца пра рэчы відавочныя кшталту: дзе збіраюцца нашыя вёскі? Збіраюцца там жа з незапамятных часоў. У нядзелю — у храмах божых, а кожны дзень, сем разоў на тыдзень, — у той старой задымленай дзядоўскай карчме. На шчасце. На шчасце, яшчэ збіраюцца, бо калі б перасталі збірацца, калі б кожны з нас схаваўся ў сваім закутку, да чаго і прымушаем, было б яшчэ горш. Храмы пакуль не чапаю, але з радасцю і пра іх бы з вамі паразмаўляў. Акрамя храмаў, дзядоўская карчма і надалей засталася народным домам культуры. Кажу гэта сур’ёзна, без іроніі. Патрыёты, народнікі, сябры «Маціцы славацкай», чаму так? Калі б мы пачалі разважаць з канца ці спачатку, сумняюся, што мы прыйшлі б да зыходнай кропкі руху не толькі мацічнага, але і народнага, дэмакратычнага.