• Часопісы
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    Нашыя архітэктары, шкада, што не нашыя палітычныя дзеячы, нарэшце пачынаюць думаць пра стварэнне жыццёвага асяроддзя. Што гэта? Жыццёвым асяроддзем для чалавека ёсць перш за ўсё чалавек, усе астатнія людзі, яго паселішчы. Гэтаму нас вучыць вядомая нам вясковая карчма. Гэтае задымленае, смярдзючае, непрывабнае месца без людзей пустое, нават агіднае (чаму, для
    чаго туды ходзяць хлопцы, не разумеюць нават нашыя жонкі). А паколькі туды ходзяць людзі, гэта і ёсць нашая жыццёвае асяроддзе. Гэта калектыў, у якім чалавек адчувае сябе чалавекам. Піва —найтаннейшы квіток, што забяспечвае ўваход у гэты калектыў. Варта было б паразважаць і дэфінаваць, што ж ёсць нашая вясковая карчма. Наш народны і агульначалавечы дом культуры. Карчма — не чырвоны кут, не дом дзяржаўнай або рэлігійнай прапаганды, не дом аматарскай ці прафесійнай культуры. Чалавек тут адпачне за півам, пасядзіць, пагаворыць. Пакуль кінатэатры, тэатры, канцэртныя залы зіяюць пустэчай, карчма на яе якраз не пакутуе. Варта сказаць, што ў карчме я перажываў такія ж узнёслыя пачуцці, як і ў тэатры, але адсюль я ніколі не сыходзіў з адчуваннем такога суму або падману, як часам з храмаў велічных музаў.
    Нашая вядомая задымленая вясковая карчма не ёсць для мяне, ды і вядома ні для каго з нас, ідэалам жыццёвай прасторы. На вальным паседжанні «Маціцы славацкай» — абмежаваны часавым рэгламентам.у дыскусіі пра ўстановы — я казаў пра дамы культуры як пра мажлівыя пачаткі мацічнага і народнага руху, пра яго змест і сэнс.
    Калі хтосьці з нашых таленатвітых архітэктараў створыць такі вясковы ці гарадскі дом культуры, куды жыхары, мужчыны і жанчыны, будуць хадзіць, як сёння ў карчму, створыць новую, на ўзровень вышэйшую, болып культурную жыццёвую прастору, то я ад шчырага сэрца паклонюся яму, як народнаму мастаку Душану Юрковічу за яго твор «Брадло», як нацыянальнаму генію. Нашыя таленавітыя мастакі, спасылаючыся на прыклад выбітных мінулых эпох, кажуць, што гэта справа асветнікамецэната, уласна ўлады і таленавітага мастака. Сярод нашага сціплага народа ў наш сацыялістычны перыяд марна і бессэнсоўна чакацьтакога асветніка-мецэната. Выбітны твор архітэктуры, які станецца прывабным узорам змены жыццёвай прасторы, можа ўзнікнуць з сустрэчы творцы і вёскі. I з гэтай мэтай я летась блукаў па Францыі, вучыўся і правяраў на абліччы горада, наколькі дзейсная канцэпцыя дамоў культуры міністра і вядомага пісьменніка Андрэа Мальро. 3 гэтай мэтай казаў на вальным паседжанні «Маціцы славацкай», магчыма, і не да месца,
    пра дамы культуры. Шкада, мае словы не знайшлі водгуку. Цяпер свой заклік да развагтолькі паўтараю.
    Усё новае ў нацыянальнай культуры, а адпаведна і мацічны рух пачынаецца творчасцю новага жыццёвага асяроддзя.
    Вызначальную пазіцыю тут маюць з аднаго боку архітэктары і ўрбаністы, з другога — вёскі, жывыя грамадскія мясцовыя ці нацыянальныя, арганізмы.
    Адзіная палітычная сіла ў гэтай дзяржаве, камуністычная партыя, якая праўдай і няпраўдай не хоча ні з кім дзяліцца ўладай, аніякі мацічны рух трываць не будзе і тым больш не будзе яго падтрымліваць. Але трывае і падтрымлівае акцыі кшталту ўпрыгожвання гарадоў і вёсак.
    Там дзесьці трэба пачаць або працягваць.
    «Маціца славацкая» не была адноўленая. А тое, што было адноўленае, збыткоўнае, гэта нават не анахранізм. Але часопіс «Мацічныя чытанні» — добрая рэч. На маю думку, дазволеныя і асноўныя клубы «Маціцы славацкай» мусілі б развіваць такую ініцыятыўную актыўнасць: стварэнне жыццёвага асяроддзя, яго астраўкоў, асабліва дамоў культуры. Думаю, для пачатку было б дастаткова, каб «Маціца славацкая» здолела сваёй актыўнасцю, нават і без уласных сродкаў, пабудаваць адзін-два ўзорныя дамы культуры. Для пачатку гэта магло б быць і перабудаванае гумно. У гэтым мне бачыцца пачатак сучаснага руху, культурнага, мацічнага, народнага, дэмакратычнага.
    Цяпер сапраўды найлепшы час, каб наймудрэйшыя галовы гэтага народа сфарміравалі праграму, якой паспрабавалі б натхніцца і натхніць. А часопіс «Мацічныя чытанні» мог бы стацца арганізацыйным цэнтрам гэтага руху.
    На вальным пасяджэнні «Маціцы славацкай» выбралі мяне ў арганізацыйны камітэт. Пры ўсёй сваёй непатрабавальнасці напрыканцы павінны пазначыць і такую рэч: кожны архітэктар, які хоча ўтрымацца на вяршыні часу, плануе, як маглі б выглядаць горад, паселішча праз пяцьдзесяць гадоў.
    Канцэпцыя пісьменніка і кіраўніка «Маціцы славацкай» Гронскага была ў свой час вельмі мадэрновай. Каб сёння «Маціца славацкая» была мадэрновай на
    ўзроўні гэтага часу, павінная была б мець не толькі вялікае выдавецтва і статысячны клуб чытачоў. Сёння акрамя таго — мадэрновага духу і праграмы — мусіла б мець магчымасць радыёі тэлевяшчання. Скажаце, што я ўтапіст і фантазёр?
    Мацічныя чытанні, 1969
    Дыскусійнае выступленне на канферэнцыі Звязу славацкіх пісьменнікаў
    Вярнуўся сёння ўранку са Штурава з канферэнцыі ці з пасяджэння аддзела (або клубу) «Маціцы славацкай». Здзівіла, узрушыла мяне тое, што да сёння гэты народ знаходзіцца ў пазіцыі меншасці, што ў прымітыўнай форме закладае тое, што тут ужо было ў дасканалай. Ведаеце, што Гронскі для нас не толькі вядомы пісьменнік, але і вядомы заснавальнік «Маціцы славацкай» яктрэсту, як грамадскай арганізацыі, якая не ўтрымліваецца за кошт ахвяраванняў і субсідый, але здольная самастойнай дзейнасцю ўтварыць вялікі цэнтр.»Чэхаславацкі пісьменнік» як выдавецтва ішло і ідзе вызначаным кірункам: стварыць цалкам незалежны трэст, здольны ў любых абставінах утрымліваць цэлы шэраг часопісаў. Такой арганізацыяй была «Маціца славацкая», а яе заснавальнікам быў якраз Гронскі.
    Сёння мы ў такой сітуацыі, што аднаўляем штосьці ў дастаткова прымітыўнай форме і лічым гэта вялікім поспехам. Стан народа на пэўных тэрыторыях для нас немагчымы і непрымальны. 3 гэтай пазіцыі ацэньваю і эфектыўнасць — неэфектыўнасць нашай арганізацыі, ідэйнай арганізацыі, якая, на маю думку, апошнім часам праз пэўнага непаразумення, нявысветленасці застаецца ў хвасце гістарычнага працэсу. Толькі, калі ласка, не імкніцеся ўбачыць у маіх словах абвінавачванні ў бок канкрэтных асоб. Запэўніваю вас, што такога намеру ў мяне няма, нікога не хачу зняважыць або пакрыўдзіць, наадварот, хачу выказаць сваю пашану да таго найлепшага, што гэтая арганізацыя стварыла і здольная стварыць.
    Хацеў бы спачатку выказаць сваё меркаванне наконт слоў Міро Валэка146 пра сябра Шпітзэра147. Гэтае пытанне ёсць прыкладам таго, ахвярай якой містыфікацыі стала гэтая арганізацыя інтэлектуалаў і інтэлігенцыі. Істотны той факт, што пасля дваццаці год нашай на-
    146 Міраслаў Валэк, Miroslav Valek (1927—1991) — славацкі паэт, публіцыст, перакладчык, палітык.
    147 Юрай Шпітзэр, Juraj Spitzer (1919—1950) — славацкі гісторык літаратуры, публіцыст.
    роднай дэмакратыі Юрай Шпітзэр пагодзіцца на прапанову партыйных дзеячаў пры Звязе чэшска-славацкіх пісьменнікаў у Празе напісаць рэзалюцыю з’езду за шэсць месяцаў да яго правядзення. Я пытаўся, калі мае сябры-паплечнікі памятаюць, у Добржышы148 чэшскіх і славацкіх пісьменнікаў: мяркуеце, што так можна, што гэта сумленна прыняць ад каго заўгодна такое заданне? Чэшскія і славацкія пісьменнікі не лічылі гэтае пытанне прынцыповым. А я з гэтым пытаннем звяртаўся да славацкіх пісьменнікаў-камуністаў: «Гэта магчыма ў імя чаго заўгодна, у імя партыйнай дысцыпліны пагадзіцца на такое абсурднае заданне — напісаць рэзалюцыю з’езду?» Калі зоймем пазіцыю, што гэта магчыма, дык адшукаем і тлумачэнне такога падыходу славацкіх пісьменнікаў: які сэнс ісці на з’езд, рэзалюцыя якога ўжо загаддзя вядомая? Гэта проста факт, гэта дапаўненне матэрыялаў з’езду так званымі таемнымі сведчаннямі або таемнымі дакументамі.
    Павінны вам яшчэ сказаць, што высокі партыйны дзеяч, адказны за літаратуру і мастацтва, аб’явіў перад апошнім з’ездам: «Сябры, абяцаю, што гэта будзе самы дэмакратычна падрыхтаваны з’езд». Гэты камуфляж дыктатуры называўся самай дэмакратычнай падрыхтоўкай з’езду! Але гэтая рэч не настолькі істотная, каб мы ёй займаліся, таму што сапраўды асноўным пытаннем ёсць нашая грамадская, культурная, філасофская, інтэлектуальная актыўнасць. Гэта сапраўды асноўнае пытанне ў нашым руху наперад.
    Мая пазіцыя такая: «Культурнае жыццё», у якім я быў сябрам рэдактарскай рады, сталася вольнай трыбунай, з якой выступаў біскуп Нецзэй, Павал Штэўчык, Маняк і іншыя. Тры члены рэдакцыйнай рады маглі (што натуральна) выказацца наконт сучаснага ўзнаўляльнага працэсу, маглі прапанаваць свае канцэпцыі і маглі таксама выявіць сваю крытычную пазіцыю ў адносінах да асобных артыкулаў або ў артыкулах да пэўных асоб. Думаецца, што гэта натуральнае права кожнага грамадзяніна, а тым больш сябра рэдакцыйнай рады, функцыянера гэтага звязу і маральнага аўтарытэту гэтых
    148 Добржыш — горад у цэнтральнай частцы Чэхіі.
    пісьменнікаў. Маглі гэта зрабіць. Але не зрабілі, а задаволіліся дыстанцыяваннем, якое прагучала маніфестам нязгоды. Пры ўсёй пашане да іх, іх творчасці, мыслення, лічу гэтую пазіцыю няправільнай, памылковай. Як ужо асабіста пераканаўся, людзі пытаюцца: «Пісьменнікі, навошта зноўку сябе ўнутрана з’ядаеце, калі павінныя спрыяць нам у нашым намаганні?»
    Гэта мая пазіцыя. Толькі, калі ласка, не ўспрымайце яе як нейкую асабістую знявагу, не прыпісвайце мне інсінуацыі, не думайце, нібыта хачу паўплываць, выкарыстаць або абмежаваць «Культурнае жыццё» ці нашую арганізацыю інтарэсамі асобнай групы людзей.
    Разважаў у Будмерыцыях149 над сэнсам і зместам нашай федэрацыі, нашых намаганняў, нашай актыўнасці. Калі вас гэта стоміць, падасца занадта доўгім, спыніце мяне і скажыце: «Хопіць ужо, гэта ведаем, не трэба працягваць!» — а я вам падзякую за цярплівасць.
    Па сутнасці хацеў бы пагаварыць пра тую культуру, якая была асабліва зраненая, скалечаная, — пра культуру аб’яднання.
    Вялікая кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя зрабіла ў гісторыі вялізны крок да рэстаўрацыі чалавечых сувязей. Заклала падмурак для фарміравання бяскласавага грамадства, якое я называю апошнім часам месцам божым. Але сусветнай рэвалюцыі не адбылося. Была і засталася неабходнасць змагацца супраць ворагаў. Дзякуючы гэтай неабходнасці грамадзянін дысцыплінаваўся.