• Часопісы
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    Наша Вялікая Маці вечная і рэальная. Або наадварот: рэальная, таму што вечная. Таксама Венера. Венера часоў паляўнічых на мамантаўтакая ж, як і нашая. Багі таксама такія ж. Скульптура Святога Аўгуста ў рымскай правінцыі такая ж, як і скульптура вызваліцеля на Гэлэрце або Славіне. А месца божае? Павінныя неяк яго абазначыць: рай, сацыялістычная дэмакратыя, бяскласавае грамадства. Месца божае аднолькава за намі і перад намі. Месца божае няспынна ствараецца і разбураецца.
    151 Ян Вэрых, Jan Werich (1905—1980) — чэшскі акцёр, спявак, пісьменнік, драматург, вядомы прадстаўнік міжваеннага тэатральнага авангарду.
    Месца божае не атаясамліваецца з амерыканскім або швейцарскім дабрабытам, цывілізацыйнымі стандартамі, ваеннай моцай, бяспекай. Месца божае ў цэласнасці свайго арганізма ці ў асобных перапляценнях ёсць адзінства актыўнасці і свабоды. Нашая рэспубліка праз два-тры гады пасля вайны магла мець свядомасць месца божага, што, на жаль, разумеем са спазненнем.
    Хацеў бы апеляваць да вас такімі словамі: гэтая нашая арганізацыя павінная быць такім месцам, месцам справядлівых, мужных, якія нягледзячы на сваю сціпласць і пакору, прызваныя і надалей выконваць сваю пісьменніцкую місію, імкнучыся хаця б уяўным спосабам дасягнуць справядлівасці і свабоды.
    Прыгледземся да стану нашай арганізацыі, да стану нашай пасіўнасці або актыўнасці. Падаецца мне, што ў гэтым паселішчы (пры ўсёй маёй пашане да гістарычнай задачы Камуністычнай партыі Чэхаславакіі) немагчыма чакаць нейкіх мудрых дэрэктыў, не варта верыць і ў нейкі калектыўны розум партыі. Мы павінныя зыходзіць са сваёй асабістай адказнасці, спадзявацца на сваю рашучасць. Яшчэ раз праіпу прабачэння ў сакратароў ранейшых і сённяшніх, не хачу іх зняважыць, але перакананы ў тым, што гэтая арганізацыя была тыпова сталінскай арганізацыяй, здольнай толькі авалодваць, валадарыць, прыгнятаць, прымальна гэта для нас або не. Мог бы вам прапанаваць тысячу прыкладаў са свайго даваццацігадовага досведу, якія дэманструюць, колькі часу мы змарнавалі на дыскусіі пра нявартыя і абсурдныя рэчы. Зноўку згадваю ўжо сказанае: ва ўмовах партыйнай дысцыпліны хтосьці адчувае сябе такім прадбачлівым, што за паўгады наперад ведае, што будзе казаць Ліегм152 і іншыя пісьменнікі, і здольны за паўгады да з’езду напісаць яго рэзалюцыю. У такім абсурдзе мы жылі і жывём яшчэ сёння. Яшчэ і сёння дыскутуем, што ёсць «Культурнае жыццё»: ці гэта орган улады, орган прыгнятальніка або адзіная трыбуна, часопіс, у якім знойдуць месца ўсе інтэлігентныя, разумныя галасы, якія маюць сваю ўнутраную моц.
    152 Антанін Яраслаў Ліегм, Antonin Jaroslav Liehm (г. н. 1924) — чэшскі журналіст, кінакрытык, публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч.
    3 гэтага пункту гледжання, было б натуральным, каб мы разумелі як дэмакратычную відавочнасць, што «Культурнае жыццё» (хоць яго выдае і фінансуе Звяз славацкіх пісьменнікаў) ёсць трыбунай, якой быў і дагэтуль у хвіліны або месяцы свабоды. Таксама і Звяз пісьменнікаў не можа быць органам, павінны быць самадастаковай арганізацыяй, якая сама ёсць творцам сваёй сатысфакцыі ў адпаведнасці з тым, наколькі выконвае або не выконвае сваю гістарычную місію.
    Кулыпурнае жыццё, 1968
    Пра культуру і ўладу
    Паважаныя сябры! Для мяне вялікі гонар і пашана быць тут, сярод вас, і займаць гэтае месца ў прэзідыуме. Гэта тым большы для мяне гонар, што я сам прадстаўнік таго старэйшага пакалення, у дачыненні да якога маеце аргументаваныя крытычныя заўвагі.
    У сваім выступленні хацеў бы вам нагадаць некалькі сваіх думак пра дзяржаву, пра падзел улады на свецкую, духоўную і ідэалагічную, хацеў бы выказаць некалькі заўваг адносна культуры, адносна канцэпцыі народнай культуры.
    Веру, што Чэхаславацкая рэспубліка абароніць сваю незалежнасць. Веру таму, што чэхаславацкая гістарыяграфія, прапаную гэта як прыклад, зафіксуе агідны, а для грамадзян, можна сказаць, ганебны факт. У сакавіку міністэрскі старшыня Ленарт153 у сваім тэлевізійным выступленні прызнаўся, што ён не кіраваў у гэтай рэспубліцы. Пэўныя міністэрствы, найбольш істотныя, падпарадкоўваліся не ўладзе, а непасрэдна дыктатару, найвышэйшаму сакратару і прэзідэнту. I многія пытанні, што былі ў кампетэнцыі міністэрстваў і іх устаноў, верагодна, з уласнай ініцыятывы супрацоўнікаў перадаваліся на вырашэнне за спінай старшыні ў іншыя месцы. Атрымліваецца, дзяржаўныя супрацоўнікі з уласнай ініцыятывы, г. зн. самавольна перадавалі пытанні на вырашэнне дыктатару Навотнаму.
    Старшыня міністэрства ведаў, што не кіруе, нічога не вырашае, ведаў, што рэспубліка ўсё глыбей апускаецца ў стан недзеяздольнасці, але не звярнуўся ні да парламента, ні да народа, грамадзян гэтай рэспублікі. Але не толькі не звярнуўся да парламента і народа, а яшчэ і неахвотна прызнаецца ў тым, што адбываецца, бо як дысцыплінаваны камуніст толькі прымусова парушае ўнутрыдзяржаўны закон, які, відавочна, да яго ўжо парушылі іншыя, адкрыўшы ўнутрыпартыйную і дзяржаўную таямніцу.
    53 Ёзаф Ленарт, Jozef Lenart (1923—2004) — славацкі грамадскапалітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Чэхаславацкай сацыялістычнай рэспублікі (1963—1968).
    3 гэтага прызнання кожнаму чэхаславацкаму грамадзяніну відавочна, што ў гэтай краіне для прэзідэнта рэспублікі, для старшыні міністэрства найвышэйшым законам была не канстытуцыя, на якой прысягалі, а ўнутрыпартыйная дысцыпліна, унутрыпартыйныя абавязкі.
    I я лічу гэта за найагіднейшы факт, што паведамляецца грамадзянам як натуральная рэч.
    А потым прэзідэнт рэспублікі — дыктатар з усімі адзнакамі свецкай і духоўнай улады — сышоў, найвышэйшы орган моўчкі дазволіў яму сысці ў плашчы непрыступнай дзяржаўнай таямніцы. А старшыню міністэрства, які толькі рабіў выгляд, дысцыплінавана выконваў ролю старшыні, найвышэйшы орган сёння выбраў членам прэзідыума. Відавочна, і члены цэнтральнага камітэта кіраваліся іншымі правіламі, якія існуюць не для кожнага грамадзяніна, і тым больш не для прадстаўнікоў дзяржаўнайулады. Гэта значыць, што для іх найвышэйшы закон — канстытуцыя.
    Так пачалася дэмакратызацыя. Даверлівыя славакі жылі надзеяй: нарэшце федэрацыя! Найвышэйшым прадстаўніком духоўнай і свецкай улады, паводле мінулай мадэлі, быў у Славакіі ўкраінец Васіль Біляк154. Прадстаўніком улады ў падтатранскім краі мусіў быць член прэзідыуму Цэнтральнага камітэту чэхаславацкай камуністычнай партыі. Хто? Барбірэк155.
    Яго імя якраз адпавядае сутнасці: ані чэх, ані славак. Бацылек156 — ані чэх ані славак. Бедрна157 — Хнёўпэк158. Адным словам, з апошніх падзей я б адзначыў гэтыя
    154 ВасільБіляк,Уа5ІГВіГак(г.н. 1917) — славацкіграмадска-палітычны дзеяч русінскага паходжання, быў членам Цэнтральнага камітэту камуністычнай партыі Славакіі, першым сакратаром КПС (1968).
    155 Францішак Барбірэк, Frantisek Barbirek (1927—2001) — славацкі грамадска-палітычны дзеяч, камуністычны актывіст.
    156 Карол Бацылек, Karol Bacilek (1896—1974) — славацкі грамадска-палітычны дзеяч чэшскага паходжання, быў першым сакратаром Цэнтральнага камітэта КПС (1953—1963).
    157 Уласціміл Бедрна, Vlastimil Bedrna (г. н. 1929) — чэшскі акцёр.
    158 Багуслаў Хнёўпэк, Bohuslav Chhoupek (1925—2004) — чэхаславацкі палітык, дыпламат, публіцыст, міністр замежных спраў Чэхаславакіі.
    факты. Але мог бы прапанаваць нашмат больш такіх фактаў, якія, на жаль, зведаў на сабе, і як пісаўужо ў «Змене», гаворка ішла пра своеасаблівы чэшска-славацкі цэзарапапізм, г. зн. паяднанне ідэалагічнай і ваеннай улады, жорсткай, гвалтоўнай.
    Яшчэ адзін прыклад: якім чынам быў падрыхтаваны апошні з’езд пісьменнікаў. Сакратар партыі аб’явіў чэхаславацкім пісьменнікам, запэўніў іх, што гэта будзе максімальна дэмакратычна падрыхтаваны з’езд. Той самы дэмакратычны з’езд адбываўся так: адзін з чэшскаславацкіх пісьменнікаў быў абавязаны напісаць за паўгады перадтым рэзалюцыю. Самі падумайце. Які сэнс можа мець з’езд, рэзалюцыя якога загадзя падрыхтаваная. Які сэнс напружвацца, удзельнічаць у такім з’ездзе, на якім ужо ўсё максімальна дэмакратычна падрыхтавана, а дакладней — сама недэмакратычна. Сапраўды, гэта варта ўвагі. Нармальны сумленны чалавек, а я ўпэўнены, што чалавек, упаўнаважаны і абавязаны напісаць рэзалюцыю, быў сумленным грамадзянінам, сумленным пісьменнікам, усё разумее і ўсё жтакі бярэ на сябе гэтую абсурдную місію.
    Гэтую абсурдную місію можна патлумачыць толькі містыфікацыяй двух працэсаў мыслення. Адзін заклінальны а другі нармальны, рацыянальны. Антон Гыкіш159 згадваў гэта так: проста партыя мне загадала, партыя мяне заклікала, а паколькі я толькі выконваў заданне партыі, я не вінаваты і ні за што не адказваю. Гэты працэс дваццаць год знішчаў наш розум. Трэба было ствараць партыйную літаратуру, а мы ў Чэхаславакіі, як казаў Шкварэцкі160, «імкнуліся да праўды». Праз пераадоленне догмаў нарэшце мы прыйшлі да таго, што культура ствараецца і павінная стварацца нават у сацыялізме так, як пісаліся вершы, пачынаючы з часоў Гамэра.
    Гэта вялізнае павучанне культуры, якое, думаецца, павіннае дзейнічаць і ў палітычным жыцці.
    Пасля дваццаці год дарэмных, знясільваючых дыскусій мы прыйшлі да пераддагматычнага стану. Мяркую, такім
    159 Антон Гыкіш, Anton Hykisch (г. н. 1932) — славацкі празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік.
    160 Ёзаф Шкварэцкі, Josef Skvorecky (1924—2012) — чэшскі празаік, эсэіст, перакладчык.
    дагматызмам дзейнічаем і ў палітыцы. Гэта значыць, стала падмяняем паняцці. Што такое партыйнасць? To гэта азначае волю партыйнай бюракратыі, той высокай піраміды сакратароў; то суадносіцца з сумленным шараговым членам, які не за зачыненымі дзвярыма, але галосна на сваёй фабрыцы, у сваім калектыве вырашае ўсе жыццёвыя і вытворчыя праблемы.
    Таму я прапаную вам разважаць над пытаннямі падзелу ўлады, пытаннямі мыслення, пасляваеннага станаўлення, каб пэўным чынам нейкія свае высновы потым фармуляваць і палітычна.
    Я асабіста застаюся камуністам у надзеі, што нарэшце сапраўды будзем мець магчымасць на аснове агульнай уласнасці рэалізаваць сацыялістычную дэмакратыю. Я ўжо пісаў у «Змене» пра цэзарапапізм. Мяркую, што гэтае пытанне вартае ўвагі, бо нашая мадэль улады выглядала літаральна як піраміда, на чале якой стаяў найвышэйшы сакратар, які, мяркуючы па падзеях апошняга дваццацігоддзя, ні з кім уладу не дзяліў. Яму непасрэдна былі падпарадкаваныя міністэрствы, яму за спінай старшыні міністэрства, як вядома, перадаваліся на вырашэнне асноўныя пытанні.