• Часопісы
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    Жыццё істоты, якая завецца чалавекам, ёсць шэрагам выяўленняў, гульнявых, танцавальных, спеўных, слоўных, творчых, адзінкавых і масавых. Плынь усіх гэтых выяўленняў з таго часу, як чалавек ёсць сабою, утварае, чалавечую прастору ў процівагу жывёльнай, выключна інстынктьгўнай. Гэта ўсё мы называем культурай, чалавечым асяродкам, у якім вы і я жывём, як рыба ў чыстай вадзе.
    Гэта толькі дні і імгненні, дробязі, якія нам застаюцца. Але ўсё роўна кажам: так, гэта таго варта.
    Культура як сукупнасць, шэраг чалавечых выяўленняў, бачыцца мне не мэтай, а зместам жыцця.
    Чалавек жыве, выяўлецца, павінны выяўляцца. Ужо даўно для мяне смешная думка, што змест жыцця, культуру, якую ўсе ствараем і адначасова перажываем, стварае хтосьці для нас і без нас, што яе стварае група спецыялістаў, якую сёння называем паэтамі і мастакамі.
    Бедныя паўднёваамерыканскія індзейскія плямёны, якія нібыта цудоўным чынам дажылі да нашых часоў, ствараюць сваю культуру.
    Калі моладзь, маецца на ўвазе нашыя дзеці, пачнуць адчуваць пустэчу жыцця, гэтае іх пачуццё не выдыскутуеце, нават калі будзеце з імі дыскутаваць да знямогі. Але яны ўжо даўно абураюцца. Што з імі? Хочаце іх усіх зламаць, зняволіць, знішчыць? Можам называць гэта як заўгодна, нават анахранізмам, але яны абураюцца ў сацыялістычным лагеры так, як і ў капіталістычным. А ў нас, уласна ў нас, у той нашай Чэхаславацкай сацыялістычнай рэспубліцы павінная была адбыцца такая нечувана трагічная рэч, на якую не можам не звярнуць увагі: Янко Палах163. Чаго вартыя ўсе нашыя намаганні, калі сябе спальваюць нашыя дзеці.
    Навошта я гэта прыгадваю?
    Як ведаеце, ужо вельмі хутка набудзе моц федэральны закон аб пабудове сацыялістычнага прадпрыемства. Будзе вырашацца пытанне пра змест сацыялізму ў гэтай рэспубліцы, пра перамогу або наступную паразу працоўнага чалавека, а ў выніку — грамадзяніна рэспублікі ўвогуле. Сур’ёзна сумняваюся ўтым, што гэты падтатранскі славацкі народ — і вугорцы ўласна так, як украінцы ці русіны, як самі сябе называюць — разумее, што ж гэта будзе.
    Але ў нашай маладой і зялёнай федэратыўнай рэспубліцы нашае Чэхаславацкае інфармацыйнае агенцтва, спасылаючыся на нейкі аўтарытэт, ужо б’е трывогу: не зрынаць дзяржавуда зборшчыка падаткаў!
    На такую беспадстаўную трывогу трэба адказваць: чым болып усёмагутная дзяржава, тым больш бездапаможны ў ёй чалавек. Ён ёсць толькі фігуркай.
    Грамадзяне гэтай рэспублікі не могуць забыцца на тое, што старшыня міністэрства леташняй вясной абвесціў па тэлебачанні, што ён не кіраваў у дзяржаве. Як можна назваць міністэрскага старшыню і яго ўладу, якія не кіравалі?
    Пакуль гэта магчыма, варта нагадаць грамадзянам словы, якія прамовіў грамадзянін не менш вядомы, чым першы сакратар Цэнтральнага камітэту чэхаславацкай камуністычнай партыі, Аляксандр Дубчэк у час уступлення ў функцыю прэзідэнта рэспублікі Людвіка Свобады.
    163 Ян Палах, Jan Palach (1948—1969) — чэшскі студэнт, які спаліў сябе ў знак пратэсту супраць акупацыі Чэхаславакіі савецкімі войскамі.
    Назваў рэчы сваімі імёнамі: перыяд культу асобы (два мінулыя дзесяцігоддзі) быў перыядам рэпрэсій.
    Пра тое, што гэта былі за рэпрэсіі, што ўяўляла сабой дзяржава, якая была перш за ўсё прыладай прыгнёту, нешта кажуць рэабілітацыйныя працэсы. Пра штосьці сведчыць і той факт, што атэісцкія дзеячы ў гэтай дзяржаве рупліва выканалі сваю місію: трыста тысяч грэка-каталікоў гвалтоўна пераканалі ў праўдзівасці веры праваслаўнай.
    Хаця б столькі варта сказаць пра дзяржаву. He пра дзяржаву ўвогуле, але пра тую нашую чэхаславацкую дзяржаву, якую мы зведалі за два мінулыя дзесяцігоддзі на ўласнай скуры.
    А што сказаць пра дзяржаву ўвогуле? Да гэтага часу ўсе дзяржавы былі народныя. Гэта ўладныя арганізацыі, якія павінныя абараняць тэрытарыяльныя ці нацыянальныя інтарэсы народа. Дзяржава ў працэсе гісторыі паступова становіцца больш моцнай, ператвараецца ва ўсюдыіснае і ўсёмагутнае боства, якое жарэ грамадзян у імя нейкай незразумелай неабходнасці, абароны, моцы, вытворчасці.
    Калі ўжо гаворка зайшла пра дэградацыю, варта зазначыць, піто да сённяшняга часу ў грамадзян не атрымалася давесці дзяржаву да такога стану. Наадварот, звычайна дзяржава няспынна прыніжае грамадзян, робячы з іх вайскоўцаў, натоўп, масы. Сёння гэты прадукт дзяржаўнай машыны называецца чалавекам адчужаным, істотай маніпуляванай, істотай, якая нічога не можа, нічога не вырашае, якая і ў ложку, у найінтымнейшыя хвілі, кахаючыся, думае пра тое, ці можа сабе дазволіць аддана і бесклапотна кахацца, бо раптам, калі будзе так кахацца, пародзіць дзіця. А гэта можа мець самыя розныя непрадбачаныя наступствы.
    Старыя людзі таму і старыя, што ўжо змірыліся з бессэнсоўным рухам свету, лёсам, дзяржавай. Маладыя людзі абураюцца як у сацыялістычных, так і капіталістычных умовах. Калі ласка, схіліцеся перад імі: ахвотней адмаўляюцца ад жыцця, спальваюць сябе, чым пагаджаюцца на бессэнсоўнасць, на тое, што іх існаванне ў дзяржаўнай і грамадскай машыне не мае сэнсу. Чалавек, ачалавечыўшы сябе, не ачалавечыў дзяржаву.
    У нашай Чэхаславацкай сацыялістычнай рэспубліцы якраз цяпер гэта будзе вырашацца. Узаконена становішча вытворчай
    адзінкі, завода ў грамадстве, у дзяржаве. Будзе вырашацца пытанне самакіравання, пытанне вытворчай рады.
    Яшчэ да легалізацыі вытворчых рад прадпрыемства «Шкода» ў Плзні, адзін з нашых найлепшых заводаў з самымі кваліфікаванымі працаўнікамі, ужо выбрала сваю вытворчую раду.
    Звяз чэхаславацкіх пісьменнікаў на мінулым тыдні наведаў гэтае прадпрыемства (і я таксама там быў разам са славацкімі пісьменнікамі).
    I хоць я не эканаміст, не палітык, пабачыўшы ўсё, вывучыўшы дакументы, магу сказаць, што супраць выпрацаванай вытворчай канцэпцыі самакіравання, рады працоўных, ніякі сацыёлаг, філосаф, гісторык не можа мець рацыянальных, маральных, гістарычных, палітычных аргументаў.
    Прадстаўленая тут канцэпцыя можа быць выйсцем з чалавечага, грамадзянскага, народнага, усенароднага стану, які называем адчужэннем. Можа быць універсальным рашэннем, адпаведным часу.
    Наймудрэйшыя, найболып дасведчаныя галовы, якія маем, усе народы нашай рэспублікі павінныя былі б пра гэта галосна разважаць, так, як мы павінныя былі б разважаць пра канстытуцыю.
    Калі гэтае пытанне будзе вырашанае толькі так, каб і воўк наеўся, і козы засталіся, станецца гэта яшчэ адной нашай паразай. I будзе гэта толькі доказам, што ў чалавечых адносінах, у змесце чалавечай экзістэнцыі і надалей усё вырашаюць не рацыянальныя, а недальнабачныя, нават сляпыя ўладныя аргументы.
    Да цела пярліны трапіць зернетка пяску, якое яе зраніць. Пярліна гэты чужародны прадмет агорне, так бы мовіць, сваім потам. Чалавек можа думаць, што пярліна жыве для яго, каб трываць, ствараючы каштоўны матэрыял у сваім целе. Чалавек можа так думаць, але з гледзішча пярліны гэта неразумная думка.
    Такі ж неразумны і кіраўнік, які думае, што грамадзянін жыве, каб для яго са сваёй скуры выпрацаваць уладу, якую той падзеліць і раздасць. Святым правам грамадзяніна, які вылучае са сваёй скуры пот, або ўладу, ёсць думаць інакш, высмеяць гэта.
    Праца, красавік 1969
    V.
    Дыялогі з Дамінікам Татаркам Слова мае Дамінік Татарка На слова з Дамінікам Татаркам Павучанне з літаратуры
    Пісьменніцкі год 1968
    Як разумець так званы дэмакратычны працэс...
    Пасля прыходу чужых войск...
    Выбухі бяссілля ці свабоды
    Да шасцідзясятых угодкаў Чэхаславацкай рэспублікі
    Калі мне было дваццаць год...
    Дыялогі з Дамінікам Татаркам
    Прыйшоў своечасова, нават троху раней, раней на тую акадэмічную чвэрць гадзіны, не дзеля таго, каб, як ягоныя паплечнікі-настаўнікі, атрымаць павагу і вытрымаць акадэмічную дыстанцыю, а хутчэй каб наблізіцца, усталяваць кантакт. Прыйшоў, але мы яго не пазналі (гэта ён? Як змяніўся...); цяжка было прызвычаіцца да гэтай змены ўяго задуменным твары і позірку, якім здолеў, у адрозненні ад шматлікіх дыскусантаў, перанесціся праз паўстанцкую славу, неспакойныя гады, сённяшнія неспрыялькыя часы аж да будучыні. Больш за тое, ці шмат паэтаў, белетрыстаў і г. д. асабліва апошнім часам вусча ці пісьмова наважыліся сказаць: «заўтра будзе больш прыгожым і радасным» (калі не ўлічваць заўзятых аптымістаў з аднаго боку і апошніх езуітаў веры з другога). Хто, асабліва з тых, хто ў той складачы час не страціў імя і сродкі, з тых, хто ведае / адчувае, як выглядаюць іх счы, жаданні, праекты, ідэалы, дзеля якіх у свой час былі гатовыя ахвяраваць чым заўгодча; хто з колішчіх барацьбітоў сёкня можа высіпупіць на форуме і прамовіць палымяныя словы, заклікаючы ў крыжовы паход? Мінулае надакучыла, яно сумнае і ўжо закончанае: тое і тое адбылося, прыблізна так і так, гэта ведаем, а гэта не, гэтага ўжо, чапэўча, ніколі не даведаемся, пакуль...; сучасчасць: у ёй часта памыляемся, у ёй нярэдка шукаем чайтаччэйшыя адцеччі, яскрава дэманструючы шырокі асартымечт дурноты і крыўд; гэта супакоўвае сумлечче — вось што адбываецца, вось якія мы бездапаможныя. Ёсць тут і будучыня, аддаленая, чыстая, але яе не хочам, бо дзесьці нас і пахавае; застаюцца толькі тыя найбліжэйшыя, літаральна сённяшнія часы, гадзіны, дні і гады нашага ўласнага жыцця — але і тут нас прызямляе абмежаваная сітуацыйнасць: мы нарадзіліся тут, належым да гэтага народа. Давід з Галіяфам — гэта толькі легенда, а сапраўднасць зусім іншая. Таму кожнае слова пра заўтра ёсць словам стваральным, якое нейкім цудам вызваліцца з энтрапіі, здзівіць і ўзрадуе, хоць і будзе адным сярод тузіну іншых.
    Спачатку сам пачаў размову пра значэнне народнай культуры, пра жыццёвы асяродак.
    Ведаеце, я хацеў бы, каб мы самі ўмелі стварыць свой жыццёвы асяродак, каб мы ўмелі фармаваць, ствараць
    рэальнасць, у якой жывем. Апошнім часам я вельмі цікаўлюся выяўленчым мастацтвам. Падаецца мне, што для жыцця чалавека, для экзістэнцыі народа вялікае значэнне мае тое, як і ў якой ступені асоба можа быць звязаная з навакольным асяроддзем. На маю думку, вельмі істотна, ці можа чалавек у жыцці абаперціся на пэўныя кропкі, ці можа ўмацавацца, стаць дзвюма нагамі на зямлю і сказаць: я тут, тут мая краіна, мой горад, мая вуліца, гэта тое асяроддзе, з якім маю паразуменне, у якім займаю пэўнае месца. Пачакайце, відаць, кажу недастаткова ясна. Проста хачу, каб кожны, інакш кажучы, умеў знайсці падыход да народнай культуры як да пэўнай сістэмы знакаў, сімвалаў, з дапамогай якіх камунікуем. Калісьці мы гэтыя адносіны вельмі жорстка перарвалі і толькі нядаўна зноўку іх моўчкі аднавілі, але вельмі павярхоўна, без усведамлення значэння гэтых стасункаў, без усведамлення ролі нацыянальнай культуры ў жыцці народа і асобы. Слова «культура» паходзіць ад слова «культ», якое паступова ператварылася ў страшылку, хоць на ім і пабудаваная цэлая сістэма культуры, з культу, з ушанавання герояў, людзей, твораў, краіны яна і ўзнікае. Ушанаванне з іншага боку і ахоўвае: сялянская хустка, славацкія пчаліныя пасекі і вуллі — гэта ўсё сімвалы, якія выконваюць функцыю абярэга, ахоўніка ўраджаю, роду або народнай супольнасці. Мэта, якая вядома са старажытнасці — стварэнне культу — агульная для ўсіх папярэдніх культур. У гэтым сэнсе мы — нашчадкі старажытных культур, а якраз гэтая спадчыннасць мусіла знікнуць. Відавочна, гэта было выразнае намаганне разбурыць народную супольнасць на ўсіх узроўнях так, каб адбылося яе зліццё з пэўнай ідэяй і з яе дзяржаўным і ўладным увасабленнем. Можна правесці прамыя паралелі з мінулым: напрыклад, каланізатарскія народы літаральна (і свядома) знішчылі старажытнае афрыканскае мастацтва... Прычым не раз тое аўтэнтычнае мастацтва, створанае ў старажытных майстэрнях, пераўзыходзіла мастацтва захопнікаў: напрыклад, французскую скульптуру XVII ст. немагчыма нават параўнаць з першабытнымі негрыцянскімі культурамі.